Якога яны роду?
Якога яны роду?
Паколькі Гедзімін лічыцца цэнтральнай постаццю ў родзе вялікіх князёў літоўскіх, якія, пачынаючы з XIV ст., называліся Гедзімінавічамі, варта яшчэ раз звярнуцца да пытання аб паходжанні гэтай дынастыі.
Паводле падання, якое з’явілася яшчэ ў XV ст. (упершыню яно зарэгістравана ў Я. Длугаша), вялікія літоўскія князі і знакамітыя літоўскія роды паходзяць ад славутых рымлянаў, што, ратуючыся ад Нерона, прыплылі ў вусце Нёмана і пачалі прасоўвацца па гэтай рацэ далей11. Мэтаю такой версіі было паказаць больш слыннае і даўняе паходжанне літоўскай знаці ў параўнанні з польскаю, якая пасля Крэўскай уніі ўсё больш настойліва імкнулася падначаліць сабе Вялікае княства Літоўскае. Унесеная Я. Длугашам і асабліва М. Стрыйкоўскім у іх творы, гэта легенда пашырылася ў гістарычнай літаратуры, нярэдка выдавалася за праўду. Вядома ж, Гедзімін, як і іншыя літоўскія князі, лічыўся нашчадкам знакамітых рымлянаў.
Але зусім інакш падаедца паходжанне вялікіх літоўскіх князёў у некаторых рускіх летапісах. Апавяданне пра гэта пачынаецца з падзей 1129 г., калі кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч захапіў Полацк, а полацкія князі Рагвалодавічы (маецца на ўвазе прыналежнасць да гэтага роду полацкіх князёў) былі забраныя ў далон і высланыя ў Царград. Літва ж у той час даніну давала князям полацкім, а «владома свонмн гедманы». Але калі полацкія князі былі высланыя, «внльняне прііложнся дань даватн королю Угорскому за страхованне велнкого князя Мстнслава Владнмнровнча», а таксама «взяша собе по Царяграда князя Полохского Ростнслава Рогволодовнча детей: Давшіакнязя да брата его Мовкольда-князя»12.
Гісторык У. Пашута цалкам адмаўляў праўдзівасць такога паказу генеалогіі вялікіх літоўскіх князёў, называючы яго тэндэнцыйна апрацаванай версіяй на карысць Масквы. У той жа час ён лічыў вартым увагі і даверу ўпамінанне гэтым летапісам сына полацкага князя Гердзеня — Андрэя (які быў цвярскім епіскадам), бо гэта паказвае на раннія культурдыя сувязі Цверы і Літвы13. Незразумела, пры чым тут Літва, калі Гердзень і яго сын Андрэй не мелі да яе ніякага дачынення. Ды ўжо такая ў гэтага аўтара тэндэнцыя — усімі сродкамі ўзвышаць Літву і зацямняць ёю Беларусь.
Але хіба толькі гэта — адзіна праўдзівы факт у выкладзедай вышэй гісторыі? А тое, што Мсціслаў Уладзіміравіч захапіў у 1129 г. Полацк, у выніку чаго полацкія князі апынуліся ў Візантыі, хіба супярэчыць гістарычнай праўдзе? Гэтаксама як і тое, што Літва давала даніну Полацку, але знаходзілася ў кіраванні сваіх князёў- «гедманаў» і пасля захопу ў палон полацкіх князёў, страціўшы сваіх апекуноў, павінна была шукаць іншых абаронцаў, каб страхавацца ад нападу Мсціслава Уладзіміравіча. Гэта бясспрэчны факт, бо Лаўрэнцьеўскі і Іпацьеўскі летапісы засведчылі паходы гэтага князя пасля ўзяцця Полацка на Літву ў 1130 і 1131 гг.14. Праўда, застаецца незразумелым, чаму «внльняне» звярнуліся па дапамогу да ўгорскага (венгерскага) караля і сталі даваць яму даніну. Угоршчына не межавала з Літвою і наогул была ад яе далёка. I ўсё ж, відаць, угры абаранялі Вільню, бо адкуль маглі з’явіцца ў гэтым горадзе горы Угры, якія ўпамінаюцца ў летапісе. У ім хаваўся князь Яўнуд у 1345 г., ратуючыся ад сваіх братоў Кейстута і Альгерда15. Відаць, на гэтых гарах і размяшчалася ўгорскае войска, каб бараніць Вільню. Такім чынам, і гэты факт мае пад сабою падставы.
Але самае галоўнае для нас у гэтым летапісным апавяданні — паведамленне аб узяцці вільнянамі з Царграду сыноў высланага з іншымі полацкімі князямі Расціслава — Давіла і Маўкольда. Менавіта ад гэтых двух полацкіх князёў і пачынаецца ўласна дынастыя вялікіх князёў літоўскіх: ад першага з іх князі Від і астатнія, ад другога — Міндоўг. Тое, што такое магло адбыцца, зусім заканамерна. Вільняне, як мы ўжо ведаем, у болынасці былі крывічамі, і ўвесь час знаходзіліся ў залежнасці ад полацкіх князёў, бачачы ў іх асобе сваіх законных гаспадароў. Гэта пацвярджаецца і фактам, які данеслі да нас польскія крыніцы: каля
1070 г. у Вільні сядзеў полацкі князь Расціслаў Рагвалодавіч16, і таму невыпадкова вільняне ўзялі яго сыноў да сябе. Гэта яшчэ адно пацвярджэнне праўдзівасці Васкрасенскага летапісу. Такім чынам, ужо з 70-х гадоў XI ст. можна гаварыць аб існаванні Віленскага ўдзелу ў Полацкім княстве.
Праўда, трохі здзіўляюць імёны Расціслававых сыноў Давіла і Маўкольда — такія нетыповыя і нетрадыцыйныя для полацкай дынастыі. Аднак не выключана, што сапраўдныя іх імёны былі зменены з мэтаю скрыць іх полацкае паходжанне. Раней, пры асвятленні падзей 1129–1132 гг., намі адзначалася магчымасць таго, што не ўсе полацкія князі былі схопленыя і вывезеныя
ў Візантыю, а некаторыя з іх уратаваліся ад палону, знайшоўшы прытулак у суседняй Літве. На гэта ўказвае хоць бы прыклад з Васількам Святаслававічам, які адразу ж пасля выгнання з Полацка ў 1132 г. кіеўскага стаўленіка Святаполка займае княжацкі пасад. Зразумела, што вярнуцца з Візантыі так хутка ён не мог, а значыць, дзесьці хаваўся — найверагодней, у Літве. Не выключана, што адной з мэтаў Мсціслававых паходаў на яе быў таксама і захоп полацкіх князёў, якія знайшлі там сабе прыстанак.
Аб тым, што Давіл і Маўкольд не былі выдуманымі асобамі, сведчыць той факт, што яны выступаюць тут удвух. Наўрад ці фальсіфікатару спатрэбілася б такое ўскладненне. Вельмі паказальны момант — ад Давіла выводзяцца ўсе вялікія літоўскія князі, пачынаючы ад Віда і Трайдзеня (ён названы тут Траенем) і канчаючы Гедзімінам і яго нашчадкамі, а ад Маўкольда толькі Міндоўг і яго сыньі Войшалк і Доўмант (ён названы памылкова). Такім чынам, Міндоўг і Войшалк таксама паходзілі ад полацкай дынастыі. Цяпер становіцца зразумелым, чаму пасля смерці Войшалка, а за ім і Шварна, вялікакняскі пасад займаў Від, а пасля Трайдзень, бо са смерцю Войшалка абрывалася дынасхычная лінія Маўкольда і таму законнымі пераемнікамі яе сталі нашчадкі Давіла. Найбольш праблематычнай з’яўляецца асоба сына Давіла — Віда. Рэч у тым, што ён болын нідзе ў летапісах, гэтак жа, як Давіл і Маўкольд, не ўпамінаецца. I ўсё ж гэта не дае падставы, каб адмаўляць яго гістарычную сапраўднасць. Папершае, у летапісе ўказана такая яго індывідуальная рыса — як тое, што людзі яго Воўкам звалі. Гэту мянушку ён, відаць, заслужыў за свой няўрымслівы характар. Падругое, у летапісе падкрэслены галоўны вынік яго дзейнасці, а менавіта тое, што ён далучыў да дзяржавы Дзярэўскую (г. зн. драўлянскую) зямлю. Гэта самае адзначана і ў адносінах да Трайдзеня, які далучыў Яцьвяжскую зямлю, і ў адносінах да Віценя, які пашырыў межы дзяржавы да Буга, што сапраўды было17. Сказанае вышэй можа сведчыць, што складальнік летапісу не аперыраваў выдуманымі асобамі і не прыпісваў ім уяўных дзеянняў, а чэрпаў гэтыя звесткі з пэўных крыніц, якія не дайшлі да нас. Калі мы гаварылі пра Трайдзеня, то ўказвалі, што засталося невядомым, хто быў вялікім літоўскім княаом пасля смерці Шварна ў 1268 г. і да ппчатку кпязнваішя Трайдзеня18. Дык вось у гэтым ііраможку яа ўсяму відаць і ўладарыў Від.
Усё адзначанае змушае нас не сумнявацца ў гістарычііай праўдзівасці гэтай асобы, якая фактычна і стала роданачальнікам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, што, відавочна, паходзіць ад полацкай дынастыі.