3 Поўначы на Усход

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

3 Поўначы на Усход

Такі ж самы характар, як «пскоўская» і «наўгарадская» мела і «смаленская» палітыка Альгерда, аднак яна была болып паспяховай. I гэта зразумела. Ва ўмовах, калі ўтварыліся два цэнтры сцягвання ўсходнеславянскіх земляў у дзве ўзаемнаварожыя дзяржавы — ЛітоўскаПолацкую і Маскоўскую, Смаленск, гэтак жа як Пскоў і Ноўгарад, апынуўся на мяжы інтарэсаў новых налітычных утварэнняў. Таму, каб захаваць сваю самастойнасць, ён таксама павінен быў праводзіць палітыку лавіравання.

Альгерд быў выразнікам інтарэсаў беларуекіх земляў і найперш Поладкай, што на працягу стагоддзяў вяла актыўную лалітыку падначалення сабе Смаленска. Усведамляючы даўнюю полацкую палітычную традыцыю і разумеючы значэнне падначалення Смаленскай зямлі сваёй уладзе ў супроцьдзеянні аб’яднаўчай палітыцы Масквы, Альгерд надаваў гэтаму вялікую ўвагу, яшчэ не будучы вялікім князем. Нам ужо вядома, што ўжо ў 1341 г. ён выступаў на баку Смаленска ў барацьбе за адабраны Масквою Мажайск.

Аб далейшым збліжэнні Смаленска з ЛітоўекаПолацкай дзяржавай сведчыдь удзел смаленцаў у бітве з крыжакамі на р. Стрэве ў 1348 г. I ўжо сапраўдным абаронцам Смаленска выступае Альгерд у 1352 г., калі маскоўскі князь Сімяон Іванавіч з вялікім войскам пайшоў у напрамку да гэтага крывіцкага горада. Аднак на мяжы Смаленска і зямлі яго сустрэла пасольства ад Альгерда. Вынікам перамоваў было спыяенне далейшага прасоўвання маскоўскага войска, якое было распушчана. А трохі пазней Сімяон Іванавіч даў Смаленскай зямлі мір, сустрэўшыся з яе ласольствам на р. Угры123. Аднак пазбавіўяіыся нагрозы Масквы, смаленскі князь Іван Аляксандравіч не мог не бачыць пагрозы падначалення Альгерду, што і лрывяло да ўзаемных варожых дзеянняў. У 1355 г. Альгерд над выглядам дапамогі Смаленскай зямлі захапіў яе горад Ржэў, які ляжаў на мяжы з Цвярскім і Маекоўскім княствамі, ад якіх вялікі літоўскі князь нібыта і бараніў суседзяўсмаленцаў.

Аднак, відаць, прычынаю было не толькі гэта. Варта паглядзець на карту, каб убачыць, што Ржэў знаходзіцца на самым узмежжы пашырэння беларускіх гаворак на паўночным усходзе124. Такім чынам, ужо ў той час выразна бачылася беларуская этнічная мяжа, што ў ліку іншага і давала Альгерду падставу далучаць да тэрыто рыі сваёй беяарускай дзяржавы менавіта Ржэў. Можна меркаваць, што гэтая Альгердава акцыя выклікала з боку смаленскага князя дзеянні ў адказ і гэта прымусіла вялікага князя літоўскага той жа восенню ісці да Сма~ ленска125. 3 кожным годам непрыязнасць у адносінах Вялікага княства Літоўскага і Смаленска нарастала. У 1357 г. з дапамогаю цвярскіх L мажайскіх войск Ржэў быў вернуты Смаленску. У наступным годзе самі смаленцы зрабілі спробу (праўда, няўдалую) вярнуць сабе захоплены раней у іх горад Белы. I гэта не прайшло для смаленцаў дарэмна. У наступным, 1359 г., Альгерд са сваім войскам увайшоў у межы іх зямлі і далучыў да сваіх уладанняў Мсціслаў, што з’явілася значным крокам у працэсе аб’яднання беларускіх земляў у агульнай дзяржаве. 3 свайго боку Андрэй Полацкі ў тым жа годзе вяртае Ржэў, дзе размясціў свае гарнізоны127. Гэта яшчэ раз пасведчыла, дзё знаходзіліся ў тагачаеным разуменні межы нашага народа.

Наколькі важнае значэнне надавалася Ржэву, сведчыць і той факт, што сам Альгерд наведаў гэты горад, які стаў пасля ашрышчам далейшага наступу Андрэя Полацкага на Смаленскую зямлю з паўночнага ўсходу. У выніку ў 1367 г. ім была занятая частка яе тэрыторыі з гарадамі Хорвая і Родня12а. Гэта адпавядала намаганням Альгерда, які, заняўшы Северскую зямлю з Бранскам, тым самым замацаваўся на заходніх і паўднёвых межах Смаленшчыны. Хоць яна яшчэ не была фармальна далучаная да Вялікага княства, аднак ужо цалкам залежала ад апошняга. Яскравым сведчаннем такога становішча было тоо, што смаленскі князь Святаслаў Іванавіч павінен быў у 1368, 1370 і 1372 гг. удзельнічаць у паходзе Альгерда на Маскву129, якая стала яго галоўным праціўнікам. Таму ён сурова караў тых, хто намерваўся дапамагаць ёй. Так было ў 1374 г., калі за тое, што адзін са смаленскіх князёў, Іван Васільевіч, дапамог Маскве ў яе паходзе на Цвер, Альгерд уварваўся ў Смаленскую зямлю, паваяваў яе прыгарады і захапіў вялікі палон130. Масква добра разумела ўсю небяспеку залежнасці Смаленска ад Вялікага княства Літоўскага, і таму рабіла спробы супрацьдзейнічаць гэтаму, як гэта было ў 1368 г., калі яна паваявала частку Смаленскай зямлі. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч (Данскі) усведамляў важнае стратэгічнае значэнне Ржэва, і таму ў 1375 г. паслаў туды войска, аднак, спаліўшы пасад, узяць горада яно не змагло131.

Як бачна, у адрозненне ад сітуацыі з Псковам і Ноўгарадам, барацьба за Смаленек ішла паспяхова, і ён цалкам апынуўся ў сферы палітычнага прыцягнення Вялікага княства Літоўскага. Асабліва важна падкрэсліць удзел у гэтых падзеях Андрэя Полацкага. У свой час В. Данілевіч гаварыў: «Калі пры Воіне самастойнасць полацкага князя была фіктыўнай, то цяпер полацкі князь (маецца на ўвазе Андрэй, — М. Е.) траціць усялякае значэнне і палітычную самастойнасць». Аднак усё было наадварот. Менавіта цяпер з найбольшай выразнасцю выяўляецца працяг полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што Андрэй быў сынам Альгерда і выконваў яго волю, не толькі не азначае страту самастойнасці Полацкай зямлі, але яшчэ болып падкрэслівае яе значэнне, паколькі Альгерд, стаўшы вялікім князем, быў найперіг выразнікам інтарэсаў беларускіх земляў і таму ў правядзенні сваёй палітыкі абапіраўся на полацкую зямлю як магутную сілу. Фактычна Вялікае княства на той час паводле характарыстыкі, зробленай у свой час В. Антановічам133 выяўляла сябе як ЛітоўскаГІолацкая дзяржава. Сапраўды, яна была нёманскадзвінскай дзяржавай, што пашырала сваю тэрыторыю на грунце полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што не пад сілу было адной Полацкай зямлі (а менавіта падначаленне сабе Смаленска) стала магчымым для аб’яднаных беларускіх земляў. Вядома, што тут адыграла сваю ролю і этнічная еднасць: як Полацкая, так і Смаленская землі былі пераважна крывіцкімі.

Ужо адзначалася, што побач з падначаленнем Смаленска, ішло і падначаленне Бранска і што менавіта дзякуючы другому адбылося і першае. На вялікі жаль, у крынідах падзеі, звязаныя з барацьбой Альгерда за Бранск, адлюстраваныя зусім недастаткова, што можа навесці на думку аб нязначнасці (у лараўнанні са Смаленскам) перамогі над Бранскам. I гэтаму ў значнай ступені садзейнічала абвостраная ўнутраная барацьба, якая разгарэлася тут у 1310 г. паміж князем Святаславам Глебавічам і яго шшменнікам Васілём за Бранск134, а ў 1339–1341 гг, — паміж Глебам Святаславічам і вечам, на якім гэты князь і быў забіты135. Пад 1355 г. летапіс адзначыў яшчз болыныя смуты, у выніку якіх «апустоше грады»136. Зразумела, што ўсё гэта і выкарыстаў Альгерд для падначалення сваёй уладзе Бранска. Праўда, у крыніцах толькі зарэгістраваны гэты факт, дэталёвага яго апісання не захавалася.

Па ўсім відаць, што далейшае далучэнне дробных удзелаў Северскай зямлі адбылося добраахвотна і таму мірна, што і зразумела. Насельніцтва Севершчыны, як і Смаленшчыны, было этнічна блізкае насельніцтву іншых беларускіх земляў. Нездарма на гэтай тэрыторьіі і цяпер пашыраныя беларускія гаворкі137. Такім чынам, далучэнне Северскай зямлі было выяўленнем далейшага аб’яднання беларускіх земляў.