ХІІІ Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы, немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі, татарамі, расейцамі і палякамі.
ХІІІ
Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы, немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі, татарамі, расейцамі і палякамі.
Магутным і запраўды вялікім Княства Літоўскае сталася ня толькі дзякуючы заваяваньням розных земляў, ня толькі дзеля таго, што яно мела вялікую вайсковую сілу і выйгравала войны з сваімі суседзямі, але таксама і дзякуючы вялікім культурным беларускім уплывам і вялікай мудрасьці і тактоўнасьці беларускіх князёў. Першым чынам адбывалася задзіночаньне беларускіх земляў, да чаго натуральнай дарогай імкнуўся ўвесь беларускі народ, маючы аднолькавую культуру, рэлігію і эканамічныя асновы. Задзіночаньне ўсіх княстваў, усіх земляў беларускіх стварыла большую сілу, дзякуючы якой можна было даваць адпор чужацкім наступам. Адбывалася яно пад агульным клічам: «Мы старыны ня рухаем, навіны ня ўводзім», што значыла, што кажнаму княству, кажнай зямлі была гарантаваная свабода звычаяў і парадкаў, якія існавалі ў ім. Такім парадкам, кажная зямля, якая далучалася да задзіночанага беларускага гаспадарства, захоўвала свае мясцовыя прывілеі і ня толькі нічога ня траціла, а мела ў разе патрэбы дапамогу. Агульным жа злучвом усіх земляў, аднае цэласьці, была асоба вялікага князя.
Дзякуючы такім шырокім асновам у межах беларускага гаспадарства апынуліся ня толькі беларусы, але летувісы (жмудзіны), а таксама і ўкраінцы. Палякоў і расейцаў да XV стагодзьдзя ў Беларусі, можна сказаць, зусім ня было. Яны зьявіліся ў пазьнейшых часох і то ў невялікай колькасьці. Затое было крыху ў Беларусі немцаў. Так, прыкладам, была цэлая нямецкая калёнія ў Смаленску, Полацку, а нават і ў Віцебску. Былі таксама немцы, пераважна купцы, у Вільні і Менску.
Украінцы займалі паўдзённа-ўсходнюю частку Вялікага Княства — Кіеўшчыну, Валынь, Падольле, часткова Чарнігаўшчыну, даходзячы праз стэпы да ўзьбярэжжа Чорнага мора. Яны асабліва часта адчувалі напады татараў. Пасьля-ж далучэньня Украіны да Вялікага Княства ўкраінцы знайшлі сабе абаронцаў з боку беларускіх і жмудзкіх войскаў.
Жмудзіны і аўкштотцы (летувісы), ці як іх называюць ліцьвіны, займалі паўночна -заходнюю частку Вялікага Княства між рэкамі Нёмнам і Дзьвіною, сягаючы да Балтыцкага мора.
Як украінцы, так і летувісы ў Вялікім Княсьцьве мелі шырокую свабоду. Прычым трэба адзначыць, што летувіскія баяры, атрымліваючы ад в. кн. Казіміра земскія прывілеі, заявілі, што яны далучыліся да Вялікага Княства добраахвотна.
У XV стагодзьдзі ў Беларусі пачалі зьяўляцца татарскія калёніі. Спачатку былі гэта аселішчы палонных татараў. захопленых беларускім войскам, што змагалася з імі з часоў Гэдыміна і Альгерда. Татараў гэных, пераважна крымскіх, супроць Беларусі падбухторвала Масква. Была, аднак, група татараў, называная Залатой Ардой, якая падтрымвала пры Вітаўце Вялікім добрыя дачыненьні з Княствам Літоўскім. Вось-жа татараў Залатое Арды Вітаўт пасяляў у княсьцьве і нават выкарыстоўваў іх у змаганьні з крымскімі татарамі, а таксама ў войнах з рознымі іншымі ворагамі княства. Татары паступова паддаваліся ўплывам беларускае культуры і беларушчыліся, ды нават пабеларуску пісалі арабскімі літарамі свае рэлігійныя кнігі, прыкладам «Аль Кітаб».
У XV ст. у Беларусь зьявіўся большы лік жыдоў. У той час яны жылі ў Эўропе на палажэньні адкінутых і перасьледаваных у грамадзкім жыцьці. Тымчасам вялікі князь Вітаўт, маючы добрае сэрца, дазволіў жыдом прыяжджаць на Беларусь і займацца рамяством і гандлем. Такія шырокія правы прычыніліся да таго, што ў хуткім часе ў Вялікае Княства наехала багата жыдоў, асабліва з Нямеччыны. Яны пасяляліся пераважна ў гарадох і хутка бралі ў свае рукі гандаль і рамяство. Ужо тады ў жыдоў зьяўлялася, так як і цяпер, ахвота да перайманьня вонкавае культуры таго краю, дзе яны жылі, і дзеля таго жыды, апынуўшыся ў Вялікім Княсьцьве ў XV стагодзьдзі, пераклалі ў беларускую мову біблію з падзеламі яе на чытаньні ў сынагогах.
Дачыненьні беларусаў з суседзямі былі рознаякія. Так, прыкладам, з немцамі беларусы сутыкаліся перадусім у гандлі, пасьля ў змаганьні за ўплывы на Жмудзь і Лівонію, і ўрэшце сярод немцаў беларусы знайшлі сабе прыяцеляў. Бо калі Андрэй Полацкі бараніў беларускае гаспадарства ад вуніі з Польшчай, памагалі яму ў гэтым немцы. Таксама немцы памагалі Вітаўту і Сьвідрыгайлу ў змаганьні за ўтрыманьне самастойнасьці Вялікага Княства.
Полацкі князь Андрэй шукаў сабе дапамоп ў змаганьні з Ягайлам і ягонай думкай вуніі з Польшчай і ў Маскоўскіх князёў, але пасьля з імі разышоўся. Масква, вызваліўшыся з-пад татарска-мангольскае няволі і ўзмоцніўшыся, пачала выказваць свае прэтэнзіі да беларускіх земляў. Маскоўскі князь, называючы сябе «гасударам усея Русі», хацеў валодаць ня толькі расейскімі, але беларускімі і ўкраінскімі землямі. Прэтэнзіі Масквы да беларускіх земляў былі прычынаю змаганьня Масквы з Вялікім Княствам, якое асабліва завастрылася, пачынаючы ад XIV стагодзьдзя.
Узмацоўвалася і польскае гаспадарства. Гэткім парадкам Вялікае Княства Літоўскае апынулася між двума суседзямі, адначаснае змаганьне з якімі было вельмі цяжкім. Трэба было выбіраць аднаго з іх як магчымага саюзьніка і падтрымваць з ім мірныя дачыненьні, каб з вялікшай удачай адбіваць напады другога. Вялікае Княства выбрала за суседа, з якім думала мець мірныя дачыненьні і змагацца з Масквой, Польшчу, бо здавалася, што Польшча ня мела да княства ніякіх тэрытарыяльных прэтэызіяў. Навонкі палякі ня выказвалі такіх намераў, але фактычна яны імкнуліся да мірнага заваяваньня і апанаваньня Беларусі ня маючы сілаў на збройнае змаганьне. Усе польскія пляны зараз-жа пасьля падпісаньня вунійнае ўмовы выявіліся. Тады пачаўся адбой паляком і Вялікае Княства хацела зусім сарваць з Польшчаю ўсякую лучнасьць. Завяршэньнем гэтага разрыву мела быць каранацыя Вітаўта на караля Вялікага Княства Літоўскага, але ёй перашкодзілі палякі, стараючыся за ўсялякую цану не дапусьціць да разрыву.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Смаленскае Княства
Смаленскае Княства Крывiцкi горад на ДняпрыНашы далёкiя продкi-крывiчы стварылi, апрача Полацкага, яшчэ адно моцнае княства — Смаленскае. Сталiцаю ў ім быў старажытны горад Смаленск. Першыя паведамленнi пра яго летапiсцы зрабiлi ў 862 годзе.Гэта значыць, што Смаленску амаль 1150
VII Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора.
VII Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора. Пашырэньне ўплываў Полаччыны прыцягвала да Полацку смаленскіх беларускіх князёў,
XV Жыгімонт Аўгуст.— Вайна з Масквой за Лівокію.— Люблінская вунія.— Абарона незалежнасьці Вялікага Княства магнатамі (вяльможамі).— Характар і галоўныя асновы Люблінскае вуніі.
XV Жыгімонт Аўгуст.— Вайна з Масквой за Лівокію.— Люблінская вунія.— Абарона незалежнасьці Вялікага Княства магнатамі (вяльможамі).— Характар і галоўныя асновы Люблінскае вуніі. Жыгімонт Аўгуст быў узгадаваны ў духу гуманістычным і рэфарматарскім, які касаваў
XIX Беларускія суды і законадаўства.— Копныя суды.— Судзебнік Казіміра Ягайлавіча.— Статут Вялікага Княства.— Суды намесьніцкія, ваяводзкія, вялікага князя, рады.— Суды земскія, замковыя і падкаморскія.— Агульная характарыстыка суду.
XIX Беларускія суды і законадаўства.— Копныя суды.— Судзебнік Казіміра Ягайлавіча.— Статут Вялікага Княства.— Суды намесьніцкія, ваяводзкія, вялікага князя, рады.— Суды земскія, замковыя і падкаморскія.— Агульная характарыстыка суду. Між людзьмі заўсёды былі і ёсць
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага?
82. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага? Падзеі, што прывялі да глыбокага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, пачаліся ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. У 1654 годзе Маскоўская дзяржава, ажыццяўляючы свае даўныя планы захопу Беларусі, распачала пад сцягам
Перамога, што ратавала Княства
Перамога, што ратавала Княства Астрожскі сярод паноў-рады. Справы свецкія і царкоўныя Нарэшце князь Канстанцін мог адпачыць ад войнаў, заняцца ўласнымі справамі. Адладзіў гаспадарку ў сваіх уладаннях, падправіў муры ў Астрогу ды іншых замках. У 1509 годзе ажаніўся з
УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ Хоць новагародскі перыяд нядоўгі па сваёй працягласці (ён прыпадае на другую палову XIII ст. і на пачатак XIV ст.), аднак яго значэнне ў гісторыі Беларусі выключна важнае, і найперш тым, што з ім звязана