Астрожскі сярод паноў-рады. Справы свецкія і царкоўныя
Астрожскі сярод паноў-рады. Справы свецкія і царкоўныя
Нарэшце князь Канстанцін мог адпачыць ад войнаў, заняцца ўласнымі справамі. Адладзіў гаспадарку ў сваіх уладаннях, падправіў муры ў Астрогу ды іншых замках. У 1509 годзе ажаніўся з Тацянай Гальшанскай — дачкой новагародскага ваяводы князя Сымона Гальшанскага і сястрой віленскага кашталяна князя Аляксандра Гальшанскага. А брат Таццяны стаў віленскім біскупам. Род, з якім праз шлюб парадніўся Астрожскі, быў адным з найбуйнейшых у Княстве, але тады ўжо аджываў свае зорныя часы. Князь Аляксандар Гальшанскі праз два гады памёр, і гетман найвышэйшы стаўся яшчэ і кашталянам віленскім, заняўшы шваграву пасаду.
Цяпер праваслаўны князь трывала ўваходзіў у кола ўрадавай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Да яго віленскімі панамі, як, зрэшты, і гетманамі, былі магнаты каталіцкага веравызнання. Астрожскі ж не проста ўвайшоў у гаспадарскую раду, якая ажыццяўляла кіраванне дзяржавай, ён займаў першую лаву паноў-рады[15]. І меў вялікі ўплыў на караля і вялікага князя Жыгімонта. Яшчэ ў 1508 годзе, пад час перамоваў з Масквою, ён угаварыў манарха надзяліць зямлёй тых беларускіх князёў, што страцілі яе па вайне, а таксама адстаяў права ўдзельнікаў рокашу[16] вярнуцца з Масквы дадому — у раўнавагу да права сваякоў і прыхільнікаў М. Глінскага спакойна выязджаць да Масквы. Сярод 200 чалавек, што пераехалі на службу да Канстанціна Іванавіча з Маскоўшчыны, быў і вядомы Астап Дашкевіч, кіеўскі баярын і крычаўскі намеснік, славуты змагар з татарамі, які ад 1501 да 1508 года служыў Маскве. Больш таго, у 1511 годзе Астрожскі змог — у абыход старой Казіміравай забароны рамантаваць і будаваць каменныя праваслаўныя храмы — атрымаць дазвол на адбудову Прачысценскай саборнай царквы ў Вільні. А для праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства гэтая святыня была другой па велічы пасля кіеўскага Пячорскага манастыра. Менавіта ў ёй пахавалі і княгіню Алену Іванаўну ў студзені 1513 года.
Вільня ў тым часе, як і ўся дзяржава, была яшчэ местам пераважна традыцыйнай, старабеларускай культуры. Калі ў 1498 годзе ўрачыста закладаліся першыя камяні мураванай сцяны, над сталіцай разносіўся гул званоў 14 праваслаўных храмаў і толькі 7 каталіцкіх{11}. Гэтаксама ў 1517 годзе імператарскі пасол Ж. Гэрбэрштайн, пабачыўшы Вільню, адзначыў, што «храмаў рускіх там значна больш, чым Рымскага веравызнання». Пры Жыгімонце Казіміравічу грэцкая (праваслаўная) царква ўжо вальней адчувала сябе ў Княстве. Нездарма амаль праз стагоддзе нехта Іван Мялешка скажа пра гэтага манарха: «Салодкая памяць яго, бо Немцаў як сабак не любіў і Ляхаў з іх хітрыкамі вельмі не любіў, але нашу Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў…» Ужо ў 1507 ці 1508 годзе нейкі Хведзька Янушкевіч заклаў у Вільні храм Нараджэння Багародзіцы. Затым у Тураве ўфундаваў царкву Канстанцін Астрожскі. Мітрапаліт Язэп Солтан у 1509 годзе правёў у сталіцы сабор праваслаўнай царквы, а ў 1511 атрымаў ад Жыгімонта грамату, якая гарантавала незалежнасць грэцкага духавенства ад свецкай улады ў кіраванні і судаводстве. Усё гэта рабілася дзякуючы актыўнасці і патрыятызму ўплывовага Канстанціна Іванавіча, якога яшчэ мітрапаліт Макар называў «наймагутнейшым апекуном і дабрадзеем» грэцкае царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Ды нядоўга давялося К. Астрожскаму цешыцца спакоем, займацца свецкімі і царкоўнымі справамі. Усё гэта рабілася другасным перад патрэбамі абароны краіны.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Гетман Астрожскі і перамога пад Воршай
Гетман Астрожскі і перамога пад Воршай Новы ворагРазбіўшы нямецкіх рыцараў пад Грунвальдам, нашыя прадзеды ўсталявалі мір на сваёй заходняй мяжы. Але неўзабаве ў Вялікага Княства Літоўскага з’явіўся небяспечны вораг на ўсходзе. Гэта была Расейская дзяржава, якую тады
ГЛАВА 23 ОТ РАДЫ К РУИНЕ
ГЛАВА 23 ОТ РАДЫ К РУИНЕ К середине XVIII века бесчинства польских магнатов не только не прекращаются, но и принимают все больший размах. Вот, к примеру, крупный магнат Иеремия Вишневецкий в 1643 г. захватил у городельского старосты А. Харлезского городище Гайворон с окрестными
§ 6. МЕСТНЫЕ РАДЫ
§ 6. МЕСТНЫЕ РАДЫ В связи с образованием Рады в Минске, частью возродились, частью окрепли местные белорусские организации на территории Украины. Украинское правительство довольно терпимо относилось к национальным организациям, поэтому некоторые из них успели развить
Украина и Россия: путь от Рады до «не рады»
Украина и Россия: путь от Рады до «не рады» [7]Как известно, 18 января 1654 года знаменитая Переяславская рада под руководством Богдана Хмельницкого приняла решение о воссоединении Украины с Россией. В связи с этим сейчас вновь актуален вопрос о том, как складываются
Предвестие Переяславской Рады…
Предвестие Переяславской Рады… В современной российской, а тем более, украинской истории почему-то принято рассматривать Переяславскую Раду как что-то спонтанное, внезапное, чуть ли не личную прихоть Богдана Хмельницкого. Что-то по своему значению сопоставимое толи с
Пскоўскія i наўгародскія справы Альгерда
Пскоўскія i наўгародскія справы Альгерда Але звернемся да дзейнасці Альгерда, якая ў цэлым была звязана з Беларуссю. У той час, калі заходнія, найперш балцкія, землі на чале з Кейстутам былі занятыя ўпартай абаронаю ад шматлікіх крыжацкіх нападаў і таму не маглі пашыраць
Зноў смаленскія i наўгародскія справы
Зноў смаленскія i наўгародскія справы Паражэнне на р. Ворскле было вынікам шэрагу пралікаў Вітаўта. Найперш, гэта яго ўяўленне, якое, дарэчы, унушыў яму Тахтамыш, аб слабасці сіл Цімур-Кутлая. Але нават калі б была перамога Вітаўта, то наўрад ці Тахтамыш, стаўшы ханам
Пскоўскія і Наўгародскія справы Альгерда
Пскоўскія і Наўгародскія справы Альгерда Але звернемся да дзейнасці Альгерда, якая ў цэлым была звязана з Беларуссю. У той час, калі заходнія, найперш балцкія землі на чале з Кейстутам, былі занятыя ўпартай абаронаю ад шматлікіх крыжацкіх нападаў і таму не маглі пашыраць
37. Хто такі Кастусь Астрожскі?
37. Хто такі Кастусь Астрожскі? Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460–1530) — адзін з сама славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні.
Князь Астрожскі — гетман
Князь Астрожскі — гетман Затое налета К. Астрожскі квітам паквітаўся з татарамі. Ажно тройчы наляталі тыя на землі Ўкраіны і Беларусі. І ўсе тры разы князь Канстанцін пераможна разганяў іхныя загоны[10] — пад Мазыром, каля Палоннага на рацэ Ўша і пад Ачакавам, дзе
Астрожскі на маскоўскай службе
Астрожскі на маскоўскай службе Усе гэтыя гады Канстанцін Астрожскі прагна лавіў кожную вестку пра Айчыну і пакутліва перажываў сваю нявольніцкую бяздзейнасць. Па смерці ж Івана ІІІ, калі яму чарговы раз прапанавалі адумацца і згадзіцца на прапанову вялікага князя
Сярод пяці наймагутнейшых
Сярод пяці наймагутнейшых А тым часам Астрожскі ўваходзіў у пяцёрку наймагутнейшых феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1528 годзе ён выставіў са сваіх земляў 426 выдатна ўзброеных вершнікаў. З сенатараў яго пераўзыходзіў толькі сам Гаштаўт, які меў, дарэчы, не нашмат
Крыжоваю дарогаю (да 20-х угодкаў справы БНЦ)
Крыжоваю дарогаю (да 20-х угодкаў справы БНЦ) Сёлета ў ліпені споўніліся 20-ыя ўгодкі справы Беларускага Нацыянальнага Цэнтру.Гэтая справа — адна із шмат якіх трагічных балонаў у гісторыі нашага нацыянальна-вызвольнага руху, як у сэньсе фізычнага вынішчэньня