Ад Аўтара
Ад Аўтара
Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.
Беларусы фармаваліся пад заходнім уплывам (а ня ўсходнім), галоўным чынам праз польскае пасярэдніцтва, найперш у рамках Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Расейскія ўзьдзеяньні не адыгрывалі тады істотнай ролі ў Белай Русі з увагі на азіяцкую адсталасьць і прымітывізм самое Расеі.
Нацыя як найвышэйшая форма разьвіцьця эт-нічнае супольнасьці — гэта тыпова эўрапейская зьява. Без нацыянальнае сьвядомасьці немагчымы цывілізацыйны рост. Несьвядомых сваіх каранёў чакае альтэрнатыва — альбо асыміляцыя ў чужароднасьць, альбо адстой.
Трэцяга выхаду не існуе.
Сакрат Яновіч
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРА
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРА Анатоль Пятровіч Грыцкевіч (нар. 31.01.1929, Менск), беларускі гісторык. Скончыў Менскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950), Менскі педагагічны інстытут замежных моў (1955), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (завочна, 1958). Некалькі гадоў
АД АЎТАРА
АД АЎТАРА Гэтая кніга — лагічная частка адзінай даследніцкай працы. Яе першая частка («Здані адыходзяць паволі») падрыхтавана да выдання, трэцяя («Засмечаная гуманістыка») таксама чакае друкарскага варштату. Кніга, якую паважаны чытач бярэ ў рукі («Гісторыя і міфы»), гэта