Мітусьня (Драматычны начырк)

Мітусьня

(Драматычны начырк)

… і тады пайшлі па ўсёй зямлі

Айчынай нашай вястуны й парокі

ўсялякія: і злыя, й добрыя.

(З беларускага паданьня)

Дзея адбываецца ў годзе канчальнага заняпаду Беларуска-Літоўскае дзяржавы.

Пустэльнік — зь лясных пустак, каля 40 гадоўь

Млынар — уладнік вятрака, каля 70 гадоўь

Дамаведкаь

Князь — зусім старыь

Хведар — царска-расейскі ахвіцэрь

Ганка — выгатаваная ў доме ў млынараь

(усе іншыя асобы абжяўляюцца ў ходзе дзеяньня).

(Узгорыстае месца сярод лясных пустак. Летняя пара. Ледзь-ледзь прарэзалася сонца ў полымі зары. Пад адлогам узорку бруіць ручай. З адзіным вакенцам і, бы шчыліна, дзьвярыма, будан).

Пустэльнік

(выходзіць з будана з драўляным

бэльчакам)

Сьвітанак зноў.

Я аднэй усё хажу сьцяжынкай.

Жыву пустэчай і шумам дрэў,

і ціхатой.

Глумлюся у закове Гасподняй веры.

На міг даўгі ўявай час спыняю.

Прыкідваюся чаканьням нейкай асалоды,

як вецер той, дзесь напаткаўшы хвою

з радасьцяй кудлочыць сучча

адным узмахам.

Гэтак і я

душу сваю кудлочу,

хціва курчуся казаньнямі прызначэньня:

у маёй пустэльні ня валяцца гарады ў крушню,

тут сьціснуты Богам толькі я —

упобач з шорахамі духоў разгульля…

Няштораз, прыпадкам, зь вяліччам царскім падыходжу

сустрэць вандроўніка ў маіх мясьцінах,

каб паслухаць ад яго навіны

пра смутак ці пра радасьць бытаваньня.

А смуткаў і зьгінотаў стуліць ня можа!

Але-ж ільдзець пакутамі

я іхнымі ня думую.

Канайце ў сваёй зьнямозе прызначэньня!…

Сьвет увесь,

ты згонай ацяжэў сваіх пакутаў!

(прысеўшы глядзіць на ручай)

Скорапіс вятраны ня клаўся на гладзіну тваю, -

упяршыню чаму,

вось сяньня спакмеціў гэта я?

Ручай, ты любасьць шчырая між небам і зямлёй,

няўтрапенна мыеш жвірісты злуд пяшчынаў.

Я-ж кажны дзень жыву ўторана

груняй слоў адведаных з кніжак, напісаных ад сьвятых

але ня тораньнем тваім журлівым.

Мне каміцца: пад схон гадоў маіх

знайшоў падмурак нечаканы я.

Ён вырас пада мной у шумятні бароў

адчуваньнем непадзельнай збліжнасьці.

Усё там прыйдзе наступам,

што будзе апавядаць, як грэх зьлягчэе

буднямі іншых жарсьцяў.

Пакутам там

шчасьце будзе нізіць

стрымы плёны нязьдзіўленых радасьцяў…

(ледзь узбудрожана)

О, Божа Валадарны, прабач маю спакусу!

Прад гэтым хоць мальбу я ўтвару.

(моліцца)

… ты, Божа наш, Ты бачыш, Ты спаткаў

мяне зусім у іншым захапленьні.

З мяне звалілася цяжэйшая ахона,

што прыкрывала ад вачэй Уладных.

Я сяньня не дармо з мальбою ранішняй

прад Табою стаў расчыненым харомам,

дзе туліцца ў моўкнасьці і цемра, і спакой,

дзе можа блізіцца вясёласьць маіх наўмераў.

На маім абліччы маршчыкамі спаласаваная

ціхна зазіхцілася цярплівасьць

і жаданьне пакінуць роду нашаму

штосьці іншае.

Я, ападак зь між нязьлічоных зор,

хачу сьвяціцца жыцьцёвай сьвятлазорасьцяй.

Ты толькі асьвяці мяне,

а Сам астанься там, у небе,

у дайным назіраньні.

Я-ж буду тут — прынукай успамінаў у шэразе гадоў

ускрослых пакаленьняў ізь цела Абэля.

Я стануся тварцом кону іхнага,

касцом пожняў іхных хваляваньняў.

Дай, Божа, каб мая зямля

засьцігла подыхам вясьнянага першапаўстаньня!

(хрысьціцца, абмывае твар у ручаі, зачэрпвае

бэльчыкам ваду, ідзе да будана)

Апошнюю балонку ў Бібліі

пасьля я дачытаю… Кароткай дарогай ідучы

ад ручая, я ўзмацнею зноў…

Божа, чаму Ты блукаеш у моцы ў сваёй?

Навошта захапляешся пакутамі й шчасьцем

аднолькава?

Ня будзь Ты цямрынёй

між дзён людзкіх. Схіліся над сахой

вунь побач з селянінам.

Не ляжы мяжой спакметнай між людзьмі,

што гэтак морацца ў змозе неадоленай,

каб быць спрадвечнасьцяй… ці толькі ўсяго

жыцьцём-наканаваньнем…

Ды час пайсьці ўжо. Пайсьці! Пайсьці!

Айчынная дадумнасьць апавядае:

— Як пайшоў, дык зноў куток знайшоў

парожні.

Замовы каля мяне шапочуцца аддаўна…

(уваходзіць у будань неўзабаве стуль

выходзіць з пучкамі сухіх красак-травы)

—--------------

(Стары замак. У некаторых месцах ён паўразбураны.

Насустрач выбягае Дамаведка)

Дамаведка

Хутчэй, хутчэй, ты, чалавек сьвяты!

Я толькі што зьбіралася пабегчы да цябе

прасіць сьвятой мальбы і помачы тваёй…

Пустэльнік

А я сам іду… баржджу, і ведаю — чаму.

Дамаведка

Наш князь яшчэ жывы,

і, мабыць, да адходу

яму прыносіць трэба пакору і пашану.

Пустэльнік

(ледзь прыпынна каля Дамаведкі)

Мае пачуцьці спагады й дабра

заўсёды зь ім… ня толькі сяньня.

(паўголасам да сябе)

Пашана незраўнёна — сьмех учарашні.

Але-ж хвалю яго, каб вырвацца зь ярма

пагарды…

Дамаведка

Што, ойча, кажа? Я не пачула гутаркі сьвятой.

Пустэльнік

(уваходзіць, дае пучок сухой травы

Дамаведцыь шапотна)

Даўно я ведаю пра князевы нямоцы.

Нат уначы я думаў, як памагчы яму…

Ты-ж гэтыя звары цярпліва краскі

й астудзі,

каб можна піць было адразу, нагбам,

Але сама ня пі навару,

бо цуды-моцы прападуць усе.

Дамаведка (упэўнена)

Цуды набожныя, сьвятыя

князю памогуць, ня мне.

А лек мой, ойча, грыб сухі

звараны ў капусьце кісьленай…

Пустэльнік

Акыш, гарэзная!

Гарыш сытнелая

хлебамі-князькамі.

—-----------

(Князява адпачывальня. Уваходзіць Пустэльнік. Князь

напаўзьлёзе ў ложку)

Пустэльнік (спачувальна)

Князя нашага багасловіць Бог!

Прашу спагад сьвятых пакутам князкім…

Ледзь толькі дзень пачаўся ў маім самотніку,

я душой ачуненай кліч пачаў ратунку.

Я пабарзьдзіў. Князю, бачыш — яшчэ рана гэтак,

першым променем усё не абзарэла…

У князя, мабыць, пакуты тыя самыя?

Сілы таёмныя хваробы нежаданай

даюць магчымасьць тлець агням балючым.

Так сьмерць прабуе моц сваю заўсёды

каля варотаў зямнога раю…

(пахопна)

… але абдымкамі няроднай мацеры

вас, князь, напэўна, не прыгубляе.

Цярпеце з ласкаю — так Богу трэба.

Князь

(Пакутна ўсхопліваеццаь кароткі час глядзіць на

Пустэльніка, адхінаецца на падушкі)

Унок ты Богаў, як раптам ты зьмяніўся.

З маўклівым болем паслухаў твае словы.

Ты маладзейшы за мяне,

бяз грэху ты прад Госпадам,

ты неяк гутарыш прыгодай эвангельскай.

Я ў мінуласьці наводлесьць падобныя

ня слухаў ад цябе.

Год не адзін гасьціў у маіх харомах —

нічога не казаў. Чаму?

Мо тады азначаў няпустэльна

дні іншыя і цягі нясунятныя

да асалод жыцьця.

Чаму пра сьмерць

ты мне гаворыш сяньня?

(глядзіць у столь)

… о сэрца і душа зьняможнага старэчы!

Каму адход прарочаць людцы

зь імём каб жыць у днях ледзь сытным.

Яны ўсе — прасмаленая вяроўка,

трымальнік вечны ад прыгод жыцьцёвых!

Дух сьвяты,

просьбу спадабай маю — сьцеражы мяне!

Я жыву яшчэ — жывым жыву…

Пустэльнік (лагодна перапыняе)

Апраўднасьці грахам сваім

шукайце, шукайце, княжа.

Просьбы нашы, і князявы —

радасьць нам хлусьлівая

народзіцца ўвабраная ў столкі слоў,

што заўтра зблуджаны ў лесе зьвер,

здаецца, стукаецца ў дзьверы да паляўнічага…

Князь

О, не!

Вобмацна прароцтва скарбніцу

выпрашваеш у Бога,

ці нюхам зьвера людзіцца, ці як

сьмерці небясьпекі пазнаваць?

О, не!.. Буду жыць яшчэ.

Гняздо сваё ня кіну.

Я тут адзін. Нашчадкаў я ня песьціў

у гэтым сьвеце, дзе па нараджэньні

прыходзіць сьмерць, дзе сэрцам адчуваеш

і вачыма бачыш: моцны, горды й прагны жыць

вадзянай кропляй вісне,

якую вецер зьдмухне порстка

павеістай часаінай ім наўрочнай.

Лепш было старэчам гэткім жыць,

чым адчуваць і памятаць маладзенства сілу.

Як цяжка не глядзець на вечнасьць!

Сьціскаць яе раздольлем усялякім,

ды хоць-бы мройнымі спадзяваньнямі,

ці прыгодамі дурнаватымі,

або крыламі шасьцець няспыннымі

пад вобліскі маланак летам над гасьцямі ў замку старавечным.

(уважліва)

Сядай, мой спадарожнік,

ашчада дзён маіх.

Ты ня быццам іх пільнаваў

дзеля майго зьнібеньня.

Навошта?

Пытаюся: навошта? Адказвай.

Я раней ня думаў

пра жах кананьня.

Твой розум быў даступны з Богам,

ён чуў у лесе анёлава шаптаньне…

Навошта? Шпурні сваю ты сьціпласьць.

Будзь князем з мной, будзь роўным!

(дрыготкай рукой да Пустэльніка)

Скажы ўсё… Я кідаюся туды,

аж да таго, што страчана калісьці мной

бяз ашчады…

Чаму прымоўк? Упобачы ня чуеш князя?

Наўжо ты бачыш навакол мяне

мой згон, як ты казаў нядаўна?

Пустэльнік

Князь, ты будзеш доўга жыць…

Я зёлак дам табе із цудамі сьвятымі.

Выпжеш — паздаравееш.

Князь (прабуе ўстаць, але слабы)

Іншыя?

Чаму раней іх не даваў удостач?..

Распука! Прокмець узбудрожаная

кадзе замак, здаецца, ускалынула,

і кропля першае крыві з мяне

сплыла кропляй сьмерці.

(упэўнена)

Не, — ня кропляй сьмерці!

Голас мой зноў стане бураклічным

і небалючым болем хваробу абміну.

(узірліва на Пустэльніка)

Замоўк. Чаму маўчыш? Гнябеняй сьвятой

стаіш прад князем.

Цішыня мяне жахлівіць. Гамані.

У замку месца ёсьць казаньням разыйсьціся

рэхам ад словаў чалавечых.

Гамані. Я абяцаў з табою роўным быць.

Пустэльнік

Мы роўныя з табой, мой князю,

перад Богам…

Князь (урывіста)

У чым? Кажы — паслухую!..

Змаганьня сілы ў непавіне блізкай

з маёй старасьцяй.

Пустэльнік (убажлева)

Блізасьць сьмерці — гуканьне абароны,

і сьмерць — жыцьця крыніцы.

Зноў ручаі быцьця ізь іх цякуць

у постаць чалавечую, у лапы ў зьвярыныя.

Князь

Жахнасьцяй твой голас зноў азначаўся

ў маёй душы.

Пустэльнік (задавольна-асьцярожна)

Але зьнямога,

і жыцьця сканчэньня

ў самім яго запале, бо-ж нараджэньне —

каб памерці.

Князь

У тваіх словах чую захоны вялізарныя,

скуль можна выбягаць, душыць і рабаваць,

зноў да іх вяртацца шчасным.

Працягваецца дабыча ў сіле шчасьця…

А сьмерць — жыцьця крыніцы.

О праўда! Якая праўда днёс!..

Але чаму да вазяроў — магіліцаў

яны цякуць рупліва?

(уваходзіць Дамаведкаь прынесла

адвар зёлак)

Дамаведка (пабожна сьхіляе галаву)

Сьвятое зельле князю прынесла…

Пустэльнік

Князю, зельле — цуды збаўнае

выпіце.

Жадобаю на варце дзён тваіх

спынюся на заўсёды.

Не хвалюйцеся,

бо могільнік — спамін найлепш.

А сум астанецца ў тых,

хто крыху апынецца

за курганам,

у руках з рыдлёўкай.

(Князь выпівае адвар. Дамаведка адходзіць)

Князь

Я спадзяюся, я веру табе.

Мне будзе лепш,

я ведаю,

ад зельля, ад твайго сьвятога.

Пустэльнік (сьціпла)

Убогі мой учынак,

няхай уславіць князя.

Князь

Я моцай аджыву, ты кажыш, дружа мой,

ад зёлак цудных сьвятога чалавека?..

Ды палахліва мне, як падумаеш:

што буду жыць ізноў і глядзець, і слухаць

шорахі падкрадлівае сьмерці…

(рашуча і неспадзеўна)

Даймо маё наўперад я азначу

ў запавеце. Каму? — Сьвятому чалавеку?

Я надысь абяцаў табе,

бо між пячор-палацаў замку

жыў азначаным сваім жыцьцём —

насьледнікаў ня песьціў у гэты сьвет.

Няпустош зьневажанае уладцам некалісьці —

памяць па сабе пакінуць жыздру.

Пустэльнік

Я адкажу сардэчнасьцяй уздвоенай.

(ідзе да вакна)

Госпадзе, дай вынік!

Князь

Маліся за мяне, сьвяты мой ойча!

Я любіць спраўляюся тваёй любовяй.

Пустэльнік

Усе сьвятые каля цябе, мой князю.

(надалей каля вакна, пры сабе)

Дзівосная часіна ёсьць.

Яе спакоем я назваць гатовы.

Кропля скропне на траву,

і прагнасьць пільная

ахвотна рэчай моўкне.

Мне цяжка выбіраць было спакой.

Яго ў цемры я пазнаваў усё-ткі.

Маліўся я і слухаў брунь крыніцаў,

ад якіх дзялілася да ракі зямля.

(азіраецца на Князя)

Князь

Заныла цела рэзяй,

ды чую гожасьць сілы

ў розуме маім.

Пустэльнік

Благое зь цела розум выганяе.

Мой князю, я дапамагу. Вер у словы Боскія…

(ветліва і рупліва)

Падпішы найперш вось гэтыя цыдулькі.

Усьцеражы маю табе адданасьць.

У магістраце новыя зьявіліся ўклады

пра маёмнасьць —

цар расейскі сваволіць над усім…

Я-ж ці больш табе знаёмы,

заўсёдны лекар-знахар аж у днясь,

і тлумачу зь веры паслухмянай нашай,

як валаводзіцца віднотна

зь людзьмі прывыклымі каля замку жыць.

Я памагаў і памагу твайму здароўю.

Быццам закаруз у берагах тваіх,

як возера або рака ўлетку,

й іншым, што сказаў ўжо…

(упакорлівай пашане)

Скрай кажнае сьцяны відзён у замку,

(які набожны, цудоўны сяньня дзень!),

бруць твае душы марнець не дазваляе.

Лепш, княжа, мне за цябе пакутваць,

і Бог мяне напэўна чуе.

Князь

Я гатоў усе зрабіць.

Дзе падпісаць — паказвай!

Збаў мяне ад пакут хваробных.

Ты жывы, і я жыву.

(Пустэльнік падае гусінае пяро і напісаную

паперуь князь падбісвае і азірліва адвальваецца

на падушкі)

Дай на часіну хоць ад змроку ухіліцца.

Ад змроку сьмерці ухіліцца — дай…

Ратуй мяне сьвятымі лекамі.

Маліся, ойча! Набожнасьць зьміласьцівіць

мяне пра Богам.

(раскідвае накрыж рукі)

Ах, як здзекаваецца зь мяне

цемень за-магільная…

Пустэльнік (памацаў чало князяь паслухаў

ягонае дыханьнеь разглядае падпісаны запаветь

адыходзіць да сьцяны)

А там спакой ізноў. Прынукана пастукаю.

Дзьверы не адчыняюць, я цемлю іх спалохі.

(праводзіць пальцам па сьцяне)

Мізэрная пясочына трымае мур правечна.

(паказвае пальцам на князя)

Ты-ж — Боская струна, што трэскаецца

ў днёх жыцьця, а была нацягнутая

ў музычным зладзе

граць хвалу пажорным перамогам.

(азірае князяь зноў слухае ці дыхаеь

кладзе на стол запаветь падыходезіць да

дзьвярэй, голасна клічаць)

Сюды, сюды, хто дома ёсьць жывы!

Князь памёр, сканаў пад Боскай ласкай…

Сюды, сюды!

(убягае Дамаведка)

Дамаведка

Памёр? Няўжо памёр?

І зельля не памагло яму?

Пустэльнік

Не памагло.

Бог ведае, чаму яно расьце.

Дамаведка

(спачувальна пазірае на князя)

Падайца наш.

Пасланцам Боскім

над намі быў.

Пустэльнік

(узбочна адварачваеццаь нягучна)

На пагосьце дамавінным

да баляваньня паставім стол.

Дамаведка

Ойча, няўжо князь памёр?

мальба твая сьвятая не памагла,

А можа, зёлкі не ўварыла добра?

Пустэльнік (паклонна да яе)

Ты добра ўварыла іх…

але маліся ты, і я… малюся.

У цялесным вобразе Госпадам убачаны,

каля мяне ўсе сьвятыя лётаюць…

Я — сын утораньня Надвышняга,

і процьма мрояў беспрапалых —

я памагаў яму.

(кліча Дамаведку пальцамь устрэсвае

на стале прад ёю запавет)

… а ты яшчэ жывеш і ведай:

князь запаветам дорыць мне

уладнасьць,

што ня мог забраць з сабой.

Ты крыжыкамі, крыжыкамі падпішыся

і падпішы

вось тут унізе

над імём маім.

Дамаведка

(самаахвотна, нязьдзіўлена

падпісвае запавет)

Але-ж трэба памаліцца

за душу яго, княза нашага.

Пустэльнік (азірае яеь пакручвае галавой)

Мальбой жывым зрабіць памёрлага

ня можна.

Гняўліва да жыцьця бухторыўся аддаўна,

бо-ж ты жывеш і іншыя жывуць,

і князь тлумачыўся сабе ў здоле падняволеных:

нікому не дазволена ўцемна дасягнуць

ягонае цьвіценьне за дзьвярмі жыцьця.

Але напісана ў Бібліі сьвяцейшай —

можа, там не пра яго,

ён прахам мусіць быць

і прахам будзеш таксама ты.

Маліся, пакорніца яго,

бяз слоў мальба сьвяцейшая заўсёды.

(адыходзіць да вакнаь сам сабе)

І я малюся:

… усё, што ёсьць, было даступна часу,

састыгне некалісьці

пачаткам новых, іншых дзён.

Ён Хартыі пісаў:

сыйдзецеся ў статак у адзін

пад зорамі Усемагутнага.

У рупнасьць валадарцаў не сваіх

свой клопат закаменяваў,

ды без азірна ерзануў,

бо сьмерць, бо сьмерць прыходзіць.

Ён скарбніцы (была-ж свая)

выпрашваў у іх,

быць вялікомым, што ці як,

паміж народам наскім непагарджаны.

навобмацак сьвяткуй — пазнаны мёрлымі!

Чму-ж ня ўсклікнуў у ахопе пэўным:

о, кроў мая, ты з мной!

(а тады цярпліва Дамаведцы)

Я баржджу…

Мір прахнасьцям усякім.

Дамаведка (даведліва)

калісьці я прыгожая была,

ня тое, што кадзе,

ад кроку лішчяга квяліць у паясьніцы…

Княжа спадабаў мяне.

Але, напраўдзе, пакойны тата,

службу выпрасіў у яго,

бо-ж я прыгожая была.

Пустэльнік

Костакі хварлівыя прад князем

не напрастаеш.

Я баржджу —

не замінай мне часу,

у судзьдзяў запавет пацьвердзіць мушу.

(скавырыста азірае Дамаведку, праводзіць

пясьцяй па ключох на ейным сьцягне???ь

яна разявістая)

паховіны па-царску справім.

А цяпер мне ў дарогу. Надару кажную

патрэбна мне схапіць.

(адважна Дамаведцы)

Я зла сусьветнага змагар.

Дай, Божа! Багаславі мане!

Дамаведка

Як шчыра ты маліўся, ойча,

і молішся ўскрадкі ад мяне.

(журна)

А каб жывы

мой быў пакойны татка,

ён з дня ў дзень за яго маліўся.

Ён так любіў яго калісьці.

Князевы валосікі з галавы зьбіраў —

шкадаваў: трасцай невядомай нейкай

уладца наш пакутаваў штодня.

Бывала, татка раскладзе валосікі ягоныя,

і спомніць мне:

— Тры гады таму даўчасу,

у Вялікодны дзень, вось гэтыя

асыпаліся зь яго тырсой сівойь

а гэтыя — о, Бог яго сьцярог! -

гасьцей вяльможных сустракаючы,

руньвой па вопратку багатую

ацярушыліся на князя шыза.

Пустэльнік (няцерпліва)

Я баржджу!

Не замінай мой час аднойчы Богам дадзены.

(зноў азірае Дамаведку і прагладжвае

па ключох)

Пра гэта досыць я пачуў ужо.

Мір прахнасьцям усякім…

А заўтра… пасьля разлукі з князем —

паховіны адправім,

і скажыш мне ўсё,

што ў душы тваёй

астаўляць ня можна.

(выходзіцьь пакуль азірае замкавы пляц)

О, госпадзе!

Усё ў дзікасьці,

У дзікасьці жыцьцё сучаснае і бывалае,

ёсьць у нас саміх чым асудзіць, -

увесьць чым будзем прад Табой тады?

Гэта можа здарыцца і пачацца,

(дазволь, прашу пачаць!),

я ня іншаму ўкорніку,

каб потым не зьвяртацца да Цябе

ахлебным, асудлівым узглядам

аглядзець памылкі, складзеныя на хрыбет,

што гэтак віжыцца, бы нейкая рука,

ня боская,

прыхільна супакоеная — аж дзівіцца можна,

пераходзіць у вялікі лад чуцьця.

Ды, Божа, дай мне ўладу, дзеля мяне

багаславі яе!

Мня цяжка, — Ты ня думаеш, як Бог…

Я біблію чытаў, чытаць умею добра,

усе сьвядомасьці пераняў зь яе…

Думкі дзеяй, сілай асяліліся,

адным прывалам мяне ўспакоіць,

выбранцам стацца ад усіх сьвятых.

(позірна на вышэйшую замкавую вежу,

павольна хрысьціцца)

—--------------

Крылы ветрака круцяцца неразмашыста. На уваходзе да ветрака сядзіць Млынар. падыходзіць падарожнік у зношанай вопратцы расейскага ахвіцэра)

Млынар (устае й схіляецца ў пашане)

Дабрыдзень, ахвіцэру!

Хведар

памагай нам Бог у працы!

Сьпякотны дзень… — я стомлены вандроўкай.

Іду, хаджу па сьвеце… пустальга.

Мо піць дасьць, ягамосьць?

І есьці хочацца — не адмоўце.

Млынар

Шмат ручаёў зямлю палосьцяць нашу,

як агляніся —

папіць ня мог?..

З Айчыны наскай ты?

Хведар

Але. Радзіўся тут. А потым узрос,

я доўга блукаўся ў краёх далёкіх.

(Млынар нахінаецца праз парог і

падае конаўку з вадой. Хведар пже)

Млынар

Прыгод шукалі, думаю, заморскіх, а нянаскіх?

Удзячны Богу будзь —

вярнуўся да сваіх жывы…

(з большай ахвотай пагутарыць)

… о, сьвет цяперашні,

у ім усё нязьвязана:

куды ні паглядзі — трывогі й пакуты,

сьцеляцца і днямі, і па начах!

Бо жывеш, жывуць навошта людзі?

Вось кручу вятрак я напаказ,

пад ім адлучаныя стаяць тупыя жорны,

навошта высякаць, зубрыць іх гостра,

калі зярна ні каліва

прывезьці ды змалоць?

Хведар

У непрыязьні вам спытаюся:

— А дзе-ж яно?

Млынар

У людзей нестрача, хоць зямля і родзіць,

ды іх на сьвеце шмат, здаецца, шмат.

У зубы лусту хлеба дай,

дай у казну і на зачопы багатырскіяь

жорнамі ручнымі астанкі самі меляць,

не пазіраючы, як вецер дзьме

ў ветразі майго млына.

Хведар

А я надзеяй сябе лагодзіў.

Да вас у парабкі жадаў прасіцца.

Я з тых цяпер, хто ськібцы хлеба рады.

Млынар

А ты скажы: хто ты ўсё ткі?

Бо-ж чалавек, яшчэ із каранямі,

ня вывернуўся я із дайнае зямлі.

Я памагчы да дзей ахвотны.

Як назваць цябе, скажы?

Хведар

Хвёдарам, было, мяне назвалі

на зямлі, дзе стаю цяпер.

І я прыйшоў сюды паслухаць шчыра

прысуд жыцьця нясуджаны самім.

Млынар (няздзіўлена)

Як добра умясьціцца ўратаваным,

зусім ня ходзячы да прошчаў усялякіх.

То праўды прыгожасьць

у тваім казаньні.

Да, бачу, тут цябе ня першым,

нязвычным гэткім.

Лядайкасьць турбавацца

пра жыцьцё сваё і дабро

ў людзей, у іншых пырхкае

аж да сьмерці птушкай.

Хведар (садзіцца побач Млынара)

Прынамсі, ведаю:

учынкаў я сваіх,

развагай мудрай

калісьці не гняціў.

Ахвярна дабіваўся там

я шчырасьці грамадзяніна

гэройскага імкненьня,

у падабенства, у такіх выпадках,

калі шкілет астанецца яшчэ цалюткі,

уявіў сябе вядомым ваяводам.

Сваё прызначаньне выслужліваў аддана.

Вадзіў палкі змагарскія

да мясьцін чужацкіх.

Я па галовах асечаных хадзіў

з пачуцьцём гордасьці й права ва ўсім

пераможцы… але не валадарцам.

Моц вялікомасьці я адчуваў сьвяточна

сярод пакутаў іншых,

бо-ж мной прынесеных…

І вось жывы астаўся я.

Зайдрошчу нават сабе самому.

Падвешваў мэдалёў, бы дар за дар, -

пашану металёвую

й зноў нахабнай прыцяй мкнуўся

за сьмерцяй

для сыноў сьвятых камусьці…

Ды вось аднойчы ахамянуўся я.

Забраны ў палон стары змагар,

каханец дасьмяротны сваёй свабоды,

бязь ніякай злосьці, звычайнай цехай слоў,

удзел пакінуў мне,

сказаўшы: — Я люблю

шырынь мае Айчыны, бадай яна вялікая,

як той сувет магілы!..

Выбранасьць зьявілася да мяне тады.

Ягоны гутар быў адвечнасьцяй прарока…

Натхнёны кліч мяне сюды вярнуў,

дзе нарадзіўся я,

дзе камяніцы Бонаў,

дзе Ягайлы дзяржаўныя спажыткі,

прынесеныя ад нашае крыві,

і рукамі нашымі — языкі бязмоўныя,ь

потым расьцярушаныя

із плённасьцяй ледзь прыпамінаенай.

Я міснасьцяй усёй пераадолены,

пакінуў шэрагі, акоймленыя тыранствам.

Я ўскрос прыгаством Айчынным,

дзе месца ёсьць і пеклу і, разам, раю —

я вярнуўся да свае Айчыны.

Млынар (ухопліва)

І не шкадуеш ты тэй памяці-бяды?

Ты шчыра судзіш незадавольнасьць!

Хведар (намерыста да гутаркі пачатай)

Што-ж калі ў сьвеце нашым усё так складзена:

блішчыць адзін усьцьветам свае волі,

другі згінаецца,

хоць з талентам уроджаны,

тварцом найлепшым людзкога ладу быць.

Адных славуцяць, бадай, да пальца кажнага,

сродкаў не шкадуюць, (ён болей, чым метал

з-пад гнёту скалаў вырваны

рабом, які жыве жыцьцём, бы мятліка),

І быццам на аўтар паганскі, ці хрысьціанскі

кладуць здабыткі іхных дзеяў.

(ледзьве падумаўшы)

І полымем гарыць агонь запалены,

іскрамі ўзносіцца пакорнікаў хвала.

Палымнець змушае серцы грэшных —

умельства здатлівае падпальшчыкаў…

Шмат каго стаўляюць збудовай статуі,

якую можна пірхнуць заўсёды,

або падмаляваць, (знойдуцца),

сьвятыняй-сьвятасьці

жыцьця райскага дзеля будучыніь

ці пераканаць нябедна-зрочным хвальшам,

значным зьместам багаслаўлёнага,

з напісаным на сьцягне імём:

— Цар цароў і ледзь ня бог усякіх валадароў…

Здарылася — і я піхнуў сябе, — судзеце!

Наўцемеўшы: — Я не адзін належу

цяжкасьцяй мінулага імгненьня — зла

для асуднасьці ад маёй Айчыны.

Сваё тлетворнае імкненьне —

за свабоду і любоў паміж людзьмі,

за хаварство збіранае

ад усіх народаў

народу кажнаму…

Млынар (ухопліва)

Украдзеная зямлёй вада

дзесь зноў прасочацца ручаём

на роўнядзь!

(усьмешліва)

… вашэці — злачынства зборнік.

Цяпер з усіх бакоў краіны наскай,

з-пад лобжя ці за плячыма цішкам,

на цябе зірнуць пачнуць,

і сьведкі знойдуцца сказаць:

— Ты іх уласьнік.

Хведар

Сумленьням я ніколі не крануся.

Было-было! Усё мінае.

Я прывучыў сябе,

упобач ацьвярдзелых, уладных ладаў,

да захапленьня

свае ўлады…

(падумаўшы)

… ды запамяталася, зачаленыя:

зь цярплівасьцяй за небакрай,

з паслугай ветру хмары

адхоніста плылі,

іх вецер, здэцца, гнаў з мае Айчыны…

Абвесьціў ім: — Ад сяньня не належу вам!

(а тады ўразьліва)

Паміж скрыкамі — я больш ім ня гэрой:

— Напасьнік! Здрайца! -

дзяўчыны голас, маўляў з анёльскіх вуснаў,

падажлівы ўсяк пачуў,

яна сказала:

— Ідзі адгэтуль,

твая Айчына там, адкуль і я сама!..

Заплакаў я, той, які ня плакаў

сярод трупоў, сярод пашуг агністых,

і болесных кананьняў…

(усчолена)

Я прыйшоў сюды прасіць сваё жыцьцё

усе памылкі мае паправіць!..

(Млынар і Хведар азірнуліся, з-за

ветрака выходзіць Пустэльнік)

Млынар і Хведар (бадай разам)

Благаславі нас, ойча.

Пустэльнік (пабагаславіўсы)

Чаму ня чуцен грукат жорнаў?

(потым пэўна-уверліва)

Чаму не мелеш дух людзкое сатаны?

Ёсьць праца нават гэткая.

Млынар (абы адказаць)

Бог вялікі над ім уладны.

Пустэльнік (азірае Хведара)

З табой, млынар, я гутарыць ахвочы,

але з вока на вока.

Млынар (да Хведара)

Ідзеце,

вунь там мая сяліба.

Есьці там дадуць і адпачыць уладзяць.

Пустэльнік (па адыходзе Хведара)

Ня жорны круціш, а ветразі размашыстыя.

Чуў пра гэта — няма завозу…

Ах, як скрыгочуць!

Твая цярплівасьць не разьдмухваецца

у іхным скрыгаце?

Падмаж іх дзёгцем.

Млынар (зноў абы адказаць)

Грошы не стае купіць дастаткам дзёгцю…

У прызвычаі працы гнацца ветразям

пад ветрам порсткім ці ледзь дзьмухотным.

Быць не жадаецца аніяк бяз працы.

Асалода ейная знаходзіцца

ў жыцьці падхіленым працавіка.

Пустэльнік (у лагодным захопе)

Не наракай! Твае астанкі, ведай,

супакоюцца ў поўным вынасе маіх спакус.

Яны-ж прад гэтым… О, бачу адрасьцяць

нарасьні на дрэве спрадвечнага быцьця!..

(Млынар неўразумелы)

Ты пачатак мой. Ты будзеш паміж конадняў —

сумятня ўсходаў увосень нават, і вясной.

(і ветліва)

Бачу позірк твой марнуецца —

просьвеці шукае паміж мае гамонкі,

а яны імкненьні.

Не клапаціся: пазьней убачыш —

яны вяршыні бяз адхонаў — ідзі сабе, ідзі,

Гняздо там скруцяць людзі іншыя,

нябывалыя —

аж да нябёс.

І прокмяць руху кажнага ўсьцеражэ празорліва

Сам наш Вялікі Бог,

спаткацца ім із краём прадоні

Ён не дасьць.

(павучальна)

А хто аднолькавай прыгожасьцяй змучыцца,

адважацца, што існуе паўзбоч, пазнаць,

глынецца воміг прорвай, процьмай пекла.

Емінай ён будзе толькі

агаладаламу чарту…

Млынар (у пытальнай даўцемнасьці)

Мабыць, пекла, што ёсьць у днях цяперашніх —

засыпецца няпамяцьцю

чарвячай там,

ці можа іншым акунецца?

Пустэльнік (уцемліва)

Спакмечваю, на млыне ты

ў адзінокасьці бяздлоннай,

раёў жыцьцёвых асочваеш вылёты.

Працу лепш вазьмі, я дам табе яе.

(азірна)

Я спадкаемец княскага дабра цяпер,

мо чуў пра гэта ты ўжо?

Я толькі што ад судзьдзяў палавінных.

Млынар (зналуску)

Дзівотны дзень мой сяньня:

разумная парада

ці сон незапамятаны

мне зноў прысьніцца

ўначы?

(дапытліва)

А можа князь сканаў?

Сканаў? Напэўна, ён памёр?

Пустэльнік (вельмі асабліва)

Але! Яго няма, як вясны мінулае паводкі…

Праз колькі тыдняў, сказалі судзьдзі,

даймо яго запішуць на мяне,

бо няма насьледнікаў, а што былі —

даўнотна акалелі.

Там нават у мяне — чаму ня ведаю —

спыталі:

— В познаніі какім Хрыста

вы сь міра сеяво на пушчу удаліліся?..

Усё сказаў. Я раб убожаны.

Праз вякенцы ў будане

шмат гадоў

выторкваць Гасподнюю веру,

бы дзіркі затыкваць у бойцы??? — я ня ў сіле.

Дазвольце мне, багаства дайце

праваслаўя чоліць на маёй зямлі.

(разпарадліва)

… валей чакай,

чароўнасьць казаныя забудзем, -

свой папас табе я абяцаю:

мялі зярно, што некалісьці, неўзабаве,

прывязуць табе,

але муку люгашкам дай —

у багну.

Сабе кінь зьесьці

й для мяне ашчадзь ня крыху… у дастатак.

Праца ёсьць табе, шукаць яе ня трэба,

і розуму твайму ня будзе часу

глядзець на хібы разрослыя ў хібах,

у собінах жывых сьмярцельнікаў.

Жорны круцяцца. Круці млынар у млыне —

рухлівасьці штодня ад твае працы.

Уцешным будзь барзьдзіць пачатак дня,

і прымарудзіць канцадзень усяк.

Млынар (для пэўнасьці)

А насапраўды ты спадак

ад князя забярэш?

Пустэльнік

Лянуюся гуманіць пра гэта —

яшчэ раз, яўнейь але!

Працу даў табе? Даў! Бяры яе…

чакаю твае згоды.

Млынар (прыхініў далонь зірнуць

на воддалькі — замкавыя вежы)

Кляштор сьвяты ў замку

заладзіш думаеш?

Пустэльнік (адвярнуўшыся)

Якая згледзень!

(а тады)

Ніколі, атрапелы працай!

Там будзе мой кляштор — магіла —

сьвяцейшая за ўсіх сьвятых.

Млынар

Багаславі, Божа! Амін!

Пустэльнік (Сабе)

Слова чужацкае — амін,

маім прысудам усім будзе,

хто супроць мяне.

Млынар (сьведама, і забясьпечана)

Я згодны, ойчаь

Амін, — ня думаю абмінаць.

І вось так ёсьць, пэўню, сяньня —

жорны адкую каменнай гастрынёй

адмалосьць завоз табою абяцаны.

Пустэльнік

(хрысьціць Млынара, а ён, бы ў набожным

схіле)

Я спадзеваўся на пэўнасьці твае.

У спадзевах Боскіх

здлон цяжкі і нечаканы,

няхай цябе нястомай цешыць…

(да неба)

Бог дабры спакусу!

Шорах маіх крокаў, абуты словам Боскім,

хай кажны чуе ад сяньня, назаўсёды:

зьвер у гушчарох,

а чалавек у хаце.

(у рухомасьці постаці Млынара — зьняверь

Пустюльнік, адыйшоўшы ад Млынара і ветрака)

… чалавек ніколі не спраўляецца падгадаваць сябе

ўровень свае сілы.

Ён толькі падгалосак свае роўні-сіле,

што жыве тайніцай казачнай

у непадчыненым анікім у сьвеце.

(зноў да неба)

Хто пераможа, у спадчыну ўсё

ён возьме,

і буду богам я,

а мне хтосьці будзе сынам —

напісана ў шчырасьцях ад Яна Багаслова.

(пераменьліва)

… а хатка заімшэлая

ў лесе астанецца,

там промець асьвяціў мяне

жаданьнем гэтым.

Упэўнена малюся зноў.

Мальба прыгодзіць быць прарокам.

Я стануся анёлам — змагаром

на спавітай шлюбам

з войнамі бясканечнымі, -

я ўсё зраблю бяз выбухаў і стрэлаў.

Загон крыклівы на форты й цытадэлі

ня будзе чуцен больш.

Божа, у сьмерцях іхных, іншых,

сьцень майго народжаньня

вылучы: раджаньні чалавека

без пакут ягоных…

Я крыжам укрыжаваў сябе,

зь якога сходзіць можна.

Дазволь, павер убожанаму,

у снох маіх я чуў Твае дазволы.

—-------------

Раніца. Усходзіць сонца. Пустэльнік у князевым замку, стаіць каля вакна і пазірае на неба, а тады на вежу. Стуль пачуўся перазвон званоў гадзіньніка.

Пустэльнік

Да пячоры ўпрыгожанай

я зналуску прызвычаіўся.

(аглядзеўся навакол)

Імнасьцяй ягонай я ласьнець магу,

як і ён,

што ўжо пачаў калець

пад сховамі жвірыстага пяску.

Мо цяпер, у тлёне ціхім сьмерці,

спамінае натрасьць доўга жыць.

У скорасьці душагубства і злачынства,

у жарлівасьці разбойства і звычаяў зрадлівых,

сваім людзям… асекся, бо сьмерць.

(наравіста-насьмешліва)

… закосы будучых імпэрыяў

закасілі прывід уладнасьцяў тваіх.

Ха-ха-а! У прыстанішчы магільным

успомінай бяспомачны:

уразу неспадзеваную —

сваю сьмерць, а не жыцьцё.

Я тору: сьмерць —

сьмерць шчырая падайца!

Зраўняўся, князю, ты

з купінай вогкай

дзе не заўсёды селіцца нат чарвяк.

Глуміся там!

Я словам не спляту вянок,

вянок найлепшых прыкладаў да раба акалелага

ад раба Боскага і дзеямі жывога.

У Бібліі, якую шмат чытаў,

тварэнцам добрага навучыўся я.

Дай, Божа, мне пажыць,

хіба як найдаўжэй

у гадох падгартаваным,

каб патоп зрабіць вялікі

не вадою,

а травой,

што Ты пасеяў на лагчынах

сярод купальскіх красак,

бы на разбор.

Між красак, дзе мрой дзявочых звой

у дамавіне толькі

пазнаюць зноў,

а мо ўспомняць перад Чортам

у нязбаўным пекле:

— Ах, каб жыць яшчэ!

Я жыла-б ужо, як краска тая…

(азіраецца на дзьверы)

О, ахмянуўся я!

Дамаведка там,

і яна, напэўна, слухае,

або вочыць прэчыны ў сэрцы Евіным.

Каму-ж? Напэўна, мне… Амін!

(выходзіць, спатыкае перапалоханую

Дамаведку)

Дамаведка

А я… а я зьбіралася

будзіць вашэцю.

Здаецца, ойча, з духамі гаманіў?

Кажуць, князева душа ляцела

праз ставок,

ноччу… у навальніцу.

Пустэльнік (адмашна рукой)

Амін! Амін!

А навальніцы я ня чуў

нат звонам камара.

Дамаведка

А-а, грэшніца бывалая,

бяз мальбы надзённай,

сьвятога чалавека спатыкаю я.

(увайсьці ў ласку)

Сьняданьне смачнае, як для князя,

наварыла я.

Пустэльнік

(пагладзіў Дамаведку па ўсплеччы і

па ключох на яе сьцягне)

Еш сама,

ядой раскленчвай

сваю нястомнасьць,

бо-ж пілнуеш — вада патрэбна рыбе, -

пільнуй за гаспадаркай,

а я зноў пайду ў людзі,

й Пустэльнік дзесь яду

заўсёды прапануюць.

Я пайду. Ужо пара, ад сходу сонца,

сьвет увесь прывучваць да маіх жаданьняў…

Дамаведка (урывіста)

Ойча, на валасы — с кручаліны зірні мае,

і твае да іх прыплёснутыя…

Пустэльнік

О не, не спакушай мяне!

Вочы мае зіхнуць зусім іншым.

(выходзіць. пад замкавым мурам гурмяцца

дваравыя людзі. Спыняецца, азірае іх)

… сонца толькі на небе абжявілася,

а ўсе нібы ад з-пад цішка,

сабраліся ўжо да двара майго… ня князевага.

І чаму так рана? Іх не падганяў.

Із хцівасьцяй якой каля ваза

сакочуць там?

(падыходзіць)

Голас з гурмы:

ойча, азірні ўсё!

Бяз вопраткі — голая! Голая, як дзіціня!

Пустэльнік (гурма цікаўна-вясёлая)

Зло Хрысьцінскае…

Скуль майстра гэтакі

да нас сюды зьявіўся?

Скульптар (прыветліва)

Тутэйшы, ойча.

Я чалавек з натхненьням Боскім,

той, які злавіць у змозе

людзкой душы намогу

ў самых вобразах яе

дурных і добрых.

Пустэльнік (аглядае скульптуру)

Здольнасьцяй падобнай,

сыноў Яго ўявы казатліва-жорсткія,

асьвечвае толькі чорт,

але ніколі — Бог.

Скульптар

У бязмоўным камяні

між склад яго высечаным

якраз кажу пра Бога,

і пра Хрыста — людзей,

да жарсьці й пакутаў клічу,

каб было забыцца можна

пра жах наўмераны

людзьмі зямнымі.

Пустэльнік

Няўжо ты сынам Боскім

сябе назваць жадаеш?

Ты-ж сатрапеньня праклёнаў мацеры,

або мізэрнасьці паўзок

у хаты наскія,

каб жыць прысутнасьцяй істоты брыдкай

каля пазбаўленых жыцьця юаэноты.

Скульптар

Нязломны чалавек, прычасны Богу нават,

сюды сьхіліся і паглядзі:

зраўняй казульку,

якая вось што села,

на грудзі высечаныя із каменя

жанчыны мной.

Пустэльнік

Не тлумачся шмат…

Бачу зжаддаля, што яна нічога.

Казулькі зьвіль-пырхля нікому непатрэбныя.

Скульптар (у гардлівым супакоі)

Але нічога, ойча. Але розуму даступная

чалавечаму.

Скульптар

Утору я за вамі — яна нічога.

Казулька кажная — часін усякіх неразборлівасьць:

сядзе, паляціць, і ўсе ляценьні

вядуць пылінкай стацца ёй.

А мы вядзем. Памяць сваю творым,

шчадзім,

у вякох для нашых пакаленьняў,

каб жылі яны спатканай красатосьцяй

з прызвычаем першапачатных мрояў

дабра і пешчаў аднальковых

між сабой…

Пустэльнік (асьцерагае гутурку)

Ты жадаеш бляскам быць жыцьця,

ці спароднікам мітусьні крывавай?

Скульптар

Цяпер я толькі — часінай гэтай,

спакмень жыцьцёвы сярод людзей жывых,

якія ў зьдзіўленьні з маіх здабыткаў творнасьці…

а ў ёй падобнасьць іхная

што ў снох прыгожых, у надзённых дзеях,

не абмінаецца жыцьця — ільсьніцамі

ў мітусьні пад час патрэбнай.

Пустэльнік

О, як — патрэбнай мітусьнёй!

Навошта-ж вось тады

ты высек з каменя Евіну дачку

застыглую ў грэшным пацалунку?

Скульптар

Яна ўся ў ім квітнее

любовяй аджытой

усіх памерлых тых,

што спадзяваліся яе сярод пакут

у мітусьні (але празмерных)

цяпліць каханьне.

Яно чароўнае, ня ведае дзён сканчатку

ў ківаньні ўскалісьсяў розных

векавітнасьці ўсялякіх будняў.

Пустэльнік

Крохкі чалавек, ня шукай дарэмнае ў сябе і ў іх.

Ты голас свой у сэрцы ім

не ўкладзеш да скону.

(паказвае на дваравыхь некаторыя зь іх

у нячутных спрэчках пачалі разыходзіцца)

Ведаюць яны цяпло і сьцюжу,

і цягу песьцяць карцівых жарсьцяў,

і глядзець… глядзець у строп нябёсаў,

як лужына з вадой бруднай.

Цеміш, што кажу?

Скульптар (бязуразьліва)

Му самі неба і разам хмары, — так здарылася.

Але ў небе прэрахі для сонца ёсьць:

дзень пачаць і скончыць ноч

расыпным слоем зор йскрыстых.

А прыгаство, бязь іншага прыгаства ўпобач —

не прыгаство,

а скратнае заміраньне, — не ўлітаваць яго,

што некалісьці было,

даступна ў днёх мінулах…

(Пустэльнік азірае скульптуру)

1-шы Голас (ад людзей, што асталіся)

Хай прыгаство сваё паставіць каля замку!

2-гі Голас

Голую?.. Срамятня!

Тут чалавек сьвяты жыве цяпер.

3-ці Голас

Я чуў, ён хоча прадаць яе… Прадаць каму?

Пустэльнік (супакойвае ўзмахам рукіь

ветліва да Скульптара)

Прадаць жадаеш, гамоняць людзі?..

Прыгоства нарасьцяў люблю на дрэвах яь

дрэвы між сабой таксама хваляцца.

Скажы: свой нарасьцень душы прывёз сюды,

каб паказаць умельства, ці то што — прадаць?..

Але, удоваль, скуль сам далёкі будзеш?

Скульптар

Я зь вёскі князевай.

Пустэльнік

А ён памёр. Князь ужо памёр,

там на магіліцах,

жыве ў пекле, а можа у раі.

(пабожна)

пара было пачуць навіну гэтую.

Хай памяць знойдзецца пра яго

між намі…

Скульптар

Навіну гэтую кадзе пачуў —

сказалі дваравыя,

але ня верыў ім,

бо князі жывуць у замку доўга…

(зваротліва)

А можа, ойча, купіш ты

працы плён мае?

Пустэльнік

А я пытаўся, ці можна не?

Што прагнеш ты

за злыдзень зьвальнявечаны?

Скульптар

Толькі ўсяго збожжа мяшок.

Хлеба нестае ў маёй хаце…

Купеце,

удзячны буду вам да самай сьмерці.

Пустэльнік

Праца працай ёсьць, не рабаваньне.

Плаціць за працу я ахвотны.

Убожанай ня жыву!

Скульптар (бадай благотліва)

Не ойча, людзям убожлівам нясполахна ссказаць:

рабаваньне працай ёсьць,

але лядайка жыць каб потым.

Пустэльнік (бліжэй да Скульптара, ціхотна)

… асьцюкі ня кідай у мае вочы.

Я насьледнік князя.

Думкамі зьбярыся не зняважаць мяне,

пустэльніка із пушчы.

Клёпкі ў галаве ты маеш…

(амаль што агадліва)

бо-ж цярпеньня траціў із каменя цвярдога

падабенства людзкое высякчы.

(а тады ідзе да дваравых людзей)

Ужо стане спатканае суседзіць —

вам праца ёсьць, да працы, прэч! Ідзеце!

(адыходзяць. У той час ён сам

сабе)

… а дух душы ў можна сьціснуць,

як мяшок збожжа завязаны.

Скульптар

Я ўдзячны сьвятому чалавеку.

Чуў, дабротны славіш на зямлі

на нашай.

(іпросьліва)

Тыдняў шмат — ужо лічыць забыўся —

сямжя жыве бяз хлеба.

Пустэльнік

Пакуль дзевацца можна.

Бяры, што здарыцца ня заўтра.

Шкадую я цябе.

Ды некалісьці з тваіх пакутаў дзённых:

— Хлеба, хлеба як зарабіць удоваль! -

Анёл зямлі зь людзеў??? ёсьць гэткія,

даць выдзьмуць іншую.

Будуць людзі наступным днём захопленыя,

як ты здаволены аплатай ад мяне.

За здлон мазолісты

там кажнаму заплоцяць, цемлі:

прадачна і роўна.

Ці ты касьбяр, ці ты араты,

ці ты натхнёны з Богам жыць,

ці ге???ні ты, ці накладач здаровы —

меўзякі званістыя на пясьць тваю пасыпяцца:

бразь, бразь — лічы!

Разжытак аж да самай сьмерці!

А табе цяпер — здарылася,

як спрытней сярэдзінай зыгнуцца,

падняць мяшкі мукі на воз.

(крыху падумаўшы)

І сьціхні.

Не рань душу пакутамі спатканымі.

У такіх выпадках я сьвяты, ці ня сьвяты,

кажу заўсёды,

і дзейнасьці свае багаслаўлю набожна

развагай пэўнай ды спадзеўнай

вычатанай ў сказах Багаслова…

(адмашна)

Плён рукі тваіх цягні да млынара,

за яго мукой заплоціць ён.

(увадальку, адыйшоўшы, аглянуўсяь

амаль падгойсна)

Пажыві із полеўкай. Паеш, не паясі удоваль!

Сьвятло табе, сямжі тваёй

смуць развітальная ад поўніка.

Ад красак сушаных радасьць не пачуеце,

яны сушыліся маёй рукой.

Да іх дарогаў не шукаць,

трапляюцца усьцюж-усюды.

Хлусьліва не скажуь людзкія спадарогі

краскі не ўсе захопна любяць.

—---------------

У Ветраку

Уваходзіць Пустэльнікь Млынар ідзе насустрач увесь апылены мукойь прыветліва, бяз слоў, сьхінаецца прад ім.

Пустэльнік

Заўсёды бачу цябе за працай…

Млынар, мяшок, не два, як абяцаў яму,

з мукой аддай яго тварцу

памерлых вобразаў…

(ляпае па лбу)

Але чакай, — уцем паслушна!

Сьцярожнасьць падсушы тваю,

тады ўвага вохкасьцяй дурнотнай

не размокне.

Хадзі наверх. Ня чуюць — павучу.

(ідуць на паверх над жорнамі. Там

Пустэльнік дае з кішэні пучок сухой травы,

і ціха-шапотна)

Зельля гэнае сатры млынар, цяпер

з мукой зьмяшай паўнютка —

так трэба блаславіць даймо ад Бога данае.

Хай ён, і кажны зь іх

з намогай клікаць бліск жыцьця

з панурасьці,

сілкуе… сілкуе зёлкі Боскія,

з мукою перамешаныя. Мы-ж — добрадайцы!

Млынар (бярэ пучок травы, кладзе за пазуху)

На дол ідзеце, ойча,

тут пыльна і нянатва.

Усё зраблю, як ты сказаў.

Пустэльнік (зыходзіцьь наадоле ўжо Скульптар)

Унось сваё тварэньня, пастаў там у куток.

Хай пастаіць пакуль у млыне.

Толк ёй пагожы прынараджу,

бо-ж я купіў, і заплаціў… нятанна.

(Скульптар люботна ставіць «Жанчына

ў пацалунку» ў кутку ветракаь заходзіць

Млынар, дае яму мяшок мукі)

Бяры і будзь удзячны.

А другі мяшок мукі

млынар яшчэ не намалоў,

заўтра забярэш.

(Скульптар адыходзіцьь да Млынара)

Хай узвалочыць страўнік

хлебам нашым дайным…

А ты запамятай:

зярнё кажнае разьмялі дашчэнту,

ім не расьці на нівах болей.

А для мяне і для сябе

усё ткі сьцеражы ў сьвірне,

муку дабротную на пірагі,

а зёрны на насёны (мы самі не памёрлі)

я сам адмеру беражліва,

не клапаціся нават,

сам размяркую шчыра, каму даць пасеяць.

Млынар

Тваю волю слухаю ўважна

і зраблю, як ты казаў:

муку — ў багну,

а рэшту — да арудаў.

Пустэльнік (набожна)

Вялей, чакай!

О, як люблю я слова гэтае!

Прад ім заўсёды адступаю

ў зварот пачаты,

пад ім, здаецца, я

ад варагоў схаваны шчыльна,

прабач — ня ты…

(люботна)

Адданы спадарожнік мой,

я ў радасьці цяпер дваякай.

Жыцьцё — ня толькі адчуваньне часу,

а ўсьцяж прычаснасьці для розуму,

у спалуках існасьці Узвышняга.

Павер — у замалотай галаве, змароны працай,

ты гэткіх слоў ніколі

не маніўся чуць.

Ты той, што шчасьця ня шукае.

Ты водміж кінуты ў днёх штодзённых,

а можа, крыху ў мінулых.

А мне? Мне карціць прызнацца:

я цяжкасьцяй ўсёй быцьця ахутаны.

Мушу і манюся сьвет напоўніць

людзямі іншымі.

А каб зрабіць, хачу я неспакметна

зярно змалоць і расцярушыць на вецер

без астанку…

(загадліва)

Вось гэтую статую вазьмі

і струшчы на пясочыны —

вярні яе зямлі усаджанай,

бяз знаку будзе.

А заўтра не забудзь таксама,

другі мяшок з мукой,

аддай яму скарознаму

з травою-зельлем змелены,

бо есьці ўсім хочацца, не яму адно,

мо каму прадасьць або пазычыць —

няхай ядуць… пупырацца.

Млынар (у дбайнай згодзе)

Мне толькі працу, і ты даў яе —

я напагатове, ойча.

(міжчасна, парадкуючы мяхі з збожжам сабе)

Рой злоўлены апаўдні —

у карэнь садзі прыгодны.

Пустэльнік (надалей заахвочана)

Будзе толк маім зарукам.

Зарука дапамогі — ты.

Але трымай ты вусны нерастуленымі.

Няведамкай прыкідвайся. Хавай мне абяцаньне,

і будзь здароў, - наступнае спатканьне,

і будзь здароў, - наступнае спатканьне

навінай іншай забавіць нас.

Дарогі клікаюць мяне ісьці

далей, далей ад гоняў замкавых.

Там скарбы я знайду

маім імкненьням і жаданьням.

Мая дарога некароткая.

Бывай! Мялі закрамянелы лёс…

Мяне накормяць там.

Багатыя і бедныя пустэльніка пазнаюць —

чалавек сьвяты.

Не ўхіляюся, не хаваюся — я чалавек сьвяты!

(ускідвае на ўзплечча мешкаватую кайструь

адыходзіць)

Млынар (паглядзеўшы ўсьледь сам)

Ідзі сабе, хадзі сабе —

выцёхквай вышчары языкаватыя.

А мне вядома:

за Полацакам,

за Вільняй

і чарнігавам

зямля апанавала, падзяліла

прасьцінкамі маю Айчыну з суседзімі, чужацкамі.

(падыходзіць да скульптуры, азірае)

Мой няведамы сын, тварэц,

у шораху жыцьцёвага цярпеньня,

як вой, спаткаўся я ў чыстым полі —

храпеўя на зямлі наскай,

з гадзюкай,

што выпаўзла з травы пад самым носам.

І я ня ведаю, з кім цяпер змагацца,

з кім на старасьць спрабаваць

астанкі шчэ нязмерлай моцы?

(пераступае колькі крокаўь нарсьціва)

Я жывы! Пераходжу кладкі між днём і ноччу!

У пацёмках асьвятлёных сьціпла,

сьвятлом

з кусочка-сьвечкі нават

сьвятлом незгасным цяплюся сам.

(спагадна)

Якія ліўні ліхалецьця

над зямлёй маёй…

(уздымае рукі ў строп ветрака)

Хто будзе мне прыгадваць:

рабі, прыкідвайся?

Я сам сабе загадваю!..

Пазнаю стварэньні паўзуча-гідкіх…

Магу кранацца сьмерцяй сам,

бяз сумленьня,

супраць таго, што да мяне сурова…

(уваходзіць Ганка)

Ганка

З кім ты гамоніш?

Нават чутна

твая гаворка на дварэ.

Млынар

Яе, дачка, зглушыць ня можа

грукат жорнаў і скрыгат крылаў

ветрака… Глядзі!

(паказвае на скульптуру)

Ганка

Нібы жывая.

Млынар

Прынесьлі гэта мне здрабіць.

Ганка

Якая прыгажосьць! Навошта разьбіваць?

Млынар (бы да сябе)

Шмат людзей у спокутах багацьцяў

абходзяць радасьць працвітую

беднякоў.

Ганка

Татка, ты нязнацкім робішся…

Даруй, мой Божа, грэх:

напэўна, стома ад дзён даўжэзных

цябе із сьветам тым гамоніць?..

Палудняваць ужо пара.

Млынар (грэбліва)

А ты ня слухай, дачка мая,

старэчай гамазьні… але заўсёды,

прашу, астанься з адным прасьцінкам:

гадуй сірот, як я цябе, і тых азяблых

ахіні сваёй апекай,

хто на шляхох жыцьця зьнямог, -

і будзеш ты тады ўся

людзём на радасьць.

Ганка (забаўліва)

Ты мне казаў пра гэта

ўжо шмат разоў.

Млынар

І лішка не заўжды ў шкоду…

А потым віслы-вушкі

прытулі

пад густоту валасоў тваіх, -

ня слухай гутарак маіх

мо з тым магільным царствам.

У радоўцы сьмерці апынуся некалісьці —

не апрычоны!..

Без дзявочага, скажы, уражаньня:

што Хвёдар робіць там?

Ганка (урымсьліва)

Усё мяркуе… сьцінігаецца.

Крок кажны мерыць спросткі лесу,

і я ня цемлю: навошта, дзеля чаго?

Ды ізь сялянамі зь вёсак побач,

з клапотаю гаворыць, а пра што —

ня ведаю?

І сяньня, тата, ня ты падняў —

ізь сьвірна наскага

ім шмат аддаў дабра мукой і збожжам…

Чаму ключы ён мае?

Як хутка вы асвойталіся.

Млынар

Баночай працай вабся.

Няхай — не перашкаджай яму.

Ён мой спагаднік навучоны.

А дабром разданым неўзабаве

мо лепшар падбаем мы.

Ганка

Зноў адкажу: хай будзе гэтак.

Хвёдар, тата, слаўны ўсё ткі.

Млынар (надмераны ў захаваньні)

Будзь сястрой яму, -

умоль зь любовяй яго прысутнасьць…

А статую вазьмі — няцяжкая —

і занясі да нас, у хату.

Ганка

Пад сілу, тата.

(памалу выходзіць із статуяй)

Млынар (сам)

Веецер моцны, непрапушчальна

дзьмухай ветрасьцяй сваёй,

і няпрыпынна круці жорны,

каб зёрны княскія змалоць,

каб за працай мне прыдумаць

нешта добрае на расьцяг гадоў.

(азіраецца)

А можа, латва робіць ён?

А можа, я журбой, прадчаснай злосьцяй,

сваіх развагаў пад скрыгат жорнаў

ня сьмеціў ойчу волязнатна?

(задзіцца, паўзбоч напоўнены мяшок)

Лепш пачакаю, каб ня ўпасьці

у вір жыцьцёвы з галавой.

(азірае ў сярэдзіне ветрака)

І прападзе тады ўсё…

А можа, часу кінуць мне

ўсю турботу неспадзяваную,

каб потым… што?

(пагладзіў патыліцуь устае)

Састарэлы я, — шкада-а…

У каленах косьці зьвякаюць.

(выходзіць на знадворакь зёлкі, даныя

Пустэльнікам расхінае і нюхае)

Гым! Яны-ж атрута:

блёкат, мудраўка і нават чамярыцца.

(кідае зёлкі на зямля, прытоптавае

нагойь азірае навакольле і ветрак)

Што было, і здарыцца ў маёй старэчай волі,

назначыць лёс.

—--------------

Узьвеісты вецер. Няводдаль, паміж дрэвамі, прасьвечвае шырыня лугу і сьцежка на імь у блізьні — лясная крыніца, чутка яе бруеньнеь Пустэльнік кладзе кайстру, садзіцца пад саснойь чуецца стамлёнымь вопратка крыху захлюпаная брудам.

Пустэльнік

Раніцы здаюцца мне спрадвечнасьцяй.

Ужо якую нат і ня лічу,

не памятаю,

самі сабой мінулі ў дыханьні разьмераным

майго ісьненьня…

(крыху асьцерліва)

Я ветру ня люблю ўраньні.

(развалюхна далоніць аблічча)

Не ў адмен, панурыстай павеі

расхіляюцца ўсяк, прыгожа,

галін абдымкі ізь лісьцінёй

лушчыста-шаснай — ім так патрэбна.

Усё навокал размаўляе хутка,

хутчэй, чым растлумачу языку свайму,

сказаць, што мною ўладае.

Зьнібіць усехлівасьцяй, аж да душы,

прыліпшы сьцяранюк: я мушу зьдзейсьніць.

Стаміўся я, таму і зьніба. А хто-ж яна?

Яна ўзнога

гнусіцца над мной ўторна.

Уторна, як калісьці там,

у тэй сутулай хатцы для пустэльніка,

дзе мроі абвясьціліся усходам сьместным.

Заніба? Ды не! Я ад яе захованы

душой маёй зайздроснай.

Душа асілкавая пустэльніка набожнага,

напэўна, не зьбянтэжацца

прад вышыняй вечна Боскай.

Для мёрлых на магіліцах выпрошваць ня буду

розніцы грахоў прашчэньням.

Хай зьніба астанецца з мной

да часін сьмяротнага акананьня,

каб з пахавальні фараонавай

глядзець маімі памерлымі вачыма

на недагон жыцьця пахмельна.

(штурхая рукой, бы адпіхваючы штосьці)

Бог, унадзь ранейшым парываньням!

Дай мне належнае, што будзе мною створана

паглядзець, нібы на рэч, на месцы ў будоўлях.

А калі не? Хоць скратна аглянуся:

зьвер зранены ўцёк ад паляўнічага.

(пазірае ў неба, просьбна няведама

да каго)

… забыўся я пра Ерусалім.

Як пайсьці знамённым аж туды ад гэтуль

дарогай простай ад замку княскага?

Там братанічы жывуць мае (якая непрадгледнасьць!)

як мрояй воддалькай, маёй уласьніць іх?..

(але потым усьвятна)

Я не падзяліў яшчэ

імёнаў майго грэху

прад Табою, Божа.

Палымні мяне, нявіньніка,

але маёй спакусай.

Пакорнік я, адданы Тваім цнотам,

Ты ведаеш даўно, што я

стварыць жадаю пад сіняй сонячнай,

якое — ані ледзь, ня бліжыцца, -

на колькі крокаў аж сюды,

упобач мае постаці,

дзе ўцехамі весяляцца

ў хатах людзі, Табою нараджоныя,

і яны пад сваёй апекай (а можа, і Тваёй?)

іх твораць самі.

(устаеь унурыста глядзіць на дол)

Божа, я вой сьвяты напагатове

перад Табой навек спыніцца!

Дапоўніць спадак Твой нябёсны

вялікім дыхам дзён маіх.

Маю даніну шчырую нязродні зь лятуценьнямі,

вялей сьвяці ручаём падземным,

скуль вылаўлю аглядна я,

пяршуна тых першых дзён маіх,

прыдуманых пад засеняй сьвятое Бібліі.

(пазірае ў просьветы паміж хвояў — стуль

чуваць нямоцная Купальская песьня)

А я ўсё малюся і прашу

кажнае нябёснае сьвяціла

даць мне знак, каб зрэнкі заірдзеліся:

ісьціна мая Узвышным пацьвярджона.

А яго няма.

Астанкі першыя развалін на зямлі —

каменьні

ільсьняцца толькі расой ураньні.

(упэўнена)

… Уладны нада мной, ёсьць толк уладзе,

усё такі цьвярджу:

як матылёк між красак усялякіх

знайшоў любімы водар я.

(пацягваецца)

Я адпачыў ужо —

ізноў пайсьці мне час.

(выходзіць на мурожны луг. Там вясковыя

дзяўчаты, іх трое)

Сьцеразь Боскай любасьці,

дзявухі вам!

1-я Дзяўчына

Багаславі нас, ойча!

Зьбіраем краскі —

Купальле надыходзіць. Сьвята.

Пустэльнік

Пацяшайцеся! Краскамі сьвятое сьцеражэцца.

Краскі на зямлі — усьмехі Бога нашага.

А пасьвянчоных красак я вам дам,

яны сьвятыя, ад сьвятога чалавека.

Адварам зь іх вы напаеце

сваіх жадомых,

і самі выпіце па каўшу паўнюткім.

(дае пучок сухіх зёлак)

1-я Дзяўчына (бярэ даверліва)

Каб прываражыцл хлапцоў?

Пустэльнік

Але. Мір вам, ахрышчаныя.

2-я Дзяўчына

Здалёку, ойча?

Пустэльнік

Але. Сутола вам — баржджу… Бывайце!

(сам сабе, адыходзячы)

Далей, напэўна, будзеце, чым я ад вас…

(захопна)

Запалены на выгане агонь Купальскі

ад сьцюжы сьмерці не адагрэе вас.

Вашы грудзі, неказытаныя

бяззубым роцікам дзіцяці,

не дадаткнуцца іх.

Яны згніюць, як патарчакі,

непазьбіраныя на шырыні бароў…