НАСТУПЛЕННЕ ГЕРМАНІІ

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Тым часам немцы, яе атрымаўшы ўрэшце ад Бельгіі дазволу на выкарыстанне яе тэрыторыі для нападзення на Францыю, раніцай 4 жніўня 1914 года перайшлі мяжу, не пытаючыся. Германская армія з лёгкасцю змяла слабыя заслоны бельгійцаў і прасунулася ў глыбіню краіны. Бельгійская армія, якую нямецкая перавышала па колькасці ў 10 разоў, нечакана аказала актыўны супраціў, які, аднак, не здолеў істотна затрымаць праціўнка.

Абыходзячы і блакуючы добра ўмацаваныя крэпасці Льеж, Намюр і Антвэрпэн, немцы гналі ўперад бельгійскую армію і 20 жніўня захапілі Брусель. У той жа дзень яны сустрэліся з англа-французскімі сіламі.

Рух германскіх войскаў заставаўся імклівым, яны, не спыняючыся, абыходзілі гарады і крэпасці, якія працягвалі змагацца. Урад Бельгіі перамясціўся у Гаўр. Кароль Альберт І з рэштай баяздольных частак працягваў абараняць Антвэрпэн.

Перад уварваннем у Бельгію не было абвяшчэння вайны.

Начальнік Генеральнага штаба Германіі фон Мольтке-малодшы гэта патлумачыў тым, што «яно непажадана, бо ёсць магчымасць, што кіраўніцтва краіны зразумее сутнасць падзей, якія адбываюцца».

Уварванне ў Бельгію было нечаканасцю для французскага камандавання, але яно здолела арганізаваць перадыслакацыю сваіх частак у накірунку прарыву значна хучэй, чым разлічвалі немцы.

7 жніўня французы сіламі 1-й і 2-й армій пачалі наступленне ў Эльзасе, а 14 жніўня — у Латарынгіі. Яно мела для Францыі сімвалічнае значэнне — гэта тэрыторыя была адарвана ад яе ў 1871 годзе. Хоць першапачаткова ў французаў і атрымалася, захапіўшы Саарбрукен і Мюльхаўзен, заглыбіцца ў германскую тэрыторыю, але ў той жа час нямецкі наступ на Бельгію прымусіў іх перакінуць туды частку сваіх войскаў. Контрудары, што адбыліся следам, не сустрэлі ў французаў дастатковага супраціву, і да канца жніўня французская армія адышла на ранейшыя пазіцыі, пакінуўшы Германіі невялічкую частку ўласнай тэрыторыі.

7 жніўня англа-французскія і германскія войскі сышліся і пачалася так званая Памежная бітва. Французскае камандаванне на момант пачатку вайны не чакала, што галоўнае наступленне будзе адбывацца праз Бельгію, і сканцэнтравала асноўныя сілы ў накірунку Эльзаса. Пасля таго, як немцы перайшлі бельгійскую мяжу, французы пачалі актыўна перакідваць свае часткі ў накірунку прарыву, на момант адкрытага сутыкненя з Германіяй фронт знаходзіўся ў некаторым беспарадку, французы і англічане былі вымушаны прымаць бой трыма асобнымі злучэннямі. На тэрыторыі Бельгіі, ля Монса, дыслацыраваўся Брытанскі экспедыцыйны корпус (BEF), на паўднёвы ўсход, ля Шарлеўра стаяла 5-я французская армія. У Ардэнах, прыблізна ўздоўж мяжы Францыі з Бельгіяй і Люксембургам, былі размешчаны 3-я і 4-я французскія арміі. У кожным з трох раёнаў англа-французскія войскі панеслі цяжкую паразу, страціўшы каля 250 тыс. чалавек, і немцы, наносячы галоўны ўдар з захаду, у абыход Парыжа, шырокім фронтам з поўначы ўварваліся на тэрыторыю Францыі і такім чынам узялі французкую армію «ў абцугі».

Германскае войска імкліва рухалася наперад. Англійскія часткі адыходзілі да ўзбярэжжа, французскае камандаванне не было ўпэўнена ў магчымасці ўтрымаць Парыж. 2 верасня ўрад Францыі пераехаў у Бардо. Абарону горада ўзначаліў энергічны генерал Гальені. Французкія сілы былі перагрупаваны ўздоўж новай лініі абароны па рацэ Марна.

Французы актыўна рыхтаваліся да захопу сталіцы, прымаючы экстраардынарныя меры. Шырока вядомы эпізод, калі Гальені загадаў тэрмінова перакінуць на фронт пяхотную брыгаду, выкарыстаўшы для гэтай мэты паржыскія таксі.

У выніку няўдалых баявых дзеянняў французскай арміі ў жніўні 1914 года галоўнакамандуючы генерал Жофр вырашыў неадкладна замяніць вялікую колькасць (да 30 % ад агульнага) генералаў, якія кепска сябе зарэкамендавалі; пазней абнаўленне і амалажэнне вышэйшага французскага камандавання было ацэнена надзвычай станоўча.

Для заканчэння аперацыі па абыходзе Парыжа і атачэнні французскай арміі ў германцаў не хапіла сіл — значную частку арміі прыйшлося перакінуць на ўсходні фронт, у Прусію, для вайны з расійцамі. Гэта і выратавала Парыж. Войскі, прайшоўшы з баямі сотні кіламетраў, былі стомлены, камунікацыі расцягнуліся, не было чым прыкрываць флангі і разрывы ў лініі фронта, не было рэзерваў, прыходзілася манеўрыраваць аднымі і тымі ж часткамі, ганяючы іх туды-сюды, таму Стаўка пагадзілася з прапановай камандуючага: 1-я армія фон Клюка павінна была скараціць лінію фронта і не здзяйсняць глыбокага ахопу французскай арміі ў абыход Парыжа, але на поўнач ад сталіцы забраць на ўсход і ўдарыць у тыл асноўным сілам французаў.

Здзяйсняючы такі манеўр, немцы падстаўлялі свой правы фланг і тыл пад удар французскай групоўкі, засяроджанай для абароны Парыжа. Прыкрыцца не было чым: 2 корпусы і конная дывізія, якія першапачаткова былі прызначаныя для ўзмацнення наступальных частак, былі адпраўлены ва Усходнюю Прусію на дапамогу 8-й арміі, якая цярпела паразу ад расійцаў. Тым не менш, германскае камандаванне пайшло на гэты ракавы для сябе крок: павярнула на ўсход, не даходзячы да Парыжа, спадзеючыся на пасіўнасць праціўніка. Але французы не ўпусцілі магчымасці скарыстацца слабіной ворага і ўдарылі ў непрыкрытыя фланг і тыл германскай арміі. Пачалася бітва на Марне, у якой у саюзнікаў урэшце атрымалася перамяніць ход баявых дзеянняў на сваю карысць і адкінуць лінію фронта на 50–100 кіламетраў назад — ад Вердэна да Амьена. Бітва на Марне была інтэнсіўнай, але непрацяглай — асноўны бой пачаўся 5 верасня, 9 верасня параза германскай арміі стала відавочнай, да 12–13 верасня завяршыўся адыход немцаў да мяжы па рэках Эна і Вель. Загад аб адступленні нямецкія салдаты сустрэлі са здзіўленнем. У выніку, упершыню за час ад пачатку баявых дзеянняў у нямецкім войску распаўсюдзіліся настроі расчараванасці і прыгнечанасці.

Бітва на Марне мела велізарнае маральнае значэнне для абодвух бакоў. Для французаў яна стала першай перамогай над германцамі.

Пасля бітвы на Марне капітулянцкія настроі ў Францыі пайшлі на спад. Англічане ўсвядомілі недастатковую баявую моц уласнага войска і ў далейшым узялі курс на павелічэнне колькасці сваіх узброеных сіл у Еўропе і ўзмацненне іх баявой падрыхтоўкі. Германскі план хуткага разгрому Францыі быў знішчаны, начальнік Палявога генеральнага штабу Гэльмут фон Мольтке быў замены на Эрыха фон Фалькенгайна. Жозэф Жофр, наадварот, набыў велізарны аўтарытэт у Францыі. Фронт стабілізаваўся, а сілы супернікаў прыблізна зраўняліся.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК