I хрысціянства, і язычніцтва
I хрысціянства, і язычніцтва
У гістарычнай літаратуры пануе думка, што Вялікае княства Літоўскае да Крзўскай уніі было язычніцкай дзяржавай і што, натуральна, яе ўзначальвалі вялікія князіязычнікі. Аднак такое сцверджанне, як і шэраг іншых, што датычыць гісторыі гэтай дзяржавы, з’яўляецца вынікам тэндэнцыйнасці даследчыкаў, якія наўмысна не ўлічвалі відавочныя гістарычныя факты.
Як можна гаварыць аб Вялікім княстве Літоўскім як язычніцкай дзяржаве, прынамсі, да Крэўскай уніі, калі ўжо першай яе сталіцаю стаў праваслаўнахрысціянскі Новагародак, а яе першы вялікі князь Міндоўг, перш чым заняць свой пасад, павінен быў у 1246 г. разам са сваімі баярамі прыняць «веру Хрнстову от Востока»54 (г. зн. праваслаўе). У 1252 г. ён з палітычных мэт прымае каталіцкую веру і каралеўскую карону ад рымскага папы55. Другі вялікі князь Войшалк — сын МінДоўга — быў, як вядома, настолькі адданы праваслаўю, што прыняў манаскі чын і заснаваў манастыр56. Свой вялікакняскі пасад Войшалк перадаў праваслаўнаму Шварну — сыну Данілы Галіцкага. Не мог быць язычнікам і наступны вялікі князь Трайдзень, хаця ён такім і характарызуецца ў ГаліцкаВалынскім летапісе, а адсюль
і ў гістарычнай літаратуры. Як мы ўжо зазначалі, ён не мог быць язычнікам і тым больш літоўцам, бо меў славянскае імя, як, дарэчы, і яго чатыры браты, што па~ водле таго ж ГаліцкаВалынскага летапісу, з’яўляліся хрысціянамі. У той час існавала завядзёнка называць бязбожнікамі, паганымі, язычнікамі ўсіх сваіх ворагаў, незалежна ад веравызнання. Яскравы прыклад — Трайдзень, які зацята ваяваў з галіцкавалынскімі князямі, і атрымаў ад іхняга летапісца адпаведную характарыстыку. Ды зноўтакі праваслаўны Новагародак, асабліва калі ўлічыць, што перад гэтым тут княжыў надзвычай шчыры праваслаўны Войшалк, не пацярпеў бы на сваім пасадзе язычніка. А ці мог Віцень, будучы язычнікам, увесці дзяржаўны герб — «Пагоню», дзе на шчыце «збройнага» рыцара была выява крыжа?58 Невыпадкова таксама ж тое, што полацкі епіскап Якаў называў Віце59 ня «сынам сваш».
Пасля прыведзеных відавочных фактаў наўрад ці можна гаварыць, што Гедзімін быў язычнікам, і што ён быў «першы з літоўскіх вялікіх князёў, якія зразумелі неабходнасць прыняцця хрысціянства»60. Аднак менавіта ў сувязі з Гедзімінам і найбольш сцвярджаецца аб перавазе язычніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Што ж з’явілася падставай для такога погляду. Гэтаму садзейнічала некалькі акалічнасцяў. Найперш успрыняцце Княства як краіны, дзе дамінавала язычніцтва, ішло з Ордэна і Рыгі, паколькі яны межаваліся з Жамойціяй, што сапраўды была язычніцкай. Дзякуючы гэтаму і стваралася ўражанне, нібыта язычніцтва пануе ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, а Гедзімін — кароль язычнікаў, што і знайшло адбіццё ў нямецкіх хроніках.
Аднак гэта зусім не адпавядае сапраўднасці. Жамойція і іншыя балцкалітоўскія землі складалі ў дзяржаве значна меншую частку абшару ў параўнанні з беларускімі, якія дамінавалі ў ёй, і насельніцтва якіх было ў цэлым хрысціянскаправаслаўным. I таму паўстае пытанне: ці магло яно падначальвацца вялікаму князюязычніку?
Але найболып важным аргументам на карысць перавагі язычніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім з’яўляецца шэраг дакументаў 1322–1324 гг., якія нібыта сведчаць аб намеры Гедзіміна ахрысціць сваю дзяржаву ў каталіцкую веру. I сапраўды аб гэтым сведчыць пасланне Гедзіміна рымскаму папу Іаану XXII у 1322 г.61. Аднак дэталёвы разгляд гэтага і іншых, звязаных з ім, дакументаў наводзяць на думку, што гаворка ішла не столькі аб хрышчэнні язычнікаў, колькі аб перахрышчэнні праваслаўных у католікаў. Так, у лісце стража прускіх мінарытаў Мікалая да вернікаў ад 25 лістапада 1323 г. гаворыцца аб Гедзіміне, што ён «жадае з усімі прыбліжанымі і з усім каралеўствам ахрысціцца»62. Зразумела, што ўсе «прыбліжаныя» Гедзіміна і ўсё яго каралеўства не складалася толькі з язычнікаў. Можа, гэта непраўдзівае сведчанне? Але вось у буле Іаана XXII ад 1 чэрвеня 1324 г., якая павінна была служыць інструкцыяй і адначасова пацвярджаць паўнамоцтвы легатаў, якія накіроўваліся да Гедзіміна з мэтаю хрышчэння, увесь час гаворыцца аб «схізматыках», якія павінны будуць прызнаць уладу рымскага папы, а аб літоўскіх язычніках у ёй прама не ўпамінаецца, і нават сам Гедзімін лічыцца, як відаць, схізматыкам63. Такім чынам, папскае пасольства ехала да Гедзіміна з яснай мэтай: перавесці праваслаўнае насельніцтва (у тым ліку і самога Гедзіміна), г. зн., «схізматыкаў», у каталіцкую веру. Прычына такога намеру Гедзіміна ясная: ён хацеў тым самым пазбавіцца ад нападаў крыжакоў. Яго пасланне да папы перапоўнена скаргамі на крыжакоў і шматлікімі фактамі разбурзнняў і рабаўніцтваў, што чыніліся крыжакамі. Магчыма, прыняцце каталіцтва пазбавіла б, на ягоную думку, крыжакоў аднаго з іх заўсёдных і галоўных апраўданняў, што, маўляў, усё рабілася пад знакам пашырэння веры Хрыстовай, і менавіта — каталіцкай. Аднак рэч у тым, што калі пасольства прыбыло ў Вільню і перайшло непасрэдна да клопатаў аб хрышчэнні, Гедзімін адмовіўся ад ранейшага намеру, сказаўшы, што ён гэтага не прасіў пісаць у сваім пасланні і што словы пра хрышчэнне самахоць напісаў яго сакратар манах Бертольд64.
Але ўсётакі, калі меркаваць, што Гедзімін меў сапраўды намер правесці хрышчзнне ў каталіцкую веру (а гэта пацвердзіў яго перакладчык), дык што прымусіла яго адмовіцца? Адказ далі папскія лягаты. Яны даведаліся, што супроць хрышчэння выступілі жамойты, але не па сваёй ініцыятыве, а па нагаворы прускіх крыжакоў, ад якіх яны атрымлівалі багатыя дары66. Што ж, гэта цалкам зразумела, бо ў выпадку хросту
існаванне прускага Ордэна страціла б усялякі сэнс, паколькі ён меў еваім галоўным абавязкам пашыраць хрысціянства сярод язычнікаў, у тым ліку і сярод жамойтаў.
Варта таксама падкрэсліць: хрышчэнне ў каталіцкую веру сарвалася не толькі па віне падкупленых жамойтаў, але і ў выніку пазіцыі праваслаўнага яасельніцтва, што таксама адзначана ў згаданым раней дакуменце67. Якраз другая прычына і была галоўнаю, бо праваслаўныя складалі ў краіне болыпасць. Апроч таго, сталіца дзяржавы Вільня таксама была пераважна славянскім горадам і моцным асяродкам праваслаўя. Гедзімін не мог з усім гэтым не лічыцца, што, па сутнасці, і закрэсліла заходы па прыняцці каталіцтва.