21. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА
21. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА
А. Пачатак вайны
Колькі каштуе мір, беларусы ведаюць мо больш за іншыя народы. Ішоў 1913 год – апошні перад вялікай вайной. Ніхто не мог уявіць, што хутка наблізіцца бяда і грозна загавораць гарматы.
Пакуль быў мір наша зямля імкліва развівалася. У брэсцкіх мястэчках адчыняліся сотні лавак, шматлікія фабрыкі і заводы. Не з’яўляліся ўжо нейкім цудам ні тэлефон, ні тэлеграф. У гарадах існавалі тэатры з першымі кіназаламі (іх тады называлі сінемай), школы, цэрквы, рынкі…
Але хутка на календары з’явілася лічба: 1914 год. Пачалася Першая сусветная вайна. Брэстчына апынуліся на перадавой.
Стаўка (галоўны камандны пункт расійскай арміі) размясцілася ў Баранавічах. Сюды неаднойчы прыязджаў імператар Мікалай ІІ. Тут ён праводзіў пасяджэнні сваіх міністраў, аглядаў войскі, сустракаўся з замежнымі саюзнікамі.
Увосень берасцейскі край перарэзала на часткі лінія фронту. Далей ад месцаў жорсткіх баёў, ад знішчэнняў і пагібелі рушылі шматтысячныя калоны.
Б. Бежанцы
Вайна перавярнула лёсы мільёнаў людзей.
Хутка набліжаўся фронт. Многія беларусы пакідалі свае хаты, развітваліся з роднымі мясцінамі. У імгненне вока ўся Брэстчына ператварылася ў вялікі бежанскі лагер, стыхійны, абарваны, галодны.
Многія сяляне хацелі застацца на сваёй зямлі, але войскі сілай выганялі іх з вёсак. Брэсцка-Маскоўская шаша ператварылася ў бясконцы паток бежанцаў, якія ратаваліся ад вайны. Іх было сотні тысяч, найбольш – з Заходняй Беларусі, дзе ўжо зырка шугаў пажар вайны.
Берасцейцы апынуліся ў многіх гарадах Расіі, большасць знайшла прытулак у Маскве і Петраградзе.
Землякі-беларусы чым маглі дапамагалі бежанцам. Знаходзілі для іх жыллё, збіралі грошы і рэчы. Але ўсё роўна цяжкім быў жабрацкі хлеб. Працавітыя беларусы гаравалі:
– Усе прахам пайшло! Колькі гадоў кожны лапік сваёй зямлі бераглі, кожнае дрэўца, кожны каласок… Ведалі, дзе якое семя вясной ў раллю пакласці, каб увосень багаты ўраджай сабраць. А цяпер нашыя загоны войска топча. Коннікі, пяхота, артылерыя… Германец ды русак загналі палескага мужыка голым-босым на край свету. Слова выдумалі: бе-жа-нец. Куда бяжым? Навошта?..
Балюча шчымяць сэрцы ў людзей.
В. Фронт на нашай зямлі
На Брэстчыне ішлі крывавыя баі. У спякотным чэрвені 1916 года паблізу Баранавічаў расійскія войскі спрабавалі праламіць абарону праціўніка. Але агоралі толькі першую паласу варожых умацаванняў. У аперацыі загінула каля 80 тысяч расійцаў, немцы і аўстрыйцы страцілі 25 тысяч чалавек. Каля Высокага і цяпер захоўваецца вялікае пахаванне аўстыйскіх салдат.
Часам цяжка падзяліць ахвяры вайны. Побач ляжаць воіны абодвух армій. І сёння яшчэ існуюць магілы пад Брэстам (у вёсцы Тамашоўка). Ёсць пахаванні каля Паляцічаў Кобрынскага раёна, Крывошына Ляхавіцкага раёна, Невеля Пінскага раёна. Ляжаць салдаты той вайны паблізу Святой Волі пад Івацэвічамі...
У многіх кутках Брэстчыны да нашых дзён захоўваюцца ўмацаваныя доты часоў Першай сусветнай вайны. У зарасніках ляшчыны, сярод высокіх траў і шырокіх палёў хаваюцца сляды жорсткіх баёў.
Г. Вяртанне ў родныя мясціны
Гэта быў вельмі неспакойны час. Адбыліся дзве ревалюцыі, сусветная вайна перарасла ў грамадзянскую. Паміж людзьмі быццам паўстала сцяна, узніклі два берегі. А паміж імі – глыбокі вір…
Усё мацней клічуць бежанцаў родныя далі. З двух мільёнаў беларусаў, што апынуліся на чужыне, на папялішчы родных хат вярнуўся толькі кожны трэці.
Але нельга ўвесь час есці чужы хлеб! Час самому хлеб сеяць! Бяда, бы трэскі па хвалях, раскідала людзей. Прыйшоў час спадарожнаму ветру падставіць спіну...
Родныя гарады і вёскі былі разрабаваныя. Зямля збяднела без гаспадарскага нагляду. Запусцелі сямейныя гнёзды, усё быльнягом парасло. І пасля вяртання перш-наперш селянін узяўся за касу. Жыццё працягвалася. Усё патрэбна было пачынаць спачатку.
Д. Мяжа, што падзяліла Беларусь
Вясной 1918 года быў заключаны Брэсцкі мір. Па Брэстчыне прайшла дзяржаўная мяжа. А праз тры гады Беларусь зноў была падзеленая на дзве часткі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
Край зведаў ўсе выпрабаванні, што прынесла з сабой ХХ стагоддзе. Беларусы змагаліся за свабоду, набліжалі час аб’яднання сваёй зямлі. Гісторыя і памяць жывуць у назвах нашых вуліц і плошчаў. Сёння ў Брэсце ёсць вуліца 17 Верасня. Яна згадвае пра 17 верасня 1939 года. У гэты дзень адбылося ўз’яднанне беларускіх земляў. Праз некалькі месяцаў была ўтвораная Брэсцкая вобласць.
Людзі пачалі прызвычайвацца да мірнай працы. Але на захадзе ўжо грозна бліскалі зарніцы новай вайны.
Пытанні і заданні
1. Які горад на Брэстчыне ў гады сусветнай вайны часта наведваў імператар Мікалай ІІ? Што ён там рабіў?
2. Каго называлі бежанцамі?
3. Дзе знаходзяцца вядомыя пахаванні салдат часоў Першай сусветнай вайны? Ці ёсць такія магілы ў тваім раёне?
4. Якімі пабачылі свае гарады і вёскі людзі пасля вяртання з бежанства?
5. Якая важная падзея адбылася ў гісторыі беларускага народа ў верасні 1939 года?
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
Полацкая вайна
Полацкая вайна Цар Iван ГрозныТы ўжо ведаеш пра бітву пад Воршай, дзе нашыя прадзеды разграмілі ўтрая большае войска ўсходніх заваёўнікаў. Але і пасля гэтага расейскія цары па-ранейшаму называлі беларускую зямлю сваёй і імкнуліся захапіць яе.У сярэдзіне XVI стагоддзя
Частка першая
Частка першая Раздзел першыМаральны стрыжань Змалку хлопчыкаў у нас вучылі: калі едзеш на фурманцы ці з гары паражняком, абавязкова аб’язджай таго, хто вязе груз альбо пнецца з пустым возам наверх; калі ўпусціш на зямлю хлеб, пацалуй яго; не плюй у калодзеж і агонь, бо маці
22-23. “ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ...”
22-23. “ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ...” А. Чорны дзень22 чэрвеня 1941 года. Нядзеля, чатыры гадзіны раніцы. Высока ў небе равуць маторы самалётаў. На іх крылах – крыжы. Ляцяць на зямлю бомбы...Так пачаўся чорны дзень для нашай зямлі.Вайна. Фашысцкія войскі перайшлі Буг. Гараць гарады.
ПОЛАЦКАЯ ВАЙНА
ПОЛАЦКАЯ ВАЙНА Рака беларускай гісторыі не давала Полацку спачываць у ціхай завоіне, зноў і зноў выносячы яго на самую строму. Так здарылася і ў сярэдзіне XVI стагоддзя.1558 год. Маскоўскае войска з агнём і мячом уварвалася ў Інфлянты (Лівонію). Напачатку фартуна спрыяла
ПАЎНОЧНАЯ ВАЙНА
ПАЎНОЧНАЯ ВАЙНА Так склаўся лёс Беларусі, што яе ўваходжанне ў кожнае стагоддзе з’яўлялася нешчаслівым. Гэтак пачатак XI ст. быў азмрочаны смерцю Рагнеды і яе сына Ізяслава, а пачатак XII ст. — смерцю славутага Усяслава Чарадзея. У пачатку XIII ст. крыжакі, збудаваўшы Рыгу,
Першая частка: Эскадрон фармуецца
Першая частка: Эскадрон фармуецца I.Па Наваградку пракацілася вестка, што мае паўстаць беларуская вайсковая адзінка зь беларускім камандным складам, беларускай камандай ды нат, як цьвердзілі сьмялейшыя, яна мае быць незалежнай ад мясцовых нямецкіх уладаў. Адны кажуць,
ПОЛАЦКАЯ ВАЙНА
ПОЛАЦКАЯ ВАЙНА Рака беларускай гісторыі не давала Полацку спачываць у ціхай завоіне, зноў і зноў выносячы яго на самую строму. Так здарылася і ў сярэдзіне XVI стагоддзя.1558 год. Маскоўскае войска з агнём і мячом уварвалася ў Інфлянты (Лівонію). Напачатку фартуна спрыяла