Першыя супярэчнасці з Масквой
Першыя супярэчнасці з Масквой
Тым часам на гістарычнай арэне з’явілася новая сіла — Маскоўскае княства. Менавіта тады і пачалося яго ўзвышэнне, асабліва калі маскоўскім князем стаў сучаснік Гедзіміна Іван Каліта (ён памёр на год раней за літоўскага ўладара. Пры Каліце пачынае фарміравацца і ажыццяўляцца дзяржаўная канцэпцыя Масквы як законнага гаспадара ўсіх рускіх земляў, у тым ліку, вядома, і Наўгародскай, і Пскоўскай.
Іван Каліта не мог не бачыць, што Масква ўжо трохі запазнілася з клопатам пра збіранне рускіх земляў і што гэтая дзейнасць пачалася ўжо на заходніх рускіх землях, тыя аб’ядналіся ў адзінай дзяржаве, што ўсё больш разрасталася на ўсход, пагражаючы пашыраць сваю ўладу на Пскоў і Ноўгарад. Гэта таксама не схавалася ад пільнага вока Івана Каліты. Да таго ж згаданыя рускія землі ўжо самі сталі адчуваць сілу Масквы і таму шукалі ў яе падтрымкі.
Вось жа Ноўгарад, убачыўшы імкненне Пскова вызваліцца зпад яго ўлады, і звярнуўся па дапамогу да Івана Каліты, які і даў зразумець, што ён не пацерпіць умяшання Гедзіміна ў справы Пскова і стане на бок Ноўгарада. Як бачна, калі ў ранейшыя часы Полацк меў справу толькі з Псковам і Ноўгарадам як са сваімі праціўнікамі, то Вялікае княства Літоўскае як пераемнік Полацкай палітыкі ў адносінах да гэтых земляў стала мець справу не толькі з імі, але (і галоўным чынам) з Масквой. Так пачаліся беларускамаскоўскія супярэчнасці, якія ў далейшым і стануць адным з найгалоўнейшых і найбольш адмоўных фактараў гісторыі Беларусі.
Нягледзячы на першую няўдачу, Гедзімін не спыніў сваёй палітыкі ў адносінах да Пскова. Але калі раней ён дамагаўся гэтага горада і яго воласці як сваёй спадчыны, то цяпер выкарыстаў цвярскога князя Аляксандра Міхайлавіча, які трапіў тады ў складаную палітычную сітуацыю за дзеянні супроць татараў. Выгнаны са свайго пасаду Іванам Калітой па патрабаванні Арды, ён вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго прыязна прынялі і выбралі за князя (гэтаму садзейнічаў і Гедзімін). Усё тое зноўтакі было не даспадобы Ноўгараду, які бачыў тут спробу адасаблення ад яго Пскова. I наўгародцы зноў знайшлі дапамогу ў Маскве, адкуль да іх з войскам прыйшоў Іван Каліта. Ды не толькі ён, але і маскоўскі мітрапаліт Феагност, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо гзта паказвае, якой надзейнай духоўнай зброяй у руках маскоўскіх князёў была праваслаўная цпрква.
Даводаўшыся, што Іпап Каліта хоча ісці з Ноўгарада на іх, пскоўцы заявілі пра спой ііамор абараняць горад да канца. Гэта напалохала Івапа Каліту, і бп звярнуўся да мітрапаліта Феагноста з просьбаю: калі горад не адмовіцца ад Аляксандра Міхайлавіча, застрашыць пскоўцаў пракляццем. Мітрапаліт так і зрабіў. Аляксандр Міхайлавіч мусіў пакінуць Пскоў і знайсці прыстанішча ў Гедзіміна. I гэта зразумела. Гедзімін праз сваю прыхільнасць да Аляксандра Міхайлавіча дэманстраваў зацікаўленасць лёсам Пскова. I калі Іван Каліта са сваёй дружынаю вярнуўся з Ноўгарада ў Маскву і заняўся іншымі справамі, якія адцягвалі яго ўвагу ад Пскова, то, прабыўшы паўтара года ў Вялікім княстве Літоўскім, Аляксандр Міхайлавіч па просьбе пскоўцаў і, вядома ж, з дапамогай Гедзіміна, зноў вярнуўся ў гэты горад45.
Але гэтага, каб уцягнуць Пскоў у залежнасць, для Гедзіміна было яўна недастаткова. Мітрапаліт Феагност зноў выходзіць на першы план у справе ўтрымання Пскова пад уладаю Ноўгарада, а тым самым і пад уладаю Масквы. Рэч у тым, што Пскоў, не маючы свайго епіскапа, залежаў ад наўгародскага ўладыкі. А ў той час, як мы ўжо ведаем, з прыкладу таго ж Феагноста, царкоўная ўлада як найлепш мацавала ўладу палітычную. Воеь чаму без выхаду зпад царкоўнай улады Ноўгарада (гэта магло адбыцца толькі ў выніку атрымання свайго епіскапа) Пскоў не мог канчаткова пазбавіцца залежнасці ад яго. Гэта добра разумеў і Гедзімін. У 1331 г., па ўсім відаць, не без ініцыятывы самога вялікага князя, калі мітрапаліт Феагност быў у Ноўгарадзе-Валынскім, пскоўцы звярнуліся да яго з просьбаю даць ім у епіскапы манаха Арсенія. Мітрапаліт добра ведаў, чым гэта можа скончыцца, і таму рашуча адмовіў.
Няўдача палітыкі Гедзіміна ў адносінах да Пскова, як бачна, была найперш вынікам шчыльнай сувязі апошняга з Ноўгарадам, якому таксама на працягу стагоддзяў супрацьстаяў Полацк. Таму зразумела, што ўзаемаадносіны з Псковам арганічна перарасталі ва ўзаемаадносіны з Ноўгарадам і вызначалі іх характар. Ноўгарад не выпускаў зпад сваёй улады Пскоў, абапіраючыся на Маскву. I ў той жа час, ён не хацеў апынуцца пад яе ўладай сам, а таму ішоў на саюз з Вялікім княствам Літоўскім.
Вось гэтую супярэчнасць становішча Ноўгараду і выкарыстоўваў у сваіх інтарэсах Гедзімін, асабліва калі абвастраліся наўгародскамаскоўскія адносіны.
У 1333 г. Іван Каліта на адмову Ноўгарада аддаць яму «закамскае срэбра», захапіў падуладныя наўгародцам Таржок і Бежацкі Верх. I вось Ноўгарад, каб паказаць сваю моцную апору, бярэ да сябе Гедзімінавага сына НарымонтаГлеба і аддае яму ў кармленне Ладагу, Арэхавец, Карэльскую зямлю і палову Капор’я46. Гэта паказала Івану Каліце, хто з’яўляецца яго галоўным праціўнікам у справе збірання вакол Масквы рускіх земляў. У выніку адносіны паміж дзяржавамі абвастрыліся, і Іван Каліта сабраўся ісці супроць Гедзіміна вайною. Апошні не мог не разумець усёй небяспекі гэтага, ведаючы, што за спіной Масквы стаіць дапамога Арды, і таму пастараўся кончыць справу мірам, падмацаваўшы яго шлюбам сваёй дачкі Аўгусты з сынам Івана Каліты Сімяонам. 3 свайго боку, і Іван Каліта пайшоў Ноўгараду на ўступкі, адмовіўшыся ад ранейшых патрабаванняў. Трэба зазначыць, што прынядце Нарымонта ў Ноўгарад таксама не дало патрэбных вынікаў для Гедзіміна. Баючыся Масквы, Ноўгарад не хацеў падпасці і пад уладу Вялікага княства Літоўскага і аддаць яму частку сваёй тэрыторыі. Таму ён дыпламатычна перадаў Нарымонту тыя землі, якія не межаваліся з Княствам. Зразумела, Нарымонт не мог быць вельмі зацікаўленым у гэтым, і болыпую частку жыцця праводзіў на радзіме, пакінуўшы на наўгародскіх землях сына Аляксандра. А калі ў 1337 г. на гэтыя землі напалі шведы, ён, не жадаючы ваяваць з імі, назаўсёды з сваім сынам вярнуўся на радзіму.
Аднак гэтымі няўдачамі не закончылася для Вялікага княства Літоўскага барацьба за Пскоў і Ноўгарад. Гэта быў толькі пачатак аднаўлення традыцыйнай полацкай палітыкі.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ПЕРШЫЯ ГАРШКІ
ПЕРШЫЯ ГАРШКІ Каля шасці з паловай тысячагоддзяў назад. Недзе на Прыпяці Хаціна з жэрдак i галля загарэлася глыбокай ноччу, калі ўсе моцна спалі, натомленыя клопатамі мінулага дня. Успыхнула раптоўна, i свежы вецер з ракі хутка раздзьмухаў агонь — людзі ледзь паспелі
VII Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора.
VII Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора. Пашырэньне ўплываў Полаччыны прыцягвала да Полацку смаленскіх беларускіх князёў,
XV Жыгімонт Аўгуст.— Вайна з Масквой за Лівокію.— Люблінская вунія.— Абарона незалежнасьці Вялікага Княства магнатамі (вяльможамі).— Характар і галоўныя асновы Люблінскае вуніі.
XV Жыгімонт Аўгуст.— Вайна з Масквой за Лівокію.— Люблінская вунія.— Абарона незалежнасьці Вялікага Княства магнатамі (вяльможамі).— Характар і галоўныя асновы Люблінскае вуніі. Жыгімонт Аўгуст быў узгадаваны ў духу гуманістычным і рэфарматарскім, які касаваў
Першыя супярэчнасці з Масквой
Першыя супярэчнасці з Масквой Тым часам на гістарычнай арэне з’явілася новая сіла — Маскоўскае княства. Менавіта тады і пачалося яго ўзвышэнне, асабліва калі маскоўскім князем стаў сучаснік Гедзіміна Іван Каліта (ён памёр на год раней за літоўскага ўладара. Пры Каліце
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца
Вольга Іпатава ПАМІЖ МАСКВОЙ І ВАРШАВАЙ
Вольга Іпатава ПАМІЖ МАСКВОЙ І ВАРШАВАЙ Некалькі гістарычных маршрутаў БеларусіПадрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Паміж Масквой і Варшавай. Некалькі гістарычных маршрутаў Беларусі, — Мінск: Полымя, Бялун, 1996. — 111 с.Copyright © 2013 by