ВОЙШАЛК

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

ВОЙШАЛК

Пацярпеўшы першую няўдачу, Новагародак, аднак, не адмовіўся ад заваявання Літвы, і яму паранейшаму патрэбен быў князьлітвін, які б мог з’явіцца туды як законны гаспа. дар. Вось чаму новагародцы (вядома ж, не ўсе яны, a іх магутная сацыяльная верхавіна) і ўзялі на княскі пасад сына Міндоўга — Войшалка. Стаўшы новагародскім князем у 1254 г., калі яму быў 31 год, ён на працягу амаль дзесяці гадоў выяўляў, у адрозненне ад свайго бацькі, палітычную дальнабачнасць і дыпламатычную абачлівасць і ў той жа час, як і Міндоўг, быў непераборлівы ў сродках для дасягнення пастаўленай мэты. Да канца адданы інтарэсам Новагародка, ён дзейнічаў дзе трэба асцярожна, а дзе трэба жорстка і рашуча дамагаўся свайго.

Першай буйной яго дзяржаўнай справай было заключэнне міру з Галічам і Валынню. Ведаючы, што яны з’яўляліся галоўнымі знешнімі праціўнікамі Новагародка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё і даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Данілы Галіцкага Раману Новагародак і іншыя гарады802. I цяпер і пазней ён добра бачыў немінучы ўпадак ГаліцкаВалынскай зямлі, заняволенай татарамі і ўцягнутай у розныя міжкняскія канфлікты, і таму смела ішоў на часовае падначаленне ёй, ведаючы, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Новагародак. Але яе князі не выпускалі зпад сваёй увагі і Літву, разумеючы яе важнае стратэгічнае становішча, адкуль адкрываліся шляхі для пашырэння ўлады на іншыя землі. Нездарма ж сам Даніла Галіцкі быў жанаты з сястрой вядомага ўжо нам літоўскага князя Таўцівіла. Можна думаць таму, што Даніла настойваў, каб Войшалк аддаў сваю сястру замуж за Рамана, хочучы гэтым самым зрабіць яго прэтэндэнтам і на валоданне Літвой. Аднак, відаць, Войшалк разгадаў гэты манеўр і, пайшоўшы на кампраміс, аддаў сваю сястру за другога сына Данілы — Шварна803, гэтым самым пасеяўшы зерне варожасці паміж сынамі галіцкага князя ў іх дамаганнях на Новагародак і Літву.

Заключыўшы мір, Войшалк пайшоў у Галіцкую зямлю да Данілы804. Была выказана думка, што ён выправіўся туды як заложнік805, што цалкам верагодна, бо гэтым гарантава лася бяспека Рамана ў Новагародку. Адчуваючы падазронасць да сябе з боку Данілы, Войшалк усё робіць для таго, каб замаскаваць свае палітычныя намеры, а менавіта вярнуць сабе Новагародскую зямлю і заваяваць Літву. I ён вырашыў, што найлепш будзе для гэтага надзець на сябе маску богабаязнага манаха. 3 гэтай мэтай ён ідзе ў Палонінскі манастыр, прымае мніскі чын і знаходзіцца там тры гады806. Але ўсё гэта было патрэбна яму для іншага. Адну з прычын, якая перашкаджала паспяховаму далучэнню Літвы да Новагародка, ён бачыў у яе язычніцтве і таму лічыў неабходным у далейшым яе хрышчэнне. Аднак патрэбных рэлігійных сіл у Новагародскай зямлі для гэтага ў той час не было, і таму вырашыў ён заснаваць там манастыр. Знаходзячыся ў Палоніне, ён, відаць, і збіраў манахаў для здзяйснення гэтай мэты. Магчыма, каб завербаваць іх яшчэ больш, ён пайшоў у Грэцыю, але, з прычыны вайсковых дзеянняў, дайшоўшы да Балгарыі, вярнуўся назад. Паверыўшы ў жаданне Войшалка аддацца выключна служэнню богу, пра што добра сведчылі манахі, якія былі з ім, Даніла адпускае яго на радзіму. А гэта Войшалку толькі і патрэбна было.

Але па вяртанні ён не адразу раскрывав свае палітычныя намеры. Войшалк сапраўды заснаваў манастыр «на реце на Немне, межи Литвою и Новымгородком»807. Дарэчы, гэта летапіснае паведамленне таксама высвятляе месцазнаходжанне летапіснай Літвы. Як вядома, заснаваны Войшалкам манастыр знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Лаўрышава, на паўночны ўсход ад Наваградка. Такім чынам, далей у гэтым кірунку, г. зн. у кірунку на Менск, і знаходзілася Літва, паміж Новагародскім і Менскім княствамі.

Заснаваўшы манастыр і пражыўшы ў ім некаторы час, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваёй галоўнай мэты — вызвалення Новагародка і яго зямлі зпад галіцкай улады. Вядома, аднаму яму гэта было не пад сілу, і ён уступав ў саюз з Таўцівілам, які к гэтаму часу стаў князем у Полацку. З’яўленне яго тут не было выпадковым. Полацк, страціўшы Ніжняе Падзвінне, павінен быў яшчэ больш умацоўваць свае пазіцыі ў Літве, якая была даўнім яго саюзнікам. Бачачы, што яна дажывае апошнія дні свайго болынменш самастойнага існавання, палачане па прыкладу Новагародка і ўзялі сабе Таўцівіла, які б у выпадку захопу ім Літвы мог таксама з’явіцца там законным гаспадаром. Прымалася пад увагу і тое, што, як пасведчыў летапіс, Таўцівіл меў немалы ўплыў у Літве: «Литовьская земля в руку бе их»808. Узяўшы Таўцівіла князем да сябе, Полацк адразу атрымаў вайсковую падтрымку ад яго, аб чым сведчыць паход палачанаў супольна з літвой на Смаленск809.

Вядома ж, беручы Таўцівіла ў саюзнікі, Войшалк найперш мог указаць яму на ўмацаванне галіцкавалынскіх князёў за кошт валодання Новагародскай зямлёй і як на пагрозу для Полацка. Апроч таго, Войшалк выкарыстаў і асабістую крыўду Таўцівіла на Данілу Галіцкага, які пасля заключэння міру з Новагародкам страціў усялякую цікавасць да свайго найбольш актыўнага саюзніка ў барацьбе з Міндоўгам. Ды летапіс ясна гаворыць пра гнеў Данілы на Таўцівіла810. Усё гэта разам узятае і дало магчымасць Войшалку перацягнуць Таўцівіла на свой бок і з яго дапамогай у 1258 г. заняць Новагародак, схапіць Рамана, які, магчыма, быў забіты811, гэтым самым стаць паўнапраўным гаспадаром сваёй зямлі.

Даніла Галіцкі не пакінуў без пакарання гэтыя дзеянні Войшалка. Ен зрабіў паход на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, шукаючы тут Войшалка і Таўцівіла, паслаў атрады на Зэльву і Горадзен812. Але падначаліць сабе зноў Новагародскую зямлю ён не меў сілы, бо сам усё больш занявольваўся татарам!.

Менавіта ў гэты час адбылося першае ўварванне татараў на чале з Бурундаем, які прымусіў ісці з сабой і галіцкава- лынскіх князёў, на тэрыторыю Беларусі, а дакладней, на землі Літоўскую (Верхняе Панямонне) і Налынчанскую (паўночны захад Беларусі)813. Нельга пагадзіцца з думкай, што тут пад Літоўскай зямлёй трэба разумець Новагародскае княства814, бо ў той час Новагародак не атаясамліваўся з Літвой, пра што сведчыць летапіснае паведамленне аб заснаванні Войшалкам манастыра паміж Літвой і Новагародкам.

Перад Войшалкам пасля вяртання сабе Новагародскай зямлі паўстае другая важная задача: заваяванне Літвы. I гэта не праходзіць міма ўвагі яго бацькі Міндоўга. I таму заканамерна, што паміж імі ўзнікае варожасць. Праўда, у летаnice гаворыцца, што яна ўзнікла на рэлігійнай Глебе, паколькі Міндоўг дакараў Войшалка за яго манаскае жыццё. Аднак пад гэтай рэлігійнай абалонкай хавалася абвастрэнне адносін паміж Новагародкам і Літвой. Міндоўг не мог не бачыць, што заснаваны Войшалкам манастыр якраз на мяжы з Літвой быў прызначаны і для яе хрышчэння, што магло адбыцца толькі пасля заваявання яе.

Войшалк добра бачыў нетрываласць становішча Міндоўга як князя Літвы, хоць знешне здавалася, што ён моцна трымае ўладу ў сваіх руках, асабліва пасля таго, як яго ўладу над сабой прызналі Жамойць і яе князь Транята, каб гэтым самым аб’яднаць сілы ў барацьбе з Ордэнам. Праўда, ён быў змушаны перайсці з хрысціянства зноў у язычніцтва. Фактычна Міндоўг тут таксама быў выкарыстаны як наёмнік, і таму пасля паспяховых дзеянняў супроць Ордэна пачынаецца ўзаемная варожасць паміж ім і Транятам, што і прывяло да змовы супроць Міндоўга і забойства яго ў 1263 г.816. Гібель яго азначала крах намераў аб’яднання балцкалітоўскіх земляў вакол Літвы.

Транята, які стаў княжыць пасля смерці Міндоўга «во всей земле Литовьской и Жемоти»817, не мог адчуваць сябе спакойна, ведаючы, што ў Полацку і Новагародку сядзяць яшчэ дйа прэтэндэнты на Літву — Таўцівіл і Войшалк. Таму ён і вырашыў расправіцца з імі. Таўцівіл, якога ён выклікаў да сябе пад выглядам «делить землю и набыток Миндовгов»818, прыехаў з такім самым намерам у адносінах Траняты: забіць яго, а пасля завалодаць Літвой. Дзе ля гэтага ж яго і ўзялі князем у Полацк. Нез дарма ж яго тут су права джаў цэлы почт полацкіх баяраў, якія вельмі добра адчувалі ўсю адказнасць для Полацка надыходзячага моманту: вырашалася пытанне лёсу Літвы — гэтай найважнейшай для яго апоры пасля страты Ніжняга Падзвіння. Яшчэ год назад Таўцівіл разам з палачанамі і літвой хадзіў пад Юр’еў для дапамогі Ноўгараду і Пскову ў іх барацьбе з крыжакамі819. Аднак Таўцівіл зза здрады свайго баярына Пракопа быў апярэджаны Транятам і забіты ім820. Яго баяры былі захоплены, і, каб выратаваць іх, Полацк павінен быў прыняць да сябе стаўленіка Траняты. Усё гэта азначала, што Полацк прайграў у барацьбе за Літву, што з’явілася для яго пасля страты Ніжняга Падзвіння другім моцным ударам, які пазбавіў яго той вядучай ролі, што ён меў дагэтуль у гісторыі Беларусі.

Нешчаслівы лёс чакаў і Войшалка. Аднак ён добра прадбачыў намер Траняты і ўцёк у Пінск. Але не адзін страх, як гаварыў летапісец821, накіроўвае яго туды, што ўбачым далей. 3 Пінска ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве. Ведаючы, што яна не змірыцца з жамойцкім панаваннем, ён, можна думаць, раздзімаў гэтую варожасць. I чакаць доўга гэтага моманту не прыйшлося. Праз некалькі месяцаў пасля забойства Міндоўга быў забіты і Транята822, што азначала крах справы аб’яднання балцкалітоўскіх земляў і вакол Жамойці. Вось гэтыя падзеі яшчэ раз пераканаўча абвяргаюць сцверджанні пра аб’яднанне балцкалітоўскіх земляў у адзінай Літоўскай дзяржаве, чаму, маўляў, садзейнічала моцная манархічная ўлада Міндоўга. Як бачым, нічога гэтага не было, ні ўлада Міндоўга, ні ўлада Траняты не маглі ўтрымаць ад развалу аб’яднанне балцкалітоўскіх земляў, якое толькі пачалося, але не змагло ажыццявіцца з прычыны непрымірымага антаганізму паміж феадаламі Літвы і Жамойці. Патрэбна была сіла, якая б змагла пераадолець гэтую варожасць. I такая сіла прыйшла з Новагародка.

Войшалк, апынуўшыся ў Пінску, прадбачыў зыход барацьбы ў Літве, старанна рыхтаваўся да гэтага моманту. Ведаючы, што яму спатрэбіцца немалая вайсковая сіла, ён прыцягнуў на свой бок пінянаў. Ужо раней выяўляліся вайсковапалітычныя сувязі Новагародка і Пінска. Нездарма ж у 1227 г. новагародцы выступілі на баку Расціслава Пінскага. А цяпер прыйшла чарга Пінска стаць на бок Новагародка. I вось мы бачым, што Войшалк, даведаўшыся пра безначалле ў Літве, што сталася пасля забойства Траняты, беспамылкова вырашыў, што наступіў той найбольш спрыяльны момант, калі трэба рашуча дзейнічаць, каб ажыццявіць галоўную мэту, дзеля чаго ён быў пастаўлены князем у Новагародку — заваяванне Літвы. I ён, ўзяўшы пінянаў, а пасля і новагародцаў, прыйшоў у Літву княжыць, і Літва прыхільна сустрэла свайго «господичича»824. На гэта ж і разлічваў Новагародак, калі браў да сябе князялітвіна. Аднак такое было, відаць, толькі ў «Літве Міндоўга», г. зн. у левабярэжнай Літве. Але калі Войшалк стаў княжыць «ва ўсёй зямлі Літоўскай», то карціна поўнасцю змянілася. Феадалы Літвы ўбачылі, што Войшалк прыйшоў да іх для таго, каб служыць інтарэсам Новагародка, а не ім, і яны пачалі супраціўляцца яму. I таму зразумела, што Войшалк «поча вороги свое избивати, изби их бесчисленое множество, а друзии розбегошося камо кто видя»825. На жаль, паасобныя даследчыкі апускаюць гэтае месца летапісу, як і тое, што Войшалк прыйшоў у Літву з новагародцамі і пінянамі826, і гэтым самым скажаюць сутнасць падзей, звязаных з утварэннем Вялікага княства Літоўскага. Менавіта гэтыя летапісныя сведчанні яскрава паказваюць, што як пры Міндоўгу, так і гіры Войшалку ўтварэнне гэтай дзяржавы пачыналася не з заваявання Літвой Чорнай Русі, а, наадварот, з заваявання Літвы Новагародкам. Толькі ўжо ў адрозненне ад Міндоўга Войшалк у асобе галіцкавалын- скіх князёў меў не ворагаў, а сваіх памочнікаў у далейшым заваяванні балцкалітоўскіх земляў. 3 дапамогай ПІварна і Васілька Войшалк заваёўвае Налынчаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) і Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы), дзе таксама «вороги свои избив»827. Зноўтакі мы не бачым, каб дзенебудзь Міндоўгу ці Войшалку было аказана супраціўленне ў Чорнай Русі, ім супраціўляюцца толькі ў балцкалітоўскіх землях (Літве, Нальшчанах, Дзяволтве), дзе і мела месца бязлітаснае вынішчэнне ворагаў Новагародскай дзяржавы. А гэта ў сваю чаргу яшчэ раз абвяргае сцверджанне, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Як паказваюць прыведзеныя факты, яны былі галоўнымі ўнутранымі ворагамі ўтварэння гэтай дзяржавы.

Нельга пагадзіцца і з тым, што «Войшалк не рабіў замаху на язычніцтва ў Літве»828. Галоўнай мэтай пасля заваявання Літвы Войшалк лічыў яе хрышчэнне. Для таго і быў заснаваны ім Лаўрышаўскі манастыр. Але, відаць, магчымасцяў гэтага апошняга дзеля хрышчэння Літвы было недастаткова. Таму Войшалк у 1265 г. увайшоў у зносіны з пскоўскім князем, які абяцаў яму прыслаць святароў з Пскова, бо яны больш за іншых знаёмыя з мовай і звычаямі Літвы829. Войшалк, вядома, не атрымаў іх, бо ў 1266 г. пскоўскім князем стаў Даўмонт, былы налынчанскі князь, які ўцёк у Пскоў, ратуючыся ад Войшалка. Вось чаму хрышчэнне Літвы ці, магчыма, нейкай часткі яе ў праваслаўе зацягнулася да 1405 г., калі толькі верыць Т. Нарбуту, звесткі якога не заўсёды вызначаюцца праўдзівасцю.