105. Як адбывалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі?
105. Як адбывалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі?
Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю (так звычайна называлі гэтую падзею пры савецкай уладзе) беларусы сустрэлі больш як назіральнікі, а не актыўныя ўдзельнікі. Таму ў шэрагах творцаў Кастрычніка ў Беларусі, нягледзячы на вялікія «намаганні» пазнейшых камуністычных гісторыкаў, не відаць тутэйшых дзеячоў, а калі яны й ёсць, то гэта, як правіла, не беларусы. Галоўных дзейных асобаў рэвалюцыі — Аляксандра Мяснікова, Вільгельма Кнорына, Карла Ландэра, Станіслава Берсана ды іншых — закінула сюды хваля Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыю ў Беларусі ажыццяўлялі, такім чынам, чужынцы (паводле азначэння нашага гісторыка Ўсевалада Ігнатоўскага, «прышлыя» бальшавікі).
Рэвалюцыйныя падзеі аніяк не вынікалі з развіцця тагачаснага беларускага грамадства. Для іх па сутнасці не было тут сацыяльнай базы. Пра гэта даволі красамоўна сведчаць прызнанні самых бальшавіцкіх функцыянераў: «Моцных сувязяў з рабочымі няма, дзеля блізкасці да фронту наша арганізацыя па сутнасці ваенная» (А.Мяснікоў); «Гэтая шматтысячная маса ў салдацкіх шынялях і была той сама сілай, што ажыццявіла кастрычніцкі пераварот у Менску і на Заходнім фронце»; «25 кастрычніка 1917 года бальшавізм быў чужым для шырокіх масаў» (В.Кнорын).
Наконт рэвалюцыйнасці мясцовага рабочага класа прышлыя бальшавікі ілюзіяў не мелі і таму асаблівых спадзяванняў на яго не пакладалі. Паводле словаў таго ж Кнорына, бальшыня рабочай секцыі Менскага савета складалася тады з бундаўцаў і меншавікоў. Падобна, што менскі пралетарыят застаўся ўбаку ад кастрычніцкіх падзеяў. У «героя» рэвалюцыйных барыкадаў ён ператварыўся значна пазней, калі савецкія гісторыкі пачалі падганяць падзеі пад свае шаблонныя схемы.
Нацыянальна-дэмакратычныя сілы не прызналі законнасці бальшавіцкай улады ў Беларусі. «Гэтая ўлада была заўсёды чужая, небеларуская. Камуністычную ўладу стварылі не беларускія сяляне і рабочыя, а расейскае войска, якое стаяла на Заходнім фронце», — пісала беларуская газета «Крыніца».
Такім чынам, Кастрычніцкая рэвалюцыя была прынесеная ў Беларусь на расейскіх штыхах. Яна не была тут ні вялікай, ні сацыялістычнай, ні рэвалюцыяй. Гэтую падзею ў нас правільней называць ваенным пераваротам, як, дарэчы, яна й называлася напачатку яе творцамі.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Захоп Беларусі Расеяй
Захоп Беларусі Расеяй Доўгі час у школьных падручніках і ў іншых кніжках па гісторыі гаварылася, нібыта беларусы на працягу стагоддзяў імкнуліся ўз’яднацца з братнім расейскім народам і жыць з ім у адной дзяржаве. Гэта няпраўда.Беларусы паважалі суседні народ,
1. БРЭСТЧЫНА – ЧАСЦІНКА БЕЛАРУСІ
1. БРЭСТЧЫНА – ЧАСЦІНКА БЕЛАРУСІ А. Малая радзімаУ Сусвеце плыве вялікая планета Зямля. На ёй жывуць шмат народаў. Усе яны – людзі, зямляне. Але кожны зямлянін мае яшчэ свой асабісты край – куточак, які называе малой радзімай.Малая радзіма – гэта тое невялікае месца на
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца