ПРЫКАЗ [КАЛIНОЎСКАГА]

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

ПРЫКАЗ [КАЛIНОЎСКАГА]

Ронд [Жонд — прим. сост.] Польскi, паставiўшы мяне над вaмi, вымагае, каб я глядзеў справядлiвай вольнасц i праўды i каб вы адно рабiлi так, як вам ад Ронду Польскага будуць прыказываць.

Прыняўшы гэта на сябе, глядзецi буду як патрэба — над людзмi добрымi буду справядлiвы, а над лiхiмi нiякага ў мяне змiлавання не будзе. Хто будзе за Рондам Польскiм, той дастане зямлю на вечнасць i, калi захоча, вернецца на сваю даўнiшню Унiяцкую веру, а хто процiў Ронду Польскага, таму агонь i шыбенiца.

Маскаль, не маючы ужо войска кoлькi яму трэба i не могучы узяцi рэкрута, пускаецца на хiтрасць — хоча з вас узяцi мiлiцыю, а посьле заўсiм на маскалёў перарабiцi. Каб не дапусцiць да гэтага, ад Iменi Ронду Польскага прыказываю вам:

Калi прыйдзе да вас шмат войска маскоўскага, то вы перад iмi, як грабы, маучыце, а, калi ix мала застанецца, каб з вас рабiць мiлiцыю, то вы зараз давайце знаць да паўстанцаў, а яны маскалёу, як пацукоў, выдушаць.

Гэты прыказ мае быць чытаны ў кожнай вёсцы для сьвядомасцi ўcix.

«Прыказ» К. Калiноўскага // Полымя. 1993. № 6. С. 225.