ПЛЕМЯННЫЯ САЮЗЫ I «КНЯЖАННІ»
ПЛЕМЯННЫЯ САЮЗЫ I «КНЯЖАННІ»
Што ж сабой уяўлялі славянскія плямёны, у тым ліку дрыгавічы, крывічы і радзімічы? Розныя даследчыкі парознаму глядзелі на іх. Адны лічылі іх устойлівымі этнічнымі ўтварэннямі, другія бачылі ў іх слаба звязаныя між сабою паасобныя трупы і нават сем’і, якія не мелі сталых межаў, у весь час рассяляючыся. Аднак, на наш погляд, нельга адной меркай мераць усе плямёны, не ўлічваючы канкрэтных умоў рассялення кожнага з іх. Што характэрна было для аднаго племя, таго не было ў іншага і наадварот. Сапраўды, хіба можна ставіць знак роўнасці паміж радзімічамі з аднаго боку і дрыгавічамі і крывічамі з другога боку. Калі радзімічы з прычыны іх малалікасці занялі строга акрэсленую тэрыторыю — Пасожжа, то дрыгавічы і крывічы ўвесь час рассяляліся, мяняючы свае межы і пашыраючы сваю тэрыторыю. Паводле тых рачных сістэм, якія яны занял! мы адрозніваем прыпяцкіх (карэнная іх тэрыторыя), бярэзінскадруцкіх, нёманскіх і дзвінскіх дрыгавічоў. Крывічоў па тым жа прынцыпе мы дзелім на нёманскіх, дзвінскіх, дняпроўскіх, пскоўскіх (па р. Вялікай іх некаторыя сучасныя даследчыкі адмаўляюць) і волжскіх.
I не толькі ў геаграфічным, але і ў этнічным плане славянскія плямёны не былі адзіныя, прынамсі, у пачатку іх гісторыі. Дрыгавічам, крывічам і радзімічам, магчыма, на новым месцы спатрэбілася весці барацьбу з іншымі славянскімі плямёнамі ці родамі, якія для нас засталіся невядомымі, за сваё дамінуючае становішча, бо тое, што летапіс называв племем, сучасная гістарычная навука лічыць саюзам плямёнаў. Гэта пацвярджае і археалогія. Г. Ф. Салаўёва ўстанавіла на тэрыторыі дрыгавічоў два тыпы славянскіх пахаванняў, у заходніх (г. зн. беларускіх) крывічоў — тры, а ў радзімічаў нават восем.
Адносна дрыгавічоў і крывічоў летапіс сведчыць, што ў іх, як і ў палянаў, драўлянаў і славенаў, былі свае «княжанні». Можна думаць, што мелася сваё княжанне і ў радзімічаў, бо без сур’ёзнай іх арганізацыі не было б патрэбы ў 984 г. ваеннай сілай падначальвадь іх уладзе Кіева. Разам з сваёй палітычнай самастойнасцю радзімічы, відаць, былі пазбаўлены і свайго «княжання», і памяць аб ім да пачатку XII ст., калі складаўся летапіс, страцілася. Праўда, гэта не прывяло радзімічаў да страты свайго этнічнага вобліку. Жывучы пасля ў розных палітычных сістэмах, яны захавалі сваю еднасць і сувязь з усёй тэрыторыяй сённяшняй Беларусі і ўвайшлі ў яе склад.
Летапісная інфармацыя аб «княжаннях» вельмі скупая, і таму цяжка выказаць пра іх пэўную думку. Можна меркаваць, што дрыгавічы яшчэ да перасялення на Беларусь мелі сваё «княжанне», бо пад 685 г. у македонскіх дрыгавічоў, якія, відаць, з’яўляліся супляменнікамі нашых, упамінаюцца князі |12. Не выключана, што такія «княжанні», а разам з імі і князі былі да перасялення і ў крывічоў і радзімічаў, бо без гэтага ім наўрад ці ўдалося б заняць дамінуючае становішча і сярод балтаў і сярод іншых славянскіх родаў. Што да радзімічаў, то летапіс называв Радзіма, на чале з якім яны і прыйшлі на Сож. Магчыма, што ён і быў іх князем.
Летапісныя «княжанні» дрыгавічоў і крывічоў былі самастойнымі племяннымі адзінкамі, у аснове якіх ляжала родавая абшчына і якія кіраваліся князем, цалкам залежным ад веча. У сучаснай гістарычнай навуцы ўсё болей умацоўваецца перакананне, што племянныя «княжанні» былі зародкавай формай дзяржаўнасці113. I з гэтым трэба пагадзіцца, хоць у той час яшчэ не было класавага грамадства. Дзяржаўная арганізацыя ўзнікае найперш як вынік ускладнення грамадскага жыцця (асабліва з прычыны росту насельніцтва) і неабходнасці яго рэгулявання. У развіцці грамадства наступав такі момант, калі ўжо ўмення і аўтарытэту родавага ці племяннога старэйшыны недастаткова для забеспячэння грамадскага парадку і паступова вырастав неабходнасць мець асобных людзей, якім даручаецца адказнасць за паасобныя бакі грамадскага жыцця. Так узнікае дзяржаўны апарат. Толькі пасля ўжо ён выкарыстоўваецца болын моцнымі элементамі грамадства ў сваіх інтарэсах. А з гэтым самым узнікае яго класавая сутнасць.