29. Чым вызначыліся беларусы ў бітве пад Дуброўнай?
29. Чым вызначыліся беларусы ў бітве пад Дуброўнай?
У пераможнай бітве галоўных сілаў Вялікага Княства Літоўскага ды Польскага Каралеўства з Тэўтонскім (Нямецкім) Ордэнам 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам, або пад Дуброўнаю (так называюць гэтую бітву беларускія летапісцы) — найбуйнейшай бітве Сярэднявечча, якая вызначыла лёс не аднаго эўрапейскага народа, бальшыню войска Вітаўта Вялікага складалі беларусы.
Паводле тагачаснага краніста Длугаша, на пабаявішчы адважна змагаліся беларускія харугвы: Віленская, Гарадзенская, Медніцкая, Смаленская, Полацкая, Віцебская, Пінская, Новагародская, Берасцейская, Ваўкавыская, Дарагічынская, Старадубская, Мельніцкая. Вядома ж, сярод іх былі й не названыя краністам харугвы — Менская, Слуцкая, Аршанская, Амсціслаўская ды іншыя.
Калі да апошняга часу афіцыйнай гістарыяграфіяй лічылася, што адыход харугваў Вялікага Княства з пабаявішча па якой гадзіне сечы быў панічнымі ўцёкамі, дык даследванні новых дакументаў пераконваюць, што гэта быў запланаваны тактычны ход Вітаўта, неабходны для размыкання баявых парадкаў цяжкаўзброеных рыцараў ды рассейвання іх па шырокай мясцовасці. Асноўныя сілы Ордэна з левага фланга адразу памкнуліся за «ўцекачамі» і ўвязлі каля абозаў арміі Вялікага Княства. Тым часам на Вітаўтавым крыле да ўступлення палякаў у бітву нямецкіх рыцараў мужна стрымлівалі і амаль цалкам палеглі ў лютай сечы беларускія харугвы былой Смаленскай зямлі — Аршанская, Амсціслаўская і Смаленская (якія ў расейскай гістарычнай літаратуры фігуруюць як «русские смоленские полки»).
Дзякуючы гэтаму ўсё ордэнскае войска неўзабаве было аточанае і ў двух вялізных «катлах» дазвання разгромленае альянтамі. Гэтак вырашальнае значэнне для гістарычнай перамогі пад Дуброўнай мелі адмысловы манеўр, бліскуча праведзены вялікім князем Вітаўтам, і мужнасць нашых продкаў. Цана ж гэтае перамогі была надта вялікая: не менш як палова ваяроў, прыведзеных пад Дуброўну Вітаўтам, палегла на пабаявішчы.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
11. Беларусы
11. Беларусы Гледзячы на мапу падзелаў Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, відаць, што Расея, у прынцыпе, зьдзейсьніла толькі сваю адвечную патрэбу ліквідаваць Вялікае Княства Літоўскае, нават уступіўшы для нямецкай Прусіі кавалак ягонае тэрыторыі на ўсход і поўнач ад Беластоку,
Беларусы против царя
Беларусы против царя Огинский оказался прав: шляхта Литовского и Белорусского генерал-губернаторств (то есть всей нынешней территории Беларуси) приветствовала Наполеона как своего освободителя, пошла воевать вместе с ним против России. Князь Радзивилл за свой счет
Беларусы — древнейший народ Европы.
Беларусы — древнейший народ Европы. Среди ряда генетических карт Европы, созданных учеными в последние годы, есть и цветная карта «Гаплогруппы в Европе», которую я рекомендую читателям найти в Интернете и внимательно изучить. Для этого сделаю некоторые объяснения.Rla
Лужичане и беларусы
Лужичане и беларусы
Беларусы — балты
Беларусы — балты
Беларусы — не славяне
Беларусы — не славяне
Исчезнувшие восточные беларусы
Исчезнувшие восточные беларусы
Беларусы о власти
Беларусы о власти
Беларусы о липовой «демократии »
Беларусы о липовой «демократии
БЕЛАРУСЫ — ДРЕВНЕЙШИЙ НАРОД ЕВРОПЫ
БЕЛАРУСЫ — ДРЕВНЕЙШИЙ НАРОД ЕВРОПЫ Известный беларуский ученый-антрополог, доктор биологических наук А. И. Микулич в исследовании «Беларусы в генетическом пространстве. Антропология этноса» (2005 г.) пишет, что «популяции коренных жителей Беларуси ведут свою
132. Дзе беларусы змагаліся супраць фашызму?
132. Дзе беларусы змагаліся супраць фашызму? Пра ўдзел нашых суайчыннікаў у барацьбе з фашызмам у 1941–1945 гадах на савецка-нямецкім фронце, а тым больш у партызанскіх аддзелах і ў падполлі напісана ўжо даволі шмат. Але Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася намнога
Беларусы ёсць!
Беларусы ёсць! На тым паседжанні латвійскага Устаноўчага Сойма як кансультант прысутнічаў Езавітаў. Заслухалі даклад фінансава-бюджэтнай камісіі аб каштарысе беларускага адзьдзела міністэрства асветы, які раўняўся 1 845 160 латвійскіх рублёў. Яго і прапанавана было