37. Хто такі Кастусь Астрожскі?
37. Хто такі Кастусь Астрожскі?
Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460–1530) — адзін з сама славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Як найбольш таленавіты вайсковы кіраўнік ва ўзросце 37 гадоў атрымаў чын гетмана найвышэйшага — галоўнага начальніка над войскам дзяржавы — і неўзабаве здабыў эўрапейскую славу.
У змаганні з крымскімі татарамі і маскоўскімі заваёўнікамі Астрожскі не меў сабе роўных. Згодна з надпісам на ягоным надмагіллі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасня 1514 года.
Удалым манеўрам вывеўшы маскоўцаў пад знішчальны агонь артылерыі, К.Астрожскі вымусіў іх ратавацца ўцёкамі. Старадаўная песня так апісвае гэтую падзею:
Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці;
А як з Воршы ўцякалі
Рэчку невялічку пракліналі:
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як наша слава тутака прапала;
Бадай ты высыхала да сканчэння свету
Што нашай славанькі ўжо нету».
Слава Воршы ўжо нягорша.
Слаўся, пан Астрожскі!
Пра выдатную перамогу, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панавання, даведалася ўся Эўропа. Ёй быў прысвечаны спецыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.
Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцця, ні сродкаў ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астрожскага называлі «Ромулам», «Сцыпіёнам», «другім Ганібалам», «князем, найбольш вартым светлай памяці». Гетманства гэтага «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі» стала ўзорам вайсковай чыннасці ў Вялікім Княстве.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Гетман Астрожскі і перамога пад Воршай
Гетман Астрожскі і перамога пад Воршай Новы ворагРазбіўшы нямецкіх рыцараў пад Грунвальдам, нашыя прадзеды ўсталявалі мір на сваёй заходняй мяжы. Але неўзабаве ў Вялікага Княства Літоўскага з’явіўся небяспечны вораг на ўсходзе. Гэта была Расейская дзяржава, якую тады
Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі За нашу і вашу свабодуВальналюбны дух паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і Якуба Ясінскага быў жывы. Як тлее пад попелам гарачае вуголле, так у душах беларусаў увесь час не патухала нянавісць да царскіх прыгнятальнікаў.Увесну 1831 года Беларусь услед за
Кастусь Калиновский
Кастусь Калиновский Родина нашего национального героя — деревня Мостовляны Городенского уезда (ныне в Белостокском воеводстве Польши). Происходил Константин Викентий Калиновский из семьи мелкопоместного шляхтича. Первоначальное образование будущий революционер
Хто ж такі козаки?
Хто ж такі козаки? Ще не вдалося довідатись, хто, коли і чому назвав Запорізьку Січ українською, адже кордони вільностей козацьких час від часу мінялися. Перші згадки в загальних рисах: ” … поляки, прийнявши у свої землі Київські і Малоросійські в 1340 році, через деякий
Князь Астрожскі — гетман
Князь Астрожскі — гетман Затое налета К. Астрожскі квітам паквітаўся з татарамі. Ажно тройчы наляталі тыя на землі Ўкраіны і Беларусі. І ўсе тры разы князь Канстанцін пераможна разганяў іхныя загоны[10] — пад Мазыром, каля Палоннага на рацэ Ўша і пад Ачакавам, дзе
Астрожскі на маскоўскай службе
Астрожскі на маскоўскай службе Усе гэтыя гады Канстанцін Астрожскі прагна лавіў кожную вестку пра Айчыну і пакутліва перажываў сваю нявольніцкую бяздзейнасць. Па смерці ж Івана ІІІ, калі яму чарговы раз прапанавалі адумацца і згадзіцца на прапанову вялікага князя
Астрожскі сярод паноў-рады. Справы свецкія і царкоўныя
Астрожскі сярод паноў-рады. Справы свецкія і царкоўныя Нарэшце князь Канстанцін мог адпачыць ад войнаў, заняцца ўласнымі справамі. Адладзіў гаспадарку ў сваіх уладаннях, падправіў муры ў Астрогу ды іншых замках. У 1509 годзе ажаніўся з Тацянай Гальшанскай — дачкой
Кастусь Тарасаў Крыж памяці, меч лёсу Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў Крыж памяці, меч лёсу Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Крыніца: Кастусь Тарасаў. Крыж памяці, меч лёсу. Кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе. Менск, Лякуна,