83. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру І?
83. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру І?
На пачатку ХVІІІ стагоддзя, у часы Паўночнай вайны, Беларусь зноў, у каторы ўжо раз, зрабілася тэатрам ваенных дзеянняў. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі, немец з паходжання Аўгуст ІІ дзеля сваіх дынастычных інтарэсаў стаў у гэтай вайне, якую Расея вяла са Швецыяй, хаўруснікам Пятра І. Частка ж беларускіх магнатаў незалежніцкага кірунку на чале з Сапегамі падтрымала шведскага караля Карла ХІІ і дапамагала яму войскам і грашыма.
Пётр І паслаў у Беларусь 70-тысячнае войска. Каб пазбавіць шведаў правіянту і фуражу, расейцы выпальвалі беларускія вёскі і рабавалі гарады. Яны паводзілі сябе на нашай зямлі не як саюзнікі, а як сапраўдныя захопнікі.
У чэрвені 1705 года расейскі імператар прыехаў у Полацак. У кафедральным Сафійскім саборы ён з Меншыкавым ды іншымі прыдворнымі ўласнаручна ўчыніў нечуванае злачынства: тут былі закатаваныя і забітыя пяцёра вуніяцкіх святароў і манахаў. Найстаражытнейшы беларускі храм Святой Сафіі цар зрабіў парахавым сховішчам. Напярэдадні адыходу расейцаў з горада, 1 траўня 1710 года, порах узарвалі, і сабор ператварыўся ў руіны.
Расейскія войскі вызначыліся жорсткасцю ды рабункамі і ў іншых беларускіх гарадах. Чорныя ўспаміны засталіся ад «саюзнікаў» у Магілеве. Горад, які лічыўся тады адным з найпрыгажэйшых местаў Эўропы, быў зрабаваны і выпалены дашчэнту. На загад Пятра І казакі спалілі і Віцебск. Згарэлі замкі, ратуша, крамы, 4 касцёлы, 12 цэркваў. Менавіта Пётр І загадаў знішчыць замак у Смалянах пад Воршай, руіны якога і сёння нагадваюць нам пра тое злачынства. У Менску царская кавалерыя разам з казакамі і калмыкамі абчысціла вуніяцкі кляштар Святой Тройцы, Святадухаўскую царкву на Высокім рынку ды іншыя вуніяцкія і праваслаўныя манастыры і храмы. Менскае праваслаўнае брацтва заклікала месцічаў да зброі, і на Нямізе нашы продкі далі адпор расейскім зладзеям.
Падзеі Паўночнай вайны, гаспадаранне на нашай зямлі расейцаў, звязаныя з гэтым эпідэміі і голад сталіся сапраўдным няшчасцем для Беларусі. За тыя гады беларускі народ паменшаў амаль на траціну — блізу на 800 тысяч чалавек.
Пад час царавання Пятра І нібыта дзеля абароны рэлігійных правоў насельніцтва пачалося актыўнае ўмяшанне Расеі ў нутраныя справы Вялікага Княства. З 1717 года Пётр І фактычна кантраляваў колькасны склад нашага войска. Ён дамогся па сутнасці і падпарадкавання праваслаўнай царквы Беларусі маскоўскай патрыярхіі.
Такім чынам, як сведчаць факты, роля Пятра І у беларускай гісторыі бясспрэчна адмоўная, бо ён доўгі час бязлітасна рабаваў нашыя землі і шмат у чым спрычыніўся да заняпаду беларускае дзяржаўнасці.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Розділ III Повстанчий рух і партизани. — Ідеологія, типові угруповання, організація і роля партизаиів в загальній боротьбі Українського народу за Державність Українську
Розділ III Повстанчий рух і партизани. — Ідеологія, типові угруповання, організація і роля партизаиів в загальній боротьбі Українського народу за Державність Українську Як еволюціонувала політична думка української інтелігенції, що від домагання автономії дійшла в
22. Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім?
22. Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім? Дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская мова, бо беларускі этнічны элемент панаваў у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Княства, а нашыя землі складалі аснову яго магутнасці.Галоўнае
51. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура?
51. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура? Сцяпан Батура (1533–1586) увайшоў у беларускую гісторыю як адзін з сама моцных і дзейных вялікіх князёў. Паходзіў ён з роду Баторыяў Шомлё і быў сынам трансільванскага (ці, як казалі тады, сямігародскага) ваяводы. Вучыўся ў
71. Якая марская бітва ўвайшла ў летапіс беларускай вайсковай славы?
71. Якая марская бітва ўвайшла ў летапіс беларускай вайсковай славы? У 1600–1629 гадах Вялікае Княства Літоўскае вяло вайну супраць Шведскага Каралеўства, якое імкнулася захапіць Інфлянты (правабярэжную Латвію і паўднёвую Эстонію), што былі тады супольным уладаннем нашай
74. Якая мова была даўней сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Ўсходняй Эўропе?
74. Якая мова была даўней сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Ўсходняй Эўропе? Як і ва ўсёй Эўропе, у Беларусі дзеля дыпламатычнага ліставання з іншымі дзяржавамі карысталіся лацінскаю моваю. Аднак у дачыненнях з суседнімі краінамі гэтую ролю выконвала беларуская мова.У
149. Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў?
149. Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў? Можа, сыгнет князя Ізяслава, сына Рагнеды, ці пярсцёнак славутага князя Ўсяслава Чарадзея, пры якім наша старажытная дзяржава — Полацкае княства — дасягнула найвялікшай магутнасці? А можа, рукапіснае
УРОКІ ГІСТОРЫІ
УРОКІ ГІСТОРЫІ Дык чаму нас можа навучыць сучасная гісторыя? Таму, што таталітарны лад можа быць адкрыццём адной з наймагутнейшых трывожных магчымасцяў чалавека і грамадства. Гэты лад адкрывае цёмнае, злачыннае, барбарскае аблічча таталітарызму. Ён нам адкрывае, да чаго