Адам і Ева
Адам і Ева
I
Раніцай
1
Раніца яшчэ.
У сьвятле сваім
сонячнай цяплыні
усюды месца ёсьць.
Бы дрэва
ледзь-ледзь затлелае,
на зямлю абваленая
у самую вясну-вясьняную —
раса парыць
з лугоў,
з далавы шырокай і аблеглай,
з роўнядзі зялёнай і квяцістай.
Дрэвы,
быццам далавы і роўнадзяў суччо,
бліжэй да неба ўздымаюцца.
Птушыня лёты вецьцямі,
бы дрэваў тых,
неспадзеўна ветрам адарваньня,
кагортамі за небасхіл
зьнікаюць.
Сьпеў іхны падае
плажміста да зямлі,
ў званістасьць свае песьні,
у набожнасьць, што не стамілася
аціхаць трывогай, -
красатосьць ня згубіцца
прад уявай
усячутнае прыроды.
Узгорак гліністы, сукравічны,
у сухацьветах рэдкіх,
адхоніста спусьціўся прад садам райскім,
расой дыміць таксама.
У садзе пладзінёй убранае лісьцё
вохкасьцяй срабрыцца, бадай што змрочнай.
Шарахнявыя камні
й пачарнелыя,
бы рукі нейкія анямелыя,
трымаюць іх,
і нават сьпеляць пад сонцам ранішнім.
Усё навокал — польза ёсьць, -
жасьліва, дый падступна:
сіла сьпялістасьці сядзёрастая,
(не аціхлая нат уночы)
жыцьцёвыя трымценьні падзірала.
2
Прыходзіў час — разваліны пакуль!..
Вецер пачынаў разьдмухваць
рухлівасьць дрэў,
і красак адцьвіцелых у сваёй парыь
у блізіне сухмарак гурміста птушкі лёталіь
шархлівым кругам ля камлёў лісьцё
лажыласяь
пладзіня пасьпелая, калярыстая
з галін ападвала ў гушчыню травы
ды на шыпулі кустоў прыземістых.
Прасторы ранішнія ня былі званістыя,
рэха ня несла далёка адгалоскаў.
Шамцела. Раслінам не перапалох
ад ветру скратнага,
бы мушлі высапаныя із прыгоршняў.
Адам
Ня ведаю, як будзе доўга
маё жыцьцё цягнуцца ў маім целе.
Ужо тыдзень (дні лічыць я навучыўся),
хаджу да мора слухаць хвалі,
і для яды зьбіраць
на бераг вымытыя мушлі.
На камень сеўшы адпачыць,
цяпер ня чую шум анёльскіх крылаў.
Адно мора плюскочыць каля ног,
іх сьцюдзяніць, як зямля карэньне…
хачу я гутарыць із сабой,
слаць вітаньні абы каму за небакрай:
ці Богу, ці нябачнай дзесьці далёкай хвалі.
Хачу ў пуцявіну мора апусьціцца,
каб знайсьці адгукі мае гамонкі…
Па ўзьбярэжжы (ніколі мне ня думалася)
сьцелецца прывольле, што працы просіць.
Дыханьнем глыбокім яго хвалюе неба,
пра якое я маўчаў калісьці…
Душу кранаю думкамі й развагамі,
ад іх, мой Божа, не адступлю напэўна.
Ня быўшы маленцам (ранейшае, здаецца, перажыта),
я ўжо скараюся жыцью й спадзеву іншаму…
Адзінотны — я. Мне помач, Божа, трэба.
Неаднойчы Цябе я патурбую просьбай
з вуснаў грэшных, але набожна шчырых.
Павер:
душа мая ня ўсім убралася,
што пакінуў тут на зямлі вялікай.
У кажнай сьцені дрэва,
побач нат зы мной,
я падслухоўваю ціхату Тваю,
але помач толькі:
— Адам, Адам,
разважай,
хвалюйся.
Схаваўся голас мой у грудзях морскіх…
Заходам сонца (так было калісьці)
ня чую гімнаў Боскіх.
Як і раней, я перад Табой укленчаны,
але мальбе цяперашняй словаў не стае.
Не стане мне райскіх кволасьцяў ды радасьцяў,
каб імі пахваліць Цябе
за дайнасьці штодзённыя.
Я чую гутарку сваю —
яна суродзіч маіх пачуцьцяў няўветных.
І думкі яны, як-бы кручаліны,
схаваныя ў заросьнях.
Але за імі падкрадлівы іду
ступаньнем першым першага чалавека.
Калі толькі гутаркай ды думкамі адолею
я асягнуць і час і быцьцё зямное,
ракой прыплыўнай буду поўніць мора
жыцьця вускрослага із цудамі патаёмнымі,
не векавіста бязьіменнымі…
(зноў пачынае зьбіраць мушлі)
Ева (у воддалі, каля пачоры)
Шкада цябе Адам і, радая,
тваё імё я ведаю…
Ты высішся над морам,
здаецца мне, і хмарай і скалаю,
твой пот ад працы сьцячэ у мора кроплямі
расінаў ці дажджу…
Адам, Адам! — вось зарас я паклічу.
Мой голас паляціць між небам ды зямлёй.
І вушы
ягоныя і мае
пачуюць рэха нябывалых скрыкаў…
Ён упяршыню адыходзіць ад мяне.
Ніколі ён ня клікаў: — Ева! Ева!
Ніколі ня шукала я, называючы яго:
Адам! Адам — дзе ты?
Ён быў раней заўсёды побач.
Як ён уважліва перабірае мушлі,
абмывае іх ад твані й пяшчынаў.
Мілей, чым хвалі мора
на галаве яго валосьсе
кудлочыць вецер.
Ён цяпер увесь у працы,
ён увесь у схове недадумнасьцяў,
на ляжаньне райскае забыўся…
Адам (заўважыўшы Еву, голасна да яе)
Хадзе сюды!
Ева (ідзе да Адама, голасна таксама)
Сваю працу
я скончыла даўно.
(Адам кідае прыгаршню мушляў у мора,
ідзе на сустрач)
Ева (абнімаючы яго)
За табою зводдалькі назірала я…
Хачу цябе, як сонца асьвяціць.
Мой кажны дадатак да цябе —
пешча Боская,
што часіну кажную надуманы уцячы
з маіх рук
гэтак, гэтак чуткіх…
Адам
Ева, ты, як дрэва тонкае
пад подзьмухам ветраным…
Ева
Адам… ты карэньне дрэва гэтага.
…чую, чую усім сэрцам
растуць яны у целе маім.
Адам
Нашым пешчам тыдзень ужо мінуў,
але тым сорамам,
і страхам
цьвялюся я…
Ева
Бог сказаў нам свой прысуд,
і нам засталося маўчаць прад Ім заўсёды.
Хвалі за міласьць: да самай сьмерці,
на зямлі пакінуў Адама і Еву.
Адам
Ева-а!
Сваволіш ты ад радасьці невядомай!..
Ты большыш, большыш грэх!…
Ева, можа сяньня ці мо заўтра,
адчую я, што ня знаў ніколі,
ідучы бяз мальбы, ці раніцай, ці ночай,
між зьвяроў цяпер хіжацкіх,
між шчабятаньняў шматпеўным птушак
што гнёзды віць пачалі ў скоймах скал,
у затулах недаступных.
Ева (прыхінаецца да Адамавых ног)
Адам, твая нага крывавіць!..
Адам
Аб скалу… мо мушляй абадраў.
Мы-ж кроў ня начылі ніколі.
Ева
…болесьць пешчай утулю.
Адам
Ты пагарджаць
мне даеш параду.
Ева
Не дакучай развагамі!
Хадзем вячэраць.
Адам (ідзе да пячоры)
Я-ж мушлі пакінуў на узьбярэжжы.
Ева
Яны у волі нашай
нікуды ня дзенуцца…
і навошта рупіцца пра яду —
яе на колькі дзён нам стане?
Адам
Бог ня вучыў яду ашчадзіць.
Ева
Усё цяпер у меру будзе.
Адам (спыняецца)
Усё было калісьць у меру,
а не цяпер.
(больш уважліва у бок мора)
Паслухай мора грокат,
здаецца мне часінай ён
калі ты голасам і постацяй абжявілася.
Ева
Адам, Адам!
Застаўся сьветкам Бога ты…
(падумаўшы)
О, як мала ў душы тваёй
таго, што хоча чуць цябе.
Спадзеўся скрыкаў тваіх памочнікаў,
анёлам для іх будзь,
як некалісьці, сам ты быў
дзіцянё анёлаў Боскіх.
Адам
Хто ты, Ева?
Ева
Назаві мяне сужэнкай,
што у болесьці
тваіх дзяцей народзіць.
Адам:
Ева, Ева!
Люблю цябе!
Колькі дзён ужо і ночаў
я прасіў у Бога, (а Ён бязмоўны),
вярнуць цябе у цемрадзь касьцей маіх,
але на зьдзек, а можа на вяшчунства,
мне краска кожная, і хваля мора бяспрычынная,
уторыста казала:
— Адам, Адам,
Еву беражы,
больш табе няма
каго любіць і цешыць на зямлі.
Ева
Я — родная табе…
Адам
… як кроў на назе уняць?
Ева
Адам,
не данімай крывёй мяне…
(пяшчотна хінецца яго)
Цалункам уніму я кроў тваю.
Зноў прыхлынае яна да цягліц тваіх
і сэрца скалане
адным-адзіным
тым
завошта Бог нас пакараў
ні сяньня, ні ўчора,
а бадай даўно, даўно калісьці.
Адам
Ева,
я між табой і Богам.
Праўдзівы Ён, і ты праўдзівая…
Ева (не дае гаварыць)
Хадзем вячэраць…
Быць мне страшна безь цябе.
Мне надзіцца, усё здаецца:
збыла я век у дурной хацьбе.
За кустамі хмелю і павіваў
вячорнага неба ціхне ціхата.
Я перад табой… і складкі майго цела
нямотнасьцяй далін не ацішэлі…
Адам
Ева, я сьцерагу цябе…
Якая сяньня парната.
Ева
Ты-ж каля мора дзень прабыў.
Адам
Але. Але.
У плёскасьце хвалі кажнай
я цуднасьць будучую жыцьця
адгадваў.
Ева
…і там анёлаў больш ня бачыў?
Адам
Не.
Ева
Гэта, мабыць, усё сталася,
і больш звароту нам няма:
ляжаць на скалах і глядзець на неба,
слухаць шорах анёльскіх крылаў
і называць жыцьцё у харасьцьве дарлівым:
рай Боскі, рай Боскі
нам дваім…
Адам
апамятайся, Ева!
Ева
Адам, шкадую я цябе…
Хадзем вячэраць.
Адам (пакуль ідуць да пячоры)
У поцы працы
я красатосьць мінулую вярну.
Ева
Не бярзьдзі, Адам! -
Памочнікаў я нараджу табе.
II
Ноч
Забруніў ручай чутней
у воддальку пячоры.
Ніжэй заслалася смуга туманная.
Шум аціх тырсы й дрэваў.
Зоры рэдка,
(бы шляхі да неба не забудзь),
заірдзеліся
па куткох нябёсных.
Шамаценьні крылаў ночных птушак
старэйшымі здавалася
за шорахі анёльскія.
Адзінотным кажная
у ночнай цемрадзі —
адзінотна кажная
свайму верыць вобразу!
Адно нядаўна, душа абжяўленая
у каменнай немані,
жыцьцём і сьмерцяй
мучыць…
Зьвяры дзесь іншыя
знайшлі мярлогі.
Страхотна падступіцца ім
да мясьцін Адамавых.
Ён чалавек,
і іхнае жыцьцё,
на волю рук яго
аддадзена.
Адам іх бачыў на схоне гор
і роўнядзяй далінаў —
род розны, ад роду іншага
ўцякаў, хаваўся.
Толькі цыркуны ня кінулі Адаму, Еву
турчэлі у заміне безьненавісным.
І гадзюкі, (бы ветру больш ня будзе),
шасьцелі ў траве, сіпелі.
Ева
Адам,
спаць кладзіся.
Зноў я краскі высушыла
на пасьцелю нашу.
Адам
Спаць я не хачу.
Баюся сноў уторных:
боль яны прыносяць мне.
Мінулай ночы сьніўся сон:
я зноў адзін
у рай вярнуўся
і скарбы усялякія,
ніколі мной нябачаныя,
спакволілі нямотнасьцяй шмат вачэй.
Я намагаўся іх крануць рукамі,
але рукі як суччо таўстое,
нават крыху ад плеч не зварухнуліся.
Сьцежкі нявузкія а простыя і шырокія
слаліся прад мной і ў гушчарох губляліся.
Сьцены навакол з камянёў дрэвамі аброслыя
высока уздымаліся.
Бы на скалу прыморскую,
на іх вышэзнасьць
спрабаў я узысьці,
але постаць мая ўся
адтуль
сыпалася пясочанамі
і замірала, маўляў насёны прад усходжаньнем.
Ева (лажыцца на зрыхтаваную пасьцель)
У рай мы больш ня вернемся.
Ня жалься Богу,
а кажы, удзяч мальбой хвалебнай:
усёдна я Тваім жыцьцём жыву,
у вобразе, Табой ствароным.
(рыньвіста ўстае з пасьцелі)
…Божа,
Божа Валадарны, імям гэткім назваўся нам.
Ева грэху іншага
Адаму не дабавіць!
(падыходзіць да Адама, ён усё сядзіць
каля уваходу да пячоры)
Не пагарджай, не праклінай мяне!
Адам (устае, абдымае Еву)
Ад гэтае начы
ніколі,
ніколі, Ева!
Ты-ж мая сужэнка!
Ева (хоча весьці Адама да пячоры)
Кладзіся спаць, Адам.
Назаўтра нам
шмат працы ёсьць зрабіць.
Мне хочацца зь пячоры перасяліцца
ў будоўлю,
рукамі нашымі збудаваную.
Нам цесна ў пячоры.
(ускідвае валасы на Адамавы плечы,
цалуе яго)
Ты мне мілей
у поцемку затульным валасоў маіх.
Пяшчоць мяне, Адам,
пяшчоць.
—------------
Адам лагодна адхінуў ад сябе Еву.
Адыйшоўся ад пячоры. Яна таксама,
трымаючы рукой даўгія валасы свае,
крокаў некалькі пайшла за ім.
Спынілася. Моўкла. Усё адгадвала,
дзеля чаго ён паводзіць гэтак.
Ручай бруніў то ціхна, то зычна,
і гадзюка (Ева ўпершыню даведалася),
ледзь ня ўкусіла яе за нагу.
Адам пайшоў да хмызьнякоў і трысьнягу.
І стуль вярнуўся з ахапкам густога вецьця.
Ева хацела памагчы паднесьці.
Але ён наўмысна,
і неяк, бадай, жорстка,
нічога ня кажучы,
абыйшоў яе паўзбоч.
У шызьне ночы яна ўбачыла:
вусны Адамавы незразумела
самі з сабой гавораць.
Ева радавалася. Маўклівела, як вочы.
Адам вярнуўся зноў, дзе жыве ізь ёй.
Кінуў хмызьняк каля самае пячоры,
і пачаў ля ўваходу растаўляць яго.
— Уваходзь! Чакай мяне.
Ева увайшла да пячоры. Ізноў адчула:
сюды яна прыйшла і засталася жонкай.
Прысела на пасьцелі. Вадрылі пахна высушаныя краскі.
Ня слухала шасьценьня вецьцяў.
Прыгладзіла валасы далонямі
ды вальней на плечы распусьціла іх.
У маленькім празорцы, што яшчэ застаўся ува ўходзе,
бачала яна: Адам шчыльней, шчыльней яго захутвае.
Ня сьцерпела:
— Адам, навошта гэтак робіш?
Цыркуны цьвірчэлі. І ручай упобач
у цямрыні пячорнай вадрыста-духатлівай,
здаецца, плыў праз саму пячору.
Летні месяц даўно зайшоў.
Адам ня спаў, і ня спала Ева,
яна пяшчотна яго грудзі гладзіла.
— Ева! — адклікнуўся ён.
Першым, упершыню, адхіную яе жарсьліва.
І да вуснаў ейных шаптаць пачаў
пра жыцьцё вечная і суладная.
—-------------
Назаўтрае яна сьмяялася і весялілася,
аглядзела рану невялікую на назе Адамавай.
І папрасіла на яе глядзець:
— Адам, я танцаваць перад табой хачу
усе рухі сораму грэшнага й нягрэшнага…
Гэтак было вясёла ў сэрцы ейным,
гэтак было радасна і Адаму.
І ён падумаў: жывот Евін,
яшчэ неякую таёмнасьць не абяцае.
— Адам, як люба да тваіх каленаў цёплых
прытуліцца.
Стамілася ад танцу я… А ты-ы! Зноў сядзіш
і думаеш.
Уверся: ад мінулай ночы, у табе жыву ўся…
Адам, зноў не захінай пячору
ад сьвятла месячнага і зор,
калі толькі яны цьвеляць цябе,
схініся нада мной
у змрок гульлівы майго аблічча…
Адам, вускрошніш ты
із майго цела.
Адам
Ах, не! Шчыльней захутаю
у пячоры шчылінку кажную.
Зайдросны я. Я адно жадаю
цябе упобач бачыць.
Хай кажны сьцеражэ
жыцьцё сваё…
— Табе ў муках нараджаць дзяцей, -
і ты і я пачулі з неба.
Таму ня грэх (зьвяры нас не ўцемяць),
на зямлі цяпер усё жыве
ня жыцьцём сваім, а з волі Боскае,
з Ягонага прысуду…
Увечар кажны, з работы ідучы,
буду ведаць:
усе сьцяжынкі да нашае пячоры.
Тут нашыя здабыткі й гутаркі, й пешчы
тут жывуць…
Сонца вячорнае прасёліны між дрэў
і скал асьвеціць.
Як зоры неба, яно
шырынь раздольля ад пячоры да скраёў зямлі
азначыць…
Пясьцямі вырваць спад сподаў скал жадаю
мацнейшыя каменьне,
каб толькі ім
загарадзіць усе ступкі й дімкі,
поўныя тварлівасьці маіх рук
чалавечых…
Ева (перапыняе гутарку)
Найперш кранай таёмнасьці майго цела.
У ім таіцца існасьць тваіх сыноў.
У цяжкай працы яны табе памогуць…
Ада-а-м,
у змрочнасьці пячоры маіх вачэй ня бачыш,
у іх ярчэюць цуды тваіх спадзеў.
Адам
Зусім я маю мала іх.
Ева (адхіняе з уваходу ў пячору вецьце)
Хачу свабоды нейкай я.
Вось тады
маё сумленьне будзе
чыстае найчыстым ад грэху нашага.
Адам
Ты новы грэх дзеля мяне таіш.
Застанься лепш надоўга ізь мінулым,
ужо праклятым Богам, але што шмат
прынёс мне мрояў і развагаў.
Нас Бог пакінуў,
змоўкнуў каля нас,
усьцярогшы Адама, Еву,
бы памяць,
бы сьветкаў на зямлі, засаджанай морам
і дрэвамі бязьліку.
Ева (рупней адкідвае вецьці ад уваходу ў пячору)
Адам, у мроях я тваіх.
У цьмянасьці начы, а не пячоры
мае трывогі пра цябе.
Анёл (зьлятае да Адамаь Ева ня бача яго)
Адам, слухай і сьцеражы Еву
(зьнікае)
III
Палудзень
— Еву сьцеражы, і памагай…
— Еву слухай, і пагарджайся, -
сьпяваць, як птушкі, Адам паспрабаваў,
але пад сонцам цяплістым
падможна
першы сьпеў ягоны
не да сэрца прыйшоўся.
Адаму усё цьвярдзілася:
— Бог, паглядзі, наведай грэшнага…
І ледзь у бок ад хваляў мора
ськідваў мушлі, спажывы поўныя.
Але поўная дзіў была
працы ўцеха,
квальнейшая, чым цела Евіна,
квальнейшая, чым ахалода вячорная.
Скала абвальваецца падмытая абыяк, -
хвалі мора нехта шпурляць ахвочы
да берагу апорыстага,
у прытулак,
што складна скрэплены
прыплывам ацьвярдзелым заставацца.
Шмат пячораў — прытайнасьць ночаў —
губляюцца разьдзельна паміж хмызьнякоў.
Усьцяж каменьне уселяк шарэюць,
затулы упрыгожваць на зямлі,
і, быццам, наўмысна, сьцерагуць
усё, што некалісьці знарочна моўкла.
Ад іхнай вохкасьці, блядая Ева,
Ева, жонка першая на зямлі,
выйшла позна на спатканьня дня.
Уся бязвінная у вобліку жаночым,
яна была, бадай, даліна тая,
што увясну ніколі не адцвітае.
Ева
Як я люблю Адама на ўзьбярэжжы.
Але чаго да мора
ён гэтак прызвычаіўся?
Усюды роздаль, бы хваль разгоннасьць,
поўная працы, спажывы і жыцьця…
— «Хачу я з морам жыць, толькі з морам» —
Адам мне любіць гэтае казаць.
Няўжо ты мой, спадар, ахоўнік,
не жадаеш быць, чаго шукаў
у Бога, і можа ува мне?
Я — нішто. І я — ягоная ахвота.
Чаму уладнікам над сабой не станеш?
Розумам сьхіні страх жыцьця свайго,
І ўсё самім сабой прыбудзе.
(узіраецца на небакрайь на ім цёмная
навальнасьць хмараўь кліча)
Адам,
зірні на неба!
Адам (падыйшоўшы)
Неба гэткае я сьніў у снох…
Ты чуеш грымоты?
Мы гэта назавём Пярун,
а дождж з грымотамі прыклічам навальніцай…
У пячору найлепш схавацца.
Ева
Не барзьдзі туды.
Хачу я сілай Боскай
налюбавацца…
У пячоры цесна.
Адам
Ева, Ева!
Ты, як ліст апалы,
у прасторы круціцца хочыш…
Ева
Навошта гэткае казаць?
У табе ўсё пярэчаньні й мроі.
Даверся мне: ад любасьці да цябе
і да жыцьця
прыстанак наш — пячора,
здаецца, вельмі цесны.
Адам
Ева, што ты хочаш?
Ева
Хачу пячору нашую пакінуць,
у новую перасяліцца.
І новую, новую збудуе
Адам і Ева
сваімі рукамі.
Хачу бліжэй да сонца і аораў жыць,
вогнішчы паліць уночы цёмныя,
і ведаць, што прытулак іншы,
хоць крыху бліжэй да неба,
хоць крыху вышэй ад крыніцаў,
і творнасьць першая: твая, мая,
будзе радасьць наша…
Адам
Хай будзе гэтак.
Ева
Тады хадзем, агледзім месца.
Уздойма вунь, аж там, над морам,
самая вышэйшая, мне здаецца.
(бярэ Адама за рукуь адыйшоўшы ня вельмі
далёка ад пячоры, іх напаткаў дождж)
Адам
Да пячоры вернемся.
Мне страшна грымоты навальнічныя.
(у гэтую часіну ўпобач зь імі дрэва
бже Пярунь дрэва палымніць)
Адам (распачліва)
Ева, я асьлеплены!..
Ева
Ідзі, ідзі за мной!
Адам
Мне месца ў пячоры стане!
Ева
Адам,
дай руку,
ідзі за Евай!
Жывату майму там цесна.
Жывот — пячора тваім сынам ненароджаным.
Дай ім прастор, прастор, прастор!
Па іх племям,
пакаленьнямі
лічбой вялікай разыйсьціся!
Адам
Ева, вядзі мяне —
мне страшна, страшна!
(дрэва палымніць, бы запаленая вогнішчаь
мацнее і дождж)
Ева
Я вяду цябе!
Яшчэ навокал толькі сяньня,
а не заўтра…
Адам,
Ева із табой заўсёды!