Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова i Ноўгарада
Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова i Ноўгарада
Раней ужо гаварылася аб паступовым узвышэнні Полацкай зямлі ў новай дзяржаве, якое пачалося з 80-х гадоў XIII ст. і знайшло яскравае выяўленне пры Гедзіміне. Менавіта інтарэсы Полацка найперш і вызначалі дзяржаўную палітыку гэтага князя. Як вядома, Полацк на працягу ўсёй ранейшай сваёй гісторыі быў у непрыязных адносінах са сваімі паўночнымі суседзямі — Псковам і Ноўгарадам, якіх ён імкнуўся падначаліць сабе. Ужо першы вядомы нам полацкі князь Рагвалод нападаў на наўгародскія воласці, чым і быў выкліканы паход наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча ў 980 г. на Полацк. У 1021 г. князю Брачыславу Ізяславічу ўдалося нават здабыць Ноўгарад. У 1065 г. Усяслаў Чарадзей ваяваў супраць Пскова і гаксама часова захапіў Ноўгарад. Узнаўлялася гэтая варожасць і на працягу XII ст. У наступным стагоддзі яна заціхла з прычыны сумеснай барацьбы Полацка, Пскова і Ноўгарада з крыжакамі, але ў канцы XIII ст. зноў аднавілася, сведчаннем чаго можа быць паход «літвы» на Ловаць, г. зн. на Наўгародскую зямлю. Вядома ж, ён, як і ўсе набегі «літвы» на гэтую, а таксама на Пскоўскую і Смаленскую землі ў першай палове XIII ст., быў арганізаваны Полацкам.
Аднак у часы Гедзіміна гістарычныя абставіны для правядзення ранейшай палітыкі, найперш у адносінах да Пскова і Ноўгарада, намнога змяніліся. 3 аднаго боку, аб’яднанне асноўнай масы беларускіх земляў дало магчымасць полацкай палітыцы перарасці ў агульнадзяржаўную. 3 другога боку, у гэты час Пскоў і Ноўгарад ужо не былі цалкам самастойнымі, а ўсё больш уцягваліся ў арбіту палітычнага прыцягнення Маскоўскага княства. Вось чаму полацка-наўгародская і полацка-пскоўская супярэчнасці менавіта тады і перараслі ў міждзяржаўныя супярэчнасці Беларускай дзяржавы (якою найперш было BKЛ) і Маскоўскага княства, хаця дасюль іх узаемаадносіны былі мірнымі, што знайшло сваё выяўленне ў шлюбе маскоўскага князя Сімяона Іванавіча з дачкой Гедзіміна Анастасіяй.
Што да адносінаў з Псковам, дык трэба зазначыць, што ён сам імкнуўся вызваліцца з-пад залежнасці ад Ноўгарада, спадзеючыся ў гэтым абаперціся на дапамогу BKЛ. Апроч таго, Пскоў цярпеў ад нападаў крыжакоў, і гэта змушала яго звяртацца да суседняй дзяржавы, якая таксама вяла зацятую барацьбу з крыжакамі. Цяжкасці Пскова з мэтаю прыцягнення яго пад сваю ўладу і выкарыстоўваў Гедзімін. Ён заўсёды пасылаў пскоўцам свайго зяця Давыда Гарадзенскага. У літаратуры ёсць сцверджанне, што апошні нібыта быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і што пасля смерці яго быў абраны князем Пскова, хоць па незразумелых прычынах чамусьці пайшоў на бацькаву радзіму (Даўмонт быў родам з Беларусі), але пскоўцы па-ранейшаму бачылі ў ім свайго князя і таму клікалі яго да сябе на выручку ў цяжкія моманты. Аднак усё гэта не пацвярджаецца крыніцамі і найперш пскоўскімі летапісамі. Найверагодней, што Давыда Гарадзенскага пасылалі пскоўцам на дапамогу ў барацьбе з крыжакамі як умелага военачальніка. Упершыню гэта адбылося ў 1322 г. Крыжакі, нягледзячы на перамір’е, учынілі на Чудскім возеры дзікі гвалт над пскоўскімі людзьмі. Для помсты чужынцам і быў пакліканы Давыд Гарадзенскі. На чале свайго беларускага войска і пскоўскага апалчэння ён уварваўся за р. Нарву ў крыжацкія ўмацаванні, нанёс ім цяжкі ўрон і з багатай здабычай і пяццю тысячамі палонных вярнуўся ў Пскоў. Вядома ж, крыжакі не маглі пакінуць такую ганебную для іх паразу без адказу i 11 мая 1323 г. зноў напалі на Пскоў. I гэтым разам дапамог Давыд Гарадзенскі, які адагнаў ворага, знішчыўшы яго сценабітныя машыны і іншае ўзбраенне. Новая перамога была асабліва важная для Пскова, бо Ноўгарад чамусьці не прыйшоў яму на дапамогу.
На жаль, разлічваць на Давыда Гарадзенскага пскоўцы больш не маглі. У 1325 г., у час паходу на чале вялікага войска супроць Брандэнбурга, ён быў па-здрадніцку забіты мазавецкім рыцарам Андрэем. Так трагічна абарвалася жыццё гэтага славутага сына Беларусі, які стаіць у шэрагу самых выдатных палкаводцаў свету.
Смерць Давыда Гарадзенскага была выкарыстана Гедзімінам у сваіх інтарэсах. Лічачы сябе спадкаемцам свайго зяця, ён стаў прэтэндаваць на валоданне Псковам як сваёй законнай спадчынай. У пэўнай ступені гэта было выгадна і для Пскова, якому выпадала магчымасць выйсці з-пад улады Ноўгарада, што яму, відаць, здавалася горшай, чым улада Гедзіміна.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
2. Присоединение Пскова
2. Присоединение Пскова Важная историческая задача объединения Великой Руси был в основном, решена в царствование Ивана III. Однако проблем оставалось еще немало. Нужно было распространить поместную систему, а для этого требовалось больше земли. Что касается религиозной
Оборона Пскова от Стефана Батория
Оборона Пскова от Стефана Батория Копил-то король, копил силушку,Копил-то он, собака, двенадцать лет,Накопил-то он силушки – сметы нет,Много, сметы нет, сорок тысяч полков.Накоплёмши он силы, на Русь пошел,Он на Русь пошел, на три города,На три города, на три стольныеНа
Взятие Пскова (1510 год)
Взятие Пскова (1510 год) В 1510 году был взят Псков, оставив отчаяннейший и пронзительный средневековый текст о том, как добровольно происходило это «добровольное» присоединение.«В год 7018 (1510), месяца октября в 26 день, на память святого Дмитрия, великий князь Василий Иванович
Глава 20. Оборона Пскова
Глава 20. Оборона Пскова В 1581 г. в ответ на очередные оскорбления Иван Грозный написал Баторию большое послание — очень не похожее на предыдущие. Да и вообще в нем оказалось много такого, что было совершенно необычным для царя. Он детально и обоснованно перечислил все
ЗАПИСКА ТРЕХ РАЗВЕДЧИЦ ИЗ ГЕСТАПОВСКОЙ ТЮРЬМЫ ГОРОДА ПСКОВА
ЗАПИСКА ТРЕХ РАЗВЕДЧИЦ ИЗ ГЕСТАПОВСКОЙ ТЮРЬМЫ ГОРОДА ПСКОВА 17 октября 1942 г.Сегодня 17 октября 1942 года. Больше месяца сидим в этой одиночке. Нас трое. Мы честно выполнили свой долг перед Родиной. За это нас истязают фашисты. Что бы они ни делали, мы погибнем честно, как в
Распад Ордена. Сложение антимосковской коалиции и осада Пскова
Распад Ордена. Сложение антимосковской коалиции и осада Пскова Война началась на редкость успешно: страна была ослаблена раздорами между Орденом, епископами и независимыми городами, а также религиозной борьбой католиков с протестантами. Крепости сдавались одна за
115. ОСАДА ПСКОВА ПОЛЬСКИМ КОРОЛЕМ СТЕФАНОМ БАТОРИЕМ
115. ОСАДА ПСКОВА ПОЛЬСКИМ КОРОЛЕМ СТЕФАНОМ БАТОРИЕМ Мужественная оборона Пскова в, 1581 г. от полчищ польского короля Стефана Батория была переломным моментом в последние годы Ливонской войны. Войска Стефана Батория состояли из лучших наемных солдат, набранных в
Падение Пскова и других уделов
Падение Пскова и других уделов Самым важным делом Василия Ивановича было уничтожение последних уделов.Очередь была за Псковом. Уже Иван Васильевич приучил Псков к повиновению, забрал его в руки; но все же там держались еще вечевые порядки. Василий Иванович назначил туда
К рассказу «Падение Пскова и других уделов»
К рассказу «Падение Пскова и других уделов» Уделы – см. примечание к рассказу «Уничтожение уделов».Рязанская область была присоединена к Москве (1517) – окончательно это произошло летом 1521 г.Северская земля – область в верховьях рек Сейм, Псел, Северский Донец,
СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ
СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ V ст. н. э. ? На тэрыторыі сучаснага Полацка ўжо жывуць людзі.862 ? Першыя летапісныя звесткі пра Полацк.865 ? Полацк ваюе з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам.907, 911, 941, 944 ? Полацкія дружыны ўдзельнічаюць у паходах на Царгорад (Канстанцінопаль).2-я
Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова i Ноўгарада
Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова i Ноўгарада Раней ужо гаварылася аб паступовым узвышэнні Полацкай зямлі ў новай дзяржаве, якое пачалося з 80-х гадоў XIII ст. і знайшло яскравае выяўленне пры Гедзіміне. Менавіта інтарэсы Полацка найперш і вызначалі
Падначаленне Смаленска i Ноўгарада
Падначаленне Смаленска i Ноўгарада Калі перамога Вітаўта над Карыбутам, Фёдарам Карыятавічам, Уладзімірам і Свідрыгайлам Альгердавічамі садзейнічала ў значнай ступені аслабленню ўдзельнай сістэмы ў дзяржаве і тым самым спрыяла яе ўнутранаму ўмацаванню, то чарговыя
ІЗЯСЛАЎ I АДНАУЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ДЫНАСТЫІ
ІЗЯСЛАЎ I АДНАУЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ДЫНАСТЫІ Першым і найболын важным станоўчым вынікам прыняцця хрысціянства з’явілася ўвядзенне і пашырэнне пісьменства, а разам з ім і развіццё асветы і культуры. Не толькі дзяржаўным дзеячам, але і першаасветнікам Полаччыны быў князь
СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ
СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ V ст. н. э. ? На тэрыторыі сучаснага Полацка ўжо жывуць людзі.862 ? Першыя летапісныя звесткі пра Полацк.865 ? Полацк ваюе з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам.907, 911, 941, 944 ? Полацкія дружыны ўдзельнічаюць у паходах на Царгорад (Канстанцінопаль).2-я