Урачыстасьць у садзе (драматычны???)

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Урачыстасьць у садзе

(драматычны???)

Дзея 1-я

Самук і Яніна

Самук: (пазірае на ручны гадзіньнік) Ужо час быць ёй тут. Яна прасіла пабачыцца з Уладзімерам а гэтай гадзіне. (падыходзіць да вакна, за якім сонечны дзень) Яніна, усё што ты гаварыла мне… (адыходзіць ад вакна) згаждаюся, бо кажаш праўду, самую сапраўдную праўду… Маё жыцьцё ідзе торнай дарогай. Нават і гэтая цялесная прыць мусіць здабывацца зярпеньнем, злосьцяй і блізу крывёй…

Яніна: (урыўна) Хадзем ад гэтуль, забудземся на яе. (цалуе Самука) Калісьці там, камандуючы намі, ты прывучаў нас не праймацца сілай ворагавай, і перамога пойдзе тады, калі не ад вырашэньня, дык можа ад наканаваньня. (шчыльней да яго, ня моцным гутарам) У ўсётакі ты не разумеш мяне. Мне фармальнасьці шлюбныя не патрэбныя. Нам абаім не па васемнаццаць гадоў, мы аджылі юнацкую нясмеласьць каханьня. Або-ж ведаем у нашых сэрцах чагосьці іншага, чымсьці жарсьці маладосьці. Мы абое хочым быць даражонымі сябрамі жыцьця, каб памятаць, пакуль жывем, што мы жылі й перажылі ўсё добрае і благое ў жыцьці…

Самук: (міла усьміхнуўсяь таксама ня моцным гутарам) Ах, ты скаберніца! Хоча, каб родзічы на магіле ейнай сьвечкі палілі, і каб суседзі патухаць не давалі!

Яніна: Мы свае самі паставім. Жыцьцё сваім! (ашчапіўшы Самука) Даражоны мой, мы людзі, ня дай Бог, гэтага слова: прызвычаіліся самі сабе напамінаць, што людзьмі ёсьціка. (адступіўшыся) Я жанчына ня горшая за яе, таксама чагосьці ад жыцьця дамагалася й дамаглася. Калі была вучаніцай яшчэ, мне заўсёды думалася: я зусім старая. А вось цяпер, калі сорак пяць заўтра стане, я не ўяўляю сябе старой, а — маладой вучаніцай, з ахапкам кніжак пад рукой вяртаюся з школы. (падумаўшы) Даражоны мой! Я кахаю цябе! Ты можаш мець ад мяне ўсё, што мужчына жадае…

Самук: (бадай бязуважліва да ейнай гутаркі)… не бачыўся зь ёй блізу ад часу сканчэньня вайны… ты кажыш, што яна папаўнела, зрабілася на выгляд паважнай, і нават ці не далікатнай. (махнуўшы рукой) Даруй, Яніна, я зноў уторвую ня мужчынскія словы.

Яніна: (пошчукна яму па шчацэ) Я шмат памагла табе… бяз мяне, пэўна памятаеш, не ведаў, як радыё-тэлеграмы слаць…

Самук: Яна, ты хочаш злаваць мяне, ці дапамагчы перажыць маё роднае?

Яніна: (сядае да крэсла) Самук, набярыся харобрасьці, цярпеньня, і тады перажывеш гэтую неспадзеўную турботу.

Самук: Я чуў парады твае, але яны… яны шмат не парадзяць мне… (нарсьціва) Я-ж выгадаваў яго! Я турботай пра яго, выказаў, што ёсьць я й што жыве ён.

Яніна: Ці-ж я адбіраю яго ад цябе? Не! Я толькі напамінаю: ужо пара ацурацца яе, забыцца пра жанчыну, якая жадае ведаць цябе… Ах, не, гэта твая справа! (пярэрва) Я з аднае вёскі з табой. Ты памятаеш: на Купальне ў мае валасы камок дзядоў укруціў? Вось ад тае Купальскае начы я й пакахала цябе. І цяпер, хоць памяць — вялікая хлусьня для радасьці, помню: ты ахамянуўся сваёй дурнасьцяй, пачаў памагаць выбіраць з маіх валасоў дзяды. Рукі твае краналіся маёй галавы, і часам аблічча… мне люба было. Успамінаю цябе чароўным і мілым па сяняшні дзень…

Самук: Яніна, не ўпершыню слухаю твае ўспаміны. (паказвае на сьцяну) Але там, за сьцяной, даражоная. (падыходзіць да сьцяны, прыкладае вуха) Ня чуваць. Хадзем у сад.

Яніна: Хадзем… Хто перашкаджае табе: я, ці яна?

Самук: Хадзем ад гэтуль. (але не выходзіць) У садзе ёсьць схоўныя месцы, каб у вакно сынавага пакою падглядзець… Магу на клён узьлезці, з густых галінаў назіраць… Ах, мой Уладзімер! Як добра, што з гэтым імём жывеш!.. Яніна, неўжо ён не падобны на мяне?.. Не адказвай. Адны і тые падозраньні… Хадзем адгэтуль… Не-е!

Яніна: А я думаю. Лепш выйдзем у сад. І не хавайся на клёне, ці за клёнам, а-а… за мной. (выходзіць першая, за ёю — Самук)

Дзея 2-я

Сад. У воддалі, зьлева відаць возера і лес. Летні час. папаўдні.

Самук: (сядае каля сталаь на стале шашачная дошка і бязладна рас???нае даміно) Я тут нарадзіўся, я тут падрастаў. Там, на паўдзёвым скраю саду, калісьці стаялі пчаліныя карані. Рой выйдзе — дзед і бацька працу маюць: бегаюць, дымяць каля рою, прыкладваюць вохкую гліну да уджаліных месцаў. Часта пчолы і мяне кусалі… (пярэрва) Ах, шмат што ёсьць успамінаць! Ледзь-ледзь, чалавек пачынае старэць, успаміны зь мінулага, хаця-не-хаця, бы ураджай пасьпелы, убірай.

Яніна: (сядае насупраць на калодцы) А мне мінулае толькі будучым ясьвіцца.

Самук: Як каму — цяжка сказаць. Мінулае жыцьцё заўсёды добрае, хоць і суровае было, але будучыня таксама будзе мінулым. Шмат скратнага, падкупнага ў думках і наўмерах было ў тых, хто жыў раней за нас.

Яніна: Ты хочаш сказаць, што і старасьцьп і маладосьць у адным кругу месьцяцца?

Самук: Не падпраўляй мяне. Я толькі звычайна загаварыў пра мінулае. (мутна) Мы і яны, што памерлі, адны і тыя вярбоўшчыкі жыцьця. Вярбуем, вярбуем, а яно ведае вартасьць сваю: адверніцца ад цябе, і бывай — каціся ўніз. Прырода, або чалавек, усяго толькі творчая разбуральнасьць, быццам праз магчымасьцяў. (нахіліўшыся да Яніны) Табе-ж пра гэтаа не гаварыць: ты інжынер, а я ў чынах салдат былы.

Яніна: Навошта крыўдзіш сябе? Вось гэты інжынер таксама любіць мінулае… Не, агаваруся! Мне прыемней сказаць: я люблю сваю вёску, і шчасьлівая, вельмі шчасьлівая, бо маю працу ў мястэчку. Тры кілёмэтры, раніцай прайсьціся да працы — любасьць, вялікая любасьць. (устаеь ніякавата скучвае валасы на патыліцы) І пра што толькі не падумаю, ідучы той самай дарогай. Часта ніякавата ў душы робіцца, калі на ўзбоччы пазнаеш сьляды сваіх чаравікаў. Усё цела навокмець, кастру баватай вопраткай робіцца. (усьміхаеццаь прахаджвае паміж калодкі й Самука)

Самук: За маім жыцьцём наглядалі іншыя людзі, таму ня ведаў, як пабудаваць яго. Я кажу — пабудаваць, хоць бы крохкай дадумнасьцяй. Жыцьцё ад Бога, значыць, не валодаеш ім, жыцьцё не ад Бога, тое самая, бы… бы… нейкае абяцаньне. Быццам раб, якому можна сьмела сказаць: ты — раб!

Яніна: Людзі баяцца людзей, толькі часам — Бога.

Самук: (адхінуўся на сярэдзіну крэсла) Ты заўсёды собіш мяне на разважаньні… (глядзіць ёй у вочы, яна стаіць перад ім) Не шакдуй і не замінай іншым — прашу… Няўжо штосьці благое можа стацца із сынам?

Яніна: Даражоны мой, навошта даваў згоду пабачыць сына якраз у першы тыдзень вакацыяў? Што, не магла ўбачыць яго ў часе вучэньня ў Менску? Магла.

Самук: Я цяпер ня хітры, але сумненны і справядлівы да свайго мінулага.

Яніна: (сьціпла, у вялікай пашане) Ты чалавек вялікай душы. (кладзе рукі на Самуковы плечы)…яна прыехала ўвечары, і спынілася ў мяне пераначаваць. З ейных гутарак я адразу зразумела: хоча зманіць сына, каб ён пакінуў цябе і паехаў жыць да яе і вотчама. Я адважылася сказаць ёй: позна адумалася, ён вырас не пад тваёй апекай.

Самук: І пад тваёй апекай.

Яніна: Мой учынак вельмі сьціплы… Але вось далей пра яе. Праз паўгода, сказала — сын будзе трымаць дзяржаўныя экзамены на праўніка… Свой клопат — свой

хлеб…

Самук: Чаму не прыдушыла яе?

Яніна: (ляпаючы па ягоным плячы) Не партызанскія часы, каб прыдушваць.

Самук: Праўда, Яніна! Праўда! Даруй маю дурноту. (гладзіць галена) Ад праўды атпутаванае галена пачало жыць.

Яніна: Не хвалюйся. Пачакай.

Самук: (з позіркам увыш) Мой Уладзімер! Я прыладжваў цябе да будачага жыцьця.

Яніна: (пераканальна) здаецца, цэлае жыцьцё жыву з табой. Забудзь на яе!

Самук: …ты толькі сястра мне, як сястра… і тымчасам я адзін-адзіноты.

Яніна: А сын?

Самук: Яніна, не ўспамінай яго — балагад прыхамаць. Ды-д, можа, усё будзе добра. (перамагаючы ранейшы і наўсьпелы настрой) Я хачу плакаць, гэтак плакаць, калі ўбачыў сваіх бацькоў і родзічаў расстраляных, скавэржаных кулямі. Яны перш паслалі мяне змагацца з фашыстамі…

Яніна: Ты зьдзейсьніў! Мо не адзін нямец памятае тваё спараўднае: зуб за зуб, вока за вока.

Самук: Божа мой, якое жахлівае жыцьцё! Мая векавітасьць нікому не належыць. Я кінуты жыцьцём пажыць і адысьці…

Яніна: Навошта квяліць сябе мінулым? (нэрвова сьціская валасы над патыліцай)

Самук: (устае з крэслаь бязуважна пазірае на Яніну) Але жыцьцё, якім жыву яшчэ, упрыгожыць не ўмею, нават словамі прыгожыць яго ня ўмею. Я толькі магу паказаць маё існаваньня сваёй працай і змаганьнем за ўсё, што мне падабаецца.

Яніна: (цалуе яго) Ты паэтам зрабіўся. Сапраўдным паэтам! (цалуе зноў)

Самук: (пераменьліва) А падумаць: дзеля чаго я твару трагэдыі? Пасьля вайны жыву ў супакоі. Сын дарослы. Ён можа абараніць сябе. Чаго кідаюся у нейкую прорву — яна-ж уяўленая мной без патрэбы?

Яніна: Я увесь час радуюся тваёй дасяжнасьцей — даўцемны ты! (радасна) Пройдземся па садзе. (перэрваь азіраеццаь рып весьніцаў)

Самук: (таксама азіраецца) Я забыўся сказаць: журналіст раённай газэты прыйдзе.

Яніна: (пахопна) З гадавінай, мой даражоны! (азіраецца на ўваход да сялібы)

Самук: (урыўна) Не ўспамінай, Яня! (прыгнібліва, з самавітай пагардай да сябеь адкосна рукой) На зямлю, недарэку! Багнэтам у горла — пашкадуй кулю… (хмурна да Яніны) Ужо пятнаццаць гадоў з таго часу мінула, а яно ня мінуе мяне… (указна рукой да весьніцаў) Кажны год тая самая песьня: герой — Самук… Самук — герой…

Яніна: Словы гэтыя, як песьня, адвечнымі будуць.

Самук: (спакойна) Словы? Песьня? Ці адвечная забойства? Хоць крыху асудку свайму мінуламу…

Яніна: Ня крыўдзі мяне… кахай мяне.

Самук: (сьцюдзёна) Навошта рахаваца гэтым: к а х а й?

Яніна: Сяньня я патрабую твайго каханьня яшчэ больш, або-удзячнасьць за яго…

Самук: (прастае да уваходу у сад, зь ім — Яніна) Трэба-ж спаткаць яго. У цябе, Яніна, як у майго сына, ня ўсе гузікі ў кашулі ўшытыя, але умеш шыць адны і тыя пытаньні: а чаму? а чаму?

Яніна: (ёй усёдна) Ты-ж мусіў да журналістаў прызвычаіцца. (спыняецца) Пра мяне, твайго паплечніка, пасьля году вайны забыліся, і ўцеха адна: па-ранейшаму Марусяй змагаркай клічуць…

Самук: (не прыпыняецца, сам сабе) А сынок дзесьці сядзіць у маёй хаце, і слухае ейную гутарку… Ах, які я дурны! Дурням не заўсёды падвода па дарозе. (Яніна барзьдзіць за імь сустракаюць журналіста)

Журналіст: Зайдрошчу!.. Люблю лета, і вось лета, поўнае лета ў вашай сялібе із садам навакол. Я — бабруйскі, з тэй самай рэспублікі, але ваша мясцовасьць падабаецца найлепш: бары, сады, і птушкі???.

Самук: (вітаецца зь ім) Тады здароўся, сынок… Вас можна назваць сынам?

Журналіст: Калі ласка! Мне дваццаць чатыры, а зь іх два гады ў вашым раёне жыву.

Самук: Не жаніўся яшчэ?

Журналіст: Не. (пакуль безуважліва глядзіць на Яніну)

Самук: Жаніся. Тут дзеўкі не бабруйскія, а беларускія.

Журналіст: Дзякую! (шчыра ўсьміхаецца, да Яніны) Я з вамі знаёмы раней: дабрыдзень!

Яніна: (абыякава) Але, але — дабрыдзень! (усе ідуць да стала ў садзе)

Самук: Сядайце, калі ласка! Яніна — на свой пень, а я на крэсла. (да журналіста) А вы на ўслон каля стала, пісаць будзе ляпей. (сядаюць) Пра што будзеце пытацца ў гэтым годзе — напэўна, тое самае?

Журналіст: Магчыма, успомнім, што ўспаміналася.

Самук: Я мешчанін. Пра заўтрашні дзень турбуюся.

Журналіст: Ня трэба быць Салтыкоўскім пячкуром.

Самук: (задзіўлена) Ня вучы, сынок, самі поўныя мудротай і жыцьцём. (устае з крэслаь ходзіць) Вось хутка будзе вечар. У нас, як нідзе, бываюць прыгожыя вечары. (пярэрва) Мой паважаны журналіст, як толькі ўстаў з крэсла, мне падумалася пра адно прыгожае мейсца. (Яніна схватна прычэсвае валасы, і надзіць паглядзецца на уваход да сялібы) Паміж мястэчкам і нашай вёскай ёсьць палявая дарога, яна цягнецца ў лес… я ведаю у які лес… яна ўся ўезджаная і нават, аж да лесу, без калюгаў. Хлапчуком-вучнем мне карцела прайсьціся па ёй. Завельмі ўразьлівая гэта дарога: з аднаго боку — нівы із збажыной, а з другога — палявая лаза густая і амшары аж у лес. У часе вайны я хацеў прайсьціся па ёй, і гукнуць, каб пачуць рэха… Рэха вясной, ды яшчэ раніцай. (Яніна ўстае, складае, роўніць даміно на стале) Але пад маёй камандай жывыя людзі былі. (кароткая пярэрва) І дарога была стратэгічная. (Яніна сядае, зноў прыхоплівае валасы) Тая дарога была наўмысна уезджаная. Я хачу зарасьціць яе калючым цёрнам.

Яніна: Не жартуй, Самук.

Самук: Валей скажы хлопец упобач нас з тытулам журналіста…

Журналіст: Мроі нас хвалююць і клічуць да чагосьці… дарога без калочан!

Самук: (спакмечвае у вакне сынаь вакно расчыненаеь па вайсковаму прывітаў сына, той памахаў яму рукойь у Яніны спакметная радасьць: журналіст азірае ўсіх) Пра мяне зноў знойздзе у мінулых выданьнях, спішыце адтуль тое самае: г е рой, але мроў свае ня зьдзесьніў. Па палявой дарозе уезджанай, ён працішоўся??? можа з цяжкасьцяй. Адна нага не свая, другая — сто разоў прастрэляная. Але хадзіць хачу.

Журналіст: Я напагатове з вамі прайсьціся па тэй дарозе. Жадаеце?

Самук: (цяжка ступае колькі крокаў, сядае ў крэслаь Яніна памгавае) Так, так… (сумбурна) Ня мучайце мяне ўжо вядомым. (Журналіст ледзь зрухнуўся) За ўсё страшнейшая Айчына. Айчына зробіць зь цябе героя, калі толькі ты хацеў быць героям дзеля яе, за ейнае існаваньня. І-і-і, потым паслухмянага мніха дзяржаўнаму закону прымусіць… і, урэшце: самая няшчасная — батраком, тулягам зробяць дзеля касты… Ах, ня будзем гутарыць пра гэта! Свая праўдзівасьць творыць крыўду сабе й іншым.

Журналіст: Шаную вашы выказваньні. Дазвольце распытаць вас, як вы абаранялі подступы да Бярэзінскай пушы?

Самук: (устае, падыходзіць да журналіста) Мне сяньня не да гэтага… Сынок, мы сіла была непарможная… не патрыятычнага хлусьня.??????????????????????????????

(нізу??? прывучальна) Пішы з мінулага выданьня раённай газэты.??? (калі Самук адыходзіць ад яго, Яніна тыцкае пальцамі ў свае каленыь па руху ейных вуснаў відаць: яна кажа журналісту: «Баляць! Пакіньце яго!»

Журналіст: (бярэ партфэльь да Самука) Дзякую вам! Я вельмі рады, што памятаю ваша змаганьня за Айчыну.

Самук: Час памятаць, ужо каторы год адно і тоеж.

Журналіст: (усьміхаеццаь на ягоным абліччы настрой дзеля свайго) Мяне захапляе прыгоство вашых мясьцінаў… Як тут да возера дайсьці, пакупацца?

Яніна: (захопна і міла) Ад сялібы нашай сьцежка аж да ўзьбярэжжа возера, вядзе. (журналіст разьвітваецца, у яго скрытнае спачуваньне Самуку)

Самук: (калі журналіст адышоў) Яшчэ-ж увечары сябры ганараваць прыйдуць. Зноў прамовы, вітаньні. (ледзь ступіўшы ў бок сялібы) Што, яна ня выйшла з дому?

Яніна: Не.

Самук: (усьмешліва) Неўзабаве із саду ў хату пераязжджаю — зіма блізка, а яна там?

Яніна: (падыходзіць да Самука, бярэ яго пад руку) Мой любы, як справедна, калі ты ўсьміхаешся. (пярэрваь абое глядзяць у бок сялібы) Але яна заседзілася…

Дзея 3-я

У садзе. Бражова-азяровы небакрай заходу сонца. Возера ўводдалі, усё ў вячорных колерах нябёсаў. Каля дрэва па-ранейшаму стаіць стол, на якім дошка із шашкамі. Шашкі растаўленыя да гульні, даміно рассыпанае абыякава на сярэдзіне сталаь у вазе — прасконак садовых красак.

Яніна: (у вячорнай сукніь уваходзіць пад руку з Самуком) Я люблю дарогу за садам. Адно выйсьці на гэтую фарогу — пачынаеш дыхаць водарам усяго, што жыздрыецца, жыве навокал нас. (Сядае на калодку, Самук — у крэсла) А пра тое, я і цяпер вельмі часта ўспамінаю. (Бярэ за вачніцы левай рукою і працягвае па ілбе) Прабую ўверыцца, каб усё ткі зразумець, чаму тады я адчувала сябе мізэрным, недалужлівым паўзуном… фуу! Не магу. Дрыжкі бяруць!

Самук: (апусьціўшы галаву, перабірае пальцы) Яня стане ўсьпамінаць. У мяне сяньня ўспамінаў больш чым трэба.

Яніна: Выпадак надарыўся — гадавіна сканчэньня вайны і твайго геройства у тылу немцаў. (Уразьліва) Сам вінаваты: жонцы былой дазволіў наведаць нашыя мясьціны.

Самук: (бязкрыўдна, разьвёўшы рукамі, з кароткім позіркам на сялібу) Цалюткі дзень нічога цікавага ад цябе не пачуў: успаміны ды былая жонка. А вы ўсе быў для мяне. Ад першага каханьня да яе не зракаюся. Памятаецца яно міла і люботна. (Кароткая пярэрва). Здаецца, ці не пачынаю любіць і выбіраць у буднях тое, што адчуваньням і ўражаньням не дастае у маім жыцьці…

Яніна: (сьціпла) Па вашаму, або што, або нічога — раса па дарозе.

Самук: (палымяна) Ёсьць дзель паказваць свае адчуваньні… Я — дзяржаміць, як у аўтамашыные, ці — табе болей зразумела — тамавік… Але грэшнаму лішні грэх не апошняя жменя пад сярппом!.. Чаму-ж не сказала свае пачуцьці перад іншымі: дурань паказвае?

Яніна: Я шкадую цабе. (Жартаўліва) Скажы, калі ажанюся з табой?

Самук: (азіраецца на сялібу) Калі-ж яна разьвітаецца? (Тарас адчыняе весьніцы ў сад) Вунь Тарас ідзе, можа паслаць яго даведацца: ці хочуць есьці яны?

Яніна: (пахопна ўстае) Забылася сказаць табе пра Тарасавы клопаты. Парадзіць яму на іншую службу паступіць — ня будзь памешчыкам.

Самук: Я крыху ведаю. (Тарас бліжэй)

Яніна: (ня гучна) Ён хоча ў заказьнік палясоўшчыкам наняцца.

Тарас: Добрага дня ўсім!

Самук: (падыходзіць да яго) Тарас, ідзі на іншую працу. Я спраўлюся сам. Ты быў добры памочнік мне і ў часе вайны, і пасьля вайны — не забуду цябе.

Тарас: Дзякую, Самук Іванавіч.

Самук: (здіўлена) Ты гэтак не называў мяне: Іванавіч, і майго бацьку таксама, дык і ты ня клікай. Тарас, ты герой! Характарыстыку пра цябе самую лепшую прышлю, чару віна выпжем, убачымся яшчэ, ў нашым сяле адна вуліца толькі ёсьць. Цесная вуліца сталася для дружаў па зброі! Ідзі ў палясоўшчыкі, помні наш абаронца — лес!..

Тарас: Дзякую, вельмі дзякую! (Удзячны позірк на Алену, адыходзіць)

Яніна: (калі Тарас пакінуў іх) Слаўны чалавек ён — заўсёды бяздомны, каля цябе і жыве? Чаму трымаў яго каля сябе? Я-ж заўсёды каля цябе была?

Самук: (бязуважна) Памешчык я, і не герой… Ты заўсёды дзесьці, дзесьці была ўводшыбе ад мяне. (Азіраецца на сялібу) Шкадую, што дазволіў ёй прыехаць… Забыўся пра запросіны ў госьці маіх сяброў. Як добра што яны крыху пазьней завітаюць. (Пахлопна) Яніна, мы-ж не падрыхтавалі прыкуску!

Яніна: Я парупілася — у маім доме прырыхтавала. Побач, недалёка, прынясу. Усе урачыстасьці й здарэньні на маіх вачох.

Самук: Ты заўсёды ўважная і рупная, але Тарас штосьці… штосьці? Ня будзем пра яго. (Нахінуўся да Яніны) Ты ня шмат сказала пра яе, былую.

Яніна: (гледзячы на Самука, бы не здаралася гэтак) Здаровая… заўсьцелаяь трымаецца моды ў адзеньні. (пераменна) Уся тая самая, як ты скажаш: вальс хоць на якім інструманце грай — тым самым вальсам застаецца.

Самук: А дзеці ад другога ёсьць?

Яніна: Кажа, двое нарадзіліся. (Самук ходзіць на ўсьцяжы каля стала) Не радя вельмі, у анкетах пытальных трэба пісаць: нарадзілася у вёсцы Забродак — Менскае вобласьць. Шкадуе, што мужу прыходзілася успамінаць пра яеь нарадзілася у вёсцы… А потым хвалілася: ейны муж належыць да інтылігэтнай касты, і нарадзіўся не дзе-небудзь, а ў старым Пскове.

Самук: (дацемліва) Да новай грамадзянай касты прыстасавалася? (Сядае да стала)

Яніна: Усё гаварыла з пафосам і пагардай. Асабліва: «Я шкадую Уладзімера. (Насьмешліва) Яго трэба выцягнуць зь мясьцін, дзе адны мядзьведзі водзяцца. Ах, як шкадую, што нарадзілася у вёсцы! Жыла сярод балот і камароў.

Самук: (ён чуецца шчасьлівым) Павер, я рады, што яна шчасьлівая.

Яніна: Яе ня звочыце… Хваліліся, якія сукні апранае. Усейны клопат: як кажны месяц па-моднаму апранацца, і больш чутка аддавацца мужу, бо усё робіць яе і яго.

Самук: (урыўна) Як доўга будзе тут?

Яніна: (з вывучальным позіркам) Казала, што ад першае часіны прыезду сюды чуецца непрыемна… Нават магілы бацькоў ёй ня хочацца наведаць, бо надта кранае ейнае сумленьне быць тут, дзе гноем пахне больш, чымсьці возерам і лесам.

Самук: Вось дык, надворже! (З позіркам на Яніну) А ўсё такі кахаю яе!

Яніна: Адно і тое апавяданьне цьвярдзіш! (Падыходзіць да стала, адвольна, далоняй дзеліць даміно, а тады апіраецца рукамі на канты стала) Наўжо я невартая цябе?.. Памятаеш, як ратаваў мяне ад немцаў… Няўжо я ня вартая цябе?.. Навошта ратаў мяне? Маё ратаваньня абыйшлося шэсьць забітых людзей.

Самук: (паважна) Ты была роўная мне!

Яніна: (склаўшы рукі на грудзях) Была роўная з табой. Я неўмела перамагаць, а перамога дасталася мне таксама. (Падыходзіць да Самука) Любы мой, 15 год ужо мінула ад часу вайны, а ты яшчэ студэнт перад усім мінулым. (Крыху цішэй) Валей быць расстралянай немцаміь чымсьці канчацца самагубствам дзеля Айчыны.

Самук: (абыякава, але задумліва) Айчына для мяне — вечнае пакаленьне. Геніяльныя палкаводцы крывавыя апраметнасьці не памятаюць, самагубствам не канчаюць.

Яніна: Усякія ахварнасьці й уражаньні ад меры адчуваньня.

Самук: (цвяліста) Мне цяжка адчуваць свае адчуваньні… Чаму ўсё здарылася сянішнім днём? Чаму? Адчуваньні ніякіх дзеяў ня прыносяць. Адчуваньні — шыш, сапраўдны шыш! Плачуць ад іх або захапляюцца, вось, прынамсі: Які прыгожы сёньня сонцазаход.

Яніна: (стаіць перад ім) Даражоны, не памятае сваіх слоў, а яны цікавыя, як маё жыцьцё з табой. (Лагодна ўсьмешна) Калісьці ты сказаў: адчуваньні, і ўражаньні, і парываньні, выкліканыя выпадкам, патрабуюць заканчэньня ў розуме і патрэбе.

Самук: (адступае за-стала) І гэта таксама — шыш! (Зь дзеціным азартам) Я сказаў тады: Бог таксама ёсьць, ёсьць калі нараджаецца і памірае. Жыве і — значыць, ёсьць людзі. Бог — людзі!

Яніна: (перамена настрою) Ты іншае казаў. (Пакручвае галавой) Ажаніцца зы мной. (Самук пазірае на сялібу, азіраецца і Яніна. Былая жонка выйшла з дому і накіравалася навонкі сялібы. Сын таксама выйшаў, ідзе да іх)

Самук: Тысячу раз цалую цябе, Уладзімер. Яня, я ненавіджу пакуты.

Яніна: Я каля пчалярні выйду, выхады ведаю.

Самук: (калі Яніна адыходзіць) Дзякую! Я пярэвартнем для цябе ня буду! (Самук чакае сынаь сам сабе) Усё клянецца мяне… Я змагаюся супроць пакутаў? калі чалавек у чэсьці да сваіх покутаў — ёй нішто.

Дзея 4-я

У тым самым мейсцы, як 3-й дзеі. Сонечнае сяйво больш вячорнае. Даўгія сьцені ў садзе. Самук і сын стаяць побач стала.

Самук: Сяньня ўжо да шашак — позна. А заўтра паспрабуем. (стаўляе некалькі шашак на дошку) Я прысяду. (Ідзе да крэсла) Сын, ты можаш пастаяць, бо цэлы дзень, бадай, у хаце прысядзеўся.

Сын: Сядзеў, хадзіў, і нават падскакваў. (Прысядае на скрай стала) Ты, тата, не хвалюйся. Усё добра было, і надалей застанецца добра… Пра яе пагаворым потым.

Самук: Дзякую, сын! Нездарма тваё імя Улада, Валадар… Згодны, ня будзем пра яе. Але маму сваю мусіш называць мамай, а не — пра яе.

Сын: Я сказаў таму, што стаміўся ад даўгой гутаркі зь ёй, але не ў прысутнасьці Яніны пагаворым пра маму. (Загорсквае пачатае) Тата, сяньня сьвята для цябе, я хачу разам з табой весяліцца і сьвяткаваць. (Азірае прастор) У гэтым годзе нават надворже сьвяточнае…

Самук: (урыўна) Глядзі, як позна матылькі лётаюць!

Сын: Упершыню чую: тата любіць матылькоў.

Самук: калі быў маладзешы, прырода для мяне ўсяго прыродаю была: прыгожа, цікава, сьцюдзёна. Я блізкі да яе цяпер. калі баліць нага і раны на целе — ўяўляецца: дрэвы ато жальлем адрастаюць.

Сын: Тата, боль пакутны?

Самук: нават сяньня, але сяньня, я думаю, баліць на перамену надворже. (Падыходзіць да сына) Я рады, што ты зы мной, што вырас, уцалеў ад ліхалецьця вайны.

Сын: (кладзе руку на Самукова ўзплечча) Я памятаю, як у маразяную раніцу, поўную выбухаў, ты прыгнуўшыся нёс мяне пад шатамі заснежаных ёлак. Сьнег асыпаўся зкрываўлены з твае шчакі на маё абліччаь свісталі кулі й асколкі… (Вясёла) Адно цяпер, выраслым, я сьмяюся з маленскага ўражаньня. Мне ня было страшна з табой. Я ведаў ты быў пястроты???.

Самук: (сядае за столь перабірае замашна даміно) Сяньня кожны ўспамінае мне — навошта?

Сын: Чаму гаворыш гэтак?

Самук: (азірае сына) Неўзабаве ты будзеш праўнік. Прывучвайся спытацца у людзей інакш… (Адхопліва, што сказаў) Сын, ад успамінаў няма ніякіх спадзеваў — мінула. Навошта ўспаміны? Нядобрым успамінам мейсца ў кніжках, а ўспаміны сапраўдныя, пакутныя тлеюць разам з зьгінутымі. (Захопнаь у голасе больш цяплыні — ахвота пачаць дыскусію) Сын, прыйдзе час, мо праз пяцьдзесят, ці праз сто гадоў, людзі будуць толькі ўцеху ад працы. Нашчадкам нашым будзе дзіўна, але цікавасьць не адпадзе, чытаць пра гераізм на вайне, пра медалі за харобрасьць. У людзей будуць іншыя адчуваньні. Можа стацца, калі ўсе, на цэлым сьвеце, будуць любіць музыку, мастацтва, працу.

Сын: Хто небудзь захоча больш зямлі, больш прасторы — і вайна зноў.

Самук: Людзі будуць пагарджаць барацьбой. Будучае пакаленьне — спаборніцтва працы і вясёласьці, а ня войнаў.

Сын: Бахналіі вайны не мінуць!

Самук: …было-б добра, каб ты навучыўся не пракурорам працаваць, а… а-а? Вярэдзіць сябе іншым.

Сын: (вясёла, і паважна) Паэтам, пісьменьнікам стануся. Апяю пачуцьці, вольныя ад страху вайны і нядолі, але поўная сумленьня любові і працы, не назаву адвечнасьцяй.

Самук: Прырода творыць векавістасьць, а чалавек ёй дапамагае, што называеш адвечнасьцяй, дык таму, што жывём нядоўга. Людзі любяць самахлусьню.

Сын: (сам сабе ўражліва) Дзеля сябе добра надумаўся, бы нейкі сьвяты, будаваў дзяржаву, або дзейсьніў надуманую ідэю, але бяз прыкрасьці не абыйшоўся. Уваскрасіў Лазара? — Добра паказаць Боскую моц, а потым нічога не памятаць. Праз год, ці пазьней, гэты Лазар памрэ ў галечы, або ў іншым рабстве апынецца. Яго ніхто у Менску не сустрэне.

Самук: Згодзен з табой. Сучасны чалавек адзіноты. Кажны жадае будучае дзеля сябе, а не для іншых. Ёсьць іншыя — што любяць гонар свае сямжі шанаваць па над сьціплымі, запрацаванамі.

Сын: (урыўна) У Беларусі шмат Гамлетаў, у тым ліку і я.

Самук: (азірае сына) Сын, ты яшчэ не падрыхтаваны да самастойнага жыцьця. Цябе затопчуць, прыніжуць, хоць твой бацька вялікі заслужаны змагар. Яны любяць пакуты.

Сын: Ад мамы чуў гэта. Яна захопна агітавала мяне. (З усьмехам) Прылічыла сябе да новай касты людзей. Дасяжная, культурная. А ўсе іншыя — мужыкі, якія аруць землю і паміраюць за Айчыну на вайне. Далей баразны магільнай янбы не адыходзяць.

Самук: (падыходзіць да ліпы) Выпішу ярчэй: Пятнаццаць гадоў пасьля вайны. (Бярэ крэйду з шашчнай доскі.)

Сын: Тата, чаму любуешся мінулай або мінулымі войнамі?

Самук: Любуемся сабой — уцалелі!

Сын: Гэта — эгаізам! (Пярэрва)

Самук: Каста любіць усмапіны. Каста: — Іжэ есі!.. (Абыходзіць навакол ліпы, праводзіць пальцам па ліку 15???) Сын, пройдземся ў садзе.

Дзея 5-я

Сонца зайшло, але па летняму сьветла. У тым самым месцы, як у папярэдняй дзеі. Стол прыбраны і застаўлены бутэлькамі віна, талеркамі з лусьцікаму. Яніна разборліва стаўляе крэслы і ўслон: больш разборліва, выгодна стаўляе краскі ў трох шкляных стаянках.

Самук: (з сынам пад руку праходзяць паўз ліпы зь лікам 15ь якбы знарок праводзіць пальцам паміж лічбамі 1 і 5). Так, сын, 15 годаў адпачываю і не адпачыў.

Сын: (цікавата) Вайна скончылася вясной 1945, а ты сьвяткуеш чамусьці ўлетку. Тата, вайна скончылася для цабе на год раней.

Самук: Прашу не пачынаць зноў ад усходу.

Сын: Абяцаю, ня буду. (Зіркна на Яніну) Сяньня Купальле, до вогнішча лепш ісьці. Вясялосьці!… ня кухтайцеся сабой.

Самук: Любі што любіш, калі толькі падабаецца табе, і тады, як нехта сказаў: вартасьць да спадобы знойдзецца, хаця па мойму вартасьць пазнаецца праз уяўленьне…

Сын: … у самой вартасьці існаваньне рэчы!

Самук: Да Купальскага вогнішча ідзі — зашмат мудрот адзін — другому кажам.

Сын: (вясёла, усьмешна) Не асудзі — пайду… Яна, вясёлага вечара вам! Ня крыўдзіце тату. (Самук спраўляецца ляпнуць сыну па плячыь сядае каля стала)

Янініа: (усьлед) Крыўдзяць пад час крыўды! (Калі сын адыйшоў) Мне даспадобы, што госьці, твае таварышчы, прыйдуць пазьней.

Самук: (у гуморы) Ім нялёгка барзьдзіць. Яны-ж, як і я, недалугі, і яшчэ: старэйшыя за мяне.

Яніна: Ня вельмі шкадую іхную старасьць. На іхнім целе ніводнае скрабінкі ні ад кулі, ні ад сухой патарчаткі. Ня думаю, што і камары іх кусалі шмат… Начорта іх было трымаць у землянках? Трэ было параненых туды класьці, дзе яны жылі, а не асьцерагаць іх выгодамі за словы, бы із бібліі — адны і тые: «Вятры ў сваю радоўку вяртаюцца». А радоўкі бясконца былі. На адны суткі дзесяць або больш няўцямна што маецца на ўвазе. Радая чулася, калі з нападу на немцаў два-тры чалавекі параненых??? больш, тады не да сходак лясных, і не да складаньня сьпісаў, колькі зраднікаў у навакольных вёсках абявілася, хоць тыя зраднікі храбрэй косьці палажылі за Айчыну, чымсьці нашыя нязраднікі

Самук: (жартаўліва) Яня, ты ня туды!.. Твая справа быць каля мяне.

Яніна: (ад натуры заўсёды згодная) Я кахаю цябе. (Пярэрва) Любы, гонар твой не патрабуе спачуваньня. Успомніла мінулае, каб больш пра гэта не гаварыць.

Самук: (зноў жартаўліва) Хіба толькі пра сужэнку былую?.. Яна ўжо пайшла, ну няхай паехала, і я рады сказаць: пасьля некаторага гасьця так, бы цяжкі хворы памёр. (Падумаўшы) Мінулая шчырасьць між людзьмі — дарунка блізасьці, сваяцтва з грамадствам.

Яніна: (пакрыўджана) У жыцьці маім усё наадварот — з таго часу як я закахалася табой. Мушу завіхацца перад табой, як цецярук на такавішчы — хоць бы спадыбацца.

Самук: (міла) Калі-б я любіў, што падабаецца мне, тады-б зямным богам стаўся. (Абдымае і цалуе свае скрыжаваныя далоні) Ад сяньня ты будзеш маёй сужэнкай. Гэтак, Яніна, ці не?

Яніна: (усхваляваная) Як доўга ты мучыў мяне! (Скрып весьніцаў у сад)

Самук: (зірнуўшы на ўваход у сад) З тэй усё скончана! Ты сябра мой, ты ўсё для мяне… Будзь вясёлай! (Каля ўваходу ў сад трое мужчынь яны азіраюць сялібуь Самук паказвае пальцам) Старцы ўжо прыйшлі… Лепей не запрашаць іх… Вечар сяняшні — наша сьвята з табой…

Яніна: (барзьліва) Няхай пачуюць… Абвесьці ім: ад сяньня Яніна — твая сужэнка… Я сустрэну іх. (Чуваць галасы мужчын: «А сад дагледжаны. Аднойчы ягоныя пчолы мяне ўджалілі… Альтанка цяпер пад ліпай?»)

Самук: (падкрэсьлівае 15 на ствале ліпы) Каста ідзе. Усюды касты! (Падыходзяць госьці, здароўкваюцца). Міла вас убачыць. Помню вас і цешуся вамі. Ужо пятнаццаць гадоў сустракаемся. Садзеся, дзе люба. (Госьці непасьпешліва сядаюць) Яніна прырыхтавала пачастунак вам, не Тарас. Тарас цяпер палясоўшчык.

(Напэўна) Якая добрая твая сужэнка,

і рэчы навокал цябе —

заплюсьні вочы,

засьні, і гэтак далей…

(Яніна міла ўсьміхаецца)

Першы госьць: Ты да мяне казаў?

Самук: Не! Пакуль усе не прыйшлі сюды, я на возера пазіраў, і спакмеціў: хвалькі пад праменьнямі заходу — быццам нябачныя рыбкі зацягваюць нерат.

Першы госьць: Рыбкі на сябе нерат зацягваюць? начытаўся ў казках і ў беларускіх паэтаў?

Самук: Яніна, чуеш? Тыцкала пра казкі гаворыць і пра паэтаў? (Да першага гасьця — ён Тыцкала) Я пэўны свае шчырасьці: ты і казак ня ведаеш, а паэтаў — пагатоў.

Тыцкала: А навошта мне? Я адзіна-адзінай веры. (Запеўна) Есьлі заўтра вайна, я сявоньня гатовы… раз, два, тры — як далей казаць? Ах, пракудны, забыўся!

Яніна: (да Самука) Няхай госьці крыху адпачнуць.

Самук: Але, няхай! Адразу з маршу. Няхай аддыхаюць старэчы.

Яніна: Вечар сьветлы, але сьвечкі трэба засьвяціць — будзе гаспадней.

Самук: Калі ласка, ты гаспадыня тут!

Яніна: (Пярэрва) Не! Ня трэба, я адумалася. (Да гасьцей) Сядайце бліжэй да стала… Але вось сяньня я сяду, ак гаспадыня ў доме Самука.

Самук: (абы) Рабі, як люба табе. (Да гасьцей) У гэтым годзе, таварышчы, нешта слабым чуюся, асабліва сяньня…

Яніна: (урывіста) Ад нэрваў любы, ад нэрваў — усё мінае. (Госьці скратна пераглядаюцца)

Тыцкала: У тым самым селішчы жывём — не схаваеш. (З уцэдлівым хіхіканьням) Мужчына заўсёды хвалюецца, а вось яны (Махнуўшы на Яніну) дык і не шманаюць.

Другі госьць: Пра жанчын не гаварыць, бо Тыцкала замучае нас эпізодымі пра іх.

Тыцкала: (разьвязліва) Вы неспагадны чалавек, вы асаджваеце мяне.

Самук: (у помач Другуму гасьцю) Лета прыйшло — сваё цела кажухом сталася. (Спырксна пальцамі па кашулі).

Другі госьць: Справядліва, Самук.

Тыцкала: Ня зусім. Я калісьці кахаў, і мяне таксама кахалі аж да абцасаў.

Другі госьць: У Тыцкалы ўсё увабражэньням азначана. (Да Яніны) Вы тут адна жанчына, ня слухайце яго. (Надзіцца сесьці каля Самука, але там няма месцаь Адыходзіць)

Яніна: (вясёла-сьмешліва) Маё сэрца не скалынецца ад гутарак пра каханьне.

Трэці госьць: Самук, мы доўга ня будзем у цябе. Я чуюся хворым таксама, і пакуль ісьці сюды, яны абое скардзіліся: што аднаму жывот баліць, другому косьці ломіць. Людцы, сябра мой, твае паплечнікі, ды я, на танюсянькай нітцы жыцьця- быцьця… Споўнілася…

Тыцкала: (урывіста) У гасьцях жывот не баліць, пасьля гасьцяваньня толькі. Ты не выдавай нас, брахначка, не выдавай! Не заступайся!

Самук: (крыху адсунуўшы крэсла) Шмат вам часу адчуваць, палічваць усялякія хваробы, мне-ж мала часу памерці, быць прышытым да Айчыны, за якую змагаўся… (Адмахваецца рукой) Якая споведзь?

Тыцкала: (вясёла) Калі штурмам раку Бярэзіну пераходзілі, там ты мог сто разоў сьмела памерці. (Сьмяецца, прыстуквае відэльцам)

Самук: Толькі ня ты!.. Пра сьмерць ня торбоюся, няхай сьмерць пра мяне!.. Разумнае пачуць ад цябе трэба чакаць пяць, або дзесяць годаў, але дурное, ня першы раз, кажаш адразу. (Госьці крыху зьдзіўленые)

Тыцкала: (бяскрыўдна) Самук, ты заўсёды жартуеш, але сяньня — злосны. Праўду кажу, ці не? (Гасьцям зварот бязуважны)

Яніна: (лёгка за крысо Самука) Дарагі, не хвалюйся.

Самук: Можа, у благім настроі ад наведваньня маёй былой жонкі, я, пакуль падымем чаркі за мінулыя паходы і барацьбу, за нашае жыцьцё — добра што жывыя асталіся, пагаварыць да вас хачу. (Выходзіць з-за стала) Крыху пагаманю супраць вашай самахлусьні. Верце сваім вушам і вачам, хаця: вочы не дачуюць, дык убачуць… (Выразьней) Ад сяньня я зусім іншы!.. Першае, прывітайце Яню маёй сужэнкай! (Падыходзіць да яе — цалуюццаь Госьці сустракаюць гэта воплескамі) Пра іншае. (Адыходзіць да ранейшага месца) Адчую асалоду, калі буду казаць здаровым розумам. Чуюся моцным жаданьнем сказаць вам… (Сьціскае, пагладжвае грудзі)

Тыцкала: Слаў нас! (Моцна сьмяецца) Моладзь ужо не захапляецца намі.

Самук: (да Тыцкалы) Тады вер. Кукарэкай, як пеўнік, узьляцеўшы на чужы замёт.

Тыцкала: (у вясёлым настроі) А што мне? Жыд ці мусульман, што мне да хрысьціянства? (Яніна пазірае на яго ў моўкнай просьбе, не перашкаджаць.)

Самук: За Айчыну змагаўся, як усе іншыя. Героем ці не героем астаўся, прызваньня аднолькавае — змагаліся… Нейкі Сімяон хрысьціянскі боскае нямаўля чакаў убачыць, каб памерці, а я жыву…

Тыцкала: (не дае гаварыць) Я-ж сказаў: моладзь не прызнае нас… (Сьмяхотліва). Можа, ты галодны, дык за сваім сталом. Сябра Самук, ешце…

Трэці госьці: (сам сабе, прыгнітна да стала) Ты нуль да нашага аўтарытэту…

Тыцкала: Я казаў: жывот кажны дзень турбуе мяне… Я хачу есьці! Закусім, а тады прамовы, шмагоны… на ўсе языкі.

Самук: Прашу, не хрыпі — яшчэ не прыдушаны… Цярплівасьць маю… Ты кончыў?

Тыцкала: Яшчэ не пачынаў… Так сабе: «Есьлі заўтра вайна», засьпяваў…

Самук: (бязуважна) Я карацей. Даўней былі фэадалы, потым князі, потым прэзыдэнты, правадыры і дыктатары, але ўсе яны — адна і тая гамарня. Рыпяць абяцаньнямі й канстытуцыямі, а сучасныя вяльможы, як ні называй іх, стварылі касту палітыкаў, бы ўдзельныя князі ўсюды. Вер ім, пакорнічай перад імі…

Тыцкала: (урыўна) Мы не прычым… кажу, і не кажу.

Другі годьць: Вышэй лесу не ўзрасьцем — як калісьці ты казаў.

Трэці госьць: Лепш гасьці нас. Ня будзім пераносіць мінулыя і сучасныя беды на нашыя плечы.

Яніна: Мужчыны, не пачынайце мітусьлівую гамазьню… Памятаеце, якія вясёлыя, радасныя вечары мы ладзілі цэлых пятнаццаць гадоў? Хай сяняшні дзень будзе падобны на мінулых.

Самук: (робіць пару ступкоў да Яніныь на абліччы — страта сілыь часьцей хапаецца рукой за грудзі) Мая даражоная, ні келіхаў, і не ўспамінаў… (Да Тыцкалы) Аблічча тваё? Аблічча старога чалавека — люстэрка твайго мінулага жыцьця. Я ня бачу ў ім майго вобліку. (Да Другога госьця) Вось глядзіце: морда льва і ягоныя дзеі із захаваньнем льва. (Да Трэцьцяга госьцяь ён надзеў шапку) Ня ўзьнімай галаву вышэй — шапка ня ўздыме яе… хаця ўсялякая дзея ёсьць тварэньнем жаданьня, рэчаіснасьці. Ты нават пад шапкай невялікі ростам… выглядаеш чалавекам… а тымчасам — грыбам. Постаць твая да шапкі, бы грыбны пууп. Любіш цішком кампіляваць чужыя словы, значыць выпетрываешся — цынікам робішся. (Першы і Другі госьці ўстаюць, але ад стала не адыходзяць) А Тыцкала — пахвалю цябе — на выгляд чорт, але вочы твае і думкі супраць зла, яны напэўна сьняць добрае для людзкога жыцьця. Амін! (Госьці, усе трое, выходзяць з-за стала) Мяне найбольш страшыць, калі возера з узьбярэжжаў выходзіць. Амін!

Тыцкала: (да Яніны) Уцеш яго, жанчыны ведаюць як. (Усьміхаецца позіркна на Самука)

Самук: (сядае, трымаецца рукой за грудзі) Яня, не праводзь іх, самі выпаўзуць. Паўзуны ведаюць, як паўсьці…

Яніна: (пакуль Самук гаварыў да яе, узяла пад рукі Другога і Трэцяга гасьцейь да Самука) Даражоны, усё мінае! А цяпер госьцікі (Вясёла) хадзем, хадзем, па вуліцы шырокай. Самук сяньня не ў гуморы.

Тыцкала: (пакуль пайслці) Самук, ты перамяніў лінзы!

Самук: (мяняе мейсцаь сядае плячыма да гасьцей) Амін!.. Праводзь іх, Яня.

Тыцкала: Шчасьця табе! Дабранач, Самук! (Наровіць паляпаць Яніне па бакуь Яна міла-лёгка адпіхвае ягоную рукуь Самук адзін далонямі да скроні, апіраецца над сталом)

Яніна: (да гасьцей) Не сьвяртайце увагі: ён расчулены ад наведваньня былой жонкі.

Трэці госьць: Даўгата ўношанага аўтарытэту… Да сваіх сяліб хадзем… Мы ўсё ўспомнім. (Яніна хоча сказаць ласку разьвітаньняь яны адыходзяць моўкнаь У гэты час зьяўляецца Незнаёмы, зь ім, за кустом, Тарас)

Тарас: (прыхоўна) Твая справа цяпер. (Зьнікае)

Незнаёмы: (шпарка выйшаўшы з кустоў да Самука, скорагаворкай) Я чуў усё… я хачу… (Крануўся пляча, турхнуў Самука, азірнуўсяь чуюцца крокі Яніныь хаваецца за куст)

Яніна: (вярнуўшысяь спачатку пазірае на пахіленага Самука, але не падыходзіць да ягоь глядзіць у бок возера летнім веташком) Мой любы, гляжу на возера, і думаю, быццам расхінаю запоны зямнога раю, запоны нашага людскога шчасьця. (Пярэрва) Словы ня выкажуць маіх адчуваньняў і ўражэньняў. (Азіраецца на Самука) Не хвалюйся, мой даражоны! (Не падыходзіць да Самука, прахаджваецца, перабірае далоні.) Навошта хвалявацца? Былі касты і застануцца касты. Мацнейшыя ўладай — прыгнечай! Ты ўлады не дабіваўся. Ты слабейшы, таму згінайся, выслужвай, прыстасовайся, будзь пакорнікам. (Шчыра ўсьміхаеццаь адварачваецца да возераь прыгладжвае валасыь папраўляе вопратку.) Ты красамоўна гаворыш. (Ідзе да ліпы із закрэсьленым Самуком лікам 15) — «Жывот маці ўжо ёсьць форма» — кажаш ты. А ле навошта думаеш: жывот маці — фрома магілы?.. Уцякаць, хавацца ад ворага да затулы, да нары — інстынкт ад мацярынскага чэрава? (Апіраецца рукой на камень ліпы) Або: «Жанчына, бы пячора, яна вонкавым выглядам кліча пранікнуцца ў ейную затулу з ейным пачуцьцём». (З лёгка-жартоўным сьмехам) Жанчыне — уцягваць, мужчыне — мацаць, чуць гэтую цягу». (Ідзе да Самукаь перамена настроем — больш праўдзіва) Я хачу нарадзіць табе… я хачу ўбачыць маю жарсьць рухлівай постацяй, сьпярша маленькім бяздапаможным чалавечкам, а потым амужнелым. Ён будзе, бяз яго не абыйдзецца грамадства. Павядзе навучаць людзей да вялікага злучэньня чалавечнай любасьці. (карціва абдымае Самука) Любы не перажывай! (Абнятая галава падае мёртва на стол) Саму-у-к! (Зноў кранае галаву Самукаь ціхатаь адстыпае ад ягоь левай рукой прыгладжвае валасыь гэты рух??????? зразумець, што здарыласяь бянтэжна глядзіць у глыбіню навакольляь павольна з кустоў уваходзіць Незнаёмы)

Незнаёмы: Ты забылася пра мяне?

Яніна: (зноў кранае Самокову галавуь адказвар не пазіраючы на Незнаёмага) НЕ! (Адступае да Самукаь глядзіць на Незнаёмага)

Незнаёмы: (спакойна) Маё пытаньне? Не адказвай — не прычым…

Яніна: (незбянтэжана) Можа — і ня прычым… Валей шчыра: чаму і каго цікуеш?

Незнаёмы: (ідзе бліжэй да Яніны) Нават калі заплюскваю вочы, дык абоіх бачу вас…

Яніна: (спрабуе ісьці насустрач) Гэта — сон ці ява?.. Я зноў перад табой…

Незнаёмы: (спакойна) Сапраўдная ява… і шкадую — зьнікла без майго сапраўднага ўдзелу… (Спыняюцца ў блізкасьць)

Яніна: Яго прызналі людзі… ягоныя заслугі… і ён пачаў не прызнаваць іх…

Незнаёмы: Значыць, людзі памыліліся, або нестае часу яшчэ больш памыліцца па- сапраўднаму…

Яніна: (кранае за руку Незнаёмага) Гэта ня сон. Надоечы бачала цябе, увечары, прайшоўся каля ягонай сялібы колькі разоў…

Незнаёмы: Недалёка жыву — адно якіх 30 км. ад вас, цябе, яго.

Яніна: (гледзячы ў вочы Незнаёмаму) Што хочаш ад нас?

Незнаёмы: Мой адказ ня прычым! Ён будзе, бы канавы каля дарогі…

Яніна: (па ранейшаму гледзячы Неснаёмаму ў вочы) Ты хацеў помсьціцца мне ці яму?

Незнаёмы: (пярэрваь із скрыўленным абліччам) Нікому!.. Але жыло камусьці адномсьціўцам.

Яніна: Дзякую! Больш нічога не кажы. (У прасьцінку да навакольля) Не кажы! (Падыходзіць да Самука, кранае зноў ягону галавуь ціхата) Ён памёр…

Незнаёмы: (ідучы да стала) Ягонае жыцьцё — сьмерць самапераканьне…

Яніна: (адступіўшы ад Самукаь уцятліва) Хто мы? Двое жывых, ці адзін памёрлы?

Незнаёмы: Маленькія людзі змагаюцца супроць саміх…

Яніна: (абыходзячы вакол стала) Я вас абодвух не пазнаю, і вас абодвух адчувала… (Спыняецца) Адну сьвечку засьвячу — цёмна, цёмна сярод сьвечак. (Паліць сьвечку)

Неснаёмы: (адыходзіць ад сталаь пакуль Яніна засьвечвае сьвечку) Так — цёмна, цёмна!.. Вось-жа і даводзіцца чытаць пра жыцьцё у цемры…

Яніна: (з гонарам) Табе сьветла — не хлусі!

Незнаёмы: Ня ведаю, хто ў хлусьні… Хай будзе сьветла, хоць і цёмна было калісьці.

Яніна: (падыходзіць да Незнаёмага, бярэ яго за руку) Усё што кажаш будзе кароткая ціхата. (З позіркам на дол) Найлепей нічога не адказвай.

Незнаёмы: Я усё такі… не заставацца нам каля мёрлага. Яму — памёрлае, а нам, жывым — жывое…

Яніна: (гладзіць руку Незнаёмагаь позіркна на дол) Але! Жывое — жывым! І нашаму жывому, я злачынец… Я — вінаватая, вінаваты і ты — бывае такая віноўнасьць. А вось нават цяпер, не адважыўся выступіць сьмела, адкрыта дзеля абароны свае праўды, а пацікаваўся сюды, бы які афрыканскі дзікун… (Падумаўшы) Вы або???ва зрабілі зь мяне не маці, а жанчыну, прыкветную, патрэбную. (Адыходзіць ад Незнаёмага, мімавольна пазірае на возера, а тады — на Самука) Хто ты? А ён — чалавечы. Я люблю яго.

Незнаёмы: Яніна, даруй мне! Хадзем ад гэтуль… і тымчасам няма куды барзьдзіць, няма куды падзецца.

Яніна: (даланямі праводзіць па скронях) Ты не вінаваты. Не прасі прабачэньня ў мяне: віноўная — я! Сама зрабіла сабе ня быць мацерай. Я была вайніўчай амазонкай, а ты? Я ня ведаю, чым ты быў пад час вайны.

Незнаёмы: Жыцьцё зрабіла цябе гэткай.

Яніна: (падыходзіць шпарка да Незнаёмагаь палымяна) Жыцьцё? Які шчыры асудак! Якое мілае спачуваньне! Жыцьцё любіць, і вініць — мала для цябе, трэба самому пакінуць гісторыю для жыцьця.

Незнаёмы: (найперш адолеўшы сумніў у намеру — паклаў рукі на Яніну) Хадзем ад гэтуль. Частка твайго жыцьця із ім ужо скончаная. Жыцьцё і грамадства пазбавілася яго, як сасна непатрэбнай ігліцы… Хадзем ад гэтуль. Мы — жывём.

Яніна: (у абліччы душэўная барацьбаь кароткі позірк на Самукаь памальны позірк на навакольле, бы стуль нехта паможа ёй адоліць усё, што здарылася ў гэтым дні) Згодная з табой — трэба ісьці. (паклаўшы рукі на грудзі Незнаёмаму) Дзе кончыць першую частку жыцьця для мяне? Існавала, пакуль жыла із ім. (Паказвае на Самука прыняўшы рукі ад Незнаёмагаь глядзіць у бок, скуль ён прыйшоў) А ён напэўна, выраслы?

Незнаёмы: (як раней, спакойны) Ты бачыла яго якіх тры месяцы пасьля нараджэньня, а яму… цяпер сямнаццаць гадоў.

Яніна: (адыходзіць ад Незнаёмагаь узьняўшы галаву шчытна праводзіць далонямі каля скроняў) Ужо сямнаццаць гадоў?.. Буду зноў яму мацерай! Не дакарай…

Незнаёмы: Усё бывае… Яніна, хадзем адгэтуль. (Робіць колькі крокаў да выхаду) Мы ўсё ўладзім.

Яніна: (пазірае на Незнаёмага, а тады на Самука) А як зь ім? Ён чалавек у радасьці й бядзе. (Ціхатаь Незнаёмы закладвае рукі на адзадзьдзеь адварачваецца, глядзіць на памёрлага Самукаь азірае Яніну). Я астануся зь ім.