Аднаўленне Полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова і Ноўгарада
Аднаўленне Полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова і Ноўгарада
Раней ужо гаварылася аб паступовым узвышэнні Поладкай зямлі ў новай дзяржаве, якое пачалося з 80-х гг. XIII ст. і знайшло яскравае выяўленне пры Гедзіміне. Менавіта інтарэсы Полацка найперш і вызначалі дзяржаўную палітыку гэтага князя. Як вядома, Полацк на прадягу ўсёй ранейшай сваёй гісторыі быў у непрыязных адносінах са сваімі паўночнымі суседзямі — Псковам і Ноўгарадам, якіх ён імкнуўся падначаліць сабе. Ужо першы вядомы нам полацкі князь Рагвалод нападаў на Наўгародскія воласці, чым і быў выкліканы паход наўгародскага князя Уладзіміра Святаслававіча ў 980 г. на Полацк40. У 1021 г. князю Брачыславу Ізяслававічу ўдалося нават здабыць Ноўгарад. У 1065 г. Усяслаў Чарадзей ваяваў супроць Пскова і таксама часова захапіў Ноўгарад. Узнаўлялася гэтая варожасць і на працягу ХП ет. У наступным дзесяцігодцзі яна заціхла з прычыны сумеснай барацьбы Полацка, Пскова і Ноўгарада з крыжакамі, але ў канцы XIII ст. зноў аднавілася, сведчаннем чаго можа быць паход «лнтвы» на Ловаць, г. зн. на Наўгародскую зямлю. Вядома ж, ён, як і ўсе набегі «лнтвы» на гэтую, а таксама на Пскоўскую і Смаленскую землі ў першай палове XIII ст., быў арганізаваны Полацкам.
Аднак у часы Гедзіміна гістарычныя эбставіны для правядзення ранейшай палітыкі, найперш у адносінах да Пскова і Ноўгарада, намнога змяніліся. 3 аднаго боку, аб’яднанне асноўнай масы беларускіх земляў дало магчымасць полацкай палітыцы перарасці ў агульнадзяржаўную. 3 другога боку, у гэты час Пскоў і Ноўгарад ужо не былі цалкам самастойнымі, а ўсё больш уцягваліся ў арбіту палітычнага прыцягнення Маскоўскага княства. Вось чаму полацканаўгародская і полацка-пскоўская супярэчнасці менавіта тады і перараслі ў міждзяржаўныя супярэчнасці Беларускай дзяржавы (якою найперш было Вялікае княства Літоўскае) і Маскоўскага княства, хаця дасюль іх узаемаадносіны былі мірньімі, што знайшло сваё выяўленне ў шлюбе маскоўскага князя Сімяона Іванавіча з дачкой Гедзіміна Анастасіяй41.
Што да адносінаў з Псковам, дык трэба зазначыць, што ён сам імкнуўся вызваліцца зпад залежнасці ад Ноўгарада, спадзеючыся ў гэтым абаперціся на дапамогу Вялікага княства Літоўскага. Апроч таго, Пскоў цярпеў ад нападаў крыжакоў, і гэта змушала яго звяртацца да суседняй дзяржавы, якая таксама вяла зацятую барацьбу з крыжакамі. Цяжкасці Пскова з мэтаю прыцягнення яго пад сваю ўладу і выкарыстоўваў Гедзімін. Ён заўсёды пасылаў пскоўцам на дапамогу свайго зяця Давыда Гарадзенскага. У літаратуры ёсць сцверджанне, што апошні нібыта быў сынам пскоўскага князя Доўманта42, і што пасля смерці яго быў абраны князем Пскова, хоць па незразумелых прычынах чамусьці пайшоў на бацькаву радзіму (Доўмант быў родам з Беларусі), але пскоўцы паранейшаму бачылі ў ім свайго князя і таму клікалі яго да сябе на выручку ў цяжкія моманты. Аднак усё гэта не пацвярджаецца крыніцамі, і, найпорш, мскоўскімі летапісамі. Найверагодней, што Давыда Гарпдаоіюкага насылалі пскоўцам на дапамогу ў барацьбо з крмжакамі як умелага военачальніка. Упершышо гэта адбылося ў 1322 г. Крыжакі, нягледзячы на перамір’е, учьшілі на Чудскім возеры дзікі гвалт над пскоўскімі людзьмі. Для помсты чужынцам і быў пакліканы Давыд Гарадзенскі. На чале свайго беларускага войска і пскоўскага апалчэння ён уварваўся за р. Нарву ў крыжацкія ўмацаванні, нанёс ім цяжкі ўрон і з багатай здабычай і пяццю тысячамі палонных вярнуўся ў Пскоў43. Вядома ж, крыжакі не маглі пакінуць такую ганебную для іх паразу без адказу і 11 мая 1323 г. зноў напалі на Пскоў. I гэтым разам дапамог Давыд Гарадзенскі, які адагнаў ворага, знішчыўшы яго сценабітныя машыны і іншае ўзбраенне44. Новая перамога была асабліва важная для Пскова, бо Ноўгарад чамусьці не прыйшоў яму на дапамогу.
На жаль, разлічваць на Давыда Гарадзенскага пскоўцы болып не маглі. У 1325 г., у час паходу на чале вялікага войска супроць Брандэнбурга, ён быў паздрад-ніцку забіты мазавецкім рыцарам Андрэем. Так трагічна абарвалася жыццё гэтага славутага сына Беларусі, які стаіць у шэрагу самых выдатных палкаводцаў свету.
Смерць Давыда Гарадзенскага была выкарыстана Гедзімінам у сваіх інтарэсах. Лічачы сябе спадкаемцам свайго зяця, ён стаў прэтэндаваць на валоданне Псковам як сваёй законнай спадчынай. У пэўнай ступені гэта было выгадна і для Пскова, якому выпадала магчымасць выйсці зпад улады Ноўгарада, што яму, відаць, здавалася горшай, чым улада Гедзіміна.