71. Якая марская бітва ўвайшла ў летапіс беларускай вайсковай славы?
71. Якая марская бітва ўвайшла ў летапіс беларускай вайсковай славы?
У 1600–1629 гадах Вялікае Княства Літоўскае вяло вайну супраць Шведскага Каралеўства, якое імкнулася захапіць Інфлянты (правабярэжную Латвію і паўднёвую Эстонію), што былі тады супольным уладаннем нашай дзяржавы і Польшчы. Вялікія гетманы Крыштоп Радзівіл Пярун і Ян Кароль Хадкевіч атрымоўвалі на палях Прыбалтыкі слаўныя перамогі над заморскім праціўнікам. Асабліва вылучаўся сваім палкаводчым талентам Я.Хадкевіч. З яго імем звязаная першая і, мусіць, адзіная ў беларускай ваеннай гісторыі марская бітва — бітва пад Салісам, якую нашы продкі бліскуча выйгралі.
Увесну і летам 1608 года, выкарыстаўшы часовую адсутнасць у Інфлянтах Я.Хадкевіча, моцнае шведскае войска (12 тысяч жаўнераў) высадзілася на ўзбярэжжы Латвіі ды пачало наступ углыб краю. Пад восень выдатна вымуштраваная непрыяцельская пяхота, у якой было шмат прафесійных наймітаў з розных краін Эўропы, ужо стаяла на берагах Дзвіны.
Маючы ўсяго 2 тысячы вершнікаў гусарскай конніцы і невялікую артылерыю, наш гетман узяўся адваёўваць страчанае. Спачатку ён пад агнём ста чатырох варожых гарматаў штурмам вызваліў Парнаву (Пярну) у заходняй Эстоніі, а затым 4 сакавіка 1609 года пайшоў на дапамогу галоўнаму гораду Прыбалтыкі — Рызе, абложанай шведскімі войскамі. Шлях вёў паўз бераг Рыжскае затокі, і тут паступілі звесткі, што за 13 міляў на поўдзень ад Парнавы, каля гарадка Саліс (цяпер Салацгрыва), знаходзіцца шведскі флот. У Яна Хадкевіча выспеў смелы і нечаканы план. Ён пасадзіў сваіх жаўнераў на два вялікія караблі, захопленыя ў шведаў пад Парнавай, і некалькі караблёў, купленых у марскіх гандляроў, а таксама на вялікія лодкі і загадаў атакаваць праціўніка.
Спешаныя вершнікі, многія з якіх нават не бачылі зблізку мора, адважна рушылі на бітву. Уначы, знянацку наблізіўшыся да шведаў у вусці ракі Салацы, яны накіравалі ў іхны бок некалькі падпаленых брандэраў (суднаў, нагружаных выбуховымі і палкімі рэчывамі), ад якіх загарэліся і пачалі тануць два варожыя караблі. Пры святле пажару па шведскай эскадры быў адкрыты моцны агонь з гарматаў. Не вытрымаўшы імклівага націску нашых ваяроў, астатнія караблі шведаў мусілі шукаць ратунку ў адкрытым моры. Шлях на Рыгу быў свабодны.
На гэтым, аднак, не скончыліся перамогі ў тым трыумфальным паходзе. На подступах да Рыгі гусарская конніца Яна Хадкевіча хітрым манеўрам завабіла шведскае войска за Дзвіну і высекла яго, як тады казалі, «у пень». Рэшта праціўніка паспешліва адступіла на поўнач, не жадаючы больш выпрабоўваць на сабе моц беларускай зброі.
Вядомы пісьменнік Ю.Нямцэвіч пісаў пра бітву пад Салісам: «Толькі генію ўласціва знаходзіць магчымасці, якіх звычайны розум не заўважае, толькі ён можа хутка асэнсоўваць іх і неадкладна выкарыстоўваць».
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Пра што пасведчыў летапіс пад 1326 г.
Пра што пасведчыў летапіс пад 1326 г. Палітыка Гедзіміна ў адносінах да Рыгі і Ордэна і прывяла да заключэння ў 1326 г. міру, адначасова і з немцамі, і з Ноўгарадам. Аб гэтым у летапісе зроблены такі запіс: «того же лета приехаша послы из Литвы брат Гедиминов князя литовского
22. Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім?
22. Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім? Дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская мова, бо беларускі этнічны элемент панаваў у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Княства, а нашыя землі складалі аснову яго магутнасці.Галоўнае
74. Якая мова была даўней сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Ўсходняй Эўропе?
74. Якая мова была даўней сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Ўсходняй Эўропе? Як і ва ўсёй Эўропе, у Беларусі дзеля дыпламатычнага ліставання з іншымі дзяржавамі карысталіся лацінскаю моваю. Аднак у дачыненнях з суседнімі краінамі гэтую ролю выконвала беларуская мова.У
83. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру І?
83. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру І? На пачатку ХVІІІ стагоддзя, у часы Паўночнай вайны, Беларусь зноў, у каторы ўжо раз, зрабілася тэатрам ваенных дзеянняў. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі, немец з паходжання Аўгуст ІІ дзеля сваіх дынастычных інтарэсаў
149. Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў?
149. Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў? Можа, сыгнет князя Ізяслава, сына Рагнеды, ці пярсцёнак славутага князя Ўсяслава Чарадзея, пры якім наша старажытная дзяржава — Полацкае княства — дасягнула найвялікшай магутнасці? А можа, рукапіснае
ГРУНВАЛЬДЗКАЯ БІТВА
ГРУНВАЛЬДЗКАЯ БІТВА Грунвальд – галоўная бітва Сярэднявечча.Грунвальд – генэральная перамога Сэрца Эўропы над крыжацтвам.Усе грані брані, грозны грукат брані, роў крыкаў і рокат крыві, грымоты збройных армадаў, скрышальны разгром ворага ў адным слове – гэта