Альгерд становіцца на чале дзяржавы
Альгерд становіцца на чале дзяржавы
У ранейшай гістарычнай літаратуры адзначалася, што галоўнай прычынай падзей 1345 г., звязаных з заняццем Альгердам вялікакняскага пасаду, была дагроза крыжацкай агрэсіі супроць Вялікага княства Літоўскага. Сапраўды, самымі небяслечнымі ворагамі дзяржавы заставаліся крыжакі. Нягледзячы на заключанае перамір’е, яны рыхтаваліся да рашучага настулу. Дзеля таго каб расправіцца з Княствам, крыжакі ўвайшлі ў мірныя адносіны з іншымі суседзямі. Так, у 1341 г. яны закончылі сваю спрэчку з дацкім каралём за Эстонію, купіўшы ў яго гэтую зямлю. Асабліва важна для іх было пазбавіцца варожых адносін з Польшчай. Карыстаючыся яе барацьбой з Вялікім княствам за Валынь і Галіцыю, крыжакі заключылі з Полыпчаю ў 1343 г. мір за кошт уступкі ім Памераніі і некаторых іншых земляў. Пасля гэтага Ордэн пачаў узнаўляць старыя і будаваць новыя ўмацаванні на мяжы з Вялікім княствам. Апроч таго, з Еўропы былі запрошаны новыя атрады рыцараў, адзін з якіх на чале з герцагам Вільгельмам зрабіў паход на Жамойць. Асабліва ўражваў прыезд у Прусію гасцей вельмі высокага рангу, такіх як Ян Чэшскі, Людовік Венгерскі, герцаг Карл Люксембургскі (будучы імператар Карл IV) і інш. Зразумела, што гэта было ажыццяўленне буйнога вайсковага плана.
I ўсё ж крыжацкая пагроза, якая навісла над Вялікім княствам Літоўскім, не была адзінай і нават галоўнай прычынай захадаў па ўмацаванні вялікакняскай улады. Рэч у тым, што князь Альгерд, хоць і стаў вялікім князем, аднак адзінаўладдзе ў краіне не ўсталявалася, а ўтварыўся, па сутнасці, дуумвірат, калі побач з Альгердам высілася і поетаць Кейстута, якога, як і Альгерда, лічылі вялікім князем. Для таго часу гзта было невыпадкова.
Ужо пры Гедзіміне яскрава выявілася ўскладненне знешняга становішча дзяржавы. Да ранейшай пагрозы, якая ішла з захаду з боку Ордэна і Польшчы, далучылася маскоўская пагроза з усходу. Небяспека патрабавала адзінства ўсіх земляў пад адзінай уладаю, чаго тады не было. Кожны з сыноў Гедзіміна дзейнічаў паасобку. Толькі Кейстут, карыстаючыся мірам з Ордэнам, прыходзіў, як мы бачылі, на дапамогу то Любарту ў яго барацьбе за Валынь, то Альгерду ў яго пскоўскіх справах. Аднак пагаджацца з раз’яднанасцю далей было нельга, трэба было браць уладу ў моцныя рукі. Вядома ж, у такіх абставінах аднаму вялікаму князю даводзілаея цяжка. Гэтым і можна вытлумачыць пэўную хаатычнасць знешняй палітыкі Гедзіміна. Не маючы поспеху ў барацьбе з Масквой за ўплыў у Пскове і Ноўгарадзе, ён заключае саюз з Полынчай для барацьбы з Ордэнам і вядзе змаганне галоўным чынам з яе ворагамі, не заўважаючы пагрозы ад Ордэна ўласнай дзяржаве, што і прывяло да катастрафічных вынікаў. Далейшае ўскладненне знешнепалітычных адносін настойліва патрабавала іншых умоў кіравання.
Не менш складаным для Гедзіміна былі і ўнутраныя праблемы. Найперш — неаднароднасць насельніцтва дзяржавы (большасць праваслаўных, але і вялікая колькасць язычнікаў), што прымушала праваслаўнага Гедзіміна ў тактычных мэтахперад язычнікамі называць сябе іхнім адзінаверцам. Гэта ў заходнім свеце
і стварыла ўяўленне аб Вялікім княстве як язычніцкай дзяржаве. Аднак па меры ўсё болынага ўмацавання Жамойці, расце і яе ўсведамленне сваёй значнасці для ўсяго гаспадарства. Менавіта з гэтага часу, а не з часоў Міндоўга, пачалося паступовае ўзвышэнне Літвы (у сучасным разуменні гэтага слова), што і прывяло да прызначэння ёй свайго, асобнага князя Кейстута.
Тым часам падзеі разгортваліся так. Альгерд і Кейстут вырашылі пакончыць з няпэўнасцю, якая існавала ў сферы вялікакняскай улады. Варта нагадаць, што Альгерд, валодаючы Крэўскім, самым усходнім беларускім княствам, у той жа час валодаў самым усходнім, Віцебскім. Апроч таго, ён меў неласрэдны ўплыў і на Полацк, дзе сядзеў яго сын Андрэй, (Цяпер становіцца зразумелым, чаму ён павінен быў пакінуць Пскоў і перайсці сюды.) Зыходзячы з гэтага, Альгерд не мог не глядзець на сябе як на самага магутнага прадстаўніка ўсёй вялізнай усходняй часткі дзяржавы. Кейстут, які валодаў Жамойцю, Гарадзенскай і Берасцейскай землямі выступае як прадстаўнік заходняй часткі дзяржавы. I вось гэтыя два найболып магутныя князі і ўвайшлі ў змову супроць Яўнута. Зразумела, трэба ўлічваць і асабістыя амбідыі Альгерда як старэйшага брата, які меў законнае права на вялікакняскі пасад, што таксама настройвала яго на рашучыя дзеянні. Смерць маці Яўнута Евы, якая мела вялікі ўплыў на яго налітыку105, вядома, у значнай ступені аблягчала Альгерду і Кейстуту заход улады.
Крыніцы зусім недастаткова адлюстравалі асабістыя якасці Яўнута, якія не давалі яму драва на вялікакняскае становішча. Толькі ў Густынскім летапісе адзначана, што ён быў недастаткова храбры, каб трымаць стольны горад Вільдю106.
Вось судроць такой асобы і былі накіраваныя раілучыя дзеянні Альгерда і Кейстута. Па ўсім відаць, што яны згаварыліся дзейнічаць узгоднена, каб у адзін дзень увайсці ў Вільню і захапіць вялікакняскі замак. Аднак Альгерд не дрыйшоў сюды ў назяачаны тэрмін107, і Кейстут вымушаны быў дзейнічаць самастойна. Рухаючыся з Трокаў хуткім маршам, ён заняў Вільню. Яўнут, убачыўшы небясдеку для сябе, уцёк, не даслеўшы апрануцца, на Тураву гару (у некаторых крыніцах — на гару Угры, аб чым мы ўжо гаварылі, адзначаючы ладзеі
1129 г.). Правёўшы там ноч, ён лрастудзіўся і адмарозіў ногі (падзеі адбываліся зімою, на пачатку 1345 г.). Тут Яўнут быў злоўлены і прыведзены да Кейстута, які загадаў узяць яго пад варту. Пасля гэтага Кейстут паслаў ганца да Альгерда, які ў гэты час быў у Крэве. Толькі тады Альгерд спешна паехаў у Вільню, дзе Кейстут сустрэў яго і як старэйшага брата абвясціў вялікім князем, з якім ён будзе заўсёды заадно108.
Як вытлумачыць гэтыя факты? Звычайна ў гістарычнай літаратуры ўзаемаадносіны Альгерда і Кейстута паказваюцца як ідылічныя, як узор братняга ўзаемаразумення. Знешне гэта так, але асабістыя адносіны дзяржаўных людзей заўсёды будуюцца на палітычных разліках. Так было і тут. Ужо тое, што Альгерд выйшаў з Віцебска, а не з Крэва, адкуль яму непараўнаўча бліжэй было б ісці ў Вільню, не было выпадковым. Калі ў час сваёй пскоўскай кампаніі ён выкарыстоўваў сілы Кейстута як дапаможныя, то цяпер усклаў на яго ўвесь цяжар захопу ўлады.
Як бачым, ужо тут, у самым пачатку, з боку Альгерда выявілася імкненне выкарыстоўваць Кейстута ў сваіх палітычных інтарэсах. Магчыма, Кейстут у процівагу Альгерду дзейнічаў беск. арысліва, пабрацку? Сапраўды, захапіўшы Вільню, ён аддае і яе, і вялікакняскі пасад Альгерду як старэйшаму. Але ці толькі таму? Як пакажуць пазнейшыя падзеі, што адбыліся толькі пасля смерці Альгерда, Кейстут не быў пазбаўлены вялікакняскіх амбіцый і на кароткі тэрмін ажыццявіў іх. Аднак у 1245 г. такога адбыцца не магло, бо Кейстут добра разумеў, якая сіла стаіць за Альгердам. Праўда, і за Кейстутам, які валодаў Троцкім княствам, Гарадзенскай і Берасцейскай землямі, таксама была вялікая сіла. Але калі ў Альгерда было аднароднае населыгіцтва, бо Віцебскае, Крэўскае і Полацкае княствы з’яўляліся ў цэлым крывіцкаславянскімі і праваслаўнымі, то ўладанні Кейстута складаліся з дзвюх частак: Троцкае княства — балцкае і язычніцкае, Берасцейская і Гарадзенская землі ў асноўным славянскія і хрысціянскія. Наколькі моцным было праваслаўе ў гэтых зямлях, пасведчыла тое, што, калі пазней яны былі аддадзены сыну Кейстута Вітаўту, ён мусіў перайсці з каталідтва ў праваслаўе. Трэба думаць, што і Кейстут у такой сітуацыі павінен быў выступаць у двух абліччах: і праваслаўным і язычдіцкім, а не толькі ў апошнім, як падаецца ў літаратуры.
Такім чынам, Кейстут, разумеючы перавагу Альгерда ў сіле і адзінстве, уступіў яму і Вільню, і вялікакняскую ўладу добраахвотна, бо ў адваротным выпадку ён быў бы вымушаны зрабіць тое самае пад пагрозаю сілы. Як бачым, дзеянні Кейстута менш за ўсё вызначаюцца добрымі братнімі пачуццямі. Тут быў цвярозы палітычды разлік, што найперш і характарызавала яго як дзяржаўнага дзеяча. Але са свайго боку і Альгерд разумеў важнасць пазіцыі Кейстута, што валодаў заходнімі землямі дзяржавы, якія былі апораю ў барацьбе з крыжацкай агрэсіяй, што надавала князю Кейстуту важнае становішча ў дзяржаве. 3 гэтым Альгерд не мог не лічыцца, і таму пры заключэнні ўмовы з Кейстутам ставіў яго побач з сабою ў карыстанні дзяржаўнай уладаю і плёнам атрыманых перамог. Так, побач з абавязкам захоўваць паміж сабою згоду і дружбу, яны абавязаліся ў выпадку набыцця новых земляў ці гарадоў дзялідь іх пароўну109. Таму становіцца зразумелым, чаму ў беларускіх летапісах і Альгерд, і Кейстут называюцца вялікімі князямі110.
У тагачасным грамадстве Вялікага княства Літоўскага ісдавала думка аб тым, што ў краіне ўсталявалася двоеўладдзе. I гэта мела пад сабою падставы, бо знешнепалітычнае становішча так ускладнілася, што адной асобе, як гэта выявілася ўжо пры Гедзіміне, цяжка было справіцца з кіраваннем дзяржавай. Таму, калі перад Кейстутам ставіўся абавязак абараняць заходнія землі, Альгерд браў у свае рукі астатні абшар і абавязваўся пашыраць межы сваёй дзяржавы. Калі Кейстут толькі бараніўся, то Альгерд наступаў. Гэтая істотная розяіца ў характары дзейнасці і вызначала іх становішча ў дзяржаве, у лрыватнасці, становішча Альгерда. Тое, што ён стаў вялікім князем, яшчэ раз пацвердзіла дамінуючае становішча беларускіх земляў, бо яны складалі значна большую частку тэрыторыі Вялікага княства. З’яўляючыся выразнікам іх інтарэсаў, Альгерд і атрымаў лрава на першае месца ў дзяржаве.
Аднак выразны дадзел дзяржаўных абавязкаў Альгерда і Кейстута не азначаў іх поўяай незацікаўленасці ў «чужых» справах. Факты сведчаць, што князі неаднаразова прыходзілі на дапамогу адзін аднаму, як раней, да ўступлення Альгерда на вялікакняскі пасад, так і пасля гэтага.
Які ж лёс напаткаў Яўнута? 3-пад варты яму ўдалося збегчы, і ён уцёк спачатку ў Смалеяск, а пасля — у Маскву, да вялікага князя Сімяона Іванавіча. Там як быццам быў ахрышчаны (хутчэй перахрышчаны, бо цяжка ўявіць, каб сын Евы, якая вызначалася адданасцю праваслаўю, быў нехрышчоны) і атрымаў імя Іван111. Але нраз два гады Яўнут вярнуўся на радзіму, намірыўся з братамі і атрымаў ва ўладанне Ізяслаўскі ўдзел.
Больш складана зразумець, чым была выкліканая незадаволенасць Нарымонта. Магчыма, тым, што Альгерд сагнаў яго з полацкага пасаду, каб замянідь сваім сынам Андрэем. Нарымонт нават апынуўся ў Ардзе. Але, не атрымаўшы там дапамогі, таксама вярнуўся на радзіму, прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з крыжакамі і загінуў у 1348 г.112.
Ужо адзначалася, што адной з найважнейшых прычын, якія наскорылі ўсталяванне моцнай вярхоўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім, была нагроза крыжацкай агрэсіі. I сапраўды, у пачатку 1345 г. крыжакі ўступілі на Шамойцкую зямлю. Аднак войскі Вялікага княства, зрабіўшы некалькі падманных манеўраў, змаглі нанесці сакрушальны ўдар па Лівоніі і тым самым ліквідавалі грозную небяспеку. Гэта быў першы станоўчы вынік умацавання вярхоўнай дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве. Уся віна за вайсковую няўдачу крыжакоў была ўзвалена на магістра Людольфа Кінга, у выніку чаго ён быў адхілены ад пасады.
Вядома ж, крыжакі не маглі змірыцца з паражэннем і імкнуліся адпомсціць за яго. У 1348 г. крыжацкае войска ўварвалася ў Троцкую зямлю. Насустрач яму ішло войска Вялікага княства і яны сустрэліся на р. Стрэве, дзе і адбылася бітва. Яна была жорсткая і крывавая і закончылася паражэннем Вялікага княства (тут загінуў вядомы ўжо нам Глеб Нарымонт). Праўда, яго страты ў нямецкіх хроніках вельмі перабольшаныя: ад 10 да 40 тысяч забітых. Перамога ў Стрэўскай бітве дорага абышлася і крыжакам — інакш яны пасля сваёй перамогі пайшлі б зноў у глыб краіны. I ўсё ж той поснех не мог закрэсліць для крыжакоў страшэнных вынікаў іх паражэння ў 1345 г. Галоўным вынікам гэтага стала карэнная змена тактыкі крыжацкага наступлення. Убачыўшы марнасць спадзяванняў на хуткую перамогу вялікай вайсковай сілай, крыжакі вырашылі перайсці да доўгатэрміновай аблогі шляхам нападу на Вялікае княства шматлікіх дробных крыжацкіх атрадаў. Гэтымі набегамі, ці, як яны называліся, рэйзамі, і меркавалася знясіліць і ў канчатковым выніку заваяваць Княства,
Ажыццяўленне новай тактыкі расцягнулася на дзесяцігоддзі. 3 1345-га па 1377 г. было зроблена каля 100 рэйзаў прускіх і лівонскіх крыжакоў. Аднак мы разглядаць іх не будзем, паколькі яны ў зусім рэдкіх выпадках закраналі беларускія землі, а ў асноўным былі накіраваныя супроць балцкіх. Скажам толькі, што змаганне з крыжацкімі рэйзамі поўнасцю паглынала сілы балцкага насельніцтва, што, зразумела, зусім не спрыяла таму, каб балты занялі ў дзяржаве дамінуючае становішча, як часам сцвярджаецца ў гістарычнай літаратуры насуперак неабвержным фактам.