Дзе мірна, а дзе пад прымусам
Дзе мірна, а дзе пад прымусам
Як у адносінах да асобы Гедзіміна, так і ў адносінах да ягонай дзяржаўнай дзейнасці маецца шэраг цёмных мест. Яшчэ В. Антановіч у свой час слушна заўважыў, што з прычыны няяснасці датаў уваходжання паасобных земляў у склад Вялікага княства Літоўскага многае з гэтага адносілася да часоў Гедзіміна32. Таму ў гістарычнай навуцы пануе думка, што і тады ішло далейшае падначаленне нібыта аслабелых і таму безабаронных беларускіх земляў узмацнелай літоўскай дзяржаве. Аднак, як і раней, так і за часамі Гедзіміна, нічога гэтага не было, а ішло далейшае эканамічнае, палітычнае і культурнаэтнічнае збліжэнне і аб’яднанне беларускіх земляў.
Паколькі Беларусь не ведала татарскага нашэсця і яе эканамічныя і культурныя цэнтры не былі разбураны, адзначаны працэс тут адбываўся хутчэй, чым у рускіх і ўкраінскіх землях, дзе ён быў перарваны татарскаю навалай. Вось чаму пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ішло шляхам аб’яднання беларускіх земляў, якое адбывалася мірна. I таму мы не можам указаць дакладна, якая з іх і калі стала часткаю Вялікага княства Літоўскага. Можна толькі меркаваць, што ў час уладарання Гедзіміна ў склад дзяржавы ўвайшла Менская зямля, паколькі яе князь у 1326 г. разам з полацкім князем быў у складзе пасольства, якое ездзіла ў Ноўгарад. Па ўсяму відаць, што да Вялікага княства Літоўскага ў гэты час далучылася і Пінская зямля, бо ў летапісе сказана, што сын Гедзіміна НарымонтГлеб быў тут князем33. Але гэта вельмі праблематычна, бо ў іншых летапісах пра гэтага князя гаворыцца зусім іншае34. Трэба таксама памятаць аб тым, што Пінск адыграў важную ролю ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага: яго войска ў 1268 г. удзельнічала ў заваяванні Войшалкам Літвы36.
Можна большменш упэўнена гаварыць, што межы беларускіх земляў, якія аб’ядналіся ў Вялікім княстве Літоўскім, у гэты час цягнуліся ад Дняпра на ўсходзе да Буга на захадзе, ад межаў Пскоўскага княства на поўначы да межаў Валынскага і Кіеўскага княстваў на поўдні. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» пад 1321 г. змешчана вельмі дэталёвае апавяданне аб паходзе Гедзіміна на гэтыя землі і далучэнні іх да сваіх уладанняў36. Але гэта даволі пераканаўча абвергнуў В. Антановіч37.
Такое становішча беларускіх земляў, у прыватнасці, іх болыы ранняе злучэнне ў параўнанні з іншым усходне-славянскім абшарам, дало Ім значныя перавагі. Найперш гэта забяспечыла ім дамінуючае значэнне ў Вялікім княстве Літоўскім. Менавіта беларускія землі вызначылі яго ўнутраную і знешнюю палітыку, што яскрава і выявілася ў дзяржаўнай дзейнасці Гедзіміна. Ужо тое, што ён перанёс сталіцу ў Вільню, якая з’яўлялася пераважна крывіцкім горадам, яскрава падкрэслівала, чыімі інтарэсамі ён будзе кіравацца найперш у сваёй дзейнасці.
Калі аб’яднанне беларускіх земляў адбывалася мірна, то ўваходжанне ў склад дзяржавы балцкалітоўскіх земляў паранейшаму праходзіла шляхам іх гвалтоўнага далучэння. Як у свой час Міндоўг выгнаў літоўскіх князёў, калі ён «зане Лнтву», як Войшалк, які пагалоўна вынішчаў ворагаў сваіх пры заваяванні Літвы, Дзяволтвы і Налынчанаў, як Трайдзень распраўляўся з налыпчанскімі феадаламі, як Віцень вёў барацьбу з Жамойцкай знаццю, якая не прызнавала яго ўлады, схіляючыся да саюза з Ордэнам, так і Гедзімін фактычна пачаў сваю дзейнасць з барацьбы з тымі ж самымі жамойтамі, што паранейшаму супраціўляліся вялікакняскай уладзе і знаходзілі падтрымку ў крыжакоў38.
Гедзімін, як і ўсе яго папярэднікі на вялікакняскім пасадзе, таксама заваёўваў балцкія землі. Таму зразумела, чаму, як яшчэ зазначаў В. Антановіч, літоўцы (у сучасным значэнні гэтага слова) так варожа адносіліся да вялікакняскай дынастыі39. Прычына ў тым, што дынастыя гэтая была ім чужой.
На фоне такіх фактаў вельмі ўжо непераканаўча гучаць сцверджанні аб Вялікім княстве Літоўскім як літоўскай дзяржаве, што ўтварылася ў выніку заваявання літоўскімі кііязямі беларускіх і іншых славянскіх земляў. Усё, як мы бачылі, адбывалася наадварот. Таму не можа быць гаворкі ні аб Вялікім княстве Літоўскім як літоўскай дзяржаве (таксама ў сучасным значэнні гэтага слова), ні аб тым, што вялікія літоўскія князі былі выразнікамі інтарэсаў літоўскіх феадалаў, бо апошнія ўвесь час супраціўляліся ўтварэнню Вялікага княства і з’яўляліся ворагамі гэтага гістарычнага працэсу.
Але хаця ўваходжанне беларускіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага і было мірным, яго нельга ўяўляць ідылічным. Гэтыя землі не столькі падначальваліся вярхоўнай уладзе, колькі навязвалі ёй патрэбную ім палітыку. Гэта і давала ім у межах дзяржавы шырокую аўтаномію, а таксама магчымасць ажыццяўлення ранейшых мэт, якіх яны не маглі б дасягнуць, калі былі раз’яднанымі. Сказанае найперш адносіцца да найболып буйнай і развітай складовай часткі Вялікага княства Літоўскага — Полацкай зямлі.