Берлінскі карнавал
Берлінскі карнавал
Навагоднім вечарам а палове дванаццатай, калі ўвесь Берлін скаланаўся ў выбухах петардаў і выкрыках «Neu Jahr!», калі з упрыгожаных балконаў дзеці і дарослыя пускалі ракеты і запальвалі бенгальскія агні, рымскія свечкі, перакідваліся серпанцінамі й «чортавымі коламі», — калі ўвесь горад быў асветлены, быццам днём, на кватэру да Паўліны Мядзёлкі нечакана завітаў Цішка Гартны, скінуў на ложак паліто, паставіў на стол партфель, выцягнуў з яго доўгую бутэльку каньяка, некалькі пакункаў пачастункаў:
? Прыйшоў павіншаваць Паўлінку, — і кальнуў ужо хмельным позіркам. — А то ад самой Паўлінкі аніяк не дачакаешся…
Мядзёлка выставіла келішкі, села да стала — насупраць Гартнага. Той наліў па поўных, пераставіў стул бліжэй да Мядзёлкі:
— То за нас! — і паспрабаваў абняць Мядзёлку. Тая адхінулася, бліснулі злоснымі агеньчыкамі вочы:
? Дзядзька Цішка, што гэта так па-карнавальнаму?!
Гартны насупіўся, таксама пачаў прызлоўваць:
? Ды які я табе дзядзька, я ж усяго на нейкіх шэсць гадоў старэй…
І тады Мядзёлка пачала з іншага:
? А як здароўе Надзеі Сцяпанаўны? — ведала, што жонка Гартнага была цяжарнай.
Гартны не адказаў, яшчэ больш насупіўся.
Крыху выпілі, і калі Гартны зноў паспрабаваў заляцацца, Мядзёлка зноў астудзіла яго:
? Прашу прабачыць, але мне сённячы не здаровіцца… Інфлюенцыю схапіла… Ды і час позні. Буду ўжо спаць класціся.
Гартны злосна ўздзябурыў паліто, сунуў пад руку партфель — і стаў, не наважваючыся развітацца.
? Дзякуй за віншаванне, за пачастунак. Перадавайце прывітанне Надзеі Сцяпанаўне… — паспяшыла Мядзёлка.
«Не любіш ты яе, бачу, — падумала. — Таксама ж работніцай выдавецтва была… там, у Піцеры, куды і цябе Эпімах-Шыпіла быў прыстроіў у 1915-м…»
Гартны зноў кальнуў злосным позіркам, уздзеў на нос пенснэ і — не развітаўшыся — спешна выйшаў.
Ноччу Мядзёлцы снілася маці — сварылася за тое, што дачка разышлася з Тамашом…
* * *
10 студзеня 1922 года ў Дзвінску адкрыліся Беларускія аднагадовыя настаўніцкія курсы. Кіраваць імі пачаў Кастусь Езавітаў. Запісалася на курсы пяцьдзесят чалавек, прынялі сорак (з іх паспяхова скончылі дваццаць пяць). Слухачам выкладалі беларускую мову і літаратуру, гісторыю і геаграфію, псіхалогію, логіку, педагогіку, дыдактыку, методыку, латышскую і рускую мовы, матэматыку, прародазнаўства, спевы і маляванне, школьную гігіену, правазнаўства, школьную гімнастыку, кааперацыю і ручную працу… У дзень слухачы курсаў мелі па шэсць лекцыяў.
Заснаванне беларускага адзьдзела пры міністэрстве асветы Латвіі выклікала пратэст «вялікарускай» фракцыі Устаноўчага Сойма. Пачалося сапраўднае змаганне з беларускім адраджэннем у Латвіі, якое перакінулася ў воласці і стала здабыткам прэсы. Дайшло да таго, што беларускіх настаўнікаў абвінавацілі ў палітычнай дзейнасці, выклікалі на допыты ў Дзвінскі палітычны адзьдзел, а ў самога старшыні «Бацькаўшчыны» і кіраўніка настаўніцкіх курсаў Езавітава зрабілі вобыск. Аніякіх адміністрацыйных наступстваў гэтыя захады для беларускіх настаўнікаў не мелі, затое беларускаму сялянству справа беларушчыны пачынала здавацца незаконнай і злачыннай, — спрыялі гэтаму і варожыя нашэпты…
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
«Пост» и «карнавал»: динамика развития в Западной Европе
«Пост» и «карнавал»: динамика развития в Западной Европе Хотелось бы еще раз напомнить, что тело в Средние века осмысливалось парадоксально. С одной стороны, христианство постоянно его подавляло. «Тело есть отвратительное вместилище души», – говорил папа Григорий
Церковный карнавал в Александровской слободе
Церковный карнавал в Александровской слободе По свидетельству немецких наёмников из Ливонии И. Таубе и Э. Крузе, в Александровской слободе, своей новой столице, Грозный учредил из пятисот дворян нечто вроде монашеского братства. Сам он являлся в нём «игуменом»,
Карнавал, уходящий в прошлое
Карнавал, уходящий в прошлое Как сообщает нам Гольдони, самым знаменитым и самым посещаемым аттракционом был «Новый Свет», специальный аппарат оригинальной конструкции, Который открывает вашему взору чудеса Посредством магии оптических стекол, И вам ни за что не
Карнавал в Богородском
Карнавал в Богородском На схеме метрополитена поиски станции «Богородское» не увенчаются успехом. Но это не значит, что такого района в Москве нет. Просто его земли расположились в заповедном, издавна тихом местечке между нынешними весьма оживленными трассами:
6.32. Масленица и карнавал – «праздник дураков»
6.32. Масленица и карнавал – «праздник дураков» Когда кончается короткая немецкая зима, в конце февраля – начале марта в течение трех дней отмечается другой праздник – Масленица (Fasching). Этот праздник мне довелось наблюдать не раз, и он для меня – самый яркий и
АХ, КАРНАВАЛ, КАРНАВАЛ, КАРНАВАЛ…
АХ, КАРНАВАЛ, КАРНАВАЛ, КАРНАВАЛ… Ежегодно с конца февраля в Португалии начинается период карнавалов. На юге страны — например, в известном курортном районе Алгарве — с 25 февраля начинается неделя непрерывных празднеств.В понедельник (он обычно называется «розовым»)
Адский карнавал
Адский карнавал Алексеевский равелин является той частью Петропавловской крепости, куда бросали самых опасных для престола людей. После кровавой драмы, разыгравшейся на Сенатской площади 14 декабря 1825 года, все казематы этого равелина были забиты арестованными