НОВАГАРОДАК I ПОЛАЦК

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

НОВАГАРОДАК I ПОЛАЦК

Заваяванне Літвы для Новагародка было не толькі трамплінам для падначалення сабе іншых балцкалітоўскіх земляў, але і для пашырэння сваёй улады на беларускія землі, у першую чаргу на Полацк.

Полацкая гісторыя пасля забойства Таўцівіла вельмі заблытаная. Адной з прычын гэтага з’яўляецца і тое, што ў крыніцах не указана імя князя, які быў пастаўлены ў Полацку Транятам. Як і заўсёды ў такіх выпадках, даследчыкамі выказваюцца розныя меркаванні. Адны з іх (М. Любаўскі, Энгельман і Банэль) лічылі, што гэтым князем быў Гердзень, іншыя (В. Данілевіч), што Канстанцін. I другая думка больш пераканаўчая. Сапраўды, з граматы Гердзеня, дадзенай ім 22 снежня 1264 г., відаць, што яго папярэднікам быў Канстанцін, які адступіўся ад часткі полацкіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні на карысць Ордэна, і што зноў пацвердзіў сам Гердзень, аддаўшы ў дадатак яшчэ і Латыгольскую зямлю831. У грамаце не ўказаны час, калі князь Канстанцін заключыў сваю ўмову, але пацвярджальная грамата папы Урбана IV ад 20 жніўня 1264 г. на гэты дарчы запіс яскрава сведчыць, што Канстанцін быў непасрэдным папярэднікам Гердзеня і хутчэй за ўсё і з’яўляўся тым, каго на патрабаванне Траняты палачане паставілі сваім князем. Гэта паказвае, што і цяпер у вельмі крытычны момант для Полацка ён згадзіўся ўзяць князя толькі свайго роду, пра што сведчыць імя «Канстанцін». Пазней у Полацку таксама княжыў князь Канстанцін (магчыма, той самы), а віцебскім князем быў Міхаіл Канстанцінавіч, верагодней за ўсё сын гэтага полацкага князя.

Па ўсім відаць, Ордэн выкарыстаў цяжкія абставіны палітычнага жыцця Полацкай зямлі і стаў прымушаць яе да канчатковага адступлення з Ніжняга Падзвіння. На пэўныя ўступкі ў гэтым і пайшоў Канстанцін. Аднак ён быў князем не больш чым некалькі месяцаў. 3 забойствам Траняты, стаўленікам якога ён з’яўляўся, ён быў пазбаўлены полацкага пасада.

В. Данілевіч меркаваў, што Канстанціна змяніў Ізяслаў832. Аднак цяжка растлумачыць, чаму ён, зноўтакі пракняжыўшы некалькі месяцаў, павінен быў уступіць месца Гердзеню. Таму болын упэўнена можна меркаваць, што менавіта апошні стаў полацкім князем пасля Канстанціна. Гэта тым больш пераканаўча, што грамата Ізяслава ў Рыжскім архіве ляжала пасля граматы Гердзеня833. К. Нап’ерскі, знайшоўшы апошнюю, пры публікацыі яе нямецкага варыянта перад словамі «Fursten Gerden» (князь Гердзень) ад сябе паставіў у дужках «lithauischen>>SJ4, г. зн. літоўскі, што дало ў далейшым падставу ўсім даследчыкам лічыць Гердзеня літоўскім князем у Полацку. Аднак гэта несумненна домысел. Яшчэ В. Юргевіч паказаў, што гэтае імя славянские835. Васкрасенскі летапіс паказвае прыналежнасць Гердзеня да роду полацкіх князёў836. У гэтых адносінах звяртае на сябе ўвагу і тое, што жонка яго звалася Еўпраксіяй, а адзін з сыноў — Андрэем837. Цікава адзначыць, што жонка Гердзеня была цёткай Даўмонта 838, а гэта значыць, што ён па крыві не з’яўляўся чыстым балтам, а можа, і наогул быў славянінам.

Магчыма, як меркаваў В. Данілевіч, Гердзень быў раней князем у якімнебудзь з полацкіх удзелаў, а пасля перайшоў у Полацк. Аднак гэты даследчык яўна памыляўся, калі лічыў, што Гердзень, як і Даўмонт, быў ворагам Войшалка і ў барацьбе з ім заваяваў сабе Полацк. Якраз наадварот, можна болыл упэўнена гаварыць, што менавіта з дапамогай Войшалка Гердзень узышоў на полацкі пасад. Тут дарэчы будзе нагадаць, што ў адной падробленай Ордэнам дарчай грамаце Міндоўга ўпамінаецца Гердзень як налыпчанскі князь840. Але такім ён мог стаць толькі пасля выгнання з Нальшчанаў Даўмонта, які вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго паставілі князем. Менавіта асаблівая яго варожасць, калі ён стаў пскоўскім князем, да Гердзеня можа найперш тлумачьщца тым, што Войшалк аддаў апошняму Налыпчанскую зямлю, якая раней належала Даўмонту.

Але каб былі больш зразумелымі пазнейшыя падзеі, разгледзім грамату Гердзеня, датаваную 22 снежня 1264 г. Адрасаваная рыжскаму біскупу і Лівонскаму ордэну, яна найперш засведчыла далейшае адступленне Полацка з Ніжняга Падзвіння. Паколькі ў грамаце гаворыцца пра «пакость», якая тварылася ў час размір’я, можна думаць, што палачане, незадаволеныя ўступкай князя Канстанціна Ордзну нейкай часткі ніжнядзвінскай зямлі, сталі адваёўваць яе. Вось чаму Гердзень і абавязваўся «не поискивати» тую зямлю, якую аддаў Канстанцін. Апроч таго, Полацк павінен быў адступіцца і ад Латыгольскай зямлі. А гэта азначала, што ордэнскія ўладанні падышлі непасрэдна да карэннай Полацкай зямлі. Са свайго боку лівонцы абавязваліся адступіцца ад яе, г. зн. не прэтэндаваць больш на якуюнебудзь яе частку. Побач з мірнай грамата ўтрымлівала ў сабе гандлёвую ўмову, паводле якой вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Полацкай зямлі і полацкіх купцоў у Рызе.

Нельга не заўважыць, што гэтая прымірэнчая палітыка Гердзеня да Рыгі і Ордэна была ў згодзе з аналагічнай палітыкай Войшалка, які нават спадзяваўся на выкарыстанне крыжацкай сілы ў барацьбе з унутранымі ворагамі841. Усё гэта не можа не наводзіць на думку аб пэўным уздзеянні Новагародка на Полацк для прымірэння яго з Ордэнам аж да тэрытарыяльных уступак яму. Але хоць Полацк быў значна аслаблены стратай Ніжняга Падзвіння, заваяванага Ордэнам, і Літвы, заваяванай Новагародкам, тым не менш ён не ішоў проста пад уладу апошняга. Полацкая зямля і без калоній была ўнушальнай сілай, з якой нельга было не лічыцца, тым больш, як гэта бачна з граматы Гердзеня, Полацк выступаў у адзінстве з Віцебскам. Усё гэта, з аднаго боку, добра разумелі Ордэн і Рыга, якія таму абавязваліся адступіцца ад Полацкай зямлі. 3 другога боку, гэта добра разумеў і Войшалк і таму за падначаленне Полацка павінен быў ісці на пэўныя ўступкі яму. Асабліва гэта стала відавочным для яго тады, калі выгнаны ім Даўмонт апынуўся на княскім пасадзе ў Пскове. Аб’яднаныя сілы Пскова і Полацка маглі быць грознай небяспекай для маладой Новагародскай дзяржавы, і таму для Войшалка стала асабліва важным не толькі не дапусціць саюзу гэтых дзвюх сіл, але і пасеяць паміж імі варожасць. Вось чаму цалкам дапушчальна, што Войшалк, заваяваўшы Налынчаны, аддаў іх Полацку, тым болей што зямля апошняга межавалася з гэтай вобласцю ў правабярэжжы Зах. Бярэзіны. Гэтай перадачай і можна растлумачыць, чаму ў падробленай грамаце Міндоўга Гердзень выступав як налыдчанскі князь.

Тэрытарыяльная ахвяра Войшалка мела добрыя вынікі для Новагародка. Яна нацкавала Даўмонта, былога ўладара Нальшчанаў, на Гердзеня, і Полацк мусіў прыняць на сябе ўдары Пскова. I сапраўды, як толькі Даўмонт стаў пскоўскім князем у 1266 г., ён адразу ж і выступіў супроць Гердзеня. Праўда, у Наўгародскім і Пскоўскім летапісах гаворыцца аб паходзе Даўмонта на Літву. Справа ў тым, што ў гэтых крыніцах усе балцкалітоўскія землі выступаюць пад імем Літвы. Так, Даўмонт называецца князем Літвы, хоць ён быў нальшчанскім князем. Не выключана таму, што Даўмонт з пскоўцамі рабіў напады на Нальшчаны, якія ўжо на лежал і Гердзеню, і таму яны выступаюць у гэтых летапісах пад імем Літвы. Трэба таксама ўлічваць, што наўгародскія і пскоўскія летапісы дайшлі да нас у спісах XV стагоддзя і пазнейшага часу, калі паняцце пра Полацк было забыта і ўбіралася ў паняцце Літвы. Вось чаму часамі цяжка адрозніць, дзе ў гэтых крыніцах гаворыцца пра Полацк, а дзе пра Літву. Сапраўды, калі і ішоў Даўмонт на Літву, то найперш ён павінен быў прайсці праз Полацкую зямлю. Менавіта на апошнюю і быў накіраваны першы паход Даўмонта. Ён выбраў для гэтага зручны момант, калі Гердзеня не было дома (ён, магчыма, знаходзіўся ў Налыпчанах). Выкарыстаўшы гэта, Даўмонт без асаблівых перашкод нрыйшоу у Полацкую зямлю, парабаваў яе і нават захапіў у палон жонку Гердзеня і яго двух сыноў. Вярнуўшыся дадому і ўбачыўшы жахлівыя сляды нападу, Гердзень разам з іншымі князямі з 700 ратнікаў пусціўся ў пагоню за Даўмонтам, «хотяще и руками яти и лютой смерти предати»842. Гердзень пераправіўся праз Дзвіну, а Даўмонт недалёка адышоў ад яе (усяго на пяць вёрст). А гэта значыць, што пагоня за ім адбывалася па гарачых с лядах. Хоць войска Даўмонта было значна меншае (дзве трэці яго з выведзеным палонам Даўмонт адправіў у Пскоў, пакінуўшы сабе 90 воінаў), Гердзень, уступіўшы ў бой з ім, быў поўнасцю разгромлены. Праўда, самому яму з малой дружынай у да лося выратавацца, але загінуў князь Гоўтарт (ён у летаnice нават названы вялікім князем літоўскім, хоць такога тытула ў той час не было), пабіта было і шмат іншых князёў, многія патапіліся ў Дзвіне, і частка іх была выкінута ракой на астравы843. Вядома, такі поспех Даўмонта быў у значнай меры вынікам раптоўнага нападу, якога не чакалі палачане, што і прымусіла іх быць больш пільнымі. Гэтым і можна вытлумачыць, што другі ў тым жа 1266 г. напад Даўмонта на Полацк не быў такім удалым. Хутчэй за ўсё ён і зусім не ўдаўся, бо пра вынікі яго ў летапісе нічога не сказана844, як гэта было ў адносінах да першага паходу. Таму ў наступным годзе Пскоў звярнуўся па дапамогу да Ноўгарада, які ахвотна адгукнуўся на просьбу, бо таксама добра памятаў пра ўсе крыўды, нанесеныя яму Полацкам. Зразумела, што аслаблены Полацк не змог супрацьстаяць аб’яднаным сілам Пскова на чале з Даўмонтам і Ноўгарада на чале з Елферыем, і ён зноў пацярпеў паражэнне. Яго зямля была «много повоевана», прычым у бойцы загінуў і сам Гердзень845.

У літаратуры нават выказвалася думка, што у выніку гэтага паходу Даўмонтам быў нават заваяваны Полацк. Але з гэтым пагадзіцца нельга, гэта ідзе ад летапісаў XVI ст. тыпу «Хронікі Быхаўца», дзе многія падзеі пададзены ў вельмі скажоным выглядзе. Так, у іх сказана, што Даўмонт заваяваў Полацк у выніку барацьбы не з Гердзенем, а з Трайдзенем, чаго ў сапраўднасці не было, як і не было ў апошняга сына Рыманта, які нібыта помсціў за смерць свайго бацькі, забіў Даўмонта і вызваліў Полацк847. Калі б сапраўды Полацк быў заваяваны Даўмонтам, то не было б сэнсу ў тым самым го дзе наўгародцам збірацца ў паход на Полацк. Толькі спрэчкі аб тым, куды ісці, што ўзніклі па дарозе, выратавалі Полацк ад новага спусташэння яго зямлі.

Але і ранейшых нападаў было дастаткова, каб знясіліць Полацк. Апроч таго, гібель Гердзеня не магла не ўнесці разладу ва ўнутранае жыццё Полаччыны, якая перажывала цяпер адзін з самых цяжкіх часоў у сваёй гісторыі. Такі зручны момант і выкарыстаў Войшалк для падначалення Полацка Новагародку. На жаль, у крыніцах гэтая падзея не адбілася ў дэталях. У іх выявіўся толькі яе канчатковы вынік. Гэта мы і бачым у грамаце полацкага князя Ізяслава, што, як і Гердзень, выступаў тут адначасова і ад імя віцебскага князя Ізяслава. Ен адразу нагадаў: «А воли есми божией и Мойшелгови»848 (гэта яўная апіска, бо ў нямецкім тэксце імя Войшалка напісана правільна). Вядома ж, гэта «воля» пакуль што не была ўсеабдымнай. Ва ўсякім выпадку, у знешніх сувязях з Рыгай і Ордэнам (а гэта і складае змест граматы) Ізяслаў выступав тут як самастойны князь. Папаўгтты ў цяжкае становішча, пазбаўлены ўсіх сваіх ранейшых уладанняў, Полацк павінен быў шукаць частковы выхад у развіцці знешняга гандлю, што, вядома, магло ў некаторай ступені палепшыць яго эканоміку і не дапусціць яго ізаляцыі ад знешняга свету. Пэўна ж, упамінанне «воли Войшелгове» не было выпадковым. Гэтым Ізяслаў намякаў, што за ім стаіць Новагародская дзяржава, што намнога ўзмацняла аўтарытэтнасць слова Полацка.

Гэтак жа, як і грамата Гердзеня, так і грамата Ізяслава, ды яшчэ болын яскрава, пацвярджала еднасць Полацка і Віцебска: «Полтеск Витьбеск одно есть» ці «А Изяслав (віцебскі князь. — М. Е.) со мною одно». Усё гэта зноўтакі пераканаўча абвяргае сцверджанне аб выключнай раздробленасці Полацкай зямлі напярэдадні яе ўваходжання ў склад Вялікага княства Літоўскага. Полацкая зямля не таму ўвайшла ў гэтую дзяржаву, што яе заваявала Літва, як гэта гаварылася раней і гаворыцца дагэтуль, а таму, што ўслед за Ніжнім Падзвіннем яна страціла і Літву, заваяваную Новагародкам, і таму вымушана была прынядь яго «волю». У адрозненне ад Літвы, Налыпчанаў і Дзяволтвы, дзе Войшалк вынішчаў шматлікіх ворагаў Новагародскай дзяржавы, Полацкая зямля была не заваявана, а мірна аб’ядналася з Новагародкам. I гэта зразумела. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага найперш было падрыхтавана эканамічным і культурнаэтнічным збліжэннем беларускіх гістарычных абласцей. Аднак іх канчатковае аб’яднанне не магло адбыцца без заваявання размешчаных паміж імі балцкалітоўскіх земляў, феадалы якіх супраціўляліся аб’яднаўчаму працэсу і таму бязлітасна вынішчаліся ці выганяліся.

Злучэнне дзвюх беларускіх земляў адразу дало не толькі вайсковапалітычную, але і этнічную перавагу славянскаму элементу над балцкім. Таму становіцца зразумелым, чаму, як слушна заўважыў М. Багдановіч, у далейшым усё дзяржаўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага «адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах»8. Пры гэтым трэба ўлічваць, што вялікую ролю ва ўтварэнні гэтай дзяржавы мела і яшчэ ад на гістарычная вобласць Беларусі — Пінская зямля, якая непасрэдна ўдзельнічала ў заваяванні Літвы.

Далучэнне Полацка з яго шматвяковым самастойным палітычным жыццём і высокаразвітай культурай у далейшым плённа жывіла дзяржаўны вопыт Вялікага княства Літоўскага і мела вырашальнае значэнне для шматбаковага развіцця яго культуры. Як бачым, аб’яднанне Новагародскай І ПолацкаВіцебскай земляў было першаступенным момантам ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага. Нездарма ж у летапісах XVI ст., дзе да непазнавальнасці скажаўся працэс утварэння гэтай дзяржавы, вялікае значэнне ўваходжання Полацка ў склад Вялікага княства Літоўскага падкрэслівалася тым, што новагародскі князь пасля гэтага прымаў перш за ўсё тытул вялікага князя полацкага, а пасля ўжо пісаўся і князем новагародскім850. Аб’яднанне Войшалкам Новагародскай, Літоўскай, Нальшчанскай, Дзевалтоўскай і ПолацкаВіцебскай земляў у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. У гэтым і заключаецца найважнейшая гістарычная заслуга гэтага князя.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жамойць. Магчыма, каб ажыццявіць гэтую мэту, дзеля чаго патрэбна была новая дапамога галіцкавалынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам зноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Цікава падкрэсліць, што ў 1254 г. Войшалк не пажадаў аддаць княства яму, бо асцерагаўся, што, жанаты з яго сястрой, той будзе мець законный правы на яго ўладанне. Зараз жа ён не баяўся гэтага, бо Шварн не меў дзяцей, значыць, у выпадку яго смерці і княства не пераходзіла ў спадчыну яго нашчадкам. Але перадача гэтая не спадабалася брату Шварна — галіцкаму князю Льву Данілавічу, які хацеў сам валодаць Новагародскай і Літоўскай землямі, злучаньші цяпер у адзінае цэлае. Вось чаму гэты князь і забіў Войшалка, «завистью оже бяшеть дал землю Литовьскую брату его Шварнови»851. Аднак, паводле іншых крыніц, што, магчыма, больш праўдзіва, Шварн памёр раней за Войшалка і апошні зноў вярнуўся ў сваё княства. Пасля ён прыехаў на перагаворы з Львом Данілавічам, які лічыў Літоўскае княства сваёй спадчынай пасля смерці брата Шварна. Войшалк не згадзіўся на прэтэнзіі Льва і быў забіты за гэта852. Але запозненая помета Льва не дала ніякіх вынікаў для яго. Створаная Войшалкам дзяржава працягвала сваё самастойнае жыццё.