115. Дзе ў Беларусі былі арганізаваныя паўстанні супраць камуністаў?
115. Дзе ў Беларусі былі арганізаваныя паўстанні супраць камуністаў?
Як вядома, паводле Берасцейскай мірнай дамовы, з сакавіка да верасня 1918 года пад уладай бальшавікоў заставалася толькі частка беларускіх земляў: Смаленшчына, усходнія паветы Магілеўскай ды паўночна-ўсходнія Віцебскай губерняў. Тут камуністы праводзілі так званую «продовольственную развёрстку» (адбіралі ў сялян практычна ўсё збожжа). Гэта выклікала сялянскія паўстанні ў Аршанскім, Віцебскім, Горацкім, Клімавіцкім, Амсціслаўскім, Полацкім, Сенненскім ды Чэрыкаўскім паветах. У Сянно на чале паўстанцаў стаяў будучы народны камісар земляробства БССР Зміцер Прышчэпаў. Сенненскія ды аршанскія паўстанцы на пэўны час узялі ў свае рукі ўладу ў гэтых паветах.
Пасля адыходу немцаў (верасень-лістапад 1918 года) бальшавікі захапілі цэнтральную частку Беларусі. Яны па-ранейшаму абдзіралі сялян. У лістападзе супраць іх улады паўстаў Вяліжскі павет. Нягледзячы на тое, што Вяліжскае паўстанне было стыхійнае, у ім удзельнічалі дзесяткі тысяч чалавек. Яно ахапіла амаль усю Віцебскую губерню, перакінулася ў сумежныя часткі Смаленшчыны (Парэцкае паўстанне) і Пскоўшчыны. У сакавіку-красавіку 1919 года паўстанні прайшлі ў ваколіцах Гомеля, Кармы, Рагачова, Рэчыцы, Нясвіжа, Міра, Слуцка, Старобіна ды іншых мястэчак.
Антыбальшавіцкія паўстанні ўспыхнулі і ў 1920 годзе. Найбольшыя з іх Койданаўскае ды асабліва Слуцкае. У ліпені 4 дні трымалася Койданаўская Незалежная Рэспубліка. У лістападзе-снежні Рада Случчыны, узначаленая беларускімі сацыялістамі-рэвалюцыянерамі, узняла 10 тысяч чалавек, арганізавала іх у два палкі. Цэлы месяц паўстанцы трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасцях.
Узброены супраціў бальшавікам аказваўся і пазней, у перыяд калектывізацыі. У 1930 годзе, напрыклад, паўсталі сяляне Бешанковіцкага раёна, якія з сякерамі і віламі пайшлі супроць кулямётаў. У літаратуры згадваецца і Лепельскае паўстанне «аднаасобнікаў», дэталі якога нам дасюль невядомыя, бо савецкі друк наўмысна замоўчваў народныя выступленні.
Як бачна, беларускі народ не пакорліва і тым больш не з радасцю, як сцвярджала камуністычная прапаганда, прымаў іхную ўладу, а паўсюль аказваў пасіўны ці адкрыты супраціў.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
4. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасці?
4. Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасці? Элементы дзяржаўнай арганізаванасці ў Беларусі існавалі задоўга да яе пісьмовай гісторыі. Ад VІ стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым на большую частку нашага краю пачынае пранікаць славянскае насельніцтва. Яго змешванне з
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага?
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага? Падзеі, што прывялі да глыбокага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, пачаліся ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. У 1654 годзе Маскоўская дзяржава, ажыццяўляючы свае даўныя планы захопу Беларусі, распачала пад сцягам
90. На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 года?
90. На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 года? У тыя трагічныя для Беларусі паўгода, ад Купалля да Калядаў 1812 года, пакуль ішла вайна, нашы прадзеды апынуліся на абодвух — і на расейскім, і на французскім — баках. У расейскае войска яны трапілі з папярэдніх рэкруцкіх
91. Як беларусы змагаліся супраць расейскага панавання?
91. Як беларусы змагаліся супраць расейскага панавання? Існуе думка пра нібыта адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз нашыя продкі на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расеяй тройчы браліся за зброю, каб вырвацца са
132. Дзе беларусы змагаліся супраць фашызму?
132. Дзе беларусы змагаліся супраць фашызму? Пра ўдзел нашых суайчыннікаў у барацьбе з фашызмам у 1941–1945 гадах на савецка-нямецкім фронце, а тым больш у партызанскіх аддзелах і ў падполлі напісана ўжо даволі шмат. Але Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася намнога
148. Якія гарады былі сталіцамі Беларусі?
148. Якія гарады былі сталіцамі Беларусі? Сталіцамі першых летапісных княстваў у ІХ-Х стагоддзях былі Полацак, Смаленск і Тураў. Пасля таго як Тураў і Смаленск трапілі ў часовую залежнасць ад кіеўскіх князёў, Полацак застаўся адзіным цэнтрам магутнага беларускага
Чатыры супраць сарака
Чатыры супраць сарака Злоўлены пад Ельняю «язык» паведаміў, што да Кошкіна паспелі падысці падмацаванні і цяпер злучаныя маскоўскія сілы маглі сягаць 40 тысяч. У Астрожскага ж налічвалася каля чатырох з паловай тысяч вершнікаў… Далей па дарозе весткі пра такую колькасць