104. Чаму час нашага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя называецца «нашаніўскім кругабегам»?
104. Чаму час нашага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя называецца «нашаніўскім кругабегам»?
Штотыднёвая грамадска-палітычная газета «Наша Ніва» выдавалася ў Вільні ад 10 лістапада 1906 года да 7 жніўня 1915 года, калі была зачыненая ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны. Арганізавалі выданне і кіравалі ім лідэры Беларускай Сацыялістычнай Грамады Іван і Антон Луцкевічы і Аляксандар Уласаў, які ад снежня 1906 года быў афіцыйным рэдактарам. У сакавіку 1914 года яго змяніў на гэтай пасадзе Янка Купала.
«Наша Ніва» адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у згуртаванні і выхаванні нашай інтэлігенцыі, у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго роўнасць з іншымі народамі, у развіцці беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. На старонках газеты публікаваліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Каруся Каганца, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Сяргея Палуяна, Лявона Гмырака, дзесяткаў іншых пісьменнікаў і публіцыстаў.
Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання (на «рускіх» і «палякаў»), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расейскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, якія з дапамогаю праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла займаліся русіфікацыяй і паланізацыяй беларускага насельніцтва, настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл беларускае мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі.
Пры рэдакцыі газеты дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча ствараўся Беларускі нацыянальны музей. На яе базе паўсталі сельскагаспадарчы часопіс «Саха» і часопіс для моладзі «Лучынка», выдаваўся вельмі папулярны штогадовы «Беларускі каляндар», дзейнічала кніжнае выдавецтва.
Такім чынам, паняццем «нашаніўскі кругабег» вызначаецца выдатная роля газеты «Наша Ніва» ў нацыянальным адраджэнні беларусаў пачатку ХХ стагоддзя.
У 30-х гадах камуністычныя ідэолагі ацанілі «Нашу Ніву» як кулацкае, буржуазна-ліберальнае, нацыяналістычнае выданне і фактычна выкраслілі з гісторыі. А пазней некаторыя савецкія «гісторыкі» нават далучалі яе да чарнасоценна-акцябрысцкага лагера. Узапраўды ж газета была цэнтрам беларускага нацыянальнага руху, заклала падмурак адраджэння нашае дзяржаўнасці. «Наша Ніва» змагла адыграць ролю абуджальніка народа і падрыхтаваць найбольш актыўныя і сведамыя сілы Беларусі да барацьбы за яе нацыянальныя інтарэсы ў пазнейшых выпрабаваннях.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
АПОШНЯЯ ТРЭЦЬ XVII СТАГОДДЗЯ
АПОШНЯЯ ТРЭЦЬ XVII СТАГОДДЗЯ Гэты час для Беларусі быў адносна спакойным. Хоць войны, як убачым, тады і вяліся, аднак яны ў цэлым не закраналі яе тэрыторыю, як было перад гэтым. Але вынікі руска-польскай вайны 1654–1667 гг. былі настолькі катастрафічнымі, што пераадоленне іх
ІІІ Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кірункі разыходу.— Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь.— Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі.
ІІІ Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кірункі разыходу.— Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь.— Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі. З прычыны свае
46. Чаму ў Беларусі маскоўскага цара Івана ІV называюць Жахлівым?
46. Чаму ў Беларусі маскоўскага цара Івана ІV называюць Жахлівым? Маскоўскі цар Іван ІV (1530–1584) увайшоў у беларускую гісторыю як захопнік і кат: распачаўшы вайну супраць Вялікага Княства, у 1563 годзе захапіў Полацак, у якім чыніў жудасныя забойствы, дзесяткі тысяч людзей
ПАДЗЕІ 80-х ГАДОЎ IX СТАГОДДЗЯ I ПАХОДЫ НА ВІЗАНТЫЮ
ПАДЗЕІ 80-х ГАДОЎ IX СТАГОДДЗЯ I ПАХОДЫ НА ВІЗАНТЫЮ Даследчыкамі адзначалася, што той раздзел «Аповесці…», які апавядае пра падзеі IX ст. да з’яўлення варагаў, моцна скарочаны і перароблены. Многія часткі аказаліся проста выкінутыя, а замест іх была ўстаўлена рэдактарамі XII
ПАНЯМОНСКІЯ, ТУРАЎСКІЯ I СМАЛЕНСКІЯ ПАДЗЕІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XI СТАГОДДЗЯ
ПАНЯМОНСКІЯ, ТУРАЎСКІЯ I СМАЛЕНСКІЯ ПАДЗЕІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XI СТАГОДДЗЯ Найперш пра паход Яраслава Мудрага на літву ў 1044 г. Асвятленне гэтага факта ў крыніцах прымушае паставіць пытанне: «А ці меў ён месца ў гісторыі?» Сапраўды, такія аўтарытэтныя летапісы, як «Аповесць