8. У якім часе Полацкае княства дасягнула найбольшае велічы?
8. У якім часе Полацкае княства дасягнула найбольшае велічы?
Часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства сталася ХІ стагоддзе, калі на чале дзяржавы быў князь Усяслаў Чарадзей (валадарыў з 1044 да 1101 года). Трывалы падмурак гэтага росквіту быў закладзены ягоным бацькам — Брачыславам, які перадаў у спадчыну сыну моцную дзяржаву, што здолела выстаяць у нялёгкім змаганні з Кіевам. Шмат высілкаў паклаў Усяслаў, каб уладкаваць сваю Бацькаўшчыну. Імпэту князя дзівіліся сучаснікі і нашчадкі. У сваёй сталіцы — Полацку ён пабудаваў новы магутны замак, велічны Сафійскі сабор. У часе княжання Ўсяслава квітнелі рамёствы і гандаль.
Полацкае княства было марской дзяржавай: пад яго кантролем знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Варажскага (Балтыйскага) мора. Тут паўсталі гарады Герсіка і Кукенойс (зараз на тэрыторыі Латвіі) — фарпосты Полацка на шляху да Балтыкі. Полацкая дзяржава была адным з вялікіх і магутных гаспадарстваў ранне-сярэднявечнай Эўропы побач з Польскім каралеўствам, Скандынаўскімі і Ноўгарадскім княствамі.
Усяслава як удалага і таленавітага ваяра паважалі і баяліся суседзі. У славутай рыцарскай песні «Слова пра паход Ігараў» пра яго сказана: «Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уначы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў». Нейкі час Усяслаў з волі простых людзей быў нават кіеўскім князем. Але неўзабаве пакінуў гэты пасад, каб вярнуцца ў Полацак.
Народ лічыў Чарадзея за ваўкалака-пярэваратня. Не толькі таму, што той дзіўным чынам мог схавацца ад ворага і нечакана напасці на яго (як, напрыклад, на Нямізе пад Менскам 3 сакавіка 1067 года), але і таму, што прыязна ставіўся да паганства-язычніцтва. Усяслаў будаваў хрысціянскія бажніцы, але не вынішчаў і паганскіх. Князь шукаў згоду ў веравызнаннях, а праз іх — адзінства народа і дзяржавы. Шматлікія ваенныя паходы Чарадзея на Ноўгарад, Пскоў, Смаленск і г.д. займаюць усяго 18 гадоў з яго амаль 72-гадовага жыцця. Ён прысвяціў сябе не разбурэнню, а стварэнню — умацаванню першай беларускай дзяржавы.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Смаленскае Княства
Смаленскае Княства Крывiцкi горад на ДняпрыНашы далёкiя продкi-крывiчы стварылi, апрача Полацкага, яшчэ адно моцнае княства — Смаленскае. Сталiцаю ў ім быў старажытны горад Смаленск. Першыя паведамленнi пра яго летапiсцы зрабiлi ў 862 годзе.Гэта значыць, што Смаленску амаль 1150
Вялікае Княства Літоўскае
Вялікае Княства Літоўскае Уявіце, што калісьці ўсіх беларусаў звалі ліцвінамі, або літоўцамі. Гэта было ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Прычым не толькі суседнія народы менавалі нас ліцвінамі, а Беларусь — Літвою. I дома, і трапляючы за мяжу, жыхары Вялікага Княства
Глава 7. О смертном часе
Глава 7. О смертном часе ТОЛЬКО ВЕРОЙВажнейший вопрос — напряженность духовного состояния человека. Мы плохо представляем — чего боялись наши деды и прадеды, что считали красивым, а что безобразным, кем ощущали себя на Земле. Именно об этом и пойдет сейчас речь.Смерть
95. О ГОРЬКОМ И ПРЕСТРАШНОМ ЧАСЕ, в нем же множество создания Божия смертную испи на брани чашу.
95. О ГОРЬКОМ И ПРЕСТРАШНОМ ЧАСЕ, в нем же множество создания Божия смертную испи на брани чашу. ПО СКОНЧАНИИ ТЕЧЕНИЯ Пересветова, абие удариша кождо по своем коню и все Христианстии вои единогласно кликнуша: с нами Бог! и паки: Боже Христианский, помози нам на враги!
ХІІІ Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы, немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі, татарамі, расейцамі і палякамі.
ХІІІ Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы, немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі, татарамі, расейцамі і палякамі. Магутным і запраўды вялікім Княства Літоўскае сталася ня толькі
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага?
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага? Падзеі, што прывялі да глыбокага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, пачаліся ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. У 1654 годзе Маскоўская дзяржава, ажыццяўляючы свае даўныя планы захопу Беларусі, распачала пад сцягам
Перамога, што ратавала Княства
Перамога, што ратавала Княства Астрожскі сярод паноў-рады. Справы свецкія і царкоўныя Нарэшце князь Канстанцін мог адпачыць ад войнаў, заняцца ўласнымі справамі. Адладзіў гаспадарку ў сваіх уладаннях, падправіў муры ў Астрогу ды іншых замках. У 1509 годзе ажаніўся з
УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ Хоць новагародскі перыяд нядоўгі па сваёй працягласці (ён прыпадае на другую палову XIII ст. і на пачатак XIV ст.), аднак яго значэнне ў гісторыі Беларусі выключна важнае, і найперш тым, што з ім звязана