141. Якія войны прынеслі найбольшыя страты народу Беларусі?
141. Якія войны прынеслі найбольшыя страты народу Беларусі?
Найбольшай трагедыяй сталася для Беларусі расейскае нашэсце, якое распачаў у 1654 годзе цар Аляксей Міхайлавіч. Тады на знясіленую за 6 гадоў казацкімі наездамі Беларусь рушыла 100-тысячнае войска пад камандаваннем Шарамецева. Актыўныя ваенныя дзеянні цягнуліся 7 гадоў, і гэтыя гады сучаснікі параўноўвалі з патопам. У бітвах, пры асадах гарадоў, ад гвалту загінулі 53 адсоткі насельніцтва Беларусі, у некаторых жа паветах — да 75 адсоткаў жыхарства. Расейцы вывелі ў свае гарады і вёскі болей за 300 тысяч беларусаў. Значная частка гэтага палону была прададзеная ў рабства. Былі разрабаваныя палацы, храмы, манастыры, вывезеныя ўсе друкарні, кузні, запасы жалеза. Сельская гаспадарка і прамысловасць былі разбураныя расейскімі войскамі дашчэнту. Вынікам гэтай вайны было і тое, што антымаскоўскія настроі стымулявалі рост паланізацыі. Варта адзначыць, што Батыева нашэсце, з часу якога мінула ўжо сем з паловаю стагоддзяў, расейцы ўзгадваюць дагэтуль, а ў нас пра расейскае нашэсце сярэдзіны ХVІІ стагоддзя забаранялася абмовіцца нават словам.
Кожным трэцім жыццём сваіх дзяцей паплацілася Беларусь за развязаную Пятром І Паўночную вайну. Нашыя землі сталіся арэнай змагання чатырох дзяржаваў і шматгадовай расейскай акупацыі. Зноў вынікам вайны былі паўсюдныя могілкі, спаленыя вёскі і гарады, згалелыя людзі, няшчасныя сіроты.
Шасцімесячная вайна Расеі з Напалеонам каштавала беларусам мільёна чалавек — кожнага чацвертага.
Паўтара мільёна беларусаў загналі ў магілу Першая сусветная вайна, польская і бальшавіцкая акупацыя.
Сталінскі генацыд у 30-40-х гадах, паводле падлікаў навукоўцаў, каштаваў беларускаму народу блізу 2 мільёнаў жыццяў.
Другая сусветная вайна, распачатая Гітлерам і Сталінам, забрала на той свет у Беларусі, паводле ўдакладненых звестак, кожнага трэцяга.
Расейцы, немцы, палякі лічылі сябе народамі, якія нясуць крыж Божай місіі, і калі захоплівалі землі суседзяў, дык прымушалі на свой крыж маліцца і лічыць сябе за вызваленцаў. Беларусы ж здаўна нясуць крыж пакуты. У гэтай розніцы крыецца галоўная несумяшчальнасць псіхалогіі беларусаў з псіхалогіяй расейцаў ці палякаў, якія і сёння не адракліся ўголас ад граху агрэсіўнасці, а праз царкву, касцёл ці вуснамі сваіх шавіністаў выказваюць намер зацвердзіцца ў Беларусі з правам непавагі да нашай культуры, мовы, гісторыі.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
4. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасці?
4. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасці? Элементы дзяржаўнай арганізаванасці ў Беларусі існавалі задоўга да яе пісьмовай гісторыі. Ад VІ стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым на большую частку нашага краю пачынае пранікаць славянскае насельніцтва. Яго змешванне з
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага?
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага? Падзеі, што прывялі да глыбокага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, пачаліся ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. У 1654 годзе Маскоўская дзяржава, ажыццяўляючы свае даўныя планы захопу Беларусі, распачала пад сцягам
148. Якія гарады былі сталіцамі Беларусі?
148. Якія гарады былі сталіцамі Беларусі? Сталіцамі першых летапісных княстваў у ІХ-Х стагоддзях былі Полацак, Смаленск і Тураў. Пасля таго як Тураў і Смаленск трапілі ў часовую залежнасць ад кіеўскіх князёў, Полацак застаўся адзіным цэнтрам магутнага беларускага
Замірэнне і страты
Замірэнне і страты На Вядрошы здарылася трагічна непапраўнае. Вязень валагодскага астрога цяпер глыбока ўсведамляў тую непапраўнасць. Скупыя весткі з далёкай Айчыны, што зрэдку даходзілі і да Волагды, маглі толькі пацвердзіць яго трывожныя прадчуванні. Так, для
Кастусь Тарасаў Крыж памяці, меч лёсу Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў Крыж памяці, меч лёсу Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Крыніца: Кастусь Тарасаў. Крыж памяці, меч лёсу. Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе. Менск, Лякуна,