Вільня

Вільня

Калі папярэдні Новагародскі перыяд з’яўляўся часам станаўлення і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага (BKJI), то наступны — Віленскі, які таксама быў нядоўгім, бо працягваўся менш стагоддзя (з 1316-га да 1385 г.), быў часам бурнага тэрытарыяльнага росту гэтай беларускай дзяржавы, што і вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных еўрапейскіх краін.

Мы ўжо гаварылі аб прычынах страты Новагародкам свайго сталічнага значэння1. Але побач з упадкам дамінуючага значэння яго і яго зямлі ў дзяржаве ішло ўзвышэнне Полацкага княства. Праўда, сталіца з Новагародка не «перайшла» ў сам Полацк, аднак яна зноў перамясцілася ў крывіцкую зямлю, у Вільню, якая была галоўным асяродкам племя крывічоў на ўсходзе сучаснай Літвы і, як убачым далей, стала цэнтрам аднаго з удзелаў Полацкага княства.

Што ж уяўляла сабой тады Вільня? Чаму менавіта яна стала пераемніцай Новагародка як сталіцы дзяржавы?

Найперш — пра ўзнікненне гэтага горада.

У летапісах XVI ст. вельмі маляўніча гаворыцца аб заснаванні Вільні Гедзімінам[1].

Нібыта гэты князь, будучы на паляванні, натрапіў на прыгожую гару над ракою Вяллёю, дзе забіў тура, і таму яна ў далейшым стала называцца Туравай гарой. Паколькі было позна, Гедзімін вырашыў не вяртацца дадому ў Трокі, спыніўся ў даліне Свентарога, дзе пазней вялікіх князёў спальвалі пасля смерці, і там заначаваў. I нрысніўся яму сон, што на гары, якую звалі Крывою, а цяпер завуць Лысаю, стаіць вялікі жалезны воўк, і ў ім равуць сто ваўкоў. I калі Гедзімін, прачнуўшыся, звярнуўся да валхва Ліздзейкі, каб ён разгадаў гэты сон, дык той сказаў: «Жалезны воўк азначае, што тут будзе сталіца, а што ў яго ўнутры раўло, то гэта слава аб гэтым горадзе, якая пойдзе на ўвесь свет». I вось Гедзімін, пачуўшы такое, адразу ж загадаў прывесці сюды людзей, каб закласці замкі, адзін на Свентарозе — Ніжні, і другі — на Крывой гары, і назваў гэтыя замкі Вільняй.

Вядома ж, перад намі легендарнае асэнсаванне ўзнікнення Вільні, тым болып што перад гэтым нешта падобнае гаварылася аб збудаванні Трокаў.

Археалагічныя ж дадзеныя сведчаць, што Вільня ўзнікла не ў XIV ст., а значна раней. Як паказалі даследаванні В. i Е. Галубовічаў (на жаль, цяпер яны чамусьці замоўчваюцца некаторымі даследчыкамі), Вілыш была заснавана крывічамі3. Як адзначалася намі раіюй, пры разглядзе славянскага засялсіпш Беларусі, крывічы рухаліся з захаду па Нёманс і яго прытоках, таму з’яўленне іх на Вяллі і заснаванне імі тут горада не было выпадковым. Менавіта гара, якая спачатку называлася Крывой, а пасля — Лысай, і стала мсецам, дзо пачаткова аселі крывічы. Пасля яны залажылі тут горад, які стаў называцца Крывічгорадам (пазней — Крывым Горадам) і стаў адной са сталіц гэтага племя. Археалагічныя матэрыялы паказваюць, што паселішча, якое існавала на гэтай гары, было знішчана агнём у VII ст. н. э. I калі да таго часу кераміка і іншыя рэчы былі тут тыпова балцкімі, то пасля яны знікаюць і замяняюцца керамікай, характэрнай для славянскіх магільнікаў4.

Як вядома, у VII ст. ішло славянскае засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўсходняй часткі Літвы. Несумненна, што крывічы і знішчылі гэта балцкае паселішча, а на яго месцы заснавалі сваё, якое пазней і вырасла ў горад. Моцная, відаць, калонія крывічоў, пасяліўшыся тут, як убачым далей, не мірным шляхам, пачала ўмацоўвацца сярод балцкага насельніцтва, паступова асімілюючы яго і ператвараючы ў славянскае. Пра тое, што гэтае паселішча спачатку называлася Крывічгорадам, сведчыць яго назва і ў нямецкіх хроніках — Крывічкаструм (Крывіцкая крэпасдь), і ў літоўскай мове — «Крэйвепіліс»5. Аб славянскім паходжанні Вільні разам з яе назваю сведчаць і назвы гор, дзе яна пачаткова размяшчалася, і назвы замкаў і нават назва ракі (яна заведца не Нярысам, а Вяллёй, як называюць яе і сёння тутэйшыя беларусы). Невыладкова таму нямецкі храніст XIV ст. Віганд Марбургскі і называў Вільню рускім горадам6.

Усе гэтыя факты як найледш адмятаюць сдробы некаторых сучасных даследчыкаў прыменшыць або нават і зусім паставіць пад сумненне факт з’яўлення ў гэтым рэгіёне славянаў7. Менавіта славянская каланізацыя мела тут першаступеннае значэнне, у выніку чаго Вільня ўжо ў XIV ст. мела ўсе рысы славянскага горада. Вядома, гэта не адмаўляе таго, што тут жыло і іншапляменнае насельніцтва, у тым ліку і язычніцкае, якое ў літаратуры звычайна атаясамліваецца толькі з балтамі.

У сувязі з гэтым хочацца звярнуць увагу на такі факт. 3 40-х гадоў XIV ст. захавалася гісторыя аб трох віленскіх дакутніках, якія перайшлі з язычніцтва ў хрысціянства, за што і лаплаціліся жыццём. Тут асабліва цікава тое, што да прыняцця хрысціянства гэтыя асобы насілі яўна славянскія імёны — Кумец, Круглец, Няжыла. А гэта можа сведчыць, што язычнікамі ў той час маглі быць не толькі балты, але і славяне, найдерш крывічы. Жывучы ў Вільяі і ў яе наваколлі, яны былі адрэзаныя ад такіх буйных хрысціянскіх цзнтраў, як Полацк і Тураў, і маглі яшчэ доўга, як і балты, заставацца язычнікамі. Усё гэта трэба было ўлічваць, каб не пераболыпваць значэння балтаў, якія звычайна толькі і атаясамліваюцца з язычнікамі ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

Як бачым, Вільня з’яўляецца спрадвечным беларускім горадам, і таму зразумела, што яераяясенне туды сталіцы з Новагародка не толькі не магло паўплываць на беларускі характар Княства, але яшчэ болыд падкрэслівала яго. Зрабіўшыся сталіцай, Вільня, як крывіцкі горад, яшчэ болыд садзейнічала беларускай кала’-нізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва.

Аднак, менавіта з гэтага часу пачалі складвацца ўмовы для ўзнікнення погляду на Вялікае княства Літоўскао як дзяржавы літоўскай (у сучасным значэнні гэтйга слова), дзе славянскія землі былі заваяваны літоўскімі князямі і знаходзіліся ў іх падначаленні. Рэч у тым, што ў сувязі з перанясеннем сталіцы з Новагародка ў Вільню і назва «Літва» пачала паступова пераходзіць з Верхняга Панямоння на ўсход сучаснай Літвы, выцясняючы адтуль старую назву «Аўкштайцію». Тым не менш у XIV ст. аўкштайцкія землі яшчэ не атаясамліваліся з Літвой. Гэта пацвердзіў нямецкі храніст П. Дусбург, які, гаворачы аб падзеях 1294–1300 гг., называў Аўкштайцію «ўладаннем караля Літвы»8. Тое самае мы бачым і ў грамаце Гедзіміна ад 2 кастрычніка 1323 г. Ужо тое, што гэты князь, называючы сябе каралём Літвы, палічыў патрэбным у ліку іншых земляў, ад імя якіх ён заключыў мір, назваць і Аўкштайцію, гаворыць пра яе агульнавядомае ў той час найменне і пра тое, што тытул караля Літвы паходзіць не адсюль9. Наколькі доўга трымалася тут гэта назва, сведчыць яе ўжыванне Вітаўтам у 1422 г.10. Аднак, хоць і паступова, але назва «Літва» — найперш пад уплывам знаходжання тут сталічнай Вільні — замацоўваоцца ў Аўкштайціі, выцесніўшы адтуль ранейшае найменпе. Новая назва пачала ўспрымацца тут як адвечная, што і прывяло да атаясамлівання гэтай Літвы са старажытнай, і тым самым унесла, як мы ведаем, выключна вялікую блытаніну ў поглядзе на ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, выводзячы вытокі гэтай дзяржавы з тэрыторыі сучаснай Літвы, а не з Верхняга Панямоння, як было ў сапраўднасці.

Археалагічныя матэрыялы паказваюць, што Вільня да пачатку XIV ст. развілася ў такое значнае паселішча, што Гедзімін палічыў патрэбным перанесці сюды сталіцу дзяржавы.