СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ

СТО ДАТАЎ ПОЛАЦКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ

V ст. н. э. ? На тэрыторыі сучаснага Полацка ўжо жывуць людзі.

862 ? Першыя летапісныя звесткі пра Полацк.

865 ? Полацк ваюе з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам.

907, 911, 941, 944 ? Полацкія дружыны ўдзельнічаюць у паходах на Царгорад (Канстанцінопаль).

2-я палова X ст. ? У Полацку княжыць Рагвалод. Узнікненне Полацкай дзяржавы.

Каля 980 ? «Крывавае вяселле» Уладзіміра з Рагнедай. Забойства Рагвалода і двух яго сыноў.

Каля 988 ? Замах Рагнеды на Уладзіміра. Высылка яе з княжычам Ізяславам на радзіму.

992 ? Заснаванне Полацкай епархіі.

1000 ? Cмерць княгіні Рагнеды, у манастве Анастасіі.

1001 ? Смерць полацкага князя Ізяслава.

1003 - 1044 ? Княжанне Брачыслава Ізяславіча. Аднаўленне незалежнасці Полацкага княства.

1021 ? Паход князя Брачыслава на Ноўгарад і бітва на рацэ Судоме.

1029 ? Нарадзіўся князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей.

1044 - 1101 ? Княжанне Ўсяслава Чарадзея.

Паміж 1044 - 1066 ? Будаўніцтва Сафійскага сабора.

1066 ? Паход князя Ўсяслава на Ноўгарад.

3 сакавіка 1067 ? Бітва на Нямізе.

Ліпень 1067 ? Паланенне князя Ўсяслава з сынамі пад Оршай.

Верасень 1068 ? Кіяне вызваляюць Усяслава Чарадзея з вязніцы і абвяшчаюць яго вялікім князем кіеускім.

Сакавік 1069 ? Усяслаў вяртаецца ў Полацк.

1078 ? Перамога палачанаў над войскам Уладзіміра Манамаха.

14 красавіка 1101 ? Памёр князь Усяслаў Чарадзей.

Каля 1104 ? Нарадзілася Еўфрасіння Полацкая.

1129 ? Высылка полацкіх князёў у Візантыю.

1132 ? Палачане выганяюць кіеўскага стаўленіка і садзяць на княжы пасад Васільку з роду Рагвалодавічаў.

1151 ? Полацкае веча высылае князя Рагвалода-Васіля і прызнае Расціслава Глебавіча.

Паміж 1152 - 1161 ? Дойлід Іаан і арцель полацкіх майстроў за 30 тыдняў будуюць царкву Спаса (Спаса-Еўфрасіннеўскую).

1157 ? Князёўна Сафія, дачка князя менскага і полацкага Валадара, выходзіць замуж за караля Даніі Вальдэмара I.

1158 ? Выгнанне палачанамі князя Расціслава і вяртанне Рагвалода-Васіля.

1161 ? Ювелір Лазар Богша стварае крыж Еўфрасінні Полацкай.

1167 ? Паломніцтва ігуменні Еўфрасінні ў Святыя Мясціны і яе смерць у Ерусаліме.

1186 - 1216 ? Княжанне вялікага князя полацкага Валодшы і яго барацьба з крыжакамі.

1187 ? Перанясенне мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай з Ерусаліма ў Кіева-Пячорскую лаўру.

1239 ? Вянчанне полацкай князёўны Параскевы з Аляксандрам Яраславічам (Аляксандрам Неўскім).

1240 ? Удзел полацкай дружыны ў бітве са шведамі на Няве.

1242 ? Ваяры з Полацкай зямлі ўдзельнічаюць у разгроме нямецкіх рыцараў на Чудскім возеры.

1260 ? Палачане разам з продкамі літоўцаў, латышоў і эстонцаў разбілі крыжакоў каля возера Дурбэ.

1262 ? Веча запрашае ў Полацк князя Таўцівіла.

1307 ? Полацкая зямля ўваходзіць у Вялікае Княства Літоўскае.

1325 - 1399 ? Андрэй Альгердавіч, апошні полацкі князь.

1333, 1366, 1375, 1382, 1386  ? Паходы рыцараў Інфлянцкага (Лівонскага) ордэна на Полацкую зямлю.

1362 ? Войска вялікага князя Альгерда разграміла татараў у бітве на Сіняй Вадзе.

1380 ? Князь Андрэй Полацкі камандуе правым флангам войска ў Кулікоўскай бітве.

15 ліпеня 1410 ? Полацкі полк на чале з Іванам Нямірам бярэ ўдзел у Грунвальдскай бітве.

1422 ? Полацкія ваяры ідуць у Чэхію на дапамогу гусітам.

7 кастрычніка 1498 ? Горад атрымлівае прывілей на магдэбургскае права.

Каля 1490 - пасля 1551  ? Жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны.

1504 ? Утварэнне Полацкага ваяводства.

1512 ? Скарына атрымлівае ў Падуанскім універсітэце навуковую ступень доктара медыцыны.

1513, 1515, 1518, 1519 ? Напады маскоўскіх войскаў на Полацк.

8 верасня 1514 ? Перамога над маскавітамі пад Оршай.

6 жніўня 1517 ? У Празе выходзіць «Псалтыр», першая беларуская друкаваная кніга.

1517 - 1519 ? Францішак Скарына выдае ў Празе на зразумелай народу мове 23 кнігі Бібліі.

Люты 1563 ? Полацк захоплены войскам Івана Жахлівага. Знішчэнне і вывад у палон полацкага жыхарства.

Люты 1564 ? Найвышэйшы гетман літоўскі Мікалай Радзівіл разграміў маскавітаў на рацэ Уле.

1569 ? Унія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

Жнівень 1579 ? Войскі Сцяпана Батуры вызваляюць Полацк ад маскавітаў.

1581 ? Адкрыццё Полацкага езуіцкага калегіума.

1585 ? У Полацку створаны тэатр.

1588 ? Прыняты III Статут Вялікага Княства Літоўскага, які дзейнічаў у Прыдзвінні да 1831 года.

1596 ? Берасцейская царкоўная унія.

1623 ? Забойства полацкага уніяцкага арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча.

1629 - 1680 ? Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага.

1633 ? Маскавіты захапілі і спалілі Полацк.

1654 - 1667 ? Горад захоплены царскім войскам. Вайна паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай, у гады якой загінуў кожны другі жыхар Беларусі. На тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці засталося каля 20 адсоткаў насельніцтва.

Кастрычнік 1661 ? Разгром маскоўскага войска князя Хаванскага пад Кушлікамі.

1684 - 1762 ? Жыццё і дзейнасць полацкага уніяцкага арцыбіскупа Фларыяна Грабніцкага.

Чэрвень 1705 ? Пётр I з прыдворнымі забівае ў Сафійскім саборы уніяцкіх святароў.

Травень 1710 ? Перад адыходам з горада царскае войска ўзрывае храм святой Сафіі.

1738 - 1750 ? Адбудова уніяцкага Сафійскага сабора.

1738 - 1745 ? Будаўніцтва ў Полацку мураванага каталіцкага сабора святога Стэфана.

1740 - 1805 ? Жыццё і дзейнасць Габрыэля Грубэра.

1761 - 1779 ? Пабудова праваслаўнага Богаяўленскага сабора.

1772 ? Першы падзел Рэчы Паспалітай.  Правабярэжная частка Полацка і Полацкага ваяводства захопленая Расійскай імперыяй.

1776 ? Утварэнне Полацкай губерніі.

1780 ? Полацк робіцца сталіцаю забароненага рымскім папам ордэна езуітаў.

Травень 1780 ? Візіт у Полацк імператрыцы Кацярыны II.

1787 ? У Полацкім езуіцкім калегіуме адчыненыя музей і карцінная галерэя.

1787 - 1820 ? Дзейнасць полацкага выдавецтва, дзе выйшла болей за паўтысячы кніг на дзесяці мовах.

1793 ? Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія захапіла левабярэжную частку Полацкага ваяводства.

1794 ? Паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам.

1794(?) - 1851 ? Жыццё і дзейнасць Яна Баршчэўскага.

1806 ? Адчыненая Полацкая уніяцкая духоўная семінарыя.

1810 - 1885 ? Жыццё і дзейнасць мастака Івана Хруцкага.

10 чэрвеня 1812 ? Адкрыццё Полацкай акадэміі, якая мела правы універсітэта.

Ліпень 1812 ? Полацк занялі войскі французскага маршала Удзіно.

7 - 8 кастрычніка 1812 ? Штурм і ўзяцце горада расійскімі войскамі генерала Вітгенштэйна.

1818 - 1820 ? Выходзіў ілюстраваны літаратурна-навуковы часопіс «Месячнік Полацкі».

1820 ? Царскі ўказ пра закрыццё Полацкай акадэміі.

1822 - 1830 ? Дзейнасць Полацкага піярскага ліцэя.

1823 ? Паліцыя раскрыла ў піярскім ліцэі падпольную арганізацыю.

1830 - 1831 ? Нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Беларусі, Літве і Польшчы.

1835 ? Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса.

1839 ? Царкоўны сабор у Полацку прымае акт аб ліквідацыі Уніі.

1840 ? Забарона ўжываць назву «Беларусь» у афіцыйных дакументах.

1850 ? У Полацку адкрыты помнік воінам 1812 года.

1863 ? Паўстанне Кастуся Каліноўскага.

1866 ? Праз горад прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка.

1872 ? Адкрыццё Полацкай настаўніцкай семінарыі.

1875 ? Выбары першай гарадской думы.

Кастрычнік 1905 ? Агульная забастоўка, маніфестацыі і баі на полацкіх вуліцах.

1906 ? У горадзе адчынены першы кінатэатр.

Красавік - травень 1910 ? Вяртанне з Кіева ў Полацк мошчаў найпадобнейшай Еўфрасінні.

Верасень 1910 ? Гастролі ў Полацку першага прафесійнага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага.

1912 ? Адчынілася гарадская публічная бібліятэка.

1913 ? Дала ток першая полацкая электрастанцыя.

1915 ? У горадзе з’явіўся першы аўтамабіль. Адкрыццё ў Полацку беларускай кнігарні.

5 чэрвеня (23 траўня ст. ст.) ? Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай, нябеснай апякункі горада і ўсёй Беларускай зямлі.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.