39. Хто такі Жыгімонт Стары?
39. Хто такі Жыгімонт Стары?
Жыгімонт Стары (1467–1548) — пяты сын Казіміра Ягайлавіча — 12 кастрычніка 1506 года быў абраны вялікім князем літоўскім, а 9 снежня таго ж года — каралём польскім. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што задоўга да смерці хацеў перадаць свайму нашчадку вялікае княжанне. Так, яшчэ ў 1522 годзе паны-рада Вялікага Княства прагаласавалі за ягонага сына, якога таксама звалі Жыгімонтам, як за будучага гаспадара.
Жыгімонта Старога шанавалі як разумнага, разважлівага і памяркоўнага кіраўніка. У нутраной палітыцы вялікі князь праводзіў лінію на ўраўнаванне ў правах людзей шляхоцкага стану незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці. Менавіта пры Жыгімонце быў уведзены ў дзеянне Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года — адзіны агульнагаспадарствавы збор законаў, а гэтаксама прыкметна ўзрасла роля Сойму як найвышэйшага дзяржаўнага органа, што абмяжоўваў уладу манарха.
Па натуры не ваяўнічы, Жыгімонт, аднак, быў вымушаны неаднакроць змагацца з Масквою. Зацяжныя войны паміж Вялікім Княствам і Маскоўскаю дзяржавай 1507–1508, 1512–1522, 1534–1537 гадоў знясільвалі гаспадарства, прыносілі незлічоныя беды ўсяму нашаму народу. Вялікі князь рабіў усё, што мог, для абароны Бацькаўшчыны.
Жыгімонт Стары быў вядомы як надзвычай адукаваны манарх (ягонымі настаўнікамі былі прафесары Кракаўскага ўніверсітэта), шчодры апякун над навукамі. Ён меў у Вільні вялікую бібліятэку, запрашаў да сябе таленавітых скульптараў, архітэктараў, мастакоў, быў вельмі зычлівы да славутага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. Пры ім шырока распаўсюдзілася рэфармацыя, якая спрыяла далейшаму ўздыму пісьменства і культуры, пашырэнню гуманістычных ідэяў.
Час панавання Жыгімонта Старога ўспаміналі пазней як залатую пару нашай гісторыі.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Хто ж такі козаки?
Хто ж такі козаки? Ще не вдалося довідатись, хто, коли і чому назвав Запорізьку Січ українською, адже кордони вільностей козацьких час від часу мінялися. Перші згадки в загальних рисах: ” … поляки, прийнявши у свої землі Київські і Малоросійські в 1340 році, через деякий
СВІДРЫГАЙЛА I ЖЫГІМОНТ: IX АНТАГАНІЗМ I ПАДАБЕНСТВА
СВІДРЫГАЙЛА I ЖЫГІМОНТ: IX АНТАГАНІЗМ I ПАДАБЕНСТВА Заключаная ў 1385 г. Крэўская унія, якая пасля зноў перазаключалася ў 1401 і 1413 гг. і якая ставіла канчатковай мэтай злучэнне BKЛ з Польшчай, выклікала рэзкі антаганізм ува ўсіх слаях грамадства дзяржавы дзвюх сіл:
78. Хто такі Сільвестар Косаў?
78. Хто такі Сільвестар Косаў? Сільвестар Косаў (канец ХVІ ст. — 1657) — беларускі праваслаўны мітрапаліт, выдатны пісьменнік і таленавіты педагог-рэфарматар. Нарадзіўся ён у маёнтку Жаробычы, што знаходзіўся на паўночны захад ад Віцебска (у 1939 годзе гэтае паселішча
80. Хто такі Андрэй Баболя?
80. Хто такі Андрэй Баболя? Гэта адзін з святых, якога найбольш шануюць беларусы-каталікі і вуніяты. Нарадзіўся ён ў 1591 годзе. Паходзіў з старажытнага беларускага шляхоцкага роду. Бацькі, імкнучыся даць сыну каталіцкае выхаванне і добрую адукацыю, накіравалі яго ў езуіцкую
84. Хто такі Тадэвуш Рэйтан?
84. Хто такі Тадэвуш Рэйтан? У жніўні 1772 года манархі трох суседніх дзяржаваў — Расеі, Прусіі ды Аўстрыі, скарыстаўшыся з заняпаду і нутраных міжусобіц, што скаланалі Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, дамовіліся паміж сабою аб першым падзеле яе тэрыторыі. 18 верасня таго ж