80. Хто такі Андрэй Баболя?
80. Хто такі Андрэй Баболя?
Гэта адзін з святых, якога найбольш шануюць беларусы-каталікі і вуніяты. Нарадзіўся ён ў 1591 годзе. Паходзіў з старажытнага беларускага шляхоцкага роду. Бацькі, імкнучыся даць сыну каталіцкае выхаванне і добрую адукацыю, накіравалі яго ў езуіцкую школу. Пасля заканчэння школы Андрэй Баболя наважыўся і надалей звязаць свой лёс з Таварыствам Ісуса і таму папрасіў прыняць яго ў Ордэн езуітаў Літоўскай правінцыі. Пад час вучобы ў езуіцкіх калегіуме ды акадэміі ў Вільні добра авалодаў прадметамі філасофска-тэалагічнага цыклу, што пазней вельмі дапамагала яму ў прапаведніцкай працы, дазваляла выходзіць пераможцам у нярэдкіх на той час тэалагічных дыспутах.
Святарства Андрэй Баболя атрымаў у 1622 годзе з рук віленскага біскупа Астафея Валовіча. Працаваў у Вільні, Нясвіжы, Бабруйску, Пінску. Ад 1643 года кіраваў навучаннем у Пінскім езуіцкім калегіуме. Высокі ровень адукацыі, што даваў калегіум, вабіў не толькі каталіцкую моладзь. Нават праваслаўная шляхта часта аддавала сваіх дзяцей вучыцца да езуітаў. Самааддана і шчыра працаваў А.Баболя на ніве прапаганды каталіцкае веры, за што яго назвалі «пінскім апосталам».
Знаходжанне Андрэя Баболі на Палессі прыпала на гады вялікіх пагрозаў вуніяцкай царкве, прыхільнікам якой ён быў. Пад час аднаго з казацкіх наездаў на Піншчыну А.Баболя быў схоплены. У мястэчку Янаў (цяпер горад Іванава) казакі ўчынілі з яго крывавыя здзекі, прымушаючы вырачыся каталіцкае веры. Выразалі на яго скуры арнат і тансуру. Жудасныя катаванні доўжыліся блізу дзвюх гадзінаў. Адбывалася тое 16 траўня 1657 года (гэтая дата пазней стала днём ушанавання памяці пакутніка).
У 1853 годзе папа Пій ІХ абвясціў Андрэя Баболю Багаславёным, а з 1938 года, згодна з дэкрэтам папы Пія ХІ, каталіцкі касцёл вызнае Андрэя Баболю за святога. Ягоныя мошчы ў розныя часы знаходзіліся ў Пінску, Полацку, Маскве, Рыме. Цяпер яны захоўваюцца ў Варшаве.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Хто ж такі козаки?
Хто ж такі козаки? Ще не вдалося довідатись, хто, коли і чому назвав Запорізьку Січ українською, адже кордони вільностей козацьких час від часу мінялися. Перші згадки в загальних рисах: ” … поляки, прийнявши у свої землі Київські і Малоросійські в 1340 році, через деякий
Ягайла і Андрэй Полацкі
Ягайла і Андрэй Полацкі Унутраная палітычная раўнавага, якая стварылася ў BKЛ пры Альгердзе, адразу парушылася пасля яго смерці. Ужо тое, што велікакняскі пасад перайшоў да Ягайлы — старэйшага сына Альгерда ад другой жонкі Юльяны — не магло не выклікаць пачуцця
Зноў паўстае Андрэй Полацкі
Зноў паўстае Андрэй Полацкі Па ўсім відаць, вузкае кола князёў у заключэнні Крэўскай уніі не магло ўлічыць інтарэсаў як усёй дзяржавы, так і паасобных сваіх частак. Зразумела, што гэта не магло не выклікаць незадаволенасці уніяй іншых князёў, што не прысутнічалі пры
Ягайла і Андрэй Полацкі
Ягайла і Андрэй Полацкі Унутраная палітычная раўнавага, якая стварылася ў Вялікім княстве Літоўскім пры Альгердзе, адразу парушылася пасля яго смерці. Ужо тое, што вялікакняскі пасад перайшоў да Ягайлы — старэйшага сына Альгерда ад другой яго жонкі Юліяны — не магло не
78. Хто такі Сільвестар Косаў?
78. Хто такі Сільвестар Косаў? Сільвестар Косаў (канец ХVІ ст. — 1657) — беларускі праваслаўны мітрапаліт, выдатны пісьменнік і таленавіты педагог-рэфарматар. Нарадзіўся ён у маёнтку Жаробычы, што знаходзіўся на паўночны захад ад Віцебска (у 1939 годзе гэтае паселішча
84. Хто такі Тадэвуш Рэйтан?
84. Хто такі Тадэвуш Рэйтан? У жніўні 1772 года манархі трох суседніх дзяржаваў — Расеі, Прусіі ды Аўстрыі, скарыстаўшыся з заняпаду і нутраных міжусобіц, што скаланалі Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, дамовіліся паміж сабою аб першым падзеле яе тэрыторыі. 18 верасня таго ж