Хто ён, Гедзімін?
Хто ён, Гедзімін?
Хаця пра Гедзіміна і яго дзейнасць да нас дайшло параўнальна болып звестак, чым пра яго папярэднікаў на вялікакняскім пасадзе, аднак і гэтыя дадзеныя далёка няпоўныя, некаторыя з іх супярэчлівыя, зацемненыя або зусім легендарныя, (напрыклад, у выпадку з заснаваннем Вільні). Апроч таго, і ў навуковых даследаваннях застаўся шэраг недастаткова, або аднабакова асветленых момантаў дзейнасці Гедзіміна. Гэта і прымушае нас да асабліва ўважлівага разгляду адпаведных матэрыялаў.
Найперш — пра імя. У беларускай навуковай літаратуры яно ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак ці з’яўляецца такое напісанне правільным? Зазначым, што ў крыніцах яно існуе ў розных варыянтах. Геднмнн, Кедмнн, Кгннднмян, Креднмнн, Скннднмнн, Gedimin, Gedimont, Giedymin19. Як бачым, усюды ў іх (у тым ліку і ў напісаных лацінкай), гук «д» вымаўляецца як мяккі. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» бачым «Gedymin», але тут «у» чытаецца як «і». Таму ў беларускай мове гэтае імя павінна вымаўляцца і пісацца ў форме «Гедзімін».
У гістарычных крыніцах мы нідзе не знаходзім формы «Гедымінас». I гэта відавочна закрэслівае спробы шэрагу даследчыкаў гэту форму імя Гедзіміна паказваць як пачатковую і сапраўдную. У свой час В. Юргевіч на аснове філалагічнага матэрыялу і зыходзячы а аналізу іншых форм імя Гедзіміна, паказаў, што яно, нк і імёны іншых вялікіх літоўскіх князёў, славянскага шіходжашш. Што падобнае імя існавала ва ўсходніх оламліі, сводчыць назва вёскі «Еднмоново» ў Цвярскім павеце20. В. Юргевіч адначасова адзначыў недарэчнасць спробаў некаторых літоўскіх даследчыкаў тлумачыць імёны літоўскіх князёў, у тым ліку і Гедзіміна, на аснове літоўскай мовы.
Вельмі заблытаным з’яўляецца і пытанне, кім быў Гедзімін у адносінах да Віценя. Яшчо ў Я. Длугаша гаварылася, што Гедзімін быў конюхам Віценя і забіў яго, змовіўшыся з жонкаю апошняга, а пасля захапіў ягоны вялікакняскі пасад. Гэтая чутка была пушчана з крыжацкага асяроддзя, каб тым самым паказаць нізкае паходжанне вялікіх літоўскіх князёў, што абражала ў той час у вачах свету ўсю дзяржаву, з якой Ордэн нязменна знаходзіўся ў варожых адносінах. Ахвотна падхапілі гэтую чутку пазней у Полыпчы і ў Маскве, якія — кожная з свайго роду — імкнуліся падначаліць сабе Вялікае княства Літоўскае.
Пэўны час у гісторыкаў не было сумневу, што Гедзімін з’яўляўся сынам Віденя, як пра гэта сведчаць «Хроніка Быхаўца» і падобныя ёй летапісы21. Але надрукаваная ў 1867 г. грамата магістрата горада Рыгі22 пераканаўча абвергла карыелівую выдумку аб нізкім паходжанні Гедзіміна. Праўда, адначасова названая грамата несла і новую праблему. У гэтым дакуменце Гедзімін называўся братам свайго папярэдніка Віценя, што і прынялі многія даследчыкі. Але яшчэ В. Васілеўскі паказаў, што слова «frater» (брат) i «pater» (бацька) вельмі падобныя еваім напісаннем і могуць выглядаць амаль аднолькава23. Мы лічым больш абгрунтаваным тое, што Гедзімін быў сынам Віценя. Мала верагодна, каб брат перажыў другога брата на 25 гадоў, прычым, улічваючы, што Гедзімін памёр не сваёй смерцю, г. зн., мог яшчэ пэўны час жыць. I яшчэ трэба ўлічыць, што сярод князёў быў звычай, нягледзячы на ступень сваяцтва (ці нават пры яго адсутнасці), называць адзін аднаго братам. Так, напрыклад, Альгерд называў сваім братам нават маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога24, хаця яны ніякімі сваякамі не былі. Усё адзначанае можа закрэслівадь і сведчанні рыжскага дакумента пра Гедзіміна як брата Віценя.
Не менш екладанае і пытанне, калі і дзе стаў Гедзімін вялікім князем. Як правіла, сцвярджаецца, што ён заняў вялікакняскі пасад у 1316 г. Аднак нідзе ў крыніцах гэтая дата не пацвярджаецца, як не пацвярджаецца
і дата смерці Віценя, пра якога ў пазнейшых летапісах сказана, што ён памёр ад удару перуна25. На карысць 1316 г. як даты смерці Віценя можа сведчыць тое, што гэты князь у 1314 г. абараняў Гародню ад крыжакоў, а ў 1315 г. узяў у аблогу іх замак Хрыстмемель26. Але трэба згадаць і іншыя даты пачатку кіравання Гедзіміна, што маюцца ў паасобных крыніцах. Так, у адной з іх сказана, што «в лето 6813 (1305) нача княжлтн Кгеднмнн Внтуновнчь в Лнтве, в Новогородку н Кернове»27. Мы яшчэ звернемся да гэтага запісу, а зараз толькі адзначым, што калі паводле яго князяванне Гедзіміна пачалося значна раней, то ў «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай» гэта падзея аднесена на пазнейшую дату — на 1321 г.28. Заўважым таксама, што гісторык В. Васільеўскі лічыў пачаткам князявання Гедзіміна 1320 г.29. На жаль, ён не ўказаў, чым у сваім меркаванні кіраваўся, аднак, як мы ўбачым далей, прапанаваная В. Васілеўскім дата, магчыма, найбольш дакладная.
Наконт таго, дзе пачаў князяваць Гедзімін, у «Хроніцы Быхаўца» і ёй падобных крыніцах, названы Кернаў30. Гэта як быццам пацвярджае і згаданы намі летапісны ўрывак аб тым, што «Кгеднмнн нача княжнтн… в Лятве, в Новогородку н Кернове» гэты факт паказвае, што назва «Літва» яшчэ не пашыралася на ўсход сучаснай Літвы, дзе знаходзіўся Кернаў, які таму і названы асобна. Але сведчанні адзначаных крыніц аб Кернаве, як сталіцы дзяржавы пасля Новагародку, не пацвярджаюцца граматай Гедзіміна ад 25 студзеня 1323 г. У ёй у ліку іншага гаворыцца аб пабудове Гедзімінам каталіцкіх храмаў. «Няхай будзе вам вядома, што мы два гады назад (у 1321 г.) у нашым горадзе Вільні ўноў пабудавалі адну царкву Ордэна прапаведнікаў, а таксама цэрквы Ордэна мінарытаў у вышэйупомненым намі горадзе Вільні адну, у Новагародку — другую, якую спалілі прускія крыжакі… і якую ў тым жа годзе мы загадалі аднавіць уноў»31. Як бачым, тут упамінаюцца два гарады — Вільня і Новагародак, адзін з якіх — новая сталіца, другі — старая. Відавочна, што калі б сталіцай Гедзіміна быў Кернаў, то там бы перш за ўсё і будаваліся храмы, аднак гэта не адзначана, што можа адмаўляць сталічнае значэнне Кернава. Усё гэта дазваляе лічыць, што менавіта Гедзімін перанёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з Новагародка ў Вільню.
Некаторыя іншыя спрэчныя пытанні, звязаныя з асобаю Гедзіміна, мы закранем, разглядаючы яго дзейнасць.