«ДАПАМОГА» ІТАЛЬЯНЦАЎ

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Калі паспрабаваць знайсці адно слова, якім бы можна было ахарактарызаваць усю Першую сусветную вайну, то ім магло б быць слова «марнасць». Марнасць намаганняў стала ўласцівай рысай баявых дзеянняў практычна на ўсіх франтах для усіх бакоў. Велізарныя намаганні і дзясяткі, а часам і сотні тысячаў салдацкіх жыццяў аддаваліся дарэмна: лінія фронту, як на захадзе, так і на ўсходзе і поўдні амаль не змянялася. Прарывы і гучныя заявы аб уяўнай «амаль перамозе» чаргаваліся з адступленнямі на ранейшыя пазіцыі.

Нічым не адрознівалася ад Заходняга і Усходняга франтоў становішча на аўстра-італьянскім фронце.

Уначы на 24 мая 1915 года Італія ўрэшце далучылася да краін Антанты, абвясціўшы вайну Аўстра-Венгрыі, і італьянская армія перайшла ў наступленне, не паспеўшы скончыць канцэнтрацыю і разгортванне войскаў. Зрэшты, італьнцы ў два разы пераўзыходзілі аўстрыйцаў па колькасці, але апошнія займалі больш выгоднае стратэгічнае становішча. У артылерыйскай падрыхтоўцы прынялі ўдзел 700 італьянскіх гармат. Баі адначасова разгарнуліся на Ізонца, у Карнійскіх і Кардонскіх Альпах і ў Трэнціна. У апошнім выпадку наступленне вялося некалькімі сыходзячыміся калонамі, і італьянкія войскі прасунуліся да лініі Коль-ді-Тонале — Равэрэта — Борга. У Кадоры ў наступальных частак атрымалася захапіць Монтэ-Крочэ і Карціна-д’Ампэца.

У Карпінскіх Альпах італьянцы прасоўваліся асабліва марудна і не змаглі дасягнуць ніякіх вынікаў.

Хутка прасоўванне італьянцаў было спынена контратакамі аўстра-венгерскіх войскаў, якія атрымалі дзве свежыя дывізіі. Адным з фактараў прыпынення італьянскага наступу, акрамя актыўных дзеянняў аўстрыйцаў, сталі памылкі камандавання, у першую чаргу, недастатковая артылерыйская падрыхтоўка і недахоп снарадаў. Пры прасоўванні наперад пяхоце таксама не забяспечвалася падтрымка з боку артылерыі, атакі былі разрозненымі, артылерыя не знішчала дротавых загародаў.

У выніку першага італьянскага наступлення, якое атрымала назву Першая бітва ля Ізонца, былі заняты нязначныя тэрыторыі і цалкам быў сарваны італьянскі план захопу пануючых высотаў на мяжы Аўстрыі і Італіі. Страты італьянцаў склалі 16 000 памерлых, параненых і палонных, з іх толькі каля 2000 было забіта ў баях. Аўстрыйская армія страціла 10 000 чалавек, з якіх забітымі каля 1000.

23 чэрвеня таго ж года пачынаецца другое наступленне італьянцаў. Баі прынялі значна больш жорсткі характар, а моцныя ўдары італьянскіх войскаў былі скіраваны, галоўным чынам, супраць умацаваных раёнаў Тальміна і Горыцы з мэтай пашырыць плацдарм ля Плавы, які быў захоплены падчас першага наступлення. На плато Крас завязаліся жосткія і крывавыя рукапашныя баі паміж італьянскімі і аўстра-венгерскімі войскамі, 20-я аўстрыйская пяхотная дывізія, напрыклад, страціла дзве тысячы чалавек асабовага складу. Ля Тальміна і Горыцы і італьянцы неслі цяжкія страты, з прычыны таго, што іх атакі адбіваліся кулямётным і артылерыйскім агнём, абаронцы таксама выбівалі італьянцаў смелымі контратакамі. 7 ліпеня з-за вялікіх страт і недахопу рэзерваў наступленне было спынена. Баявыя дзеянні набылі пазіцыйны характар.

Але нават калі італьянцы дасягнулі трохразовай перавагі ў колькасці, усё адно не здолелі нічога зрабіць. Слабая італьянская артылерыя так і не змагла разбурыць загароды з калючага дроту, нанесці шкоду аўстрыйскім акопам і падрыхтаваць атаку.

Наступленне вялося разрознена, і з-за вялікіх страт і недахопу зброі 3 жніўня зноў было спынена. Італьянская армія страціла 43 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, аўстра-венгерская — 48 000.

Гэта буйное наступленне працягвалася больш за месяц, але істотных вынікаў зноў не прынесла.

Нягледзячы на правал наступлення італьянскай арміі, у яе ўсё адно атрымалася адцягнуць на сябе частку аўстрыйскіх сіл з Усходняга фронта, дзе так жа беспаспяхова вялі баі расійскія часткі.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК