147. Як узніклі нашы дзяржаўныя сімвалы?
147. Як узніклі нашы дзяржаўныя сімвалы?
Яшчэ ў старажытнасці, каб адрозніць сваіх ад чужынцаў у часе збройных сутычак, ужывалі знакі-сімвалы. У славянскіх плямёнаў такімі знакамі былі кавалкі пераважна чырвонай тканіны на дрэўку — сцягі, або харугвы. Каб не блытацца з аднаколернымі сцягамі, на іх малявалі асабістыя князеўскія знакі, што звычайна паходзілі з паганскай сімволікі.
Беларускія войскі і княская ўлада ў полацкім перыядзе нашае гісторыі таксама карысталіся чырвонымі харугвамі. Праўда, мы не ведаем, якія знакі-гербы былі на іх. Гэта маглі быць выявы хрысціянскіх святых ці полацкі варыянт «Трызуба».
У першай палове ХІІІ стагоддзя на заходняй частцы Полаччыны пачало фармавацца Вялікае Княства Літоўскае як працяг старажытнай дзяржаватворчай традыцыі беларускага народа. Успрыняўшы полацкую палітычна-эканамічную і культурную спадчыну, князі новае дзяржавы па-ранейшаму карысталіся чырвонымі сцягамі. А пачынаючы з Гедзіміна іх дынастыя мела за герб відазменены «Трызуб» полацкіх Рагвалодавічаў, які пазней атрымаў найменне «Калоны» («Калюмны»).
Дзяржаўным жа (уладарным) гербам Вялікага Княства з другой паловы ХІІІ стагоддзя сталася выява збройнага рыцара на кані — «Пагоня». Лічыцца, што напачатку яна была гербам Полацка, а таксама Новагародка.
Ад пачатку ХV стагоддзя на шчыце «Пагоні» ўжо сустракаецца шасціканцовы крыж з карацейшай верхняй перакладзінай. Такія крыжы былі тыповымі хрысціянскімі сімваламі ў Беларусі ў ХІ-ХІV стагоддзях. Першыя ж звесткі пра сцягі з выявамі «Пагоні» паходзяць ад часу Грунвальдскае бітвы (1410 год).
З цягам часу ў Эўропе распаўсюдзілася традыцыя адзначаць на сцягу герб у выглядзе ўмоўнай каляровай палосы. Згодна з законамі геральдыкі, верхнюю частку сцяга павінны быў займаць колер гербавай выявы, а ніжэй змяшчаўся колер самога сцяга. Гэтак не пазней за пачатак ХVІ стагоддзя і ўзнік наш бел-чырвона-белы сцяг, дзе верхняя палоса — колер «Пагоні», сярэдняя — спрадвечны колер самога сцяга, а ніжняя — колер рыцарскага шчыта на «Пагоні» (адзначым, што акрамя белага былі і іншыя варыянты колеру шчыта: чырвоны, сіні). Найбольш старажытная выява беларускага сцяга захавалася на карціне, прысвечанай пераможнай бітве нашых продкаў з маскоўцамі пад Воршай (1514 год).
Пасля акупацыі Беларусі ў канцы ХVІІІ стагоддзя Расейскай імперыяй «Пагоня» ўжывалася ў гербах некаторых беларускіх гарадоў і адміністрацыйных тэрыторый. Часам выкарыстоўваліся і колеры сцяга як знак адрознення вайсковых фармаванняў, рэкрутаваных з тэрыторыі Беларусі. Пад час антымаскоўскіх выступленняў «Пагоня» скарыстоўвалася паўстанцамі.
У 1918 годзе, з адраджэннем нашае дзяржаўнасці, герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг становяцца дзяржаўнымі сімваламі Беларускае Народнае Рэспублікі. Пасля ўсталявання ў Беларусі бальшавіцкага рэжыму ўжыванне нашай гістарычнай дзяржаўнай сімволікі жорстка каралася, ажно да працяглых тэрмінаў зняволення ў канцлагерах.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Нашы герб і сцяг
Нашы герб і сцяг Куды імчыць «Пагоня»Вы, пэўна ж, ведаеце, які старажытны герб мае наша краіна?Правільна, гэта конны рыцар з узнятым над галавою мечам.А ці вядома вам, што такіх старажытных гербаў, як наш, на свеце не вельмі шмат. Мы, беларусы, ганарымся тым, што нашаму гербу
9. ЯК ЖЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ?
9. ЯК ЖЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ? А. Войска Яна-кашталянаПры Жыгімонце Аўгусце ў Вялікім Княстве Літоўскім адбываліся вельмі важныя падзеі.Маскоўскі цар Іван Грозны захацеў заваяваць прыбалтыйскія землі – Інфлянты. І пачаў супраць Вялікага Княства доўгую Інфлянцкую
10-11. ЯК УЗНІКЛІ НАШЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ
10-11. ЯК УЗНІКЛІ НАШЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ А. Імя для вёскіНіхто не можа жыць без імені. Ужо ў старажытнасці чалавек прыдумаў імёны не толькі для сябе, але і для сваёй малой радзімы.Таму ў кожнай вёскі, як у чалавека, ёсць імя. Але адкуль яно бярэцца? А вось адкуль.Жыў чалавек. Звалі яго