ПАСЛЯМОВА

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

ПАСЛЯМОВА

Ад часу напісання гэтае кнігі да падрыхтоўкі яе ў друк прайшло некалькі гадоў. Некалі аўтар спадзяваўся, што згубны для гістарычнай адукацыі беларусаў, ненатуральны імперскі, расейскацэнтрычны кірунак у выкладанні гісторыі зменіцца на іншы, карысны свайму народу.

Так не сталася.

Пачалася новая хваля русіфікацыі гістарычнае асветы ў Беларусі.

Хацелася б напомніць, што толькі гісторыя, якую выкладаюць з пазіцый сваёй, а не чужой нацыі, - адзін з галоўных гарантаў існавання народаў. Абарона гісторыі, тлумачанай з нацыянальнага гледзішча — бадай, найбольш просты спосаб нацыянальнага самасцверджання.

Майму і маладзейшым пакаленням гісторыкаў выпала складанае і адказнае заданне — адраджэнне сапраўдных гістарычных ведаў пра Беларусь і беларусаў. За нас ніхто гэтага не зробіць. Гэта наш абавязак і апраўданне нашага існавання на гэтым свеце. Не варта перакладаць гэты цяжар на плечы нашчадкаў. Можа быць позна.

Дык будзем жа ўпарта і самааддана працаваць у імя свайго народа, у імя найвышэйшых ідэалаў чалавецтва — свабоды і справядлівасці.