36. Чым адметнае княжанне Аляксандра?
36. Чым адметнае княжанне Аляксандра?
Аляксандар з Ягайлавічаў (1461–1506) вызначаўся мяккім характарам, памяркоўнасцю, любіў музыку ды спевы. Вялікакняскі пасад ён заняў у 1492 годзе пасля смерці бацькі, вялікага князя Казіміра. Адразу ж з патрабавання ўрадоўцаў гаспадар мусіў выдаць прывілей, паводле якога абавязваўся весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі пасля ўзгаднення з панамі-радай, сваёй воляй нічога не адмяняць, без згоды Рады не рабіць прызначэнняў на дзяржаўныя пасады ці змяшчэнняў з іх, распараджацца фінансамі толькі пад яе кантролем. Такім чынам, прывілей 1492 года істотна абмяжоўваў непадзельную ўладу манарха на карысць шляхты.
Пры Аляксандры для Вялікага Княства пачаліся цяжкія абарончыя войны. У 1492–1494 гадах Маскоўшчына заваявала Вяземскае княства, а таксама нашыя землі ў басейне верхняй Акі і Вугры. У 1500–1503 гадах Вялікае Княства страціла 70 воласцяў і 19 гарадоў, сярод якіх былі Чарнігаў, Гомель, Бранск, Старадуб, Мцэнск ды іншыя.
Вялікім князем Аляксандрам з дапамогай епіскапа смаленскага Язэпа Балгарыновіча, які заняў у 1500 годзе кафедру мітрапаліта, былі зробленыя спробы ўзнавіць у Княстве абвешчаную ў 1439 годзе на Фларэнційскім саборы царкоўную вунію, каб прадухіліць канфлікты на рэлігійнай глебе. Аднак гэтыя спробы не мелі поспеху.
Напрыканцы княжання Аляксандра, 5 жніўня 1506 года, войска Вялікага Княства на чале з Міхалам Глінскім разбіла крымскіх татараў пад Клецкам. Радасную вестку пра слаўную перамогу яшчэ паспелі перадаць вялікаму князю, які ўжо быў пры смерці.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
НЕШЧАСЛІВЫ ЧАС АЛЯКСАНДРА
НЕШЧАСЛІВЫ ЧАС АЛЯКСАНДРА Ужо адзначалася, што Масква ў параўнанні з ВКЛ запазнілася ў справе аб’яднання вакол сябе ўсходнеславянскіх земляў. Калі ў час княжання Івана Каліты (1325–1340) яна толькі пачала ўзвышацца і праяўляць сябе як аб’яднаўчы цэнтр велікарускіх земляў,
Апеляцыі вялікага князя Аляксандра
Апеляцыі вялікага князя Аляксандра Разгублены Аляксандар у шматлікіх пасольскіх лістах спрабаваў апеляваць да хрысціянскае маралі і заклікаў свайго цесця апамятацца. Нагадваў, што той без аніякае прычыны парушыў «дакончанне і крыжовае цалаванне», што, «пра годнасць