Сыны Гедзіміна і іх удзелы
Сыны Гедзіміна і іх удзелы
Незалежна ад таго, ці Гедзімін загінуў у баі, ці быў атручаны, смерць яго была раптоўнай і таму заўчаснай, што спарадзіла шэраг праблем у жыцці дзяржавы.
Гедзімім — першы вялікі князь пасля Міндоўга, аб дзецях якога мы маем пэўныя звесткі. Сапраўды, мы нічога не ведаем пра нашчадкаў Трайдзеня — кім яму даводзіліся Будзікід, Будзівід і Лютувор. Праўда, у некаторых пазнейшых летапісах сыяам Трайдзопя пазываецца Пялюза, ад якога нібыта вялікакпяслсі пасад адабраў Віцень. Хаця у П. Дусбурга і сказапа, што бацькам Віценя быў Лютувер, аднак мы маем справу з адзіным сведчаннем, праўдзівасць якога можа выклікаць вялікія сумненні. Няма таксама пэўнасці, кім быў Гедзіміну Віцень: братам ці сынам? Што да нашчадкаў Гедзіміна дык тут поўная яснасць: ён меў сем сыноў і пяць дачок. Магчыма, тое, што князь пакінуў пасля сябе такі шматлікі род, трэба лічыць адной з найболыпых яго заслуг у гісторыі сваёй дзяржавы.
Многія даследчыкі ставілі ў заслугу Гедзіміну тое, што ён ажыццяўляў шлюбы сваіх сыноў і дачок дзеля дасягнення дзяржаўных мэт. Як намі ўжо адзначалася, так рабілі ўсе гаспадары дзяржаў, і Гедзімін не быў выключэннем. Аднак гэтыя шлюбы мелі значэнне толькі ў пачатку, калі імі падмацоўваўся заключаны палітычны саюз, а ў далейшым яны трацілі сваё значэнне і зусім не стрымлівалі развалу міждзяржаўных пагадненняў. Для прыкладу ўспомнім, што шлюб Гедзімінавай дачкі Ганны хоць і садзейнічаў збліжэнню Польшчы і Вялікага княства, але не спыніў яго развалу. Шлюб другой Гедзімінавай дачкі з Давыдам Гарадзенскім меў значэнне не таму, што ён уводзіў у кола вялікакняскай сям’і найболып выдатнага прадстаўніка рускай (чытай — беларускай) народнасці88 (з яе прадстаўнікоў складаўся тады вялікакняскі двор, уключаючы і самога ўладара), а таму, што ён у найбольшай етупені садзейнічаў умацаванню сілы ўсёй дзяржавы, якая тады асабліва цярпела ад крыжацкіх нападаў. Мы ўжо не гаворым аб шлюбе дачкі Гедзіміна Анастасіі з вялікім князем Маскоўскім Сімяонам Іванавічам, бо гэта ніколькі не садзейнічала збліжэнню дзвюх дзяржаў. Што давыхаду Марыі Гедзімінаўны замуж за цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча, то не столькі шлюб садзейнічаў збліжэнню гэтай зямлі з Вялікім княствам, колькі яе варожасць да Масквы, што і прымусіла Дзмітрыя Міхайлавіча шукаць дапамогі ў Гедзіміна.
Аднак для нас большае значэнне маюць сыны Гедзіміна, іх лёс, іх месца ў дзяржаўным жыцці. Лётапісы назвалі іх імёны і месца іх князявання. Праўда, гэтыя крыніцы пазнейшага часу і таму іх звесткі не пазбаўленыя блытаніны. Так, у адносінах да старэйшага сына Монвіда сказана, што яму былі аддадзеныя Карачаў і Слонім89. У той час Карачаў, які знаходзіўся ў вярхоўях Акі, не ўваходзіў у склад Вялікага княства. Некаторыя даследчыкі замяняюць яго Кернавам90, што болей верагодна. Наступны сын Нарымонт, як ужо адзначалася, быў пасаджаны ў Пінску. Зноўтакі застаецца невядомым — калі: да таго, як ён паехаў у Ноўгарадскую землю, ці пасля, калі адтуль вярнуўся. Найверагодней, што да гэтага, бо пад 1338 г. у Полацку князяваў Глеб. Гэта імя насіў і Нарымонт. Былая сталіца дзяржавы Новагародак дасталася Карыяту. Альгерду таксама пашчасціла стаць князем у двух удзелах. Маючы Крэва, ён у 1318 г. жэніцца з віцебскай князёўнаю Марыяй і пасля смерці яе бацькі Яраслава Васільевіча ў 1320 г., становіцца адначасова і віцебскім князем91. Увесь заходні край дзяржавы з Жамойцю, Берасцем і Гарадзенам быў аддадзены Кейстуту. Любарт, які перасяліўся на Валынь, у 1325 г. стаў князем у Луцку. А самы малодшы Гедзімінаў еын Яўнут застаўся ў сталіцы — Вільні.
Гэтая акалічнасць і дала падставу некаторым даследчыкам лічыць, што Яўнут быў прызначаны самім Гедзімінам як пераемнік яго вялікакняскай улады. Аднак такому меркаванню супярэчаць некаторьгя факты. Рзч у тым, што Гедзімін саджаў сваіх сыноў у тых ці іншых удзелах па меры дасягнення імі паўналецця. Так, вядома, што, беручы шлюб з віцебскай князёўнаю Марыяй у 1318 г., Альгерд ужо валодаў Крэвам. Засталося і сведчанне, што Карыят у 1329 г. стаў князем у Новагародку, дзе нават быў каранаваны92. Ужо гэтых фактаў дастаткова, каб упэўніцца, што сыны Гедзіміна атрымлівалі ўдзелы ад бацькі пры яго жыцці. Што да Яўнута, то ён быў самы малодшы і непаўналетнім, таму і жыў лры бая, ьку ў Вільні. Паколькі смерць Гедзіміна была рантоўнаю, ён не змог прызначыць свайго нераемніка на вялікакняскі насад, і ім з прычыны такой вынадковасці стаў Яўнут, яіто, як убачым далей, і нрывяло да назбаўлення яго вялікакняскага насаду.
Але, як мы ўжо ведаем, у аношні час на надставе новых крыніц ся, вярджаецца аб існаванні яшчэ аднаго сына Гедзіміна — Вітаўта, які, будучы троцкім князем, і загінуў у 1341 г. пад Байербургам. I ўсё ж у праўдзівасці гэтага ёсць вялікія сумненні. Папершае, вядома, што троцкім князем быў Кейстут. Зразумела, ён мог узысці на свой пасад пасля смерці Вітаўта. Але ж гэта магло адбіцца ў летапісах Вялікага княства Літоўскага, якія між тым Вітаўта не ўпамінаюць. Праўда, у крыніцах згадваецца сын Вітаўтаў Юрый93. Сапраўды, у Пскоўскім I летапісе пад 1339 г. (у Пскоўскім II пад 1341 г.)94 гаворыцца пра Юрыя (у адным месцы ён названы Георгіем)95 Вітаўтавіча, які быў ваяводам у Альгерда (у той час віцебскага князя) і дапамагаў пскоўцам у барацьбе з крыжакамі. Звычайна ваяводамі былі людзі спрактыкаваныя ў вайсковай справе. Такім чалавекам наўрад ці мог быць Юрый Вітаўтавіч, калі прыгадаць, што Гедзімін нарадзіўся, як лічаць некаторыя даследчыкі96, каля 1275 г. 3 гэтага можна вывесці, што яго ўнуку да 1339 г. магло быць 20–25 гадоў, а то і меней. Усё гэта робіць сцверджанне аб Вітаўце як сыне Гедзіміна і яго ўнуку праблематычным.
Аднак пяройдзем да разгляду падзей пасля Гедзімінавай смерці. Як вядома, князь загінуў у самы разгар барацьбы з Ордэнам, які наступаў на Жамойць. Даведаўшыся пра гібель Гедзіміна, крыжакі з яшчэ большай рашучасцю сталі пранікаць у глыб зямлі і ўварваліся ў кернаўскія ўладанні Монвіла. Гэта і прымусіла яго зрабіць паход супроць Прускага ордэна. Крыжакі ў некалькіх стычках былі разбітыя, а іх прымежная паласа — спустошаная, і магістр Людольф Кент вымушаны быў заключыць мір, у падпісанні якога ўдзельнічалі Альгерд і Кейстут, але не ўдзельнічаў Яўнут. Гэта ў ліку іншага сведчыць, што Яўнут тады вялікім князем не быў.
У сваю чаргу Любарт пачаў барацьбу з польскім каралём Казімірам за Валынскую зямлю, у выніку чаго яму ўдалося авалодаць Уладзімірам Валынскім, Крамянцом і Белзам. Адначасова Кейстут і Альгерд арганізавалі набегі сваіх атрадаў на Мазовію, што ў значнай ступені дапамагло Любарту.