ІІ Адкуль узяліся людзі на Беларусі. — Расавае іхнае паходжанне. — Арыйцы. — Славяне ды іхная прабацькаўшчына. - Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны. — Характарыстыка славянаў.
ІІ
Адкуль узяліся людзі на Беларусі. — Расавае іхнае паходжанне. — Арыйцы. — Славяне ды іхная прабацькаўшчына. - Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны. — Характарыстыка славянаў.
Адкуль узяліся людзі на беларускіх землях — навука не дае нам адказу. Мяркуючы, аднак, паводле расавага паходжаньня жыхарства, можна ўсё-ж дайсці да некаторых мэтных выснаваў. Насельнікамі беларускіх земляў у абсалютнай бальшыні зьяўляюцца беларусы, якія належаць да сямьі народаў славянскіх, арыйскага паходжаньня. За бацькаўшчыну арыйцаў адны вучоныя ўважаюць сучасную Пэрсію за Касьпійскім морам у паўдзённай Азіі, якая быццам наагул была месцам паходжання першага чалавека, а некаторыя вучоныя ізноў цьвердзяць, што бацькаўшчынай арыйцаў была Нямеччына. Нямецкі-ж вучоны Пошэ цьвердзіць, што бацькаўшчынай арыйцаў была Беларусь, галоўным чынам Меншчына і Піншчына. Калі-б так было, як кажа Пошэ, дык можна думаць, што арыйская раса вырадзілася з тых народаў, якія жылі ў нашым краі і ў суседніх у эпоху нэаліту.
Арыйцы спачатку былі адным суцэльным народам, але з часам між імі паўставалі ўсё большыя і большыя розьніцы і ўрэшце яны падзяліліся на шмат розных асобных арыйскіх народаў. Перадусім быў падзел на германцаў, кельтаў, італійцаў, грэкаў, славянаў, балтаў, пэрсаў, індусаў ды іншых. З германцаў з часам паўсталі сучасныя немцы, галяндцы, флямы, данцы, нарвэгі, швэды. Частка германцаў увайшла ў склад ангельскага народу, а іншыя зноў увайшлі ў склад цяперашніх італьянцаў і гішпанцаў. З кельтаў паўсталі брэтонцы, ірцы, шкоты, і частка іх увайшла ў склад народу францускага, а частка ў склад народу ангельскага. З балтаў паўсталі многія іншыя народы: летувіскі (жмудзінска -аўкштоцкі) і латыскі. З славянаў паўсталі: беларусы, украінцы, расейцы, палякі, чэхі, баўгары, сэрбы, харваты, славенцы ды іншыя.
Арыйцы, ці, як іх іначай завуць, індаэўрапэйцы, ад таго што жывуць яны галоўна ў Індыі і Эўропе, так расьсяліліся, што занялі блізу ўсю Эўропу і вялікую частку Азіі, а пасьля перабраліся ў Амэрыку, Аўстралію, Афрыку і на розныя абтокі, падпарадкоўваючы сабе народы іншых расаў і выяўляючы гэтым сваю дужэйшасьць, трывалейшасьць і здальнейшасьць. Трэба пры тым ведаць, што назоў арыйцы паходзіць ад санскрынкага слова «агуа», што значыць пан, валадар. У процілегласьць арыйцам, народы іншых рас называюцца ў Індыі «dasa» (нявольнікі, падданыя), або «апагуа» — не арыйцы, не валадары.
Славяне першапачатна занялі землі каля рэкаў Дняпра, Віслы, на Палесьсі і ля Карпатаў. У старадаўнасьці аб іх нічога ня ведама. Першыя-ж больш-менш дакладныя весткі аб славянах знаходзяцца ў рымскіх і грэцкіх летапісцаў з першых стагодзьдзяў нашае пары, у Плінія Старшага, Тацыта ды другіх. Яны славянаў называлі Вэнэдамі. Паводле словаў Тацыта, славяне тады будавалі сабе дамы, насілі шчыты і любілі хадзіць. Грэкі зацемілі, што ў славянаў ня было нявольніцтва. Галоўным заняткам славянаў было земляробства. Яны сеялі проса, ячмень, пшаніцу, жыта, авёс, лён, каноплі і розную гародніну. Апрача таго, славяне палявалі ў лясох, займаліся жывёлагадоўляй, рыбацтвам, бортніцтвам (пчолагадоўляй), хатнім промыслам і рамесьніцтвам (ткацтва, ганчарства ды інш.). Гаспадарка ўсходніх славянаў мела натуральны характар. Большую частку сваіх патрэбаў славяне здавольвалі сваймі сіламі. Гандаль толькі што пачынаўся ў форме мены тавараў. Собскасьць зямлі ня была яшчэ ведамай. Супольна вядучы гаспадарку, славяне жылі семьямі і цэлымі родамі, на чале якіх стаялі выбіраныя старшыні. Яны ня толькі кіравалі работы, але адначасна былі ваеннымі камандзёрамі родаў. Агульныя справы абмяркоўваліся і разьвязваліся на сходзе ўсіх родзічаў. За крыўду ці забойства родзіча ўвесь род перасьледаваў вінаватага і мсьціўся яму. Помста часта даводзіла да варожых сутычак між родамі. Для абаронных мэтаў будавалі славяне каля рэкаў на ўзвышшах умацаваныя пасёлкі — «гарады». Было і так, што колькі блізкіх, кроўных сабе сваім паходжаньнем родаў лучыліся і тварылі плямённы саюз, на чало якога выбіралі адмысловага правадыра і адначасна ваеннага кіраўніка. Такім чынам паўставалі плямёны. Калі правадыр племя думаў штось рабіць, радзіўся з родавымі старшынямі, або нават склікаў плямённыя гарадзкія сходы, званыя вечамі.
Славяне верылі, што душа чалавечая не сьмяротная. Калі чалавек паміраў, дык цела ягонае хавалі або палілі, найчасьцей з тымі прадметамі або жывёлаю, якую нябожчык любіў. Забівалі нават удоваў на дамавінах мужоў і разам з імі хавалі. У магілу клалі зброю, розныя ўборы ды іншыя прадметы. Пахавальны абрадак канчаўся пачэсткаю. Пры тым частку ежы пакідалі на дамавіне. Ад гэтага паўстаў пасьля звычай гэтак званых «дзядоў».
У кажнай незразумелай сіле прыроды славяне бачылі вышэйшую «Божую сілу». Так, быў «бог» грому і называўся «Пярун», «бога» сонца называлі «Ярыла», «Дажбог», «Купала», «бога» ветру — «Стрыбог» ды іншыя. Гэтым «багом» будаваліся нават сьвятыні, дзе ставілі малявяныя рэзьбы, перад якімі складалі ахвяры ў выглядзе забітай жывёлы, земляробскіх пладоў, а нават і ваеннапалонных. Пры гэтым былі выконваныя адмысловыя абрадкі, якімі кіравалі спэцыялістыя. Укладаныя былі таксама песьні, прыказкі і расказы, што сталіся пачаткам народнага творства.
Тагочасныя пісьменьнікі характарызуюць славянаў людзьмі рослымі, моцна збудаванымі, белага цела, з белым! валасамі. Славяне былі працавітымі, гасьціннымі і адначасна сварлівымі ў грамадзкіх справах.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Уладзімір Арлоў АДКУЛЬ НАШ РОД
Уладзімір Арлоў АДКУЛЬ НАШ РОД Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаўПадрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў — Вільня: Наша Будучыня, 2003. — 127 с.© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org,
Адкуль наш род
Адкуль наш род Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны. Гісторыя — гэта тое, што было раней. Яна пачынаецца тады, калі з’яўляецца чалавек. Першыя жыхары Беларускай зямліПершыя жыхары Беларускай зямліПершыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца
Захоп Беларусі Расеяй
Захоп Беларусі Расеяй Доўгі час у школьных падручніках і ў іншых кніжках па гісторыі гаварылася, нібыта беларусы на працягу стагоддзяў імкнуліся ўз’яднацца з братнім расейскім народам і жыць з ім у адной дзяржаве. Гэта няпраўда.Беларусы паважалі суседні народ,
ІІІ Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кірункі разыходу.— Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь.— Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі.
ІІІ Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кірункі разыходу.— Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь.— Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі. З прычыны свае
XVIII Школы: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія і пратэстанцкія.— Іхная характарыстыка.
XVIII Школы: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія і пратэстанцкія.— Іхная характарыстыка. Беларуская культура разьвілася ў Вялікім Княсьцьве прыгожа і буйна, ды мела вялікія ўплывы на разьвіццё культураў расейскае, польскае, летувіскае, латыскае і ўкраінскае дзякуючы
19. Адкуль паходзіць найменне «літва»?
19. Адкуль паходзіць найменне «літва»? Найменне «літва» вучоныя спрабавалі вытлумачыць з розных моваў — кельцкіх, германскіх, фіна-вугорскіх, балцкіх. Але гэтыя спробы не далі надзейных вынікаў.На сёння сама пераканаўчая і найбольш падмацаваная фактамі версія,
56. Адкуль і калі прыйшла ў Беларусь каталіцкая вера?
56. Адкуль і калі прыйшла ў Беларусь каталіцкая вера? Паколькі канчатковы падзел хрысціянства на каталіцтва і праваслаўе адбыўся ў 1054 годзе, а аформіўся ў 1204 годзе, то для ранейшага часу больш правільным будзе ўжыванне тэрмінаў «усходні, або візантыйскі, абрад» (пазней —
Адкуль галоўная небяспека?
Адкуль галоўная небяспека? Аднак найвялікшую трывогу выклікалі падзеі на ўсходніх межах Княства, дзе ўсё больш адкрытую варожасць дэманстравала Маскоўская дзяржава. Вялікі князь маскоўскі Іван ІІІ (1462–1505) падпарадкаваў Разань і Пскоў, затым падбіў Ноўгарад Вялікі і ў
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца