51. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура?
51. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура?
Сцяпан Батура (1533–1586) увайшоў у беларускую гісторыю як адзін з сама моцных і дзейных вялікіх князёў. Паходзіў ён з роду Баторыяў Шомлё і быў сынам трансільванскага (ці, як казалі тады, сямігародскага) ваяводы. Вучыўся ў Італіі, у Падуанскім універсітэце. Трапіўшы ў палон да немцаў, не марнаваў там часу, а вывучаў працы рымскіх гісторыкаў, удасканальваў сваю адукацыю. У 1571 годзе Батуру абралі князем Трансільваніі (цяпер тэрыторыя Румыніі).
У 1576 годзе Сцяпан Батура каранаваўся ў Вільні на вялікага князя. Ён пісьмова гарантаваў самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага, раўнапраўнасць у хаўрусе з Польшчай (што фактычна касавала пастановы Люблінскага Сойму 1569 года), абавязваўся пашыраць межы нашай дзяржавы, не прызначаць военачальнікамі палякаў.
У нашай гісторыі Сцяпан Батура ўславіўся перадусім як палкаводзец. Войска пад яго кіраўніцтвам правяло шэраг паспяховых аперацый па вызваленні земляў Беларусі, захопленых Маскоўшчынай на пачатку Інфлянцкай вайны. У 1579 годзе быў вызвалены Полацак, які 16 гадоў знаходзіўся пад акупацыяй, а затым Вяліж, Усвят, Невель, Вялікія Лукі, Старая Руса ды іншыя гарады, узяты ў аблогу Пскоў. Усё гэта прыспешыла сканчэнне спусташальнай для нашай краіны вайны і падпісанне ў 1582 годзе 10-гадовага замірэння з Масквою.
Вядомы Сцяпан Батура і як рэфарматар, тонкі дыпламат ды мецэнат навукі. Яго дбаннем у 1581 годзе быў утвораны, а з 1582 года пачаў дзейнічаць так званы Галоўны Трыбунал — найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага. Пад час княжання Сцяпана Батуры, у 1579 годзе, была заснаваная Віленская акадэмія, першая вышэйшая навучальная ўстанова на беларускай зямлі, а праз год — Полацкі калегіум.
Галоўнай і ўлюбёнай рэзідэнцыяй Сцяпана Батуры была Горадня. Замак, які захаваўся яшчэ з часу Вітаўта Вялікага, быў перабудаваны ў новы раскошны палац у стылі рэнесансу.
Пасля смерці Івана ІV Жахлівага Сцяпан Батура выношваў планы авалодання Маскоўскай дзяржавай і рыхтаваў буйны паход «праз Маскву на Турэччыну». Але гэтыя планы засталіся няздзейсненымі. 12 снежня 1586 года ў Гарадзенскім замку вялікі князь памёр.
З імем Сцяпана Батуры звязаная і важная падзея ў гісторыі медыцыны Беларусі. Дзеля разыходжання дыягназаў, пастаўленых рознымі лекарамі і высвятлення праўдзівай прычыны смерці 14 снежня таго года была зробленая секцыя ягонага цела. Гэта было першае паталагаанатамічнае ўскрыццё на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі
Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі Пад час мірных перагавораў у сталіцы Латвіі Рызе паміж савецкай расійска-ўкраінскай дэлегацыяй, з аднаго боку, і польскай, з другога, вызначаўся лёс Беларусі і савецка-польскай граніцы. Прапанова кіраўніка савецкай
83. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру І?
83. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру І? На пачатку ХVІІІ стагоддзя, у часы Паўночнай вайны, Беларусь зноў, у каторы ўжо раз, зрабілася тэатрам ваенных дзеянняў. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі, немец з паходжання Аўгуст ІІ дзеля сваіх дынастычных інтарэсаў
89. Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.Сувораў?
89. Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.Сувораў? Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў БССР так заўзята, як Суворава. Але калі помнікі Сталіну разбураныя, імя Берыі аддадзена анафеме, нялюдскі твар Леніна ўжо праявіўся праз бронзавыя і гіпсавыя маскі, дык
УРОКІ ГІСТОРЫІ
УРОКІ ГІСТОРЫІ Дык чаму нас можа навучыць сучасная гісторыя? Таму, што таталітарны лад можа быць адкрыццём адной з наймагутнейшых трывожных магчымасцяў чалавека і грамадства. Гэты лад адкрывае цёмнае, злачыннае, барбарскае аблічча таталітарызму. Ён нам адкрывае, да чаго