Замірэнне і страты
Замірэнне і страты
На Вядрошы здарылася трагічна непапраўнае. Вязень валагодскага астрога цяпер глыбока ўсведамляў тую непапраўнасць. Скупыя весткі з далёкай Айчыны, што зрэдку даходзілі і да Волагды, маглі толькі пацвердзіць яго трывожныя прадчуванні. Так, для Вялікага Княства Літоўскага тая вайна была цалкам прайграная. Пагадненне аб шасцігадовым замірэнні, падпісанае 25 сакавіка 1503 года, азначала страту Княствам вялізных тэрыторый. Па праве мацнейшага Іван ІІІ абвясціў: «Тыя гарады і воласці рускія, каторыя забралі, наша вотчына…» Да Маскоўскай дзяржавы адышлі Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Бранск, Любеч, Гомель, Старадуб, Мцэнск, Рыльск і г.д. — разам 19 гарадоў і 70 воласцяў, шмат вёсак і гарадзішчаў. Як адзначаў А. Гваньіні, «за адзін ваенны паход і за адзін год Масквіцін захапіў усё тое, што шмат гадоў і з вялікімі цяжкасцямі здабываў вялікі князь літоўскі Вітаўт».
Што да самога К. Астрожскага, дык Масква і пасля замірэння 1503 года не збіралася яго выдаваць. У Вільні гетманам найвышэйшым прызначылі ўжо трэцяга пасля яго князя — Станіслава Кішку. Раней, адразу пасля Вядрошы, гэтую пасаду атрымаў Сымон Гальшанскі, а ў 1501–1502 гадах яе меў Станіслаў Кязгайла.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
141. Якія войны прынеслі найбольшыя страты народу Беларусі?
141. Якія войны прынеслі найбольшыя страты народу Беларусі? Найбольшай трагедыяй сталася для Беларусі расейскае нашэсце, якое распачаў у 1654 годзе цар Аляксей Міхайлавіч. Тады на знясіленую за 6 гадоў казацкімі наездамі Беларусь рушыла 100-тысячнае войска пад камандаваннем