19. Адкуль паходзіць найменне «літва»?
19. Адкуль паходзіць найменне «літва»?
Найменне «літва» вучоныя спрабавалі вытлумачыць з розных моваў — кельцкіх, германскіх, фіна-вугорскіх, балцкіх. Але гэтыя спробы не далі надзейных вынікаў.
На сёння сама пераканаўчая і найбольш падмацаваная фактамі версія, прапанаваная беларускімі гісторыкамі Вацлавам Пануцэвічам і Паўлам Урбанам. На іхную думку, літва — частка магутнага заходнеславянскага племя люцічаў, якое даўней засяляла паўночна-ўсходнюю частку сённяшняй Нямеччыны паміж рэкамі Одрай і Лабай (цяпер Одэр і Эльба). Пасля доўгага і крывавага змагання за сваю зямлю з намнога перасяжнымі сіламі немцаў частка люцічаў была вынішчаная або анямечаная, а рэшта іх, ратуючыся ад паняволення, яшчэ ў Х стагоддзі рушыла на землі іншых славянскіх народаў.
Перасяленне люцічаў на беларускія абшары знайшло адлюстраванне ў скандынаўскіх сагах, нямецкіх народных паданнях і ўсходнеславянскіх летапісах. Па меркаванні даследнікаў (П.Шафарыка, П.Урбана), назовы «люцічы» і «літва» паходзяць ад уласнага імя князя-родапачынальніка Люта (ад слова «люты»). У шэрагу славянскіх моваў гэтае імя вымаўлялася і пісалася яшчэ і як Літ. Лютвою называлася літва ў дакументальных крыніцах і беларускіх народных гаворках.
Паселішчы і рэкі з найменнямі Лютава, Літава, Літва сустракаліся і сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі, заселенай некалі славянамі: у Балгарыі і Славаччыне, у Польшчы і Паўночнай Нямеччыне. Але найбольш іх — на землях Беларусі. Месца, дзе жыло раней племя літва, дакладна вызначыў наш гісторык Мікола Ермаловіч. Ён першы звярнуў увагу на групу населеных пунктаў з назовамі Літва ў цэнтральна-заходняй частцы Беларусі на прасторы між Новагародкам, Менскам, Слонімам, Крэвам. На гэтай падставе, аналізуючы летапісныя звесткі, ён акрэсліў тут тэрытарыяльнае ядро Старажытнай Літвы.
Ад гэтага ядра, з далучэннем новых тэрыторыяў, назоў пашыраўся і ахопліваў усё большую прастору. Узнікла новая палітычная адзінка — зямля Літоўская, а затым — Вялікае Княства Літоўскае з сталіцаю ў Новагародку.
Літвою называлі наш край (а нас саміх — ліцьвінамі) усе нашыя суседзі аж да пачатку ХХ стагоддзя. Гэтыя найменні саступілі сваё месца акрэсленням «Беларусь», «беларусы» толькі пасля прымусовага далучэння нашых земляў да Расейскай імперыі пры канцы ХVІІІ стагоддзя, шмат у чым пад уздзеяннем каланіяльнай палітыкі акупацыйнага рэжыму. Таму ў гістарычным плане назоў «Літва», які спрадвеку азначаў беларускую дзяржаву і наш народ, тоесны найменню Беларусь, гэтаксама як «ліцьвін» — беларус.
Яшчэ дагэтуль Літвою называюць нашу Бацькаўшчыну, а ліцьвінамі — нас жыхары суседніх з намі раёнаў Заходняй Украіны і Ўсходняй Польшчы. Дый самі беларусы, асабліва на цэнтральна-заходнім абшары (каля Наваградка, Івацэвічаў, Століна ды ў іншых мясцінах) і цяпер нярэдка называюць сябе ліцьвінамі.
Каб пазбегнуць блытаніны ва ўжыванні назову Літва, варта сучасную суседнюю з Беларусяй дзяржаву акрэсліваць яе саманазовам Летува, яе жыхароў называць летувісамі, а мову — летувіскаю.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Уладзімір Арлоў АДКУЛЬ НАШ РОД
Уладзімір Арлоў АДКУЛЬ НАШ РОД Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаўПадрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў — Вільня: Наша Будучыня, 2003. — 127 с.© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org,
Адкуль наш род
Адкуль наш род Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны. Гісторыя — гэта тое, што было раней. Яна пачынаецца тады, калі з’яўляецца чалавек. Першыя жыхары Беларускай зямліПершыя жыхары Беларускай зямліПершыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца
ІІ Адкуль узяліся людзі на Беларусі. — Расавае іхнае паходжанне. — Арыйцы. — Славяне ды іхная прабацькаўшчына. - Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны. — Характарыстыка славянаў.
ІІ Адкуль узяліся людзі на Беларусі. — Расавае іхнае паходжанне. — Арыйцы. — Славяне ды іхная прабацькаўшчына. - Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны. — Характарыстыка славянаў. Адкуль узяліся людзі на беларускіх землях — навука не дае нам
56. Адкуль і калі прыйшла ў Беларусь каталіцкая вера?
56. Адкуль і калі прыйшла ў Беларусь каталіцкая вера? Паколькі канчатковы падзел хрысціянства на каталіцтва і праваслаўе адбыўся ў 1054 годзе, а аформіўся ў 1204 годзе, то для ранейшага часу больш правільным будзе ўжыванне тэрмінаў «усходні, або візантыйскі, абрад» (пазней —
Адкуль галоўная небяспека?
Адкуль галоўная небяспека? Аднак найвялікшую трывогу выклікалі падзеі на ўсходніх межах Княства, дзе ўсё больш адкрытую варожасць дэманстравала Маскоўская дзяржава. Вялікі князь маскоўскі Іван ІІІ (1462–1505) падпарадкаваў Разань і Пскоў, затым падбіў Ноўгарад Вялікі і ў
СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА
СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА У пачатку XI ст. з’яўляецца першае датаванае паведамленне пра Літву. Да гэтага яна двойчы ўпаміналася ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў»: першы раз — у пераліку народаў, якія адносіліся да роду Яфета, другі раз — у пераліку тых плямёнаў, што
НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА
НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла